На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
¿ыніць ваенныя дзеянні і задаволіцца дасягнутым або захаваным. Паколькі аснову канфрантацыі, безумоўна, складалі тэрытарыяльныя інтарэсы, галоўным зместам перамірнай граматы былі спісы ўладанняў маскоўскага і літоўскага бакоў.
Найперш, склад уладанняў і прэтэнзіі на іх у двух варожых дзяржаў адлюстроўваліся ў тытулах манархаў²⁰⁸, затым замацоўваліся за бакамі ў форме пазначэння тых гарадоў з іх рэгіёнамі, адносна якіх маглі ўзнікнуць прэтэнзіі²⁰⁹. На трэцім узроўні называліся гарады і воласці і іх гаспадары, чые землі з’яўляліся нядаўнімі набыткамі маскоўскага боку. I, нарэшце, чацвёрты ўзровень складалі спісы валасцей ці нават сёл, якія знаходзіліся пад непасрэдным наглядам і ўвагай кожнага боку — як правіла, яны былі памежнымі.
Пералік у граматах шэрагу валасцей і сёл пасля пазначэння гарадоў не меў на мэце даць схему ўсяго адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу. Асноўная маса валасцей, а тым больш сёл заставалася паза полем зроку складальнікаў грамат. У тэкст дамовы ўводзіліся толькі тыя населеныя пункты, адносна якіх у абодвух бакоў быў нейкі інтарэс або пазначэнне якіх мела пэўны сэнс. Пасля лакалізацыі на карце спецыяльна вылучаных у граматах валасцей і сёл выяўляецца, што ўсе яны былі ў памежнай зоне і вызначалі, а іншымі словамі — маркіравалі, лінію мяжы.
Для большай часткі пазначаных у грамаце гарадоў наогул не падаецца ніводнай воласці ці сяла. Як ужо было заўважана, асаблівую ўвагу складальнікі граматы звярталі толькі на тыя тэрытарыяльныя адзінкі, якія ўтваралі і вызначалі памежную зону. Так, у пераліку валасцей Смаленска, Віцебска і Полацка, якія заставаліся літоўскімі, заўважаем выключна тэрыторыі ўскраін. Менавіта на іх найперш мог прэтэндаваць маскоўскі бок і нават, магчыма, ужо рэальна завалодаў імі ў выніку ваенных дзеянняў. Дзякуючы вызначэнню месцазнаходжання пералічаных у грамаце валасцей можна намеціць увесь усходні смаленскі рубеж з поўначы на поўдзень і зафіксаваць паўночнае віцебскае і полацкае памежжа.
Таксама і для маскоўскага боку ў грамаце 1503 г. былі заяўлены не толькі спісы гарадоў, але і ў некаторых выпадках рабіўся разгорнуты пералік валасцей і сёл. Спецыфічнай асаблівасцю «маскоўскай» часткі граматы з’яўляецца тое, што далёка не заўсёды ў ёй адзначалі толькі тыя воласці, чые адміністрацыйныя цэнтры (га
²⁰⁷ LM. Кп. 5. № 118.13. Р. 209—212.
²⁰⁸ «...мы, Алексан'ьдрь, Божьею м(н)л(о)стью, корол полскнн н велнкнн княз лнтовьскнн, рускнн, княжа пруское, жомонтскнн н ііныхь, целоваль есмн кресть к тобе, брату своему н тстю йоанну, Божьею м(н)л(о)стью, г(о)с(по)д(а)ру всея Русн н велнкому князю володнмерскому, н московьскому, н новгородскому, н псковьскому, н тферьскому, іі югорьскому, н пермьскому, н болгарьскому...» (LM. Кн. 5. № 118.13. Р 211).
²⁰⁹ 3 літоўскага боку называюцца толькі тыя гарады, якія лічыліся «русскнмн» і на якія ў сувязі з гэтым мог прэтэндаваць «государь всея Русн».
250
Віктар Цемушаў
рады) ужо знаходзіліся пад маскоўскай уладай. Згаданыя ў грамаце 1503 г. воласці, аднесеныя да ліку маскоўскіх, можна падзяліць на 4 групы.
