• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    . у крыніцах сустракаюцца вельмі рэдка. Здавалася б, тым участкам мяжы, на якія была звернута ўвага ў гэтым раздзеле, пашанцавала. Іх вельмі дакладна фіксуюць дакументы першай чвэрці XVI ст. Аднак высвятляецца, што і ў адносінах да іх ёсць магчымасць пэўнай карэкціроўкі. Прамыя ўказанні крыніц прымушаюць перагледзець ранейшыя ўяўленні.
    
    ⁷⁹⁰ Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. С. 267, Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 125.
    
    ⁷⁹¹ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 125.
    
    
            Заключэнне
    
       Даследаванне літоўскамаскоўскага памежжа дазволіла прыйсці да наступных высноў.
       Паміж уладаннямі вялікіх княстваў Літоўскага і Маскоўскага доўгі час існавалі толькі месцы судакранання (у раёнах Ржэўскай зямлі і так званых Вярхоўскіх княстваў). Ад самага пачатку тут разгортваліся канфлікты, якія, аднак, 'былі згладжаны дзякуючы імкненню да кампрамісу з абодвух бакоў. Адначасова ішла пастаянная барацьба за ўплыў на шэраг княстваў, што падзялялі паміж сабой ВКЛ і Вялікае Княства Маскоўскае. Смаленскае, Чарнігаўскае (Бранскае) і Вярхоўскія княствы папераменна траплялі ў залежнасць ад Масквы або Вільні, аднак спачатку над Чарнігаўскім (у сярэдзіне XIV ст.), а потым Смаленскім і Вярхоўскімі (у пачатку XV ст.) княствамі замацавалася ўлада ВКЛ.
       3 далучэннем да ВКЛ значных тэрыторый з усходу нарэшце сфарміравалася літоўскамаскоўская мяжа, якая потым практычна без змен існавала амаль стагоддзе. Прычына такой устойлівасці не ў добрасуседскіх адносінах (канфлікты і нават войны паранейшаму адбываліся), а ў своеасаблівым характары мяжы, якая ў шмат якіх месцах уяўляла паласу незанятых і неасвоеных зямель. Прыродная адасобленасць сцерагла пакой літоўскамаскоўскага памежжа. Але выключэннем стаў адзін з «глухіх» участкаў мяжы ў раёне Павугор’я — найболып зручны для варожых уварванняў, арэна маскоўскалітоўскага ваеннага супрацьстаяння. Стварэнне сістэмы абароны ўздоўж р. Угры як натуральнага бар’ера на шляху войскаў пРаЦІўніка стала адной з важных задач урада ВКЛ. У выніку ў першай маскоўскалітоўскай памежнай вайне 1486 1494 гг. абарончы рубеж уздоўж р. Угры паказаў сваю эфектыўнасць.
       Наогул на ўсходняй мяжы ВКЛ была сфарміравана моцная сістэма абароны, якая да пэўнага часу паспяхова супрацьстаяла маскоўскаму ціску. Пасля першай памежнай вайны канца XV ст., нягледзячы на тэрытарыяльныя страты і захопы ключавых пунктаў, амаль уся лінія абароны была адноўлена. Толькі наступныя падзеі, якія адбываліся ўжо паза памежнай зонай (Севершчына) зрабілі прыкрыццё значнай часткі ўсходніх зямель ВКЛ проста непатрэбным. Паступова роля аховы мяжы была перакладзена на іншыя абарончыя структуры, якія былі разгорнуты ўжо на тэрыторыі сучаснай Беларусі (уздоўж Дзвіны і Дняпра).
       Рэканструкцыя літоўскамаскоўскай мяжы, назіранне за тэрытарыяльнымі зменамі паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім немагчыма без спалучэння з аналізам ваеннапалітычных падзей. 3 іншага боку, менавіта ўвага да гістарычнагеаграфічных акалічнасцей дае магчымасць з большай дакладнасцю зразумець характар, асаблівасці і нават сам ход ваенных дзеянняў. У выніку ўяўленне аб маскоўскалітоўскіх канфліктах другой паловы XIV — першай паловы XV ст. і аб першай маскоўскалітоўскай памежнай вайне 1486—1494 гг. набывае асаблівае гучанне, якое шмат у чым канкрэтызуе і нават адмаўляе традыцыйныя меркаванні 1 погляды.
       Звычайным вынікам маскоўскалітоўскіх войнаў станавіліся пэўныя тэрытарыяльныя пераразмеркаванні. Як правіла, з канца XV ст. ВКЛ толькі страчвала свае ўладанні. Аднак здараліся выпадкі (асабліва калі ініцыятыва ў вядзенні ваенных дзеянняў належала літоўскаму боку), калі ВКЛ вяртала або адстойвала ўжо захоПЛ®^ЬІЯ Масквой землі. Яркім і найбольш важкім прыкладам аднаўлення ўлады над сваёй былой тэрыторыяй стала далучэнне да ВКЛ у выніку так званай Старадубскай
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    337
    
