На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
(надрукаваныя В. Кордтам) выкарыстоўваліся толькі для паказу існавання населенага пункта з такой назвай у XVII—XIX стст.
Тым не менш з вылучанага кола пісьмовых крыніц даследчык старанна выбраў усю наяўную інфармацыю і падрабязна выклаў гісторыю Дзмітраўца аж да нібыта апошняй згадкі гэтай мясцовасці ў пісьмовых крыніцах на пачатку XVII ст.
Акрамя матэрыяла апісальнага характара, аснову зместу артыкула К.А. Авяр’янава склала гіпотэза ўзнікнення г. Дзмітраўца, які часта называўся Дзмітравым. Абапіраючыся на меркаванне аб прыналежнасці гарадка да сярэдзіны 90х гадоў XV ст. князю Сямёну Фёдаравічу Варатынскаму, які быў васалам вялікіх князёў літоўскіх, а таксама на меркаванне аб валоданні гэтым населеным пунктам бацькам князя Сямёна — Фёдарам Варатынскім, і на факт шлюбу апошняга з дачкой літоўскага князя Карыбута (Дзмітрыя) Альгердавіча — Марыяй, К.А. Авяр’янаў прыйшоў да цікавай высновы. На думку даследчыка, Дзмітравец праз пасаг дачкі дастаўся ад князя Карыбута яго зяцю князю Фёдару Варатынскаму. 3за таго што Дзмітравец не згадваецца ў «Спнске городов русскнх дальннх н блнжннх» (паводле К.А. Авяр’янава, складзеным у 1374 г.) і таму, што ў 1377—1399 гг. князь Карыбут валодаў Северскай зямлёй, аўтар датаваў узнікненне горада якраз апошняй чвэрцю XFV ст. або «скорее всего» часам да сярэдзіны — другой паловы 90х гадоў XIV ст.¹¹. Такім чынам, Дзмітравец «быў збудаваны ў якасці памежнага фарпоста ўладанняў князя Дзмітрыя Альгердавіча»¹². Думка пра паходжанне назвы мястэчка ад імя нейкага Дзмітрыя была выказана КА. Авяр’янавым загадзя. Больш таго, можна смела сцвярджаць, што гіпотэза ўзнікнення Дзмітраўца з’яўляецца прамым вынікам атаясамлівання яго назвы з імем князя КарыбутаДзмітрыя і наступным штучным падборам і нават падгонкай фактаў пад папярэдне выпрацаванае рашэнне. На самой справе гэтая лагічная схема, на жаль, не вытрымлівае крытыкі.
Перш за ўсё, Дзмітравец належаў толькі князю С.Ф. Варатынскаму і на працягу кароткага прамежку часу — дзякуючы захопу, пацверджанаму вялікім князем Іванам III¹³! Пасля пераходу на маскоўскую службу ў лістападзеснежні 1492 г.’⁴ князь Сямён, напэўна, згодна з заключанай з маскоўскімі ўладамі папярэдняй дамовай, захаваў пад сваім кантролем усе тыя ўладанні, якія здолеў заняць. Ці быў сярод іх Дзмітравец — невядома, бо ў выніку пахода літоўскіх войскаў на пачатку 1493 г. уся тэрыторыя з правага боку Угры была вернута ў склад ВКЛ. Аднак у наступным паходзе маскоўскіх войскаў былі заняты гарады Мезецк, Масальск, Сярпейск, Апакаў, Лучын, Мошчын, Гарадзечна, Дзмітраў, Залідаў і інш.¹⁵, і, такім чынам,
¹¹ Аверьянов К.А. Средневековый Дмнтровец. С. 82.
¹² Тамсама.
¹³ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. I. № 24. С. 136.
¹⁴ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. Западнорусскне землн в снстеме руссколнтовскнх отношеннй конца XV — первой третн XVI в. М., 1995. С. 85.
¹⁵ СЙРЙО. Т. 35. № 22. С. 104, 106; Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с Крымской н Нагайской ордамн н с Турцней. Т. I (С 1474 по 1505 год, эпоха сверження монгольского нга в Росснн) / йзданы под редакцней Г.Ф. Карпова // СЙРЙО. Т. 41. СПб., 1884. № 41. С. 186, 192; ПСРЛ. Т. VIII. Продолженяе летопнсн по Воскресенскому спнску. М., 2001. С. 225; Т. XII. Летопнсный сборннк, нменуемый Патрнаршей нлн Ннконовской летопнсью. М.. 2000. С. 234; Т. XX. Львовская летопнсь. М., 2005. С. 358; Т. XXVIII. Летопнсный свод 1497 г. Летопнсный свод 1518 г. (Уваровская летопнсь). М.; Л., 1963. С. 322—323; Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 22—23. Пры гэтым Мезецк не быў спалены (ПСРЛ. Т. VIII. С. 225).