1. Воласці з горадам, да якога яны цягнулі, што пераходзілі, відавочна, у поўным складзе са сваім цэнтрам пад уладу маскоўскага гасудара (Дарагабуж, Белая (Белы), Таропец). Пералік побач з горадам яго валасцей сустракаецца ў грамаце 1503 г. рэдка. Дастаткова было пазначыць толькі сам горад з формулай «с волостьмн», і станавілася зразумелым, што да Масквы адыходзіла цалкам уся яго структура валасцей і сёл. Удакладненне валаснога складу таго ці іншага горада звязанае было, відаць, з яго месцазнаходжаннем каля самай мяжы. У такім разе выключаліся магчымыя прэтэнзіі літоўскага боку пра іншую прыналежнасць тэрытарыяльных адзінак. Маскоўскія дыпламаты самі актыўна карысталіся такім прыёмам.
2. Воласці, уключаныя ў склад суседніх адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак, якія ў поўным складзе пераходзілі пад уладу Масквы. Так, акрамя ўласных валасцей, да Таропца далучаліся і суседнія, захопленыя ў Віцебскай зямлі (Веліжская, Плавеецкая, Жыжыцкая, Азярэцкая і Казарынаўская воласці)²¹⁰. Відавочна, да Бранска і Старадуба былі далучаны воласці Карачаў, Хоцімль, Папова Гара, Мглін, Дрокаў. Карачаў у свой час (у другой палове XIII — пачатку XV ст.) быў цэнтрам асобнага княства, а тры апошнія воласці былі адарваны ад Мсціслаўскага княства, якое мела статус удзела ў складзе ВКЛ.
3. Воласці, адарваныя ад ВКЛ і пад маскоўскай уладай сцягнутыя да новага цэнтра (да горада або вылучанага ў якасці такога валаснога цэнтра). 3 вялікай колькасці смаленскіх валасцей быў створаны Дарагабужскі ўезд²¹¹. Вядома, што ў вотчыне трокскага ваяводы Яна (Івана) Гаштольда былі воласці Вялікае Поле і Муцішын²¹². 3 іх першая ўвайшла ў склад Дарагабужскага ўезда, а другая наогул не згадваецца ў грамаце 1503 г. Ужо да 1500 г. Дарагабуж быў выдзелены ў асобнае ад Смаленска намесніцтва (таксама як Дзямена і Лучын Гарадок)²¹". Відавочна, гэта было зроблена з мэтай фарміравання лініі абароны на маскоўскай мяжы. У стадыі фарміравання знаходзіліся ўезды Сярпейска і Масальска, былога ўдзельнага цэнтра Карачаўскага княства. Для іх было прызначана шмат валасцей, у мінулым смаленскіх. 3 часткі віцебскіх валасцей быў сфарміраваны асобны ўезд, у якім валасны цэнтр Острые (Астрэе) па статусе быў павышаны да горада.
4. Воласці, адарваныя ад буйных адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак ВКЛ, але не аднесеныя пакуль маскоўскай уладай да нейкага цэнтра. Двума блокамі былі запісаны смаленскія воласці. Вержава і Буйгарад укліньваліся ў Смаленскую зямлю на паўночным захадзе ад Дарагабужа, а шэраг валасцей (Пацынь, Фёдараўскае, Асавік і інш.) фарміравалі раней усю паўднёвую ўскраіну Смаленска.
Чамусьці асобна былі названы чарнігаўскія воласці Сноўск і Харабор. Яны не былі памежнымі, не былі адабраны ад аднаго і далучаны да іншага адміністрацыйнага цэнтра, але, відаць, выклікалі інтарэс зза сваёй значнай тэрыторыі²¹⁴.
Да чацвёртай групы варта аднесці і адзіны прадстаўлены ў грамаце 1503 г. спіс сёл. Памылковай з’яўляецца думка, што сёлы Уваравічы, Целяшэвічы, Цярэнічы,
²¹⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 75. С. 395.
²¹¹ Pietkiewicz К. Wielkie Ksiestwo Litewskie pod rzadami Aleksandra Jagiellonczyka. Studia nad dziejami panstwa i spoleczenstwa na przelomie XV i XVI wieku. Poznan, 1995. S. 60.
²¹² LM. Kn. 3. P 46. Ян Гаштольд да 1440 г. быў смаленскім намеснікам (старастам) (Urzednicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego: spisy. T. 4. S. 49).
²¹³ Urzednicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego: spisy. T. 4. S. 7, 55.
