• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    кладальнікі Археалагічнай карты Калужскай вобласці прывялі памылковае меркаванне аб атаясамліванні гарадзішча СпасГарадок з Варатынскам Старым, які згадваўся ў падзеях 1480 г. (АКР: Калужская область. йзд. 2е. № 91/31. С. 73 74).
    
    ⁴⁴⁶ Ннкольская Т.Н. Земля вятнчей: К нсторнн населення бассейна верхней н средней Окн в IX—XIII ст. М., 1981. С. 164. 167.
    
    ⁴⁴⁷ Зельннцкая Е.Г. йсследованне древннх нсторнческнх мест нлн урочніц, которые должны находнться в пределах нынешней Калужской губерннн. С. 84—85; АКР: Калужская область. йзд. 2е. № 574/421. С. 198.
    
    ⁴⁴⁸ Магчыма, сам горад Варатынск калісьці належаў Карачаўскаму княству, горад жа быў перанесены на новае месца з берагоў р. Зушы, правага прытоку Акі толькі ў канцы XIV — пачатку XV ст. Гэтае меркаванне часткова пацвярджаецца археалагічнымі звесткамі: на гарадзішчы адсутнічае слой XI—XIII стст., а асноўная маса знаходак адносіцца да XV—XVI стст. Зусім побач з Варатынскам Старым знаходзіўся горад Навасіль, з якога ў 1375 г. «от наснлья от татарского» рэзідэнцыя князёў была перанесена ў Адоеў (Редкне нсточннкн по нсторнн Росснн. Вып. 2: Новые родословные кннгн XVI ст. М., 1977. С. 112). Ці не было запусценне старога Варатынска і ўзнікненне новага звязана з тымі ж падзеямі? Хаця асобныя знаходкі дамангольскага часу на гарадзішчы Варатынска ўсё ж былі выяўлены (АКР: Калужская область. йзд. 2е. № 556/411. С. 194; Памятннкн нсторнн н культуры нацнонального парка «Угра» / Под ред. В.П. Новнкова, Т.А. Гордеевой. Калуга, 2007. С. 38).
    
    ⁴⁴⁹ СЙРЙО. Т. 35. №24. С. 118.
    
    ⁴⁵⁰ LM. Кп. 3. Р. 31.
    
    134
    
    Віктар Цемушау
    
    справядліва атаясамляецца з унукам масальскага князя Святаслава Цітавіча⁴⁶¹. Ашчыцеск (супастаўляецца з вядомай у канцы XV ст. смаленскай воласцю Ашчытаў) быў дадзены паміж 1440—1447 гг. вялікім князем Казімірам масальскаму князю Валодку⁴⁵² . 7 лістапада 1449 г. («нньднкт 13, ноября 7») апошні атрымаў таксама пустую воластку Недаходаў⁴⁵³.
        Масальскам у XV ст. працягвалі валодаць не паводле княжацкага права, a паводле права вотчыны князі з роду карачаўскіх⁴⁵⁴, але сам горад і пералічаныя воласці, без сумнення, адносіліся да даўняй тэрыторыі Карачаўскага княства⁴⁵⁵. У 1449 г. толькі адзін Недаходаў быў дадзены князю Валодку Масальскаму (Уладзіміру Юр’евічу)⁴⁵⁶, што ўскосна сведчыць пра смерць другога брата Міхайлавіча і пераход усіх яго валасцей да вялікага князя літоўскага. 3 новых гаспадарскіх уладанняў толькі воластка Недаходаў, якая засталася без гаспадара («пуста ден, а не дана ннкому»), была размеркавана, астатнія, відаць, засталіся ў вялікакняжацкім фондзе.
        ІІраблем з лакалізацыяй валасцей, блізкіх да р. Угры, не ўзнікае. Толькі Ганвенца цяжка супаставіць з якімнебудзь населеным пунктам Павугор’я. Пасля сярэдзіны XV ст. ён у крыніцах больш не згадваўся. Цалкам магчыма, што ў працэсе перапісвання 3й кнігі Метрыкі ВКЛ у канцы XVI ст. назва воласці была скажоная⁴⁵⁷. Напрыклад, выпадкова двойчы была пастаўлена вынасная «н». Паходжанне назвы воласці ў такім выпадку можна звязаць з імем Говен (Гавенец). Яно сустракаецца ў той жа 3й кнізе запісаў⁴⁵⁸. Сярод станаў Варатынскага ўезда канца XVII — пачатку XVIII ст. вядомы Гавенскі етан¹,⁹. Ён ляжаў на поўнач ад Варатынска каля правага берага р. Угры на поўдзень ад Залідаўскага стана Мяшчоўскага ўезда⁴⁶⁰. Зусім побач, на захадзе, можна заўважыць групу валасцей (Бышкавічы, Лычына і Недаходава). Верагодней за ўсё сярод іх і была згаданая ў сярэдзіне XV ст. воласць Ганвенца.
        Акрамя таго, у раёне, блізкім да Ашчытава (суч. Фядоткава)⁴⁶¹, што размяшчаўся на паўночным захадзе ад Дзмітраўца на р. Угры, з XVII ст. вядома сяло Гавяндзегі
    
    ⁴⁰¹ Пра існаванне сына Міхаіла ў князя Святаслава Цітавіча, невядомага з радаслоўцаў, гл.: Wolff
    
        J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. S. 231.
    
