На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
оўнай грамаце Івана III Дзмітравец быў прыпісаны да складу Мажайскага ўезда: «Да ему ж [сыну Васілію. — В.Ц.] даю город Можаескь с волостьмн, н с путмн, н з селы, н co всемн пошлннамн, н зь Чягоіцью, н с Турьевым, н с Ореховною, н с Могнлном, н с Мнченкамн, н сь Шатеш(ь)ю, н з Сулндовым, н з Дмнтровцом по обе стороны Угры, н сынымн месты, что к ннм потягло»¹¹¹. Мяркуючы па духоўнай грамаце цара Івана Грознага ад 1572 г., такое становішча захоўвалася і ў другой палове XVI ст.¹¹².
У перамірнай грамаце 1508 г. Дзмітравец быў вылучаны і пастаўлены паміж двума гарадамі: «...нвь город вв Воротынеск'ь с волостьмн, н в городніцо Дмнтровнць, н в город у Вязму»¹¹³. Тое ж адбылося і ў дамове 1522 г. і было паўторана з невялікімі зменамі ў перамірных граматах 1526, 1537, 1542, 1549, 1553, 1556, 1567, 1570, 1601, 1602, 1608 г.: «Города Мценска з волостьмн, н городніца Дмнтровца, н города Опакова з волостьмн, города Меіцеска з волостьмн»¹¹⁴. Выклікае сумненне, што статус Дзмітраўца змяніўся: як бачым, гарадок заяўлены без валасцей. Але, здаецца, у перамірных граматах ён стаў фігураваць як пункт, які страціў нават сваё насельніцтва. Яго не адважваюцца ставіць сярод валасцей і размяшчаюць паводле
¹⁰⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 75. С. 400; LM. Кп. 8. № 80. С. 127; АЗР. Т. II. 1506—1544. СПб., 1848. № 120.
С. 148; СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 745; Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. II. № 7. С. 127.
¹¹⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 75. С. 400. У публікацыі Э. Ваніёніса скарочанае «гороша Дмнтров'ьца» было расцэнена як памылковае напісанне «города Дмнтров'ьца» (LM. Кп. 5. № 118.13. С. 210).
¹¹¹ ДДГ. № 89. С. 355.
¹¹² ДДГ. № 104. С. 436.
¹¹³ LM. Кп. 8. № 80. С. 126.
¹¹⁴ АЗР. Т. II. № 120. С. 149. Гл. таксама: СЙРЙО. Т. 35. № 102. С. 745; Тамсама. Т. 59. № 7. С. 127; № 10. С. 191; № 18. С. 304; № 19. С. 326; № 29. С. 409, 413; № 32. С. 512; Памятннкн длпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛйтовскнм. Т. III. № 18. С. 479, 490; № 24. С. 727, 732; Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Ч. IV 1598—1608 гг. / йзданы под редакцней С.А. Белокурова // СЙРЙО. Т. 137. М„ 1912. С. 60, 70, 714.
374
Віктар Цемушаў
геаграфічнай прыкметы: спачатку паміж Варатынскам і Вязьмай, а потым, згодна з парадкам размяшчэння, ад р. Угры і далей на поўдзень (за выключэннем Мцэнска).
Такім чынам, у пачатку XVI ст. Дзмітравец страціў значэнне абарончага пункта на літоўскамаскоўскай мяжы, зза чаго яго пакінула насельніцтва і ён прыйшоў у заняпад. Назва яго захоўвалася доўга, і нават у другой палове XVII ст. у дакументах называлася воласць Дзмітрава гарадзішча¹¹⁵, якая таксама называлася Дзмітраўскай¹¹⁶. Функцыі адміністрацыйнага цэнтра перайшлі да паселішча (пасад Дзмітраўца, верагодна, таксама прыйшоў у заняпад)¹¹⁷, што вырасла побач з гарадком.
Дзмітравец на мяжы з Рэччу Паспалітай у XVII ст.