360 Віктар Цемушаў
толькі пасля лютага 1493 г. князь Сямён Фёдаравіч здолеў завалодаць пэўнымі землямі. Гэта былі не толькі Дзмітравец і ранейшыя вотчыны князя Сямёна, але і шэраг гарадоў і валасцей, якія былі адарваны ў вярхоўскіх і вяземскіх князёў’⁶. Але напярэдадні заключэння маскоўскалітоўскага міру 1494 г. маскоўскі вялікі князь Іван III «поступнлся» шэрагам гарадоў і валасцей (сярод іх і Дзмітраўцом) на карысць вялікага князя літоўскага Аляксандра¹⁷. Тэрыторыі з правага боку р. Угры (а дзмітраўскія землі — і з левага боку) былі вернуты ў склад ВКЛ.
Князь Сямён Фёдаравіч гіпатэтычна мог валодаць Дзмітраўцом з моманту пераходу на маскоўскі бок у лістападзеснежні 1492 г. да пачатку 1493 г. і, больш пэўна, на працягу года — з лютага 1493 па люты 1494. А да гэтага часу гарадок быў у прамым адміністрацыйным падпарадкаванні Смаленска¹⁸, лічыўся каралеўскім¹⁹. Hi пра якую перадачу ў спадчыну Дзмітраўца ад князя Фёдара Львовіча (а не Юр’евіча, як памьшкова пазначыў К.А. Авяр’янаў) сыну Сямёну не можа быць гаворкі²⁰. Уладанні князя Ф.Л. Варатынскага добра вядомыя²¹. Дзмітраўца сярод іх няма.
Такім чынам, ланцужок перадачы Дзмітраўца паміж ДзмітрыемКарыбутам Альгердавічам і Сямёнам Фёдаравічам Варатынскім разрываецца. Але нават калі гіпатэтычна ўявіць сувязь гарадка менавіта з пазначаным літоўскім князем, то ўзнікне вялікая праблема гісторыкагеаграфічнага кшталту. Дзмітравец нельга аднесці да складу Северскай зямлі, якой часткова валодаў Дзмітрый Альгердавіч²². He мог літоўскі князь заснаваць свой фарпост на землях Смаленскага княства, ды яшчэ і ў той час, калі яно было незалежнай дзяржавай (да 1395, у 1401—1404 гг.).
Такім чынам, гіпотэза К.А. Авяр’янава пра ўзнікненне Дзмітраўца аказалася нежыццяздольнай. Падрабязны яе разгляд у гэтай працы звязаны з тым, што далей будзе зроблена яшчэ адна спроба тлумачэння часу і абставін з’яўлення гарадкакрэпасці на беразе р. Угры.
Некалькі асобных прац пра Дзмітравец напісана археолагамі, і прысвечаны яны высвятленню праблемы месцазнаходжання гэтага гарадка і супастаўленню археалагічных звестак з інфармацыяй, адлюстраванай у пісьмовых крыніцах²³:
Калужскія археолагі Г.А. Масаліціна і І.В. Болдзін на першым этапе працы абапіраліся выключна на ўласна сабраныя звесткі. Спрабуючы пераправерыць інфармацыю, пададзеную ў першым выданні «Археологнческой карты Росснн:
¹⁶ ПСРЛ. Т. XII. С. 234; Т. XX. С. 358; СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 137.
¹⁷ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136.
¹⁸ Тамсама. № 24. С. 118.
¹⁹ «Выпнска нз посольскнх кннг». С. 52.
²⁰ Шеков А.В. О снстеме наследовання княжескнх столов средн князей Новоснльскнх в XIV— XV веках // Забелннскне научные чтення — Год 2005й. йсторнческнй музей — энцнклопедня отечественной нсторнн н культуры. Труды Государственного йсторнческого музея. Вып. 168. М., 2006. С. 259—260.
²¹ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 136; АЗР. Т. I. 1340—1506. № 48. С. 61; № 57. С. 70; LM. Vilnius, 1998. Кп. 3 (1440—1498). Р 37, 39.
²² Пра склад Северскай зямлі гл.: Руснна О.В. Персональный состав северскнх князей во второй половнне XIV в. С. 14—18; Яна ж. Сіверська земля у складі Велнкого Князівства Лнтовського. С. 41—52 і інш.
