• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ¾гуць быць прыняты наступныя найменні. 1) Вярхоўскія (як сінонім — Верхняокскія) княствы другой паловы XIII — канца XIV ст., у перыяд іх адносна незалежнага існавання (маюцца на ўвазе Карачаўскае, Навасільскае і Тарускае княствы з іх удзеламі); 2) Верхняокскі край (украйна) канца XIV — пачатку XVI ст., у перыяд размеркавання ўлады і зон уплыву ў рэгіёне паміж Вялікімі Княствамі Літоўскім і Маскоўскім. Другі тэрмін умоўна аб’ядноўвае тэрыторыю ў большасці былых (за выключэннем Навасільскага) княстваў вярхоўяў Акі, якія ў пазначаны перыяд з’яўляліся рознымі па ступені залежнасці ўладання Масквы і Вільні. Акрамя таго, можна выкарыстоўваць нейтральнае паняцце Верхняокскі рэгіён (рэгіён верхняй Акі) у якасці альтэрнатывы названых найменняў з мэтай абазначэння агульнага геаграфічнага размяшчэння ўказаных тэрытарыяльных фарміраванняў.
       Да абгрунтавання М.К. Любаўскім тэрытарыяльнага адзінства, цэласнасці рэгіёна Верхняй Акі, вывучэнне тэрыторыі і меж Верхняокскіх княстваў практычна не ажыццяўлялася. Нават згадка падзей, звязаных з іх палітычнай гісторыяй насіла фрагментарны характар¹⁵.
       М.К. Любаўскі ў сваім даследаванні, якое было прысвечана абласному падзелу і мясцоваму кіраванню ЛітоўскаРускай дзяржавы да часу выдання першага літоўскага статута, пачаў апісанне Верхняокскага рэгіёна з Навасільскага княства і яго ўдзелаў. Менавіта гэтыя тэрытарыяльныя фарміраванні былі названы ім «верхняокскімі княствамі»¹⁶. Толькі пазней паступова ў склад ўладанняў князёў Вярхоўскіх або Верхняокскай украйны гістарычна ўвайшлі Перамышль, Казельск, Мцэнск, Любуцк, Карачаўскае княства і, магчыма, воласці мезецкіх князёў¹⁷.
    
    ¹⁴ «Черннговская земля “верховскнмн” княжествамн по договору 1503 г. отошла к Москве» (Любавскпй М.К. Очерк нсторнн русской колоннзацнн. С. 181).
    
    ¹⁵ Гл. гістарыяграфічны агляд у кнізе А.У. Шэкава (Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 9—10).
    
    ¹⁶ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 49.
    
    ¹⁷ Пад фразай М.К. Любаўскага «...все владення Мезецкнх князей ... в этом крае» маецца на ўвазе, відавочна, Верхняокскі край (Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 56). У
    
    342
    
    Віктар Цемушаў
    
       Такім чынам, вызначыўся спіс верхняокскіх гарадоў: Навасіль, Бялёў, Адоеў і Варатынск (Навасільскага княства), Мцэнск і Любуцк (намесніцтваў ВКЛ, апошні спачатку належаў разанскім князям), Карачаў, Масальск, Казельск, Перамышль (Карачаўскага княства, ліквідаванага Вітаўтам), Мезецк (Карачаўскага княства, выдзелены Вітаўтам тарускім князям)¹⁸. Hi Глухаў, ні Звянігарад — гарады, назвы якіх прысутнічалі ў тытулатуры верхняокскіх князёў — М.К. Любаўскі не згадаў. Адпаведна, не ставіліся праблемы страты вярхоўскімі князямі Глухава і лакалізацыі Звянігарада. Таксама адсутнічалі ў спісе гарады Таруса (і само Тарускае княства), Абаленск, Алексін, Калуга ды інш., якія з’яўляліся часткай уладанняў верхняокскіх князёў, але да моманту распаўсюджвання ў рэгіёне літоўскай улады, якія ўжо былі часткай маскоўскіх зямель. Апошні факт, відавочна, і з’яўляецца прычынай таго, што М.К. Любаўскі не ўпамінаў пра іх, калі пісаў пра тэрытарыяльны склад Вялікага Княства Літоўскага.
       М.К. Любаўскі звярнуўся да гісторыі ўладальніцкай прыналежнасці некаторых гарадоў і прыйшоў да вельмі цікавых высноў (якія чамусьці не былі заўважаны пазнейшымі даследчыкамі). Так, напрыклад, заявіўшы пра Мцэнск і Любуцк, што «калі і ад каго набыты былі гэтыя гарады, у дакладнасці невядома»¹⁹, гісторык, тым не менш, зрабіў дапушчэнне, што Любуцк належаў раней разанскім князям, a крыху далей прывёў абгрунтаванне таго, што Мцэнск належаў Карачаўскаму княству. 3 гэтай мэтай была выкарыстана згадка пра князёў Хацэтаўскіх (паходжаннем карачаўскіх), якія з’яўляліся мцэнскімі баярамі, і выведзена дата далучэння Карачава з Мцэнскам да ВКЛ (1406—1408 гг.)²⁰. Паказальна, што азначаную даціроўку падхапілі далейшыя даследчыкі, а факт пра Хацэтаўскіх, мцэнскіх баяр, паўсюдна замоўчвалі.
       Паказ гісторыі ўладальніцкай прыналежнасці гарадоў і некаторых мясцовасцей паступова раскрывае працэс замацавання «панавання і ўплыву» (фармулёўка М.К. Любаўскага) вялікага князя літоўскага ў Верхняокскіх княствах. Страта маскоўскага ўплыву ў рэгіёне была растлумачана М.К. Любаўскім «унутранымі замяшаннямі» часоў Васілія Цёмнага. Распаўсюджанне ж на тэрыторыю вярхоўяў Акі ўлады вялікага князя Івана III, ад’езд у Маскву мясцовых князёў, захоп і далучэнне іх уладанняў абвешчана вяртаннем страчанага ўплыву²¹.
       Тэрытарыяльнае развіццё Навасільскага княства было паказана М.К. Любаўскім даволі неканкрэтна. Па сутнасці, былі толькі названы «цэнтры» навасільскіх удзелаў (Навасіль, Бялёў, Адоеў і Варатынск), прыведзены сюжэт пра перанос рэзідэнцыі навасільскага князя з Навасілля ў Адоеў і падрабязна ахарактарызавана ступень залежнасці навасільскіх князёў ад вялікага князя літоўскага²². Межы ці хаця б абсягі Навасільскага княства і яго.ўдзелаў, нават прыкладная працягласць тэрыторыі, унутраны валасны склад не былі пазначаны.
    
