На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
rania quae et Terra Cosaccorum cum vicinis Walachiae, Moldoviae, Minoris q. Tartariae, Provincus exhibita a loh. Baptista Homanno. Noriberga, 1720 // Матеріялн до історіі картографіі Украінн. Ч. 1. № 20.
¹⁸⁴ Regni Poloniae et Ducatus Lithuaniae, Voliniae, Podoliae, Ucraniae, Prussiae et Curlandiae description emendate per I. Danckerts. Amsterdami // Матеріялн до історіі картографіі Украінн. Ч. 1. Кнів, 1931. № 8. См. также: Homann, J.B. Regni Poloniae Magnique Ducatus Lithuaniae nova et exacta tabula ad mentem Starovolcii descripta a Joh. Bapt. Homanno. Norimbergae. [з 1707] // Senieji Lietuvos zemelapiai: Is Vilniaus universiteto bibliotekos rinkiniq. II aplankas. № 5; Seutter M. Polonia Regnum ut et Magni Ducatus Lithuaniae accuratiss[ima] delineatione repraesentat / Opera et studio Matth. Seutteri Chalc. August. [Augustae Vindelucorum, 1728] // Тамсама. № 8; Polonia Regnum ut et Magni Ducatus Lithuaniae... Opera et studio Matth. Seutteri. Sac. Caes. Maj. Geogr. Aug. [po 1742] // Polonia. Atlas map z XVI—XVIII wieku. S. 14.
¹⁸⁵ Seutter M. Polonia Regnum ut et Magni Ducatus Lithuaniae accuratissfima] delineatione repraesentat / Opera et studio Matth. Seutteri Chalc. August. [Augustae Vindelucorum, 1728] // Senieji Lietuvos zemelapiai: Is Vilniaus universiteto bibliotekos rinkiniq. II aplankas. № 8; Letter T.K. Mappa geographica ex novissimis observationibus repraesentans Regnum Poloniae et Magnum Ducatum Lithuaniae... [Augsburg, ca 1780] // Тамсама. № 14; Probst J.M. Mappa geographica ex novissimis observationibus repraesentans Regnum Poloniae et Magnum Ducatum Lithuaniae... [Augsburg], 1783 // Тамсама. № 16.
¹⁸⁶ Багров Л. Нсторня картографнн. С. 287, 301.
¹⁸⁷ Матеріялн до історіі картографіі Украінн. Ч. 1. С. 9.
¹⁸⁸ Sanson d’Abbeville N. Estate de Pologne subdiveses suivant 1’estendue das palatinats... Amsterdam: chaz Pierre Schenk [ca 1710] // Senieji Lietuvos zemelapiai: Is Vilniaus universiteto bibliotekos rinkiniq. II aplankas. № 6; Карта Московпн Гнйома Сансона 1674 г. // Рыбаков Б.А. Русскме карты Московнн XV — начала XVI века. № 18. С. 89; Novissima et Accuratissima Totius Russiae Vulgo Muscoviae Tabula at lusto Danckerts. Amsterdam, 1680; Homann, J.B. Regni Poloniae Magnique Ducatus Lithuaniae nova et exacta tabula ad mentem Starovolcii descripta a Joh. Bapt. Homanno. Norimbergae. [ca 1707] // Senieji Lietuvos zemelapiai: Is Vilniaus universiteto bibliotekos rinkiniq. II aplankas. № 5. Істотная розніца ў адлюстраванні прыналежнасці Дзмітраўца (да Смаленскага або НоўгарадСеверскага княства) яшчэ раз паказвае розны характар крыніц, якія былі выкарыстаны французамі Сансонам і Дэлілем пры стварэнні сваіх карт.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
385
Такім чынам, адносна Дзмітраўца на працягу другой паловы XVI — пачатку XVIII стст. складвалася некалькі традыцый паказу яго месца на карце: 1) адвольна паміж рэкамі Угрой і Акой; 2) над возерам у вытоку р. Угры; 3) з левага боку р. Угры бліжэй да яе вярхоўяў і 4) на правым беразе прыблізна ў сярэднім цячэнні р. Угры. Цікава, што толькі на пачатку XVIII ст., калі населены пункт цалкам страціў сваё значэнне, яго месца пачалі большменш дакладна пазначаць на картах.
