На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
емля вятнчей: К нсторнн населення бассейна верхней н средней Окн в IX—XIII вв. С. 87.
²⁸ Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Средневековый Дмнтровец. С. 127, 128; Яны ж. Археологнческнй понск летопнсного Дмнтровца. С. 183, 184, 185—186; Яны ж. Реконструкцня нсторнн летопнсного Дмнтровца. С. 71, 72.
²⁹ Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Средневековый Дмнтровец. С. 128; Mapa ziem czernihowskosiewierskich. Wlosci i kompleksy w XIV i XV wieku // Kaczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy.
³⁰ Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Археологнческнй понск летопнсного Дмнтровца. С. 184; Яны ж. Реконструкцня нсторнн летопнсного Дмнтровца. С. 76.
362
Віктар Цемушаў
і на картах аўтара гэтай працы³¹. Аднак, дзякуючы заўвазе краязнаўца К.А. Аляксандрава, які звярнуўся да карт XVIII—XIX стст., у новых выданнях гэтая памылка была выпраўлена³².
Выклікае цікавасць заснаваная на археалагічных звестках выснова Г.А. Масаліцінай і І.В. Болдзіна аб запусценні пасялення на гарадзішчы Дзмітраўца ў канцы XV ст. Здавалася б, гэта не адпавядае сведчанням пісьмовых крыніц, дзе згадваецца Дзмітравец да пачатку XVII ст. і далей. Аднак, як паказалі Г.А. Масаліціна і І.В. Болдзін, ва ўрочышчы Гарадзец у 350 м ад гарадзішча працягвала існаваць пасяленне з такой самай назвай. Яго рэшткі захоўваліся да 70х г. XX ст.³³.
Варта, праўда, адзначыць, што тыя пісьмовыя крыніцы, на якія спасылаўся К.А. Авяр’янаў і мелі на ўвазе Г.А. Масаліціна і І.В. Болдзін, фіксуюць існаванне Дзмітраўца, можна сказаць, па інерцыі. Кожная наступная маскоўскалітоўская дамова (гаворка ідзе пра гэты дакумент) запазычвала формулы папярэдняй, у прыватнасці, узнаўляла спісы геаграфічных аб’ектаў, многія з якіх даўно страцілі памежны характар (а таму не мела сэнсу іх пералічваць), а некаторыя і ўвогуле зніклі. Акрамя таго, пачынаючы з дамовы 1503 г. Дзмітравец называўся ужо гарадзішчам³⁴, гэта значыць складальнікі граматы ўлічылі факт заняпаду гэтага гарадка.
Тым не менш назіранні Г.А. Масаліцінай і І.В. Болдзіна нельга ігнараваць. У XVI—XVII стст. у складзе Мажайскага, а потым Вяземскага ўездаў існавала Дзмітраўская воласць, цэнтрам якой і было тое пасяленне (селішча каля запусцелага гарадка), на якое ўказвалі аўтары разгляданых прац. Пазней цэнтр воласці перайшоў да суседняга сяла Рупосава, якое на кароткі час нават стала цэнтрам уезда (праўда, у выніку гэты статус быў перададзены Юхнаву)³⁵.
У выдадзеных крыху пазней артыкулах тых самых аўтараў зноў была зроблена спроба аднавіць гісторыю Дзмітраўца на аснове комплекснага выкарыстання крыніц. Кола пісьмовых матэрыялаў засталося ранейшым, у якасці асновы для інтэрпрэтацый, як і раней, выкарыстоўвалася работа К.А. Авяр’янава, а з археалагічных дадзеных найбольш важным стала адкрыццё селішча на ўсход ад гарадзііпча — месца, дзе працягвалася жыццё Дзмітраўца пасля заняпаду гарадка. У выніку былі выразна аддзелены адно ад аднаго і апісаны два пасяленні (селішчы Дзмітравец 1 каля падножжа гарадзішча і Дзмітравец 2 на ўсход ад яго), звесткі пра якія раней блыталіся³⁶ (Карта 2). Селішча Дзмітравец 2 першапачаткова было нават
³¹ Темушев В.Н. Вярхоўскія княствы ў канцы ХШ — пачатку XVI ст. Карта // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. Мінск, 2005. С. 477; Ён жа. Верховскне княжества в конце ХІП — начале XVI в. Карта // Вольшая Росснйская Энцнклопедня. Т. 5. М., 2006. С. 198; Ён жа. Вяземское княжество в XTV—XV вв. Карта // Большая Росснйская Энцнклопедня. Т. 6. М., 2006. С. 201.