        «Очерке нсторш ЛнтовскоРусского государства» М.К. Любаўскі далучае да Верхняокскага края Любуцк і Мцэнск, называе ў ім валадароў самастойных рускіх княстваў князёў Навасільскіх, Перамышльскага, Варатынскага, Адоеўскага і інш. У іншым месцы той жа працы дае спіс Вярхоўскіх княстваў: Навасільскае, Адоеўскае, Варатынскае, Бялёўскае і інш. (Любавскнй М.К. Очерк нсторнн ЛнтовскоРусского государства до Люблннской уннн включнтельно. С. 63,107).
    
    ¹⁸ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 47—56.
    
    ¹⁹ Тамсама. С. 51—52.
    
    ²⁰ Тамсама. С. 52—53.
    
    ²¹ Тамсама. С. 50.
    
    ²² Тамсама. С. 47, 49—50.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    343
    
       Іншым быў падыход да тэрыторыі Карачаўскага княства. Перш за ўсё М.К. Любаўскі вызначыў яе аіульную працягласць («у вобласці паміж верхняй Акой, Дзясной і Угрой»); затым апісаў працэс распада княства на ўдзелы (вылучыліся спачатку два ўдзелы: уласна Карачаўскі і Казельскі; ад першага пасля аддзяліўся Масальск, а ад другога — Перамышль і Ялец); абгрунтаваў час пераходу Карачава ў непасрэднае ўладанне вялікага князя літоўскага²³. Гісторыкам былі акрэслены ўладанні мясцовых князёў, якія апынуліся пад уладай ВКЛ адразу пасля ліквідацыі Карачаўскага княства (князі Хацэтаўскія і Масальскія) і расказана гісторыя Казельскага княства, чые князі трапілі ў залежнасць ад Разані і Масквы, а сталіца часова перайшла пад уладу вялікага князя маскоўскага²⁴. Даволі шмат увагі нададзена таксама і казельскаму ўдзельнаму цэнтру Перамышлю. Праўда, М.К. Любаўскі неаднаразова блытаў Перамыпіль на Ацэ з Перамышлем на р. Пахры. Апошні знаходзіўся далёка ў глыбіні маскоўскіх уладанняў²⁵. Асабліва падрабязна апісаны зямельныя набыткі мезецкіх князёў (з роду Тарускіх), якія былі атрыманы імі са складу Карачаўскага княства (канкрэтна — Казельскага і Перамышльскага ўдзелаў). Тут мы сустракаем не толькі падрабязны пералік валасцей, у розны час выслужаных мезецкімі князямі, але і спробы лакалізацыі валасных цэнтраў па метаду лінгвістычнай адпаведнасці з сучаснымі М.К. Любаўскаму населенымі пунктамі²⁶.
       Пры апісанні абласнога дзялення і мясцовага кіравання рэгіёна вярхоўяў Акі як складовай часткі ВКЛ (у другой палове XV ст.) М.К. Любаўскі ўжыў іншую схему. Адразу пасля далучэння Вяземскага, Смаленскага княстваў, зацвярджэння ўлады вялікага князя літоўскага над Вярхоўскімі княствамі была створана спецыяльная сістэма кіравання шэраіу перыферыйных княстваў і ўладанняў, на чале якой стаяў смаленскі намеснік. Па назіранні М.К. Любаўскага, створаны Смаленскі павет з усходняга боку быў акружаны «поясам княстваў і ўладанняў, якія аддаваліся ў судоваадміністрацыйным стаўленні намеснікам, прычым усе гэтыя княствы і ўладанні ў Смаленску мелі свой ваеннапалітычны цэнтр»²⁷. Такім чынам, Верхняокскі край трапіў у адміністрацыйнае падпарадкаванне Смаленска, а цэнтры княжацкіх уладанняў і намесніцтваў на яго тэрыторыі лічыліся смаленскімі прыгарадамі. Зыходзячы з рэальна існаваўшага адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу, М.