    ⁴⁵² LM. Kn. 3. P. 46.
    
    ⁴⁵³ Тамсама. P. 37.
    
    ⁴⁵⁴ Кром M.M. Меж Русью n Лнтвой. C. 61—62.
    
        Любавскнй M.K. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко
    
        временн нздання первого лнтовского статута. С. 52.
    
    ⁴⁵⁶ LM. Кп. 3. Р. 37.
    
    ⁴⁶⁷ Варыянт напісання «Гонвенце», дзе прысутнічаюць дзве вынасныя літары «н», несумненны
    
       (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. КМФ—18 (Ф. 389). On. 1. Д. 3. Л. 15 б.).
    
    ⁴⁵⁸ LM. Кп. 3. Р. 23, 65.
    
    ⁴⁵⁹ Водарскнй Я.Е. Населенне Росснн в конце XVII начале XVIII ст. С. 236. Карта на с. 256—257.
    
    ⁴⁶⁰ Тамсама. С. 256—257 (карта).
    
    ⁴⁶¹ АКР: Смоленская область. Ч. 2 / Сост. Ю.А. Краснов, С.Е. Мнхальченко, В.С. Нефедов, Г.К. Па
    
        трнк. М., 1997. № 1359. С. 153—154. Гарадзішча не было ідэнтыфікавана як Ашчытаў. Такая
    
       выснова падмацоўваецца матэрыяламі пасольскіх кніг (прыблізнае размяшчэнне адносна іншых
    
       населеных пунктаў) і дзякуючы сведчанню плана XVIII ст., на якім пазначана р. Шчытоўка,
    
        якая ўпадае ў р. Угру каля сяла Фядоткава (Геометрнческнй план Юхновского целого уезда co
    
        всемн внутрн оного лежашнмн градскнмн, казеннымн н владельческнмн землямн с показаннем
    
       в нем каждого селення с отделеннем градскнмн н спецнальнымн от другнх межамн, сочннен в
    
        смоленской межевой конторе землемером прапоріцнком Грнгорьевым Накоскнным в 1780 году,
    
        января 10 дня. В 1 дюйме — 500 саженей).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    135
    
    (Гавяндзюгі, суч. Знаменка), што знаходзілася таксама на правым беразе р. Угры, на паўднёвым захадзе, пасля рэзкага выгібу ракі"’². Сяло адносілася да Вялікапольскага стана Вяземскага ўезда. Улічваючы месца с. Гавяндзюгі (побач з Ашчытавым) і некаторае падабенства назвы (адзін корань, звязаны з імем Гавен), яго можна атаясаміць з цэнтрам воласці XV ст. Ганвенца. У выніку з’яўляецца верагоднасць значнай аддаленасці часткі комплекса ўладанняў масальскіх князёў (АшчыцескГанвенца) ад асноўнага масіву іх валасцей, што размяшчаліся ў нізоўях Угры.
       Лакалізацыя Апакава не выклікае цяжкасцей. Яго гарадзішча размешчана на мысе правага берага р. Угры, на паўночназаходняй ускраіне с. Палаткі Юхноўскага раёна Калужскай вобласці⁴⁶³. У выніку нядаўніх раскопак на Аііакаўскім гарадзішчы, у паўночнай, найбольш узвышанай яго частцы, каля самага краю, былі знойдзены рэшткі каменнай вартавой вежы, збудаванай з вялікіх кавалкаў вапняку¹¹’ . Гакім чынам, пацвердзілася заўвага перапісчыка духоўнай граматы Івана Грознага 1572 г., у якой сказана: «Опаков ныне село в Медынском уезде, в котором знак каменная палатка доднесь осталась. Сей был на граннце Лмтовского владення во время Внтолдово, но велнкнй князь Васнлей йвановнчь с прочнмн от Лнтвы взял в... году»⁴⁶⁵. «Каменная палатка» — гэта, без сумнення, рэшткі паўразбуранай вежы. Дарэчы, гэтае збудаванне, відаць, і дало новую назву Апакаву.
       Вышэй Апакава па цячэнні р. Угры з левага боку яе прытока Рэсы знаходзіліся воласці Мошчын і Пусты Мошчын. На левым баку Рэсы стаяў Масальск, ніжняе цячэнне гэтай ракі, магчыма, служыла мяжой паміж Смаленскім і Карачаўскім княствамі. Праз вусце Рэсы каля Пустога Мошчына праходзіў шлях на Вязьму. Там знаходзіліся заезджыя двары¹"", а збор мыта быў арганізаваны ў Апакаве" Далейшае цячэнне р. Рэсы і яе прытокаў (перш за ўсё — Паполты) заставалася, відавочна, у сферы ўплыву Масальска (а раней — Карачава). Да такой высновы можна прыйсці, назіраючы за прыроднымі асаблівасцямі наваколля. На захад ад вусця р. Рэсы (сама яна цякла з поўдня) знаходзіліся вялікія лясы і балоты⁴⁶⁸. Нават да сённяшняга часу яны слаба заселены. Горад Масальск з поўначы на захад (аж да Сярпейска) знаходзіўся ў атачэнні глухіх лясоў, якія, цалкам магчыма, утваралі
    
