На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
лдоўні), Дэбры, Вошчаўцы, Пясочне¹³². Такім чынам, вялізныя землі левабярэжжа р. Угры ў першай чвэрці XVII ст. належалі Вязьме. Пра гэта быццам бы сведчаць і дадзеныя пра вяземскую мяжу ў роспісе 1634 г. (мяжа судакраналася з рэкамі Дзяменкай, Яленкай, Ласменкай і г.д. і абыходзіла бокам пералічаныя вышэй воласці). Аднак далей на ўсход, у кантакце з Мажайскім, Мядынскім і Мяшчоўскім уездамі, зноў сустракаліся дарагабужскія землі.
Неакрэсленасць меж, нязручнасць кіравання церазпалосіцай уладанняў, якая непазбежна ўзнікала, выклікала імкненне маскоўскага боку змяніць такое становішча на сваю карысць. Прад’яўляліся прэтэнзіі на Дзмітраўскую воласць, а таксама на Жулінскі (на захад ад Дзмітраўскай воласці па абодвух берагах р. Угры) і Лучынскі станы. У апошнім, верагодна, не трэба бачыць мясцовасць паміж гарадамі Сярпейскам, Масальскам і Калугай, як меркаваў У. Гадзішэўскі¹³³, а прызнаць за ім раён вакол Лучына Гарадка ў вярхоўі р. Угры.
Вынік Смаленскай вайны 1632—1634 гг. для Расіі быў няўдалым (Смаленск не быў захоплены, а маскоўскае войска капітулявала каля яго сцен), аднак некаторыя землі паводле ўмоў Палянаўскага міру 14 чэрвеня 1634 г. і падчас размежавання 1634—1648 гг. былі ёй вернуты. У 1634 г. вызначалася мяжа ад р. Палянаўкі, каля якой у с. Сёмлеве была заключана мірная дамова, на паўднёвы ўсход¹³⁴. Але кавалак, блізкі да гарадзішча Дзмітраўца, быў тады прапушчаны. Межаванне было працягнута на поўдзень, у раён, дзе Маскве перадаваўся Сярпейскі ўезд¹³⁵. На з’ездах 1637 г. удалося пераканаць паслоў Рэчы Паспалітай «отвесть» гарадзішча Дзмітравец з яго
¹³⁰ У пісцовым апісанні 1624—1625 г. усе названыя воласці сярод вяземскіх не былі пералічаны (Спнсок с пнсцовых кнпг поместных н вотчннных земель... пнсання н меры Васнлня Волынского с товаршцн. 1624 н 1625 гг. // РГАДА. Ф. 1209. On. 1. Д. 619).
¹³¹ У другой палове XVII ст. сярод вяземскіх вядомы станы Ласменскі (Уласменскі) і Волсценскі. (Водарскнй Я.Е. Населенне Росснн в конце XVII начале XVIII в. С. 236).
¹³² Спнсок с пнсцовых кннг поместных н вотчннных земель... пнсання н меры Васнлня Волынского с товарніцн. 1624 н 1625 гг. // РГАДА. Ф. 1209. Оп.1. Д. 619. Л. 29 об.—54.
¹³³ За цэнтр стана было прынята вядомае па падзеях XV ст. Лычына. У выніку была зроблена не зусім справядлівая выснова пра існаванне значнага кліну ў бок маскоўскай тэрыторыі паміж гарадамі Вязьмай, Сярпейскам і інш. пад самы Мажайск (Godziszewski W. Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego. S. 25).
¹³⁴ Опнсь рубежей меж Вязьмы н Дорогобужа... // Внноградов Й.П. йсторнческнй очерк города Вязьмы с древнейшнх времен до XVII в. С. 115—118.
¹³⁵ Godziszewski W Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego. S. 17.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 377
зямлёй плошчай у 150 выцей (каля 500—700 га) да маскоўскага боку¹³⁶. Канчаткова толькі ў 1638 г. спрэчныя Дзмітраўскі, Жулінскі і Лучынскі станы былі саступлены Маскве, за што, праўда, неабходна было ў іншым месцы падзяліцца такімі ж «добрымн землямн н угодьямн»¹³⁷. Дадаткова, каб уладкаваць «Дорогобужскне места, кон вошлн в государеву землю клнном», быў прадпрыняты яшчэ адзін размен. За запусцелыя землі паміж Дарагабужскім і Бельскім уездамі (станы Свечкаўскі, Жыкаўскі, Жадзінскі і Азярэцкі) плошчай 3092 выці (каля 10—14 тыс. га) маскоўскі бок атрымаў спачатку Васкрасенскі і Жылінскі (Жулінскі?) станы, а потым яшчэ Ізвольскую, Корабаўскую, Карцоўскую, Разынскую (?) і іншыя воласці такой жа плошчы¹³⁸. Акрамя таго, нарэшце быў цалкам размежаваны Сярпейскі ўезд, так што ў выніку мяжа была адсунута на захад ад Мажайска больш чым на 100 вёрст (замест ранейшых 50), і маскоўскія землі падступілі да Дарагабужа, хаця ў напрамку Дзмітраўца часткова захаваўся клін тэрыторыі ВКЛ.
