На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
нне памежнага характару р. Угры на пачатку XV ст. I сапраўды, калі, выкарыстоўваючы метад рэтраспекцыі, перанесці дадзеныя канца XVI ст. на сітуацыю больш ранняга часу, дадаць фактар прысутнасці калужскіх зямель каля вусця р. Угры, то можна выявіць значную працягласць літоўскамаскоўскай мяжы ўздоўж гэтай ракі (трэба ўлічыць, што ў 1403—1404 гг. Вязьма і Смаленск былі далучаны да ВКЛ, і смаленскамаскоўская мяжа ператварылася ў літоўскамаскоўскую).
На пачатку 1494 г. падчас перамоў маскоўскія баяры назвалі літоўскім паслам 8 валасцей, залічаных да мядынскіх: Гарадзечна, Нярожа, Даражміра Гара, Кнутава Дуброва, Скавародзеск, Гасціжа, Белыя Вста, Вежкі⁴⁷¹. Паводле пісцовага апісання 1586—1587 г. захаваліся Гарадзенскі, Вежацкі, Гарадскі, Радамскі станы і воласць Гародня⁴. Тым самым частка валасцей канца XV ст. або злілася з іншымі, або перайшла да суседніх уезных цэнтраў.
Тэрытарыяльны склад Мядынскага ўезда канца XV ст. быццам бы ў цэлым адпавядае яго стану праз стагоддзе. Аднак у перагаворным працэсе 1494 г. звяртае на сябе ўвагу тое, што насуперак маскоўскім баярам, якія адносілі шэраг валасцей да мядынскіх, літоўскія паслы назвалі іх «смоленскнмн нз старнны» і ў папярэдне пададзеным спісе смаленскіх прыгарадаў і валасцей пазначылі ўсе пункты⁴⁷³. Смаленскімі літоўскім бокам лічыліся таксама воласці, якія былі абвешчаны маскоўскімі баярамі бораўскімі (Трубна, Путынь) і мажайскімі (Тур’е, Цешынаў, Сукрома, Альховец, Ад’езд)⁴⁷⁴. У выніку ўсе спрэчныя тэрыторыі былі аддадзены
⁴⁶⁹ ДДГ. № 12. С. 34. Паводле даціроўкі У.А. Кучкіна — 1368 г. (Кучкнн В.А. Последнее завеіцанне Дмнтрня Донского. С. 143).
Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 146.
⁴⁷¹ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 119, 137.
⁴⁷² Пнсцовые кннгн Московского государства. Ч. I. Отделенне I. СПб., 1872. С. 832—852.
⁴⁷³ СЙРЙО. Т. 35. №24. С. 118, 119, 137.
⁴⁷⁴ Тамсама.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
137
Маскве, але выяўляецца, што яны належалі ВКЛ да маскоўскіх захопаў — вынікаў ваенных дзеянняў 1486—1493 гг.
3 пералічаных валасцей вызначаецца месцазнаходжанне наступных. Уздоўж р. Гарадзенкі, правага прытока Шані, якая ўпадала злева ў Угру, знаходзілася воласць Гарадзечна (воласць Гародня канца XVI ст.)⁴'⁵. Па рэчцы Нярошцы (Нярошанцы ў XVIII ст.)⁴⁷⁶, левым прытоку Ізверы, якая ўпадала злева ў Угру, ляжала Нярожа. Воласць Гасціжа, без сумнення, звязана з р. Касціжай (Гасціжай у XVIII ст.)⁴⁷⁷, правым прытокам Шані. Нарэшце, у раёне р. Вярэжкі (Вярэшкі ў XVIII ст.)⁴⁷⁸, левага прытока Угры, знаходзілася воласць Вежкі (Вежацкі стан канца XVI ст.)⁴В. На поўнач ад вытока р. Вярэжкі, ужо каля супрацьлеглага берага іншай ракі — Ізверы (левы прыток Угры), яшчэ ў канцы XVIII ст. стаяў пагост Вежкі*, ад якога да цяперашняга часу засталося толькі ўрочышча. Гэта, верагодна, быў цэнтр воласці.
Астатнія воласці, якія сталі ў канцы XV ст. мядынскімі, пакуль не лакалізаваны, але і тыя, чыё месцазнаходжанне з вялікай ступенню верагоднасці вызначана, займаюць прастору своеасаблівым трохкутнікам ад р. Шані на ўсходзе да р. Угры на поўдні, тым самым адсякаючы маскоўскія ўладанні канца XIV ст. ад выхаду да р. Угры. Такім чынам, цэлы шэраг валасцей, адарваных у канцы XV ст. ад ВКЛ, склаў уезную структуру Мядыні, якая да гэтага, відаць, мела статус толькі цэнтра воласці. Відавочна, тэрыторыю Мядыні да канца XV ст. можна супаставіць з пазнейшым Гарадскім станам, які цягнуўся толькі да р. Шані, левага прытока р. Угры⁴⁸¹.
