На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
¼яжы, безумоўна, вымагала дыпламатычнага ўрэгулявання. Пры гэтым у некаторых выпадках памежныя адносіны трымаліся правіл і традыцый, якія ўсталяваліся яшчэ да прыходу ў той ці іншы рэгіён маскоўскай або літоўскай улады (напрыклад, у смаленскацвярскім памежжы).
Канечне, падчас маскоўскалітоўскіх канфліктаў прававыя нормы (у зонах прамых кантактаў) і ўмовы функцыянавання, якія склаліся на неасвоеных прасторах памежжа, адыходзілі на другі план. Мяжа ператваралася, па сутнасці, у ваенны палігон. У непасрэдных дзеяннях каля мяжы варожыя бакі шукалі найбольш зручныя месцы для перакідвання войскаў да ключавых пунктаў ускраінных раёнаў дзяржавы або імкнуліся разнастайным чынам учыніць шкоду свайму ворагу ў памежнай зоне. У
³⁷² СЙРНО. Т. 35. № 18. С. 74.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
125
выніку ваенная неабходнасць прывяла да фарміравання на найбольш небясцечных участках літоўскамаскоўскай мяжы рубяжоў абароны дзеля папярэджвання і, па меры магчымасці, прадухілення агрэсіўных дзеянняў з боку суседа.
Падаецца, што створаная на ўсходняй мяжы ВКЛ сістэма абароны даволі паспяхова спраўлялася з ўскладзенымі на яе задачамі. Памежныя гарадкікрэпасці эфектыўна дзейнічалі супраць нападаў маскоўскіх служылых людзей, абараняючы ад рабункаў і спусташэнняў памежныя тэрыторыі. Для літоўскага боку таксама былі ўласцівы набегі на маскоўскія тэрыторыі, прычым складанасць і заблытанасць памежных адносін не дазваляе вызначыць, які бок быў ініцыятарам агрэсіўных дзеянняў.
У выпадку нападаў значных кантынгентаў маскоўскіх войскаў, арыентаваных на мерапрыемствы зусім не лакальнага характару, памежныя пункты адыгрывалі іншую ролю. Стрымаць ворага яны не маглі, але маглі выконваць функцыю апавяшчэння. Своечасовая інфармацыя ці нават часовая затрымка маскоўскіх войскаў каля мяжы дазваляла сабраць сілы і падрыхтаваць да абароны тыя ключавыя пункты ўскраінных рэгіёнаў ВКЛ (Вязьма, Дарагабуж, Віцебск, Полацк і інш.), якія прыкрывалі важнейшыя шляхі ўглыб ВКЛ і ў якіх часта вырашаўся зыход вайны. Моцныя гарадыкрэпасці былі таксама ўключаны ў адзіную сістэму абароны ўсходняй мяжы ВКЛ. A асяродкам кіравання ўсім памежным рэгіёнам быў горад Смаленск³⁷³.
Існаванне ва ўмоўнай лініі маскоўскалітоўскай мяжы ўчасткаў 1) сумеснага ўладання (або цераспалосіцы), 2) прамых кантактаў тэрыторый, а таксама 3) «глухіх» зон з палосамі неасвоеных зямель можа стварыць уяўленне аб асаблівай напружанасці у памежных адносінах менавіта ў месцах сутыкнення меж дзвюх дзяржаў. I сапраўды, цвярскія землі (калі сталі маскоўскімі) у суседстве з вяземскімі, Верхняокскі рэгіён і г.д. сталі асяродкамі канфліктаў. У той жа час да канца XV ст. паміж вяземскімі (якія належалі ВКЛ) і мажайскімі (якія належалі Маскве) землямі не было прыметна варожых адносін. Іх да пэўнага моманту стрымлівала неразмежаваная прастора.
Аднак існаваў раён пастаяннай ваеннай актыўнасці на маскоўскалітоўскай мяжы, у якім маскоўскія і літоўскія ўладанні змыкаліся толькі на невялікім адрэзку. Гаворка ідзе пра рэгіён Павугор’я і часткова Вярхняга Паочча — тэрыторыі па баках р. Угры, ад рэзкага павароту гэтай ракі з паўночнага ўсходу на паўднёвы ўсход да зліцця з Акой і ўніз па Ацэ да г. Любуцка. Пазначаныя часткі цячэння рэк Угры і Акі складаюць як бы адзіную лінію, з напрамкам з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, так што раней яны ўспрымаліся нават як адна рака³⁷⁴. Менавіта ўздоўж гэтай лініі складваўся адзін з найбольш важных рубяжоў абароны ўсходняй мяжы ВКЛ.