Верагодна, у той жа час Вялікапольская воласць была падзелена на дзве. Яе частка па левым беразе р. Угры з с. Вялікае Поле дасталося ВКЛ, а частка ўздоўж шляху Калуга—Вязьма і па абодвух берагах р. Угры з сёламі Гавяндзегі (Знаменскае) і Вешкі¹³⁹ — Маскве. Крыху на паўночны захад, каля с. Валоста (цэнтр воласці) доўгі час стаяў межавы слуп, паданні пра які захоўваліся да пачатку XX ст.¹⁴⁰.
Дзмітравец і Павугор’е захоўвалі блізкасць да памежжа да тых часоў, пакуль пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 г. літоўскамаскоўская мяжа не была адсунута да сваіх ранейшых рубяжоў, а ва ўкраінскіх землях — яшчэ далей, да Дняпра і за яго ў раёне Кіева.
Дзмітраўская воласць як у XV—XVI ст., так і ў XVII ст. пашырылася на абодва берагі р. Угры. У агульных рысах і з некаторымі зменамі яна захавала свае межы з правага боку ракі, але, калі меркаваць па некаторых звестках, у левабярэжжы адбыліся істотныя змены. У канцы XV ст. на р. Воры пры вусці р. Істры былі вядомы дзмітраўскія сёлы, але ў XVII ст. нават велізарная Васкрасенская воласць, якая сфарміравалася на ўсход ад Дзмітраўскай, не дасягала р. Істры. У складзе Дзмітраўскай воласці заўважаем вёску на месцы Ашчытава, які страціў сваю ваенную значнасць¹⁴¹. Такім чынам, у правябярэжжы Угры дзмітраўская тэрыторыя ўсё ж павялічылася. У далейшым (з 1777 г. у складзе Юхноўскага ўезда) фактычна без змен воласць існавала да канца XVIII ст.
Цэнтрам воласці ў XVII ст. паранейшаму было с. Дзмітрава Гарадзішча. Гаворка ідзе, канечне ж, ігра пасяленне побач з гарадзішчам. Сам гарадок не існаваў як жылы. Да апошняй чвэрці XVII в. манахі СавінаСтаражоўскага манастыра і мірскія людзі пабудавалі ў сяле новую царкву (напэўна, узамен заняпалай або знішчанай падчас
¹³⁶ БантышКаменскнй Н.Н. Перепнска между Росснею н Польшею в государствованне царя Мнханла Феодоровнча. С. 89—90.
¹³⁷ Тамсама. С. 93, 99—100; Godziszewski W Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego. S. 24—25.
¹³⁸ БантышКаменскнй H.H. Перепнска между Росснею н Польшею в государствованне царя Мнханла Феодоровнча. С. 100.
¹³⁹ Подлннная перепнсная кннга посадскнх дворов города н поместных н вотчннных сел, деревень н дворов... Л. 321 об. Да стана адносілася яшчэ і с. Вешкі.
¹⁴⁰ Орловскнй й.й, Краткая географня Смоленской губерннн. Смоленск, 2006. С. 173.
¹⁴¹ «К тому ж селу д(е)р(е)вня, что было село Ошнтннское у рекн у Угры а на ней место ц(е)рк(о) вное, что была ц(е)рк(о)вь йвана Предотечн, разорена от лнтовскнх людей» (Спнсок с пнсцовой кннгн дворцовых земель... пнсьма н меры Петра Лнхарева п подьячего Грнгорня Неклюдова. 1676—1678 гг. // РГАДА. Ф. 1209. On. 1. Д. 10808. Л. 729).
378
Віктар Цемушаў
смуты)¹⁴². Наогул жа, паводле апісання 1676—1678 гг. манастыру належала значная частка воласці — яе ядро ў правабярэжжы р. Угры з сёламі Дзмітравым Гарадзішчам і Рупосавым¹⁴³. На поўначы толькі Фядотава (на месцы Ашчытава) не адносілася да ўладанняў манастыра. Такім чынам, можна меркаваць, што на правым баку р. Угры манастырская вотчына дакладна вызначала тэрыторыю старажытнай воласці.
Дзмітравец на старых картах
Своеасаблівым чынам памяць пра Дзмітравец захоўвалася вельмі доўга. 3 сярэдзіны XVI па канец XVIII стст. гарадок пазначаўся на картах Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы і Расіі, прычым часта са статусам (калі меркаваць па значках, што пазначалі яго месца), роўным суседнім гарадам Калузе, Варатынску, Вязьме і г.д. У некаторых выпадках разам з Дзмітраўцом быў адзначаны яшчэ адзін горад Павугор’я — Апакаў (Opakow, Opacow, Opaicow)¹⁴⁴. Іншыя населеныя пункты ўздоўж р. Угры не прыцягвалі ўвагі картографаў.