Іншыя смаленскія воласці, якія ў канцы XV ст. адносіліся да ліку бораўскіх і мажайскіх, таксама выключалі пранікненне маскоўскіх уладанняў да р. Угры. Так, з захаду мядынскія землі абмяжоўваліся тэрыторыяй воласці Трубна, якая займала, верагодна, прастору вакол ракі Трубенкі (левы прыток Шані). Разам з воласцю Ашчытаў і Дзмітраўскай зямлёй у 1494 г. згадвалася воласць Пагарэлае¹⁸², цэнтр якой можна няўпэўнена атаясаміць з сучаснай Пагарэлаўкай (в. Пагарэлка ў XVIII ст.)⁴⁸³, на поўнач ад р. Угры непадалёку ад упадзення ў апошнюю р. Вярэжкі. 3 нейкай доляй верагоднасці можна бачыць воласць Пагарэлае ў стане Пажога (Пажэга, Пажэскі) (цэнтр — с. Пажога на р. Угры), вядомым з пісцовых апісанняў канца
⁴⁷⁵ Пнсцовые кннгн Московского государства. С. 849—851.
476 Генерального плана Медынского уезда часть ІІя. Масштаб — в англнйском дюйме 2 версты // Атлас Калужского наместннчества, состояіцего нз двенадцатн городов н уездов... СПб., 1782; Геометрнческнй генеральный план Калугского наместннчества оконч... Медынскому уезду co всемн внутрн оного лежаіцнмн владельческнмн землямн с показаннем в нем каждого селення с отделеннымн спецнальнымн н городскнмн от другнх уездов межамн, сочннен в орловской межевой конторе в городе Болхове первого класса землемером порутчнком Петром Нееловым Генваря дня 1779 году. Масштаб: в англнйском дюйме 500 саженей.
⁴⁷⁷ Генерального плана Медынского уезда часть Ія. Масштаб: в англнйском дюйме 2 версты // Атлас Калужского наместннчества, состояіцего нз двенадцатм городов н уездов... СПб., 1782.
⁴⁷⁸ Генерального плана Медынского уезда часть Пя.
⁴⁷⁹ Пнсцовые кннгн Московского государства. С. 836.
⁴⁸⁰ Генерального плана Медынского уезда часть Ія.
⁴⁸¹ Пнсцовые кннгн Московского государства. С. 835, 846. На Шані знаходзіліся в. Ракіціна і Свіціна, якія лакалізуюцца на сучаснай карце (Атлас Калужской областн. С. 17).
⁴⁸² СЙРНО. Т. 35. № 28. С. 152
⁴⁸³ Генерального плана Медынского уезда часть Ія.
138
Віктар Цемушаў
XVI ст.⁴⁸⁴. Размяшчаўся стан зусім побач з Ашчытавым — уздоўж левага берага Угры, за рэзкім выгібам ракі. Праўда, назва сяла і воласці Пажога паходзіць, верагодна, ад ручая Пажэга, тады як воласць Пагарэлае — магчыма, ад падзеі, звязанай з пажарам.
Па заключэнні міру 1494 г. воласць Пагарэлае заставалася ў складзе ВКЛ: у адказ на скаргу літоўскага пасла маскоўскі баярын Дзмітрый Уладзіміравіч Хоўрын⁴⁸⁵ заверыў, што маскоўскім «укранннкам» будзе забаронена «вступаться» «вт> Оіцытов'ь н вь Погорелое н вь Дмнтровскне землн»⁴⁸⁶. У перамірнай грамаце 1503 г. воласць Пагарэлае і яшчэ 27 валасцей названы каля горада Дарагабужа, замацаванага за Масквой⁴⁸⁷.
У адносінах да вышэйпералічаных валасцей адзіным пацвярджэннем іх сувязі са Смаленскам з’яўляюцца паказанні паслоў ВКЛ, што магло не адпавядаць рэчаіснасці. Аднак гэта яшчэ далёка не ўсе дадзеныя, якія сведчаць аб прыналежнасці ВКЛ тэрыторыі з левага боку р. Угры. Дакладна вядома, што, напрыклад, горад Апакаў, размешчаны на правым беразе Угры (суч. Палаткі)⁴⁸⁸, меў значныя землі і на левым беразе гэтай ракі. Фармулёўка «Опаков по Угру» нават увайшла ў тэкст маскоўскалітоўскай дамовы аб вечным міры 1494 г.⁴⁸⁹. За ВКЛ захоўваўся Апакаў з землямі да Угры, значыць, у горада была тэрыторыя і за Угрой, якая пасля дамовы адыходзіла да Масквы. Апакавым, як і Дзмітраўцом у свой час (1492 г.) авалодаў князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі. Але ад вялікага князя Івана III ён атрымаў толькі тэрыторыю да р. Угры («городь Опаковь сь волостьмн по Угру»)⁴⁹⁰, гэта значыць, левабярэжжа Угры насупраць Апакава было ўжо да гэтага цвёрда замацавана за Масквой. Да Варатынскага Апакаў належаў Сапегам. Вярнуўшы гарадок у 1494 г., адзін з іх — Васілій (Васка) Сапежыч скардзіўся вялікаму князю Аляксандру, што амаль усе яго ўладанні адышлі за Угру да вялікага князя маскоўскага⁴⁹¹ і добра было б атрымаць штонебудзь узамен⁴⁹². Верагодна, вялікая частка апакаўскіх зямель ляжала за Угрой.
