На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
эй упадзення ў яе р. Жыздры; нарэшце, Тросна прынята за ўладанне князёў Абаленскіх (з роду Тарускіх) — сяло Тросце (ад назвы якога ўтварылася прозвішча князёў Тросценскіх), а воласць Тросна цягнула да Звянігарада на р. Маскве і размяшчалася вакол Тросценскага возера⁷⁹.
Значыць, ніякага далучэння былых чарнігаўскіх зямель да Масквы да 1328 г. не адбылося. Разань жа сапраўды набыла ў Чарнігава вялікую тэрыторыю (з Бораўскам, Рярэяй і інш.), але звычайна гэтую падзею датуюць канцом XIII ст.⁸⁰. Потым ужо Масква абмяняла гэтыя землі на больш значныя для Разані Лапасну і іншыя пункты на правабярэжжы Акі. Дарэчы, Р.У. Зотаў датуе далучэнне да Масквы Кашыры, Бораўска і іншых гарадоў 1356 годам, заўважаючы, што да Разані яны трапілі ў другой палове XIII ст.⁸¹.
Блытаніна з населенымі пунктамі і датамі далучэння адбілася таксама і ў працы С.М. Кучыньскага, які лічыў Перамышль на Ацэ маскоўскім з 1328 г.⁸².
Такім чынам, на жаль, і праца А.В. Шэкава, нягледзячы на сваю навізну і строга навуковы характар, не пазбегнула традыцыйных памылак, праўда, як бачым, праявіліся яны ўскосна, праз запазычанне некаторых высноў аўтарытэтных аўтараў.
3 сярэдзіны XIV ст. пачаўся новы этап у развіцці Вярхоўскіх княстваў. Пасля ардынскага пагрому Чарнігава яны пераўтварыліся ў незалежныя княствы, аднак не здолелі прэтэндаваць на вядучую, а пазней і проста самастойную ролю ў палітыцы рускіх зямель і сталі аб’ектамі прэтэнзій Масквы і Вільні⁸³. А.У. Шэкаў падрабязна разгледзеў палітычную гісторыю вярхоўскіх князёў, вымушаных лавіраваць паміж больш значнымі сіламі ва Усходняй Еўропе (Масква, Вільня, Разань) для захавання ўласнай самастойнасці. Характэрным для вярхоўскіх князёў быў таксама саюз менавіта з тым бокам, які ў дадзены момант выступаў супраць Арды.
На пачатку XV ст. на Вярхоўскія княствы пашыраецца ўлада Вялікага Княства Літоўскага. Частка Карачаўскага княства нават перайшла пад непасрэднае кіраванне вялікага князя літоўскага (сам горад Карачаў), а мясцовым князям быў пакінуты
⁷⁷ Аўтар выказвае падзяку А.К. Зайцаву за пададзеныя звесткі аб карачаўскім Звянігарадзе (Зайцев А.К. Черннговское княжество X—XIII вв.: Нсторнкогеографнческое нсследованне. Днс... канд. нст. наук. М., 1976. С. 238, 239). Гл. таксама: Шеков А.В. Рецензня на: Тропнн Н.А. Елецкая земля в XII—XV вв. // Вестннк Елецкого государственного уннверснтета. Вып. 1. Серня •Нсторня, право >. Елец, 2002. С. 228—229.
⁷⁸ Юшко А.А. Московская земля IX—XIV веков. С. 86, 104, 129.
⁷⁹ Дебольскнй В.Н. Духовные н договорные грамоты московскнх князей... С. 150 і карта на с. 151; Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 34; Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 562; Веселовскнй С.Б. Феодальное землевладенне в СевероВосточной Русн. С. 358.
⁸⁰ Нловайсклй Д.й, йсторня Рязанского княжества. М., 1858. С. 145; Грушевськнй М.С. Історія УкраіннРусн. Т. 3. С. 181; Горскнй А.А. Полнтнческая борьба на Русн в конце XIII в. н отношення с Ордой // Отечественная нсторня. 1996. № 3. С. 81.
⁸¹ Зотов Р.В. О черннговскнх князьях по Любецкому снноднку н о Черннговском княжестве в татарское время. С. 205.
⁸² Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzqdami Litwy. S. 61. Спалучэнне непаразуменняў i памылковых высноў, якія нагрувасціліся вакол Перамышля Калужскага, прывяло да ўсталявання афіцыйнай даты заснавання горада ў 1328 г., і гэтая памылка не выкаранена да цяперашняга часу (гл. фота).
⁸³ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 33.