²³ Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Средневековый Дмнтровец. С. 126—129; Яны ж. Археологнческнй понск летопнсного Дмнтровца // Прнрода н нсторня Поугорья. Вып. 5. Калуга, 2009. С. 181—189; Яны ж. Реконструкцня нсторнн летопнсного Дмнтровца на основе пнсьменных м археологнческнх нсточннков // Труды регнонального конкурса научных проектов в областм гуманнтарных наук. Вып.10. Калуга, 2009. С. 69—80.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 381
Калужская область» на аснове звестак Т.Н. Нікольскай і І.К. Фралова, аўтары артыкула не выявілі ў пазначаным месцы гарадзішча Жары²⁴. Таму былі праведзены дадатковыя пошукі, якія далі новы вынік: на правым беразе р. Угры, на 2х км вышэй за вусце р. Воры было знойдзена гарадзііпча, якое было ўведзена ў навуковы ўжытак пад назвай Жары I²⁵. Праз пэўны час выявілася, што ўрочышча Гарадзец, размеінчанае непадалёку ад помніка, мае і іншую назву — Дзмітравец. «Спнсок населенных мест Смоленской губерннн» паказаў існаванне такога населенага пункта ў сярэдзіне XIX ст. і даў іншыя варыянты яго назвы: Дзмітраў, Гарадзец, Пакроў²⁶.
Такім чынам, Г.А. Масаліціна і І.В. Болдзін паўторна прыйшлі да адкрыцця месцазнаходжання сярэдневяковага горада Дзмітраўца. (Апісанне гарадзішча, размеіпчанага на поўнач ад в. Жары на правым беразе р. Угры, ужо было дадзена Т.М. Нікольскай²⁷. Таксама і картаграфічныя матэрыялы XVIII—XIX стст. дазвалялі дакладна вызначыць месца гарадка.) Недахоп інфармацыі аб гісторыі горада быў папоўнены дзякуючы артыкулу К.А. Авяр’янава. Аўтары супаставілі гістарычныя звесткі, пададзеныя даследчыкам, з археалагічнымі звесткамі, атрыманымі падчас раскопак гарадзішча. У выніку выявілася няўзгодненасць паміж высновамі К.А. Авяр’янава з прычыны яго няўдалай гіпотэзы аб узнікненні Дзмітраўца, і, трэба думаць, аб’ектыўнымі заключэннямі, якія з’явіліся ў выніку інтэрпрэтацыі археалагічных знаходак. Г.А. Масаліцына і І.В. Болдзін паказалі, што ўмацаванне Дзмітраўца (пабудова насыпу і вала) трэба адносіць да часу, не раней за XV ст. Акрамя таго, на гарадзішчы быў добра прадстаўлены матэрыял часоў Старажытнай Русі. Зыходзячы з гэтага нельга гаварыць пра ўзнікненне гарадка ў канцы XIV ст.²⁸.
Г.А. Масаліцына і І.В. Болдзін звярнулі ўвагу на памылковую лакалізацыю Дзмітраўца К.А. Авяр’янавым «паблізу вусця Рэсы» і прыйшлі спачатку да высновы аб запазычанні такога ўяўлення з карты С.М. Кучыньскага (праўда, там сама Рэса не пазначана)²⁹, а пазней (што, відаць, адпавядае сапраўднасці) — з апісання С. Герберштэйна³⁰. У свой час аўтарытэт буйнейшага даследчыка рэгіёнаў Северскай зямлі і Верхняй Акі (С.М. Кучыньскага) паўплываў на вызначэнне месца Дзмітраўца
²⁴ Археологнческая карта Росснн (далей: AKP): Калужская область / Сост. Ю.А. Краснов. М., 1992. № 597. С. 124; Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Средневековый Дмнтровец. С. 126; Яны ж. Археологнческнй понск летопнсного Дмнтровца. С. 181. У другім выданні археалагічнай карты Калужскай вобласці прайшла тая ж інфармацыя пра гарадзішча Жары (АКР: Калужская область. йзд. 2е / Под ред. А.В. Кашкнна. М., 2006. № 803/597. С. 252).
²⁵ Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Средневековый Дмнтровец. С. 126; Яны ж. Археологнческнй понск летопнсного Дмнтровца. С. 182; Памятннкн нсторнн н культуры нацнонального парка «Угра». С. 16—17.
²⁶ Спнсок населенных мест по сведенням 1859 года. Т. XL: Смоленская губерння. СПб., 1868. С. 403. № 11285.
²⁷ Ннкольская Т.Н. З