Памежнае становішча Дзмітраўца зноў выявілася ў XVII ст. Паводле Дэўлінскага перамір’я 1618 г. Расія вымушана была саступіць Рэчы Паспалітай велізарныя тэрыторыі (Смаленшчыну, Северіпчыну і інш.). У выніку літоўскамаскоўская мяжа ледзь не вярнулася да таго становішча, якое існавала пасля заключэння вечнага міру 1494 г. Верхняе цячэнне р. Угры зноў стала літоўскім. Мяжа падступіла да Вязьмы, a на поўдзень — да Масальска і Мяшчоўска¹¹⁸. Тэрыторыя вакол Дзмітраўца лічылася спрэчнай, але, як паказваюць матэрыялы межавання Вяземскага ўезда 1634 г., вяземскія рубяжы саступалі яе на карысць Дарагабужа. Значыць, Дзмітраўская воласць, як, зрэшты, і шэраг іншых валасцей, да гэтага часу павінна была належаць ВКЛ¹¹⁹. Дзмітравец, відавочна, быў адняты ў Мажайскага ўезда. Паводле межавых роспісаў Вяземскага ўезда 1634 г. дарагабужская тэрыторыя змыкалася з вяземскай і мажайскай каля с. Сцяпанаўскага на р. Палічэнцы ў раёне р. Воры (Варэі)¹²⁰. На поўдзень, каля левага прытока Угры р. Сохны, дарагабужскі рубеж сустракаўся ўжо з мядынскім. Значыць, нават пазнейшая Васкрасенская воласць (на ўсход ад Дзмітраўскай) трапіла ў склад дарагабужскіх валасцей Смаленскага павета ВКЛ. Такая выснова пацвярджаецца матэрыялам перапіснай кнігі Вяземскага ўезда 1678 г., у якой названа «село Воскресенское на правом берегу рекн Ворн, что было в Дорогобужском уезде»¹²¹. Там гаворыцца пра абмен у 1635—1638 гг. гэтага сяла на
¹¹⁵ Спмсок с перепнсной кннгн дворцовых сел, прнселков, деревень н дворов... пмсьма н перепнсн стряпчнх Васнлья Богданова н йсая Спечова. 1664 г. // РГАДА. Ф. 1209. On. 1. Д. 10813. Ч. 2. № 21. Л. 319—323.
¹¹⁶ Подлннная перепнсная кннга посадсклх дворов города н поместных н вотчннных сел, деревень н дворов... Л. 481—493.
Массалнтнна Г.А., Волднн Й.В. Реконструкцня нсторнн летопнсного Дмнтровца С. 73—76, 79.
¹¹⁸ Godziszewski W Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego. S. 1—96, карта; Шеламанова Н.Б. К нсторнн западной граннцы Росснн в первой половнне XVII в. (Серпейскнй участок по Поляновскому мнру 1634 г.) // йсторнческая географня Росснн. XII — начало XX в. Сборннк статей к 70летню профессора Л.Г. Бескровного. М., 1975. С. 62—68; Яна ж. К нзученню западной граннцы Росснн в первой половнне XVII в. // Проблемы нсторнческой географнн Росснн. Вып. 1. Формнрованне государственной террнторнн Росснн. М., 1982. С. 132—145.
¹¹⁹ Межевые роспнсн Вяземского уезда // Внноградов Й.П. йсторнческнй очерк города Вязьмы с древнейшнх времен до XVII в. С. 118—119. Аб прыналежнасці Дзмітраўскай воласці да Дарагабужа гл.: БантышКаменскнй Н.Н. Перепнска между Росснею н Польшею в государствованне царя Мнханла Феодоровнча // Чтення в обіцестве нсторнн н древностей росснйскнх прн Московском уннверснтете. Кн. 4. М., 1862. С. 84, 90.
¹²⁰ Межевые роспнсн Вяземского уезда. С. 118.
¹²¹ Подлннная перепнсная кннга дворцовых сел н деревень пнсьма н перепнсн Петра Семеновнча Лнхарева н подьячего Якова Назамаева. 1678 г. // РГАДА. Ф. 1209. On. 1. Д. 10811. Л. 290.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
375
вяземскі стан Свечын¹²². За гэты ж стан маскоўскаму боку была перададзена і «вол(о) сть Дмнтроваго городніца что было Дорогобужского уезду»¹²³.
Такім чынам, ад Дарагабужа далёка на ўсход працягнулася паласа зямель, якая адносілася да яго і дасягала каля р. Воры Мажайскага, каля вусця р. Сохны (левы прыток Угры каля Апакава) Мядынскага і дзесьці непадалёку — Мяіпчоўскага ўездаў¹²⁴.
Мяркуючы па ўрыўкавых межавых роспісаў Вяземскага ўезда 1634 г., ствараецца ўражанне, што яго тэрыторыя або сама была рассечана на дзве часткі, або пакідала ў адрыве ад асноўнага масіву некаторыя дарагабужскія землі. У першым выпадку частка Вяземскага ўезда аказвалася ў асноўным за р. Угрой у кантакце з Сярпейскім уездам. Каля ракі Гарадзенкі ў раёне ніжняга цячэння левага прытока р. Угры Валосты зыходзіўся лес вяземскага, дарагабужскага і сярпейскага рубяжоў¹²⁵. А ў іншым месцы сярпейскія землі падступалі з поўдня амаль да самога Дзмітраўца — сярпейскай была в. Ананіна (Апапіп), якая знаходзілася на паўднёвым захадзе ад гарадзішча на Вяземскім шляху¹²⁶. Паміж гэтымі дзвюма кантактнымі зонамі мог быць заціснуты кавалак Вяземскага ўезда. 3 поўначы ён абмяжоўваўся на левым баку Угры ніжнім цячэннем р. Валосты (Волстны), а на правым — ніжнім цячэннем р. Сігосы (Сігошы). Каля гэтых прытокаў Угры, магчыма, былі размешчаны дарагабужскія пусткі Марфіна і Сафонава і сяло Бяляева¹²⁷.