13 3ак. 3333
354
Віктар Цемушаў
Масальск. Час праўлення Вітаўта (а менавіта апошняе дзесяцігоддзе перад яго смерцю) характарызуецца поўным панаваннем у Верхняокскім рэгіёне Вялікага Княства Літоўскага. У 1427 г. васаламі літоўскага валадара сталі князі Навасільскага* дому. Такім чынам, робіць выснову А.У. Шэкаў, да пачатку XV ст. КарачаўскаКазельскае і Тарускае княствы былі ліквідаваны, іх князі зведзены да становішча дробных літоўскіх і маскоўскіх васалаў, а пэўную самастойнасць і дагаворныя адносіны з ВКЛ захавала толькі НавасільскаАдоеўскаВаратынскае княства⁸⁴.
А.У. Шэкаў падрабязна пералічае набыткі Навасільскіх князёў (Адоеўскіх і Варатынскіх) ад Казіміра IV і Аляксандра Казіміравіча, але, на жаль, спррб лакалізацыі як асобных пунктаў, так і ў цэлым усіх новых уладанняў вярхоўскіх князёў не зрабіў.
Заключны этап гісторыі Вярхоўскіх княстваў характарызуецца працэсам уключэння іх у склад цэнтралізаванай Рускай дзяржавы з наступнай ліквідацыяй гэтых прывілеяваных княжацкіх уладанняў. А.У. Шэкаў апісвае падзеі канца XV — пачатку XVI стст., пераходы вярхоўскіх князёў на маскоўскую службу, маскоўскія паходы на землі верхняй Акі; распавядае пра наступную службу Варатынскіх, Адоеўскіх, Бялёўскіх і Масальскіх князёў маскоўскаму валадару і пра лёс Варатынскага ўдзела, які быў канчаткова знішчаны толькі ў 1562 г .
Асобную частку разгляданай кнігі, як ужо гаварылася, складае нарыс па гісторыі аднаго з тарускіх удзелаў — Валконскага княства. Тут найбольш удала спалучалася ўжыванне розных тыпаў крыніц, што дазволіла даволі поўна вывучыць канкрэтную гісторыю аднаго з княстваў Верхняокскага краю, якая пацвердзіла, дарэчы, агульныя высновы аб развіцці ўсіх Вярхоўскіх княстваў. А.У. Шэкаў заклікае і ў далейшым засяродзіцца на вывучэнні канкрэтнай гісторыі асобных княстваў Верхняокскага рэгіёна’⁵.
Свае ўласныя погляды на тэрыторыю і межы Вярхоўскіх княстваў А.У. Шэкаў не вызначыў на карце, ён узяў яе ў С.М. Кучыньскага. Аднак дадзеная карта была скарэкціравана ў бок удакладнення даціровак меж Вярхоўскіх княстваў і вызначэння месцазнаходжання населеных пунктаў. Сумніўныя лакалізацыі былі пазначаны пытальнікам⁸⁶.
У цэлым неабходна адзначыць, што пытанні развіцця тэрыторыі і меж Вярхоўскіх княстваў (за выключэннем Валконскага княства) не знайшлі адлюстравання ў разгляданай працы А.У. Шэкава. Сам гісторык вылучыў шэраг праблем, што неабходна вырашаць пры вывучэнні Верхняокскага рэгіёна, сярод якіх стаіць і праблема гістарычнай геаграфіі⁸⁷. Звесткі, якія мы можам запазычыць пра тэрыторыі Вярхоўскіх княстваў з працы А.У. Шэкава, датычаць у асноўным структуры ўдзелаў, даціроўкі далучэнняў розных тэрыторый і абставін утварэння і ліквідацыі дзяржаўных фарміраванняў у вярхоўях Акі.
Зрэшты, праца А.У. Шэкава і не была арыентавана на разгляд тэрытарыяльнага развіцця Вярхоўскіх княстваў. Значна больш каштоўнай у гэтым плане з’яўляецца кандыдацкая дысертацыя таго ж аўтара, якая носіць назву «Вярхоўскія княствы (другая палова XIII — сярэдзіна XVI стст.)»⁸⁸. Актыўнае прыцягненне археалагічных матэрыялаў у комплексе з традыцыйнымі пісьмовымі крыніцамі дазволіла аўтару:
⁸⁴ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 41.
⁸⁵ Тамсама. С. 69.
⁸⁸ Тамсама. С. 8.
⁸⁷ Тамсама. С. 69.