Таксама два іншыя гарады, захопленыя князем Варатынскім з санкцыі Івана III, былі аддадзены новаму маскоўскаму падданаму з землямі толькі па Угру⁴⁹³. Гарады Бышкавічы і Залідаў знаходзіліся ўжо недалёка ад вусця р. Угры. Пры гэтым
⁴⁸⁴ Пнсцовые кннгн Московского государства. 1877. С. 814—822.
⁴⁸⁵ Знмнн А.А. Формнрованне боярской арнстократнн в Росснн... С. 272.
⁴⁸⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 28. С. 152.
⁴⁸⁷ Тамсама. № 75. С. 400
⁴⁸⁸ Алексеев Ю.Г. Освобожденне Русн от ордынского нга. Л., 1989. Прнм. 264. С. 192; АКР: Калужская область. йзд. 2е. № 825/618. С. 255.
⁴⁸⁹ ДДГ. № 83. С. 330; СЙРЙО. № 24. С. 126
⁴⁹⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136.
⁴⁹¹ «...много дей ее за Вгру отошло» (Лнтовская метрнка. Отдел 1.4. 1. Кннгн запнсей // Русская нсторнческая бнблнотека. Т. XXVII. СПб., 1910. № 55. Стб. 565); «отчнна его вся за Вгру отошла кь велнкому князю Московскому» (Лнтовская метрнка. Отдел 1. Ч. 1. Кннгн запнсей. № 130. Стб. 649); «отчнна его за Вгрою в Опакове мало не вся к Москве отошла» (LM. Кп. 6. № 229. С. 161).
⁴⁹² «...н абыхмо протнвь его отчнны чнмг пожаловалн» (Лнтовская метрнка. Отдел 1.4. 1. Кннгн запнсей. № 130. Стб. 650). Іншы Сапежыч — Івашка вымяняў да пачатку 1495 г. сваю частку (дзелніцу) Апакава брату на сяло Шчокіна (АЛМ. Т. 1. Вып. 1. № 152. С. 59; Лнтовская метрнка. Отдел 1. 4. 1. Кннгн запнсей. Стб. 567—569. № 58).
⁴⁹³ «Город Бышковнчн с волостьмн по Угру, город Залндов с волостьмн по Угру, город Опаков с волостьмн по Угру» (СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
139
Бышкавічы стаялі не на Угры, а каля яе прытока рэчкі Вялікі Беразуй⁴⁹⁴, Залідаў жа знаходзіўся ніжэй па цячэнні ад вусця р. Шані⁴⁹⁵. Месца Залідава прымушае размясціць яго землі на левабярэжжы Угры ўпрытык да р. Шані і яе прытока Сухадрэва, так што для маскоўскіх уладанняў заставаўся зусім вузкі выхад да р. Угры. Здавалася б, у дамове 1494 г. толькі Апакаў названы па р. Угру. Аднак указанне ў тэксце дакумента: «...і в Залндов, і в Бышковнчн, і в Опаковь по Угру»⁴⁹⁶, без сумнення, адносіцца да ўсіх трох гарадоў. Левабярэжжа р. Угры ад Апакава да Залідава ў 1494 г. было замацавана за Масквой, а рэальна далучана і асвоена яно было яшчэ да пераходу на маскоўскую службу князя С.Ф. Варатынскага (лістапад—снежань 1492 г.)⁴⁹⁷, бо апошні здолеў завалодаць толькі тэрыторыяй правабярэжжа. Воласці ж з левага берагу Угры, відавочна, да таго часу ўліліся ў склад Мядынскага ўезда. Менавіта іх і назвалі маскоўскія баяры ў перамовах пачатку 1494 г.
У тэстаменце Івана III былі згаданы шматлікія слабоды на левабярэжжы Угры, заснаваныя, верагодна, у канцы XV ст. Вялікі князь маскоўскі перадаваў сыну «...город Медын(ь), н Радомль, н с Вешкамн по Угру, да на Шане слобода, что Товарков саднл, по Угру ж, н с Песочною с меншею, н з слободамн, что саднлн Андрен Картьмазов, да Мнтя Загрязскон, да йвашко Гладкон. А что Фнлнпповых детен Полтева села н д(е)р(е)внн на сен стороне Угры, н те села н д(е)р(е)внн co всем, что к ннм потягло, кь Медынн»⁴⁹⁸. 3 пералічаных слабод упэўнена лакалізуецца толькі тая, «что Товарков саднл» — гэта, без сумнення, Таваркава, воласць у вусці р. Шані, якая ўпадае злева ў Угру Пасля 1505 г. «волостн на Угре, Товарков, Конопнарь (Конопка), н нныя волостн по Угре» былі дадзены вялікім князем Васіліем III у сумеснае валоданне к