У аддалены раён Вяземскага ўезда трапляла Вялікапольская воласць. Аднак апошняя звычайна згадвалася ў складзе Дарагабужскага ўезда, напрыклад, у 1504, 1572, 1610 г.¹²⁸. Відаць, толькі каля 1618 г. воласць была аднесена да Вязьмы, у сувязі з пераразмеркаваннем адміністрацыйнага падпарадкавання часткі маскоўскіх уладанняў. Паказальна, што паводле крыніц другой паловы XVII ст. вядомы дзве Вялікапольскія воласці — у складзе Вяземскага і Дарагабужскага ўездаў¹²⁹. Аднолькавая назва дзвюх адміністрацыйных адзінак, разнесеных паміж рознымі ўездамі, можа сведчыць пра тое, што раней яны складалі адно цэлае. Каля 1618 г. Вялікапольская, а пасля 1634 г. шэраг суседніх валасцей, якія ўтваралі клін Дарагабужскага ўезда на ўсход, былі аднесены да Вязьмы (Карабаўская, Васкрасенская,
¹²² Подлннная перепнсная кннга дворцовых сел н деревень пнсьма н перепнсн Петра Семеновнча Лнхарева н подьячего Якова Назамаева. 1678 г. // РГАДА. Ф. 1209. On. 1. Д. 10811. Л. 290—290 б.
¹²³ Спнсок с пнсцовой кннгн дворцовых земель... пнсьма н меры Петра Лнхарева н подьячего Грнгорня Неклюдова. 1676—1678 гг. // РГАДА. Ф. 1209. On. 1. Д. 10808. Л. 727.
¹²⁴ Межевые роспнсн Вяземского уезда. С. 118—119.
¹²⁵ Тамсама. С. 118. Р. Гарадзенку на карце адшукаць не ўдалося, але яна знаходзілася побач з Яленкай (яе прыток?), левым прытокам Угры і пусткай Марфінай, якую можна атаясаміць з аднайменнай вёскай каля р. Валосты, пазначанай на картах XIX—XX стст. 3 рэчкай Гарадзенскай, верагодна, звязаны Гарадзечанскі стан Сярпейскага ўезда, вядомы з пачатку XVII ст. (АЗР. Т. IV 1588—1632. СПб., 1851. № 183. С. 375).
¹²⁶ Godziszewski W. Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego. S. 17; Геометрйческнй план Юхновского целого уезда...
¹²⁷ Межевые роспнсн Вяземского уезда. С. 118, 119. Военнотопографнческая карта. Смоленская губерння. СПб., 1850. Масштаб 3 версты в дюйме. Ряд 13. Л. 12; Обіцегеографнческнй регнональный атлас «Смоленская область». Масштаб в 1 см — 2 км. М., 2001. С. 25, 26. Атаясамліванне сучасных населеных пунктаў з пусткамі XVII ст. грунтуецца на ненадзейным метадзе лінгвістычнай адпаведнасці.
¹²⁸ ДДГ. № 89. С. 355; № 104. С. 436; АЗР. Т. 4. № 183. С. 353.
¹²⁹ Водарскнй Я.Е. Населенне Росснн в конце XVII начале XVIII в. С. 236, 237.
376
Віктар Цемушаў
Дзмітраўская, Жулінская воласці)¹³⁰. Пры гэтым Вялікапольская воласць была падзелена на два станы, адзін з якіх (з сялом Вялікае Поле) застаўся ў Рэчы Паспалітай у складзе ВКЛ.
Зрэшты, магчымы і іншы варыянт размеркавання зямель паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй у раёне Павугор’я. Нягледзячы на тое, што ў спісе з пісцовай кнігі 1624—1625 гг. не згадваліся такія спрадвечныя вяземскія воласці, як Ласмена і Валоста (уздоўж левых прытокаў Угры Валосты і Ласменкі)¹³¹, магчыма, яны паранейшаму заставаліся ў складзе свайго ўезда. У тым жа дакуменце была названа вяземская воласць Азёрна, якую з вялікай ступенню верагоднасці можна лакалізаваць па правым прытоку р. Валосты Азёрнай. А на поўдзень размяшчалася вялізная Вялікапольская воласць, якая раней цягнула да Дарагабужа, але ў апісанні 1624—1625 г. была пазначана як вяземская. Да воласці адносіліся с. Вялікае Поле, вёскі па рэках Яленцы, Сялечанцы, Перадзеленцы, Нядзелцы, Валосце, Ласменцы, Вастранцы, Калдоменцы (Ка