⁸⁸ Шеков А.В. Верховскне княжества (вторая половнна XIII — середмна XVI в.): Днс. канд. нст. наук. М., 1998.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
355
прыйсці да вельмі цікавых высноў пра адпаведнасць памераў умацаваных плошчаў верхняокскіх гарадзішчаў сацыяльнаму статусу іх княстваў;
заўважыць тэндэнцыю пераносу сталіц Вярхоўскіх княстваў з больш буйных гарадоў у больш дробныя;
ахарактарызаваць адміністрацыйную тэрыторыю, якая хілілася да аднаго з цэнтраў Вярхоўскіх княстваў — Адоева ў XIV—XVI стст.⁸Э;
прадэманстраваць перспектыўнасць вывучэння пераемнасці «паміж пасяленчымі і адміністрацыйнатэрытарыяльнымі структурамі Маскоўскай дзяржавы XVI ст. і больш ранніх удзельных княстваў»⁹⁰.
Асобны раздзел дысертацыі зноў прысвечаны гісторыі Валконскага княства. Тут, на аснове комплекснага даследавання разгледжана гісторыя Валконскага ўдзела Тарускага княства, ахарактарызавана гарадзішча Валконы і яго адміністрацыйная тэрыторыя, акрэслены этапы развіцця пасяленчай структуры на тэрыторыі Валконы ў XIV—XVI стст.
Асаблівае значэнне маюць карты, прыкладзеныя да дысертацыі. Яны ілюструюць як сітуацыю XVI ст. у рэгіёне вярхоўяў Акі (Адоеўскі, Тульскі ўезды, у цэлым Верхняе Паочча), так і пасяленчую структуру Адоеўскай воласці і ўезда і, вядома ж, Валконы рэтраспектыўна на XIV—XVI стст. На жаль, складзеныя А.У. Шэкавым карты ўдакладняюць і канкрэтызуюць уяўленні толькі аб невялікай частцы Верхняокскага рэгіёна.
Такім чынам, у дадзеным раздзеле разгледжаны даследаванні, якія з’явіліся пэўнымі этапамі ў вывучэнні тэрыторыі і меж Вярхоўскіх княстваў.
За рамкамі агляду засталіся шматлікія працы, якія ўмоўна можна падзяліць на некалькі груп. 1я аб’ядноўвае даследаванні агульнага характару па гісторыі вялікіх дзяржаўных фарміраванняў ва Усходняй Еўропе і іх барацьбе паміж сабой (М.С. Грушэўскі⁹¹, К.В. Базілевіч⁹², М.М. Кром”). 2ю групу складаюць даследванні, якія разглядаюць Вярхоўскія княствы, але не ў якасці асобнага ад Чарнігаўскай зямлі рэгіёна і без ужывання іх агульнай назвы (Р.У. Зотаў⁹⁴), а таксама якія тычацца сумежных з вярхоўямі Акі тэрыторый (Д.І. Багалей⁹⁵, А. Русіна⁹⁶). Даследаванні 3й групы маюць дачыненне да трансфармацыі дзяржаўных меж, якія праходзяць праз Верхняокскі рэгіён або кантактуюць з ім (Ф. Пятрунь⁹⁷, Я. НатансанЛескі⁹⁸). I нарэшце, даследаванні 4й групы непасрэдна звязаны з разглядам гісторыі канкрэт
⁸⁹ Шеков А.В. Верховскне княжества (вторая половнна XIII — середнна XVI в.). Автореф. днс. канд. нст. наук: 07.00.06 / МГУ нм. М.В. Ломоносова. йсторнч. факт. М., 1998. С. 14.
⁹⁰ Тамсама. С. 4.
⁹¹ Грушевськнй М.С. Історія УкраіннРусн. Т. 3.
⁹² Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства.
⁹³ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. Западнорусскне землн в снстеме руссколнтовскнх отношеннй конца XV — первой третн XVI в. М., 1995.
⁹⁴ Зотов Р.В. О черннговскнх князьях по Любецкому снноднку н о Черннговском княжестве в татарское время.
⁹⁵ Багалей Д.Н. Нсторня Северской землн до половнны XIV столетня. Кнев, 1882.
⁹⁶ Руснна О. Сіверська земля у складі Велнкого князівства Лнтовського.
⁹⁷ Петрунь Ф. Східня межа Велнкого Князівства Лнтовського в 30х рр. XV ст.
⁹⁸ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej.
356
Віктар Цемушаў
ных Вярхоўскіх княстваў (К.У. Сычоў", М.А. Тропін¹⁰⁰, А.У. А