    ⁴⁶² «За окольннчьнм Матвеем Степановнчем Пушкнным вотчнна село Мншнно, Говендегн тож, а в селе церковь во нмя Пресвятой Богороднцы Знамення да прндел святомученннков Флора н Лавра» (Подлннная переішсная кннга посадскнх дворов города п поместных н вотчннных сел, деревень н дворов... перепнсн Ннкнфора Кондратьевнча Озерова н подьячего Аввакума Грнгорьева. Коішя. 1677 г. // РГАДА. Ф. 1209. On. 1. Д. 10818. Л. 321 об).
    
    ⁴⁶³ АКР: Калужская область. йзд. 2е. № 825/618. С. 255; Памятннкн нсторнн н культуры нацнонального парка «Угра». С. 20—21; Массалнтнна Г.А., Болдпн Й.В. Реконструкцня нсторнн летопнсного Опакова с прнвлеченнем данных археологнн н картографнн // Труды регнонального конкурса научных проектов в областн гуманнтарных наук. Вып. 7. Калуга, 2006. С. 25—26.
    
    ⁴⁶⁴ Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Реконструкцня псторнп летоппсного Опакова... С. 28—32.
    
    ⁴⁶⁶ ДДГ. № 104. С. 440.
    
    ⁴⁶⁶ Вядомыя ў сярэдзіне XIX ст., але не пазначаныя на карце Генеральнага межавання Юхноўскага ўезда канца XVIII ст.
    
    ⁴⁶⁷ Акты Лнтовской метрнкн / Собраны Ф.й. Леонтовнчем (далей: АЛМ). Т. 1. Вьш. 1. 1413— 1498 гг. Варшава, 1896. № 152. С. 59; LM. Кп. 6 (1494—1506) / Parenge A. Baliulis. Vilnius, 2007. № 243. P 168.
    
    ⁴⁶⁸ У гэтым можна ўпэўніцца, калі паглядзець, напрыклад, на карту А. РыццыДзаноні. На ёй вакол Масальска размешчаны Масальскі бор (Bor Masalski), Вядзенскі бор (Bor Wedenskoi) і іншыя лясы (RizziZannoni A. Carte de la Pologne divide par Provinces et Palatinate et subdivisee par districts... 1772. Paris, 1772. № 8).
    
    136
    
    Віктар Цемушаў
    
    і баранілі яго межы. Цікава, што ў замкнутую прастору траплялі такія воласці, як Мошчын і Пусты Мошчын. Гэта ўскосна сведчыць аб іх былой прыналежнасці да Карачаўскага княства. Ашчытаў і Ганвенца маглі складаць анклаў уладанняў карачаўскіх князёў, як у свой час воласць Забярэга, падлеглая Навасіллю, стаяла ў значнай аддаленасці ад асноўнай тэрыторыі княства. Але можна прапанаваць і іншае дапушчэнне. Ашчытаў мог быць сапраўды смаленскай воласцю, толькі ў 1440—1447 гг. асобна перададзенай вялікім князем Казімірам масальскаму князю Валодку (гл. вышэй). А што тычыцца Ганвенца, дык яго месцазнаходжанне поўнасцю ўпісваецца ў вылучаны рэгіён. Масальскія воласці ў нізоўях Угры ў другой палове XV ст. перайшлі ў прамое падначаленне Смаленску.
       Такім чынам, варыянт першапачатковай прыналежнасці як абедзвюх валасцей Мошчыных, так і Ганвенца (які размяшчаўся на поўдзень ад іх), Карачаўскаму княству не дае падставаў для церапалосіцы ўладанняў, а агульная канфігурацыя меж княстваў (Смаленскага і Карачаўскага) выраўноўваецца за кошт ліквідацыі рэзкага выступу карачаўскіх зямель на поўнач.
       Аб тэрыторыі Карачаўскага княства за Угрой (на яе левым баку) нічога не вядома, але Смаленску належала размешчаная далёка за гэтай ракой і яе прытокам ШаняйМядынь. Каля 1371 г. яе для Масквы «вытягал боярнн... Федорь Аньдреевнч [Свібла — В.Ц.] на обчем рете... оу смолнян»⁴⁶⁹ (магчыма, са складу Вяземскага княства)⁴⁷⁰. Назіранне за тэрыторыяй, якая адносілася да Мядыні ў канцы XVI— XVIII ст., можа даць дадатковае пацвярджэ