³² Темушев В.Н. Узаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага з Вялікім Княствам Маскоўскім і Крымскім ханствам. 1487—1537 гг. Карта // Вялікі гістарычны атлас Веларусі. Т. 1. Мінск, 2009. С. 74—75; Ён жа. Московсколнтовская граннца во второй половнне XV — первой третн XVI в. Карта// Герберштейн С. Запнскн о Московнн. Т. II. Вкладыш; Ён жа. Верховскне княжества в конце XIII — начале XVI в. Карта 2 // Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. Уклейка паміж с. 48—49.
³³ Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Средневековый Дмнтровец. С. 129.
³⁴ СНРЙО. Т. 35. № 75. С. 400.
³⁵ Маслов В.Е. Юхнов. Калуга, 1995. С. 19—20.
³⁶ Новыя дадзеныя аб селішчах Дзмітраўца прадстаўлены ў наступным выданні: Памятннкн нсторнн н культуры нацнонального парка «Угра». С. 17—18.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
363
прынята за яшчэ адно гарадзішча³⁷. Менавіта на ім працягвалаея жыццё пасялення пасля заняпаду гарадка Дзмітраўца³⁸.
Такім чынам, у работах Г.А. Масаліцінай і І.В. Болдзіна не толькі была канчаткова вырашана праблема лакалізацыі Дзмітраўца, але і было зроблена некалькі вельмі каштоўных высноў пра час яго ўзнікнення і развіццё ў XV ст. Пры гэтым праблема суадносін археалагічных дадзеных з паведамленнямі пісьмовых крыніц засталася паранейшаму актуальнай.
Даволі падрабязны агляд гісторыі Дзмітраўца даў А.В. Кузьмін у каментары да згадвання горада С. Герберштэйнам®. Згодна з аўтарам каментара, узімку 1492/93 г. Дзмітравец быў захоплены ў ВКЛ, але не замацаваны за Масквой па дамове 1494 г. Толькі пасля 1500 г. і паводле ўмоў міру 1503 г. горад увайшоў у склад Вялікага Княства Маскоўскага і стаў часткай Мажайскага ўезда. Выклікае цікавасць назіранне А.В. Кузьміна, зробленае на аснове ўказання С. Герберштэйна, якое не знайшло пакуль пацвярджэння, пра тое, што да часу прыезду пасла ў Расію (1517 г.) у Дзмітраўцы маглі быць пабудаваны новыя ўмацаванні⁴⁰.
З’яўленне Дзмітраўца на старонках іншых даследаванняў мае характар згадак пры разглядзе гісторыі маскоўскалітоўскіх адносін. Істотнымі з’яўляюцца ўяўленні пра месцазнаходжанне гарадка і некаторыя заўвагі пра падлеглую яму тэрыторыю.
Невядома, на якую крыніцу абапіраўся М.М. Карамзін, калі ў каментары да падзей 1407 г., дзе быў названы Дзмітравец, ахарактарызаваў яго месцазнаходжанне наступным чынам: «Зараз вёска ў Калужскай іуберні, на рацэ Протве»*¹. Даследчык літоўскамаскоўскай мяжы Я. НатансанЛескі пры апісанні кампаній літоўскамаскоўскай вайны 1406—1408 гг. таксама звярнуў увагу на Дзмітравец і прывёў думку М.М. Карамзіна пра яго месцазнаходжанне. Аднак глыбокае веданне мясцовасці дазволіла польскаму даследчыку ўзяць пад сумнеў такую лакалізацыю і выказаць здагадку пра тое, што гаворка ішла аб Дзмітраве над р. Угрой, насупраць вусця р. Воры⁴². Цалкам верагодна, што Я. НатансанЛескаму былі даступны расійскія картаграфічныя матэрыялы XIX ст. і найперш ваеннатапаграфічная карта («трохвёрстка») 1850 г.
Пры вызначэнні месца Дзмітраўца У.М. Дзябольскі, несумненна, карыстаўся іншай крыніцай — «Спнском населенных мест Смоленской губерннн». Паводле слоў даследчыка гісторыкагеаграфічнай кампаненты духоўных і дамованых грамат маскоўскіх князёў, «Дзмітравец ляжаў на Угры, у Юхноўскім уездзе, у 26і вёрстах яд уезнага горада»⁴³. Такія звесткі даў «Спнсок населенных мест»⁴⁴, але іх, відаць, было недастаткова — на сваёй карце, прыкладзенай да працы, У.М. Дзябольскі Дзмітравец не пазначыў.