Цікавасць да Дзмітраўца з боку заходнееўрапейскіх картографаў шмат у чым была абумоўлена згадкай яго С. Герберштэйнам. Расійская картаграфія XVI — канца XVIII стст. асаблівага значэння Дзмітраўцу не надавала. Няма яго на картах Масковіі Антонія Віда — І.В. Ляцкога 1542—1555 гг., Антонія Джэнкінсана 1562 г., Гесэля Герытса 1613 г. («Чарцёж царэвіча Фёдара Гадунова»)¹⁸⁹, гэта значыць на тых картаграфічных працах, істотную частку якіх склалі звесткі ад расійскіх інфарматараў (пераважна, канечне, у вусным або пісьмовым, але не ў картаграфічным выглядзе). Без сумнення, расійскія звесткі пры стварэнні сваіх карт выкарыстоўваў Герберштэйн, а Сансон і Дэліль карысталіся багатым і разнастайным матэрыялам з прац польскіх (Б. Вапоўскага, С. Старавольскага), французскіх (Г. дэ Баплан), магчыма, расійскіх і іншых картографаў і географаў.
На мяжы XVI—XVII стст. (пры Барысе Гадунове) быў складзены так званы «стары чарцёж», па сутнасці — першая расійская карта «всего Московского государства»¹⁹⁰. Сам чарцёж не захаваўся, але на яго аснове (з дабаўленнем звестак «новага чарцяжа») у Разрадным прыказе ў 1627 г. была створана «Кннга Большому чертежу», якая ўвабрала ў тэкставым выглядзе інфармацыю, што мелася на карце. Алісанне ішло па галоўных рэках і дарогах, і ў ім адну з асноўных пазіцый займала р. Угра. Да гідрасістэмы Угры была памылкова прыпісана р. Лужа (на самой справе прыток Протвы) з гарадамі Крамянескам і Малым Яраслаўцам. Лужа быццам бы ўпадала ў Угру каля с. Таваркава, з чаго становіцца зразумелым, што гаворка мусіла ісці пра р. Шаню. Таксама р. Сухадроў (Сухадрэў) павінна была ўпадаць не ў Лужу, а ў Шаню, і Мядынь (Мядынка) несці свае воды не ў Лужу, а ў Сухадрэў¹⁹¹. Такім чынам, складальнікі «Кннгн Большому чертежу» злілі разам дзве ракі — Лужу і Шаню, і пераблыталі іх прытокі. 3 правага боку р. Угры апісана р. Сярпея, якая «потекла ... в ночь [на поўнач. — В.Ц.] в реку в Угру»¹⁹². Магчыма, у той час гэты прыток Угры так і называўся, але цяпер гэта Рэса. Акрамя с. Таваркава (варыянт — Таркава) «Кннга Большому чертежу» захавала звесткі пра Спаскі манастыр «на усть Угры на Оке» (Крайшьша XV ст.) і пра гарадзішча Зорава («а ннж Елнн город Зарево»)¹⁹³. Дзмітравец не згадваўся.
У першым атласе Расіі 1745 г., створаным на аснове навуковых вымярэнняў, цячэнне р. Угры заставалася нанесеным даволі адвольна, а Дзмітравец адсутнічаў¹⁹⁴. Першая
¹⁸⁹ Рыбаков Б.А. Русскне карты Московнн XV — начала XVI века. № 2. Паміж с. 12—13; № 5.
С. 24—25; № 12. Паміж с. 58—59; Ваврнчнн М.Г., Дашкевнч Я.Р., Крншталовнч У.Р. Украіна на стародавніх картах. С. 178—179, 181.
¹⁹⁰ Кннга Большому чертежу. С. 4, 5, 49.
¹⁹¹ Тамсама. С. 56, 119.
¹⁹² Тамсама.
¹⁹³ Тамсама. С. 101, 185. Выток р. Угры сапраўды размешчаны крыху на паўднёвы ўсход ад г. Ельні, але пра які горад (гарадзішча) з назвай Зарава (Зорава) ідзе гаворка — невядома.