Упершыню Дзмітравец (Demetriouicz) з’явіўся на карце Масковіі С. Герберштэйна 1546 г., выдадзенай яшчэ да выхаду ў свет «Запісак аб Масковіі»¹⁴⁶. Дакладнага месцазнаходжання Дзмітраўца С. Герберштэйн не ведаў, але, узгадняючы з вядомымі яму адлегласцямі да іншых пунктаў¹⁴⁶, змясціў значок горада паміж Акой (F1. Осса) і Дняпром (Boristenes vel. Nieper fl.), так што нават Смаленск (Smolenczko) стаяў на паўднёвым усходзе. Рака Угра (Fl. Ugra) пры гэтым была пазначана крыху на поўнач, у яе вусці быў пазначаны Варатынск (Vorotin). Форма напісання С. Герберштэйнам назвы горада (Demetriovuitz, Demetriowitz) замацавалася на гэтай карце і на ўсіх наступных. Аднак сама першая карта С. Герберштэйна была занадта вялікай для фармата «Запісак аб Масковіі» і была заменена спрошчанымі варыянтамі (1548, 1549, 1556, 1557 гг.), на якіх Дзмітравец адсутнічаў.
У якасці дадатка да італьянскага выдання «Запісак аб Масковіі» вененцыянскі касмограф Дж. Гастальдзі ў 1550 г. падрыхтаваў уласную карту «Апісанне Масковіі» («Descriptione de la Moscouia»). Карта адлюстроўвала звесткі, сабраныя падчас
¹⁴² Спнсок с пнсцовой кннгн дворцовых земель... пнсьма м меры Петра Лпхарева п подьячего Грнгорня Неклюдова. 1676—1678 гг. // РГАДА. Ф. 1209. On. 1. Д. 10808. Л. 727.
¹⁴³ Тамсама. Л. 488.
¹⁴⁴ У атласе Меркатара Апакаў (без Дзмітраўца) пазначаны нават на агульнай карце Еўропы (Mercator G. Atlas sive Cosmographicae Meditationes de Fabrica Mundi et Fabricati Figura. Duisburg, 1595. № B). Характэрна, што на карце Расіі таго ж атласа назва гарадка скажоная (не Opakow, a Opaicow) і месцазнаходжанне пазначана не каля правага берага Угры, а значна на поўнач ад ракі (Тамсама. № XXVI). На карце ВКЛ Апакаў (Opacow) пазначаны каля правага края без Дзмітраўца і нават без ракі Угры (Тамсама. № XXVII; Матерналы по нсторнп русской картографнн / Под ред. В.А. Кордта. Вып. 2: Карты всей Росснн н западных ее областей до половнны XVII в. Кнев, 1910. № X).
¹⁴⁵ Moscovia Sigismundi Liberi Daronis in Herberstein Neiperg et Gutenhag. MDXLVI // Матерналы no нсторнн русской картографнн / Под ред. В.А. Кордта. Вып. 1: Карты всей Росснн н южных ее областей до половнны XVII в. Кнев, 1899. № XI; Рыбаков Б.А. Русскне карты Московпн XV — начала XVI века. М., 1974. С. 82—83.
¹⁴⁶ У «Запісках аб Масковіі» адзначаецца, што Дзмітравец (Demetriovuitz, Demetriowitz) знаходзіўся ў 18 мілях (нямецкіх) ад Вязьмы і прыблізна ў 20 мілях ад Варатынска (Герберштейн С. Запнскя о Московнн: В 2 т. / Под ред. А.Л. Хорошкевнч. М., 2008. Т. I. С. 324—325).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
379
падарожжаў імператарскага пасла (як з яго карт, так і з саміх запісак)¹⁴⁷. На ранейшых картах Гастальдзі¹⁴⁸, як і на пазнейшых картах Герберштэйна, Дзмітравец пазначаны не быў, таму становіцца відавочным, што з’яўленне горада на карце 1550 г. звязана з выкарыстаннем ранняга твора Герберштэйна. Але на карце Гастальдзі 1550 г. значок горада (Demeriower) быў пастаўлены не зусім там, дзе яго змясціў С. Герберштэйн — ён быў прасунуты на поўнач і трапіў паміж Акой і яе левым прытокам (без сумнення, Угрой) на поўдзень ад Варатынска (Verotin)¹⁴⁹. Такі ж погляд пра месца Дзмітраўца знайшоў адлюстраванне на яшчэ адной карце Гастальдзі 1566 г.¹⁵⁰.
Відавочным запазычаннем з ранніх прац С. Герберштзйна і Дж. Гастальдзі з’яўляецца карта Масковіі Дж.А. Маджыні (I. Магіна), прыкладзеная спачатку да венецыянскага, а потым —