Характэрна, што да прыходу літоўскай улады з захаду і маскоўскай — з усходу рэгіён Павугор’я амаль не быў закрануты гаспадарчай дзейнасцю чалавека. Ён з’яўляўся крайняй перыферыяй для Смаленскай зямлі і зусім аддаленай ўскраінай для Чарнігаўскага (затым Разанскага) княства.
Асваенне лясных масіваў Павугор’я пачалося даволі позна. Да сярэдзіны XII ст. толькі на верхняе цячэнне р. Угры пашырыліся ўладанні Смаленскага княства. Тады (у 1147 г.) саюзныя з князем Святаславам Усеваладавічам Чарнігаўскім полаўцы былі накіраваны «на Смольняны, н повоеваша Угры верх'ь»³⁷⁵. У той жа час за
³⁷³ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 286—287.
³⁷⁴ На думку польскага храніста Б. Вапоўскага, Пталемей пазначаў ракой Pa (Rha) спалучэнне рэк Угры, частак Акі і Волгі (Dzieje Korony Polskiej і Wielkiego Ksiestwa Litewskiego od roku 1380 do 1535. S. 170).
³⁷⁵ ПСРЛ. T. XXV Московскнй летопнсный свод конца XV века. М., 2004. С. 40.
126
Віктар Цемушаў
ракой Угрой у вярхоўях р. Протвы (яшчэ адзін левы прыток Акі) жыло балцкае племя голядзь, якое таксама падпарадкоўвалася Смаленску. У 1147 г., захапіўшы Новы Торг (Таржок) і «Мьстоу всю взя» (у «Новгорочкон волостн»), суздальскі князь Юрый Уладзіміравіч Даўгарукі загадаў ноўгарадсеверскаму князю Святаславу Вольгавічу «Смоленьскоую волость воеватн»³⁷⁶. Святаслаў паваяваў «людн Голядь верхгь Поротве»³⁷⁷.
«В восточной половнне Смоленской землн», у тым ліку і ў раёне р. Протвы, бліз Павугор’я размясціў некаторыя населеныя пункты Устаўной граматы 1136 г. князя Расціслава Смаленскага П.В. Галубоўскі³’⁸. Аднак, згодна са справядлівай крытыкай В.В. Сядова і У.А. Кучкіна, Пуцін, Беніцы, Баброўніцы, Даброчкаў і Дабраціна ніяк нельга звязаць з падобнымі па назве паселішчамі каля р. Протвы і далей на ўсход³'⁹. Смаленскія землі, такім чынам, у старажытнарускі час ледзь дакраналіся рэгіёна Павугор’я.
3 другога боку да гэтага рэгіёна паступова набліжаліся ўладанні Чарнігаўскага княства. У вусці р. Протвы знаходзіўся чарнігаўскі г. Лабыньск³⁸⁰. Таксама ўся прастора ўздоўж ракі Протвы і яе прытоку Лужы, прынамсі намінальна, падпарадкоўвалася Чарнігаву³⁸¹. Яна заставалася доўгі час у занядбанні, бо археалагічныя дадзеныя сведчаць, што на месцы, напрыклад, такога горада, як Вярэя, проста няма культурнага слоя, ранейшага за XIV ст.³⁸². 1 бліжэйшыя курганы таксама датуюцца
³⁷⁶ ПСРЛ. Т. II. йпатьевская летопнсь. М., 1998. Стб. 339.
³⁷⁷ Тамсама. Д.П. Макоўскі пісаў пра заснаванне князем Ізяславам на р. Протве пасля заваявання племені голядзь крэпасці Ізяслаўль (Маковскнй Д.П. Смоленское княжество. Смоленск, 1948. С. 204).
³⁷⁸ Пра датаванне граматы гл.: ІЦапов Я.Н. Смоленскнй устав князя Ростнслава Мстнславнча // Археографнческнй ежегодннк за 1962 год. М., 1963. С. 39.
³⁷⁹ Седов В.В. Смоленская земля // Древнерусскне княжества X—XIII ст. М., 1975. С. 255—256; Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн в X—XIV ст. С. 83—84.
³⁸⁰ Горад Лабыньск стаяў у вусці р. Протвы, пра што наўпрост кажа Іпацьеўскі летапіс пад 1146 г.: «А Святославь вьзвратнся понде оу верх Окы н прншедь ста на оусть Поротве в городе Лобыньске» (ПСРЛ. Т. II. Стб. 339, под 6654 г. Гл. таксама: ПСРЛ. Т. VII. Летопнсь по Воскресенскому спнску. М., 2001. С. 38).
³⁸¹ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 40.