²¹⁴ Паводле «Реестра черннговскнх граннц» Сновеск і Харабор з’яўляліся самымі буйнымі населенымі пунктамі ў рэгіёне (50 і 100 дамоў, адпаведна.) («Пам’ять» 1527 р. С. 208). Сноўск у свой час быў адным з найважнейшых цэнтраўЧарнігаўскага княства (Зайцев А.К. Черннговское княжество. С. 68—69, 80).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княсіпва Літоўскага
251
Кашалёў Лес, Марозавічы, Ліпінічы, Скарбовічы, Залессе, Бабічы, Свяцілавічы, Галодна, Лапічы і Паляшане былі гомейскші²¹⁵. Як высвятляецца са «Спнска о порубежных землях н о жалобах», дасланага ад імя караля, вялікага князя Жыгімонта ў Маскву 30 сакавіка 1527 г., усе пералічаныя сёлы перайшлі «в сторону велнкого князя, по перемнрной грамоте» са складу Чачэрскай, Стрэшынскай і Горвальскай валасцей²¹⁶. Відавочна, менавіта старадубскі князь Сямён Іванавіч набыў дадатковыя землі пры пераходзе на маскоўскую службу. Названыя ў грамаце, а таксама некаторыя неназваныя сёлы і воласці былі далучаны да ўдзельнага княства князя Сямёна і сталі часткай узнікаючага Гомейскага ўезда.
Гомейская воласць увайшла ў склад Вялікага Княства Маскоўскага цалкам, але нягледзячы на свой памежны стан, толькі невялікая частка яе тэрыторыі судакраналася з уладаннямі ВКЛ. Улічваючы той факт, што разам з Гомеем да Масквы на кароткі час адышоў і Любеч (да 1508 г.), можна лічыць, што толькі ў суседстве з чачэрскімі землямі ў Гомейскай воласці намеціўся ўчастак літоўскамаскоўскай мяжы. На значнай адлегласці ўздоўж меж Гомейскай воласці, абмінаючы яе тэрыторьпо з захаду на поўнач, працягнуліся сёлы, адарваныя ад суседніх з Гомеем валасцей. Яны і складалі памежную зону, што адасобіла гомейскую тэрыторыю ад зямель, якія засталіся ў складзе ВКЛ.
Тэрыторыя Гомейскай зямлі пасля ўключэння ў яе склад суседніх сёл і іншых змен (пра якія будзе яшчэ сказана) значна змянілася. Але, тым не менш, дзякуючы звесткам пра гэтыя тэрытарыяльныя трансфармацыі, можна значна ўдакладніць першапачатковыя межы Гомейскай воласці.
Такім чынам, лакалізацыя і выдзяленне буфернай тэрыторыі, на пачатку XVI ст. аднесенай да Гомея, дазволіць выявіць частку заходняй і амаль усю паўночную мяжу Гомейскай воласці.
Амаль усе сёлы Чачэрскай, Стрэшынскай і Горвальскай валасцей лёгка знаходзяцца на карце. Сумненні ўзнікаюць толькі адносна Скарбовічаў, Лапічаў і Паляшанаў.
У грамаце 1503 г. выклікае цікавасць парадак пераліку сёл, пакінутых за Масквой²¹⁷. Спіс пачынаецца са стрэшынскіх Уваравічаў, якія ўпэўнена лакалізуюцца на правым беразе р. Узы, правым прытоку Сожа²¹⁸. Затым указваюцца Целяшэвічы — гэта сучасныя Целяшы, таксама на правым беразе р. Узы, на поўдзень ад Уваравічаў. 3і пункт — Цярэнічы — таксама лакалізуецца на правым беразе р. Узы, на паўночным усходзе ад папярэдняга (рака Уза робіць паварот). Пасля гэтага спіс працягваецца горвальскім сялом Кашалёў Лес. Яго не трэба блытаць з сучасным раённым цэнтрам Гомельскай вобласці БудайКашалёвам²¹⁹. Сяло Кашалёў Лес (Кашалёва) размяшчалася каля пра
²¹⁵ Вазнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 519. Гэтую памылку заўважыла Н.Б. Шаламанава (Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 80).
²¹⁶ СНРНО Т. 35. № 102. С. 751—752.
²¹⁷ Тамсама.
²¹⁸ За 1 км на ўсход ад сучаснага сяла выяўлены гарадзішча, курганны могільнік і селішча, якія сведчаць пра даўнасць засялення гэтай тэрыторыі (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. С. 115—116; Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Кн. 1. С. 187).
²¹⁹ На карцÐ