К. Любаўскі прывёў падрабязны пералік смаленскіх прыгарадаў і валасцей, вылучыў цэнтры намесніцтваў, апісаў вотчыны мясцовых князёў. У дадзеным выпадку сама назва Верхнеяокскі край гісторыкам не прымянялася. Нават прыблізна аддзяліць нейкія тэрыторыі ў бок Верхняокскага краю па прынятай схеме апісання вельмі цяжка. М.К. Любаўскі паступова прыцягваў крыніцы, з якіх выбіраў гарады, воласці, вёскі, якія лічыліся смаленскімі. Тым самым агульная карціна Смаленскай зямлі выглядала вельмі хаатычна без дакладнай сістэматызацыі і ўпарадкаванага пераходу ад адной тэрыторыі, населенага пункта да суседняга. Тым не менш для Верхняокскага рэгіёна можна вызначыць месцазнаходжанне многіх валасцей і вёсак, скласці ўяўленне аб сістэме землеўладання Вярхоўскіх князёў (напрыклад, князёў Варатынскіх), што, безумоўна, карысна для далейшага даследавання.
    
    ²³ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 52—53.
    
    ²⁴ Тамсама. С. 53—54.
    
    ²⁵ Блытаніна з Перамышлямі была звычайнай для шмат якіх дарэвалюцыйных расійскіх даследаванняў. Гл., напрыклад: Снмсон П.Ф. йсторня Серпухова в связн с Серпуховскнм княжеством н вообіце с отечественною нсторнею. М., 1880. С. 7—8; Дебольсклй В.Н. Духовные н договорные грамоты московскйх князей... С. 153.
    
    ²⁶ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 55—56.
    
    ²⁷ Тамсама. С. 286—287.
    
    344                           __________________________________Віктар Цемуйіаў
    
       Своеасаблівым вынікам разгляду абласнога дзялення ВКЛ можа служыць «Палітычная карта ЛітоўскаРускай дзяржавы канца XV і пачатку XVI ст.», якая з’яўляецца дадаткам да працы М.К. Любаўскага. На карце прыведзена мяжа абласцей і частак абласцей, якія адышлі да Масквы. У ёй можна ўбачыць усходні і паўднёваўсходні адрэзкі Верхняокскага краю. Таксама на карце пазначаны многія гарады, цэнтры валасцей, сёлы ў раёне вярхоўяў р. Акі.
       Да разгледжанай з боку Вялікага Княства Літоўскага часткі Верхняокскага краю неабходна дадаць тыя землі, якія да пачатку XV ст. увайшлі ў склад Вялікага Княства Маскоўскага. Яшчэ адно даследаванне М.К. Любаўскага, прысвечанае ўтварэнню асноўнай дзяржаўнай тэрыторыі вялікарускай народнасці, запаўняе дадзены прабел.
       Па словах М.К. Любаўскага, у Верхняокскай украйне з часоў Дзмітрыя Данскога і Васілія I Дзмітрыевіча Масква валодала Тарускім княствам, гарадамі Любуцкам на Ацэ і Казельскам. Таксама Навасільскія князі былі «с велнкнм Московскнм князем за однн человек»²⁸. Аднак усе ўладанні ў Верхняокскім краі (за выключэннем Тарусы) у 30—40я гг. XV ст. Масквой былі страчаны. Пераманьванне вярхоўскіх князёў на маскоўскую службу і прамы захоп тэрыторый ВКЛ, якія адбываліся пры Іване III, тлумачыліся імкненнем абараніць Верхняокскую ўкрайну ад пастаянных нападаў суседзяў (татар і выхадцаў з ВКЛ)²⁹. Такія напады, напрыклад, увесь час непакоілі верхняокскі горад Алексін³⁰. У сувязі з апісаннем маскоўскалітоўскіх Ð