³⁸² Голубева Л.А. Раскопкн в Верейском кремле // МЙА СССР. № 12. М.; Л., 1949. С. 143. А.А. Юшко падтрымаў Л.А. Голубеву і пісаў пра заснаванне ў XIV ст. такіх гарадоў, як Бораўск, Вярэя і Новы Гарадок. Гл.: Юшко А.А. Московская земля IX—XIV веков. С. 64, 86. П.А. Рапапорт пісаў больш асцярожна: абарончыя сістэмы Вярэі і Рузы былі створаны ў XIV ст. (Раппопорт П.А. Очеркн по нсторнн военного зодчества СевероВосточной н СевероЗападной Русн X—XV ст. // МЙА СССР. № 105. М.; Л., 1961. С. 47). М.Г. Рабіновіч сцвярджаў, што Вярэя ўзнікла на мяжы XI і XII стагоддзяў, а паселішча на месцы Рузы існавала ўжо ў IX—X стст. (Рабнновнч М.Г. К тнпологнн восточнославянскнх городов. Средневековая Москва н города Московского княжества // Проблемы тнпологнн в этнографнн. М., 1979. С. 235, 236). Строга кажучы, меркаваць пра час узнікнення гарадоў у раёне рэк Протвы і Лужы цяжка з прычыны невялікай колькасці праведзеных археалагічных раскопак (Города Подмосковья. Т. 3. М., 1981. С. 504—505). Цалкам магчыма, што згадваная ў 1159 г. Вераісча магла быць пазнейшай Вярэяй (Татніцев В.Н. Собранне сочнненнй: в 8мн томах. Т. 2, 3. йсторня Росснйская. Ч. 2. М., 1994. С. 70). Р.Л. Разенфельдт наогул адносіць Вярэйскае гарадзішча да ліку ранніх славянскіх паселішчаў Падмаскоўя (Розенфельдт Р.Л. Древнейшне города Подмосковья н процесс нх возннкновення (по археологнческнм матерналам) // Русскнй город. М., 1976. С. 12).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
127
XIV ст.³⁸³. У сярэдзіне XIII ст. ад Чарнігаўскага адасобіліся тры княствы, што атрымалі ў даследчыкаў агульную назву Вярхоўскіх (Верхняокскіх) — Навасільскае, Карачаўскае і Тарускае³⁸⁴. Тэрыторыя Вярхоўскіх княстваў ахоплівала прастору па абодвух баках Верхняй Акі, з уключэннем такіх яе буйных прытокаў, як Зуша, Жыздра, Таруса, Протва, часткова Упа і Угра. Прынята лічыць, што ў нейкі момант у другой палове XIII — пачатку XIV ст. намінальная ўлада над землямі па рэках Протве і Лужы без цяжкасці перайшла ад чарнігаўскіх князёў да разанскіх³⁸⁵.
Умоўны характар уладання слаба асвоенымі землямі для Разані — за р. Акой, a для Смаленска — за р. Угрой з’явіўся адной з прычын нарастання ўплыву ў гэтым рэгіёне Вялікага Княства Маскоўскага. Разгляданая тэрыторыя геапалітычна, безумоўна, адчувала большае прыцягненне да Масквы, чым да такіх аддаленых цэнтраў, як Разань і Смаленск. У гэтай сувязі характэрны абмен тэрыторыямі, які быў зацверджаны паміж Масквой і Разанню ў 1381 г.³⁸⁶. Першая набыла землі на левым («Маскоўскім») баку Акі, а другой дасталіся маскоўскія ўладанні («что доселе потягло к'ь Москве») у правабярэжжы Акі (на «Рязанской» стороне)³⁸⁷.
Таксама «смолняне» саступілі каля 1371 г. маскоўскаму баярыну Фёдару Андрэевічу Свіблу Мядынь³⁸⁸ (на р. Мядынцы, каля левага прытоку р. Угры — Шані). Непадалёку ад р. Угры ў XIV ст. захоўваліся і ўладанні князёў чарнігаўскага роду. Так, маскоўскі князь Сямён Іванавіч да канца 40х — пачатку 50х гг. XIV ст. набыў у князя Сямёна Навасільскага воласць Забярэгу³⁸⁹ — у вярхоўях р. Протвы, за яе прытокам р. Бярэгай³⁹⁰. Да былых чарнігаўскіх зямель адносілася, верагодна, і Калуга, упершыню згаданая ў 1371 г. як пункт, адабраны Масквой у вялікага князя літоўскага Альгерда³⁹¹. Калугу як сваю страту назваў у пасланні патрыярху Філафею сам вялікі князь літоўскі. Але, відаць, непасрэдна ён Калугай не валодаў. Згадка ў пасланні 13