С.М. Кучыньскі тлумачэнняў у тэксце сваёй работы (прысвечанай чарнігавасеверскім землям) адносна месцазнаходжання Дзмітраўца не зрабіў, але на карце з невялікай памылкай гарадок пазначыў⁴⁵, магчыма кіруючыся ўказаннем адлегласці
³⁷ Массалнтнна Г.А., Болднн Н.В. Археологнческнй понск летопмсного Дмнтровца. С. 186—187.
³⁸ Тамсама. С. 185—187; Яны ж. Реконструкцня нсторнн летопнсного Дмнтровца. С. 76.
³⁹ Герберштейн С. Запнскн о Московнн. Т. П. С. 416. Прнм. 535.
⁴⁰ Тамсама. С. 417. Заўв. 535.
⁴¹ Карамзнн Н.М. йсторня государства Росснйского в 12тн томах. Т. V С. 292. Прнм. 199.
⁴² NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 26. Pr. 44. •
⁴³ Дебольскнй B.H. Духовные м договорные грамоты московскнх князей... Ч. 2. С. 43.
⁴⁴ Спнсок населенных мест по сведенням 1859 года. Т. XL: Смоленская губерння. С. 403. № 11285.
⁴⁵ Mapa ziem czernihowskosiewierskich. Wlosci і kompleksy w XIV i XV wieku // Kuczynski S.M.
Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy.
364
Віктар Цемушаў
ад Юхнава, пазначанай у «Спнске населенных мест Смоленской губерннн». Акрамя таго, польскі даследчык падаў цікавае, але, відаць, памылковае ўказанне на куплю вялікім князем маскоўскім Сямёнам Іванавічам у князя Івана Друцкага сяла ў Дзмітраве над Угрой⁴⁶. Гэты набытак сапраўды згадваецца ў тэстаменце князя Сімяона⁴’, толькі без удакладнення месцазнаходжання і, хутчэй за ўсё, там ідзе гаворка пра Дзмітраў на р. Яхраме, на поўнач ад Масквы.
Верагодна, не без уплыву С.М. Кучыньскага на тым жа самым месцы, дзе і ён, паставіў Дзмітраў на сваёй карце і І.А. Галубцоў¹⁸. Наогул варта адзначыць, што з сярэдзіны XX ст. такіх падрабязных і дакладных карт, якія ілюстравалі б рэгіёны Павугор’я і Верхняй Акі, створана не было. Толькі ў 1993 г. А.У. Шэкаў пераклаў на рускую мову і надрукаваў карту С.М. Кучыньскага⁴⁹. Дзмітравец застаўся ў ёй на ранейшым месцы. Інтарэсу даследчыкаў да вызначэння месцазнаходжання як Дзмітраўца, так і іншых населеных пунктаў у міжрэччы Акі і Угры, такім чынам, доўгі час не было. Толькі нядаўна былі надрукаваны дзве працы, спецыяльна прысвечаныя Дзмітраўцу. У іх была канчаткова вырашана праблема лакалізацыя гарадка на Угры, на аснове пісьмовых крыніц раскрыта яго гісторыя і выпрацавана гіпотэза пра яго ўзнікненне.
Агляд прац, звязаных з лакалізацыяй і гісторыяй Дзмітраўца, паказаў, што да нядаўняга часу даследчыкі мелі толькі прыблізнае ўяўленне пра яго месцазнаходжанне. Аднак і раней, нават без выкарыстання археалагічных звестак, існавала магчымасць для дакладнай лакалізацыі гарадка на карце. Месца гарадзішча зніклага Дзмітраўца выразна чытаецца на плане Генеральнага межавання Юхноўскага ўезда Смаленскай губерніі⁵⁰. Там, крыху ў левы бок ад пагоста Дзмітравец, у якім можна заўважыць царкву, каля берага р. Угры намаляваны круглы пагорак, пад якім відавочна хаваецца шуканае гарадзішча (Карта 3). Г.А. Масаліціна і І.В. Болдзін знайшлі гарадзішча Жары 1 «на стромкім беразе Угры, паміж двума ярамі, на высокім узгорку правільнай конусападобнай формы як бы са зрэзанай вяршыняй»⁵¹. Яры, што абкружаюць гарадзішча, дакладна пазначаны на ваеннатапаграфічнай карце 1850 г. («трохвёрстцы»)⁵². На ўсход ад выразÐ