¹⁹⁴ Московская губерння с лежаіцнмн вкруг местамн // Атлас Росснйскнй, состояіцнй нз девятнадцатн спецнальных карт, представляюгцнх Всеросснйскую нмперню с пограннчнымн землямн, сочнненный по правнлам географнческнм н новейпшм обсервацням, с прнложенной прн том Генеральной картой Велнкой сей нмпернн, стараннем н трудамн нмператорской Академнн наук. СПб., 1745. № IV; Карта Смоленской губерннн с частямн губерннй Кневской. Белогородской п Воронежской // Тамсама. № V
143ак. 3333
386
Віктар Цемушаў
дакладная выява на карце рэгіёна Павугор’я належала географу і картографу, ад’юнкту Геаграфічнага дэпартамента Акадэміі навук Я.Ф. Шміту. Ім у 1773 г. была складзена Генеральная карта Смаленскай губерні, на якой з вялікай дакладнасцю была праведзена лінія р. Угры і пазначаны многія населеныя пункты каля яе. Насупраць вусця р. Воры, якая ўпадала ва Угру, стаяў Гарадзец — так называўся тады Дзмітравец¹⁹⁵. На плане Генеральнага межавання 1780 г. Дзмітравец, канечне, быў таксама пазначаны (Пагост Дзмітравец), але на аіульных картах, напрыклад, «Атласе Смаленскай губерні» 90х г. XVIII ст. або Смаленскага намесніцтва 1792 г., яго зноў няма¹⁹⁶. Карты XIX—XX стст., выкананыя ў розным маштабе на сучасным навуковым узроўні, адлюстроўвалі рэальны стан мясцовасці і часта фіксавалі ўсе населеныя пункты Павугор’я. Жыццё пасялення — пераемніка Дзмітраўца, на працяіу амаль двух стагоддзяў (да знікнення падчас Другой сусветнай вайны), змену яго назвы і статуса, такім чынам, можна бачыць з дастатковай пэўнасцю.
Роля Дзмітраўца ў сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ
Інфармацыя пра Дзмітравец у пісьмовых крыніцах адлюстроўвалася ў большасці выпадкаў у сувязі з яго ўдзелам у маскоўскалітоўскіх памежных канфліктах. Гарадок узнік як перашкода на шляху маскоўскіх войскаў, якія імкнуліся прабрацца на тэрыторыю ВКЛ, сам быў аб’ектам нападзенняў і ўключаўся ў спісы маскоўскалітоўскіх дамоў як пункт магчымых прэтэнзій аднаго з бакоў.
Выкананне Дзмітраўцом пэўнай ролі ў сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ не выклікае сумненняў. Гэтая роля праявілася на пачатку XV ст., калі Павугор’е ўвайшло ў склад ВКЛ, і стала асабліва прыметнай пасля 1494 г., калі літоўскамаскоўская мяжа ўсутыч наблізілася да р. Угры. У чым жа выяўлялася абарончая роля гарадка на р. Угры?
Перш за ўсё сам Дзмітравец быў моцным замкам, які стаяў на крутым беразе р. Угры паміж двума ярамі. Натуральнага паходжання пагорак, на якім уладкавалася паселішча, быў сур’ёзна пераўтвораны ў сувязі з будаўніцтвам кальцавога вала і выраўноўваннем ўнутранай пляцоўкі (авальнай формы, памерам 36x56 м). Насып вала (ад 1 да 3 м) ствараўся з рачнога пяску, але быў падмацаваны спецыяльнай канструкцыяй з драўляных жэрдак і прутоў, абмазаных глінай і абпаленых. Земляны вал перыядычна падсыпаўся, прычым паміж падсыпкамі праходзіла даволі шмат часу. Каля падножжа вала быў вырыты роў, які добра бачны і зараз (глыбіня да 1 м). Агульная вышыня жылой пляцоўкі гарадзішча складала 34—35 м над узроўнем вады ў рацэ. Узвышша было такім значным, што падчас вызначэння мяжы ў 30я гг. XVII стст. расійскім бокам яно было названа Дзмітраўскай гарой¹⁹⁷. Унутры пясчанага насыпу быў знойдзены тонкі культурны слой, знаходка пасудзіны XV ст. у якім дала падставы для датавання абарончых збудаванняў не раней за XV ст.¹⁹⁸.
¹⁹⁵ Генеральная карта Смоленской губерннн, на уезды разделенная / Соч. Акад. Наук адьюнкт Я.Ф. Шмнд|т|; Вырез. Н. Зубков. [СПб.], 1773.
¹⁹⁶ Карта Юхновского уезда // Атлас Смоленской губерннн. Смоленск. 179...; Карта Смоленского наместннчества // Росснйскнй атлас, нз сорока четырех карт состояіцнй н на сорок на два наместннчества нмперню разделяюіцнй. СПб., 1792.
¹⁹⁷ БантышКаменскнй Н.Н. Перепнска между Росснею н Польшею в государствованне царя Мнханла Феодоровнча. С. 93.
¹⁹⁸ Массалнтнна Г.А., Моднн Й.Н., Болдан Й.В. Комплексные археологнческне н геофнзнческне нсследовання на городніце Жары 1 ЮÑ