    ваііны Гомейскай зямлі. 35 гадоў Гомейіпчына знаходзілася ў складзе Вялікага Княства Маскоўскага, значна павялічыла свае межы і моцна інтэгравалася ў маскоўскую адміністрацыйнатэрытарыяльную сістэму. Але ў выніку летняга 1535 г. наступлення войскаў ВКЛ Гомей быў захоплены і дзякуючы паслядоўнай пазіцыі літоўскіх паслоў на перагаворах у Маскве разам са сваёй воласцю (без некаторых напластаванняў часоў маскоўскага кіравання) быў замацаваны за ВКЛ. Такім чынам, маскоўскія ўладанні былі адсунуты ад Дняпра, а пасля і Сожа, што вызваліла ад варожага кантролю значныя водныя артэрыі і сухапутныя шляхі ВКЛ.
       Літоўскамаскоўская мяжа пасля 1537 г. (заканчэння Старадубскай вайны — апошняй з шэрагу памежных войнаў) нібыта набыла стабільны характар. Аднак, калі ігнараваць рэаліі больш позняга часу (якія некрытычна пераносяцца на стагоддзі раней), а ўважліва прааналізаваць крыніцы, то можна даведацца аб існаванні даволі значных спрэчных участкаў літоўскамаскоўскай мяжы. Акрамя разгледжаных Пасожжа і Крычаўшчыны падобныя «праблемы» амаль стагоддзе вырашаліся ў раёнах Веліжа і Себежа, сярод полацкіх і віцебскіх валасцей. Для XVII ст. стала характэрнай з’ява межавання (напрыклад 1634—1648 гг.), калі польскалітоўская (з боку Рэчы Паспалітай) і маскоўская камісіі непасрэдна на месцах вызначалі лінію мяжы (працэс дэмаркацыі). Такім чынам, той феномен памежжа, які быў характэрны для XV— XVI стст. (палосы незанятых зямель) ужо амаль не сустракаўся. На той час праца над пазначэннем дзяржаўнай мяжы не выходзіла за рамкі дэлімітацыі — сцверджання агульнага кірунку лініі мяжы ў дамовах. I хаця неаднаразова прымалася сумеснае рашэнне абодвух бакоў аб стварэнні камісій з мэтай межавання, сустрэчы на памежжы так і не адбываліся. Справа ўдакладнення меж перакладвалася на мясцовыя органы кіравання (перш за ўсё — на намеснікаўдзяржаўцаў), якія рабілі пэўныя крокі па зацвярджэнні і пазначэнні меж (насыпанне капцоў, зарубкі граняў), але іх дзейнасць не набывала дзяржаўнага ўзроўню. У выніку памежныя спрэчкі, захопы і спусташэнні сталі звычайнай з’явай, паўсядзённым жыццём памежжа.
       Але нягледзячы на агульную невызначанасць, распаўсюджаную няўстойлівасць лініі літоўскамаскоўскай мяжы, на значнай сваёй працягласці яна ўжо з пачатку XVI ст. выяўляла дзяржаўныя межы сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гэта сапраўды дзіўна, бо вядома, што межы Беларусі складваліся не ў адпаведнасці з натуральным тэрытарыяльным развіццём або арэалам рассялення беларускага этнаса, а паводле палітычных рашэнняў. Як бы там ні было, але да сённяшняга дня працягваюць сваё існаванне межы, закладзеныя яшчэ ў пачатку XVI, а можа і ў XV ст. (прыкладна ад Краснаполля да Хоцімска), вызначаныя ў 1522 г. (насупраць Смаленскай вобласці Расіі). Каб набыць свой сучасны выгляд, межы ВКЛ, а разам з ім і Беларусі, зведалі шмат якіх перамен, разгляду якіх і была прысвечана дадзеная праца.
    
    
    
        Дадатак 1.
    
    
        Уяўленні пра тэрыторыі і межы Верхняокскіх княстваў у працах даследчыкаў
    
       З’яўленне тэрміна «Вярхоўскія княствы» звязана з адзіным згадваннем маскоўскалітоўскай дамовы пра вечны мір («перемнрье вечное») 1449 г. вярхоўскіх князёў («верхоВ'ьстнн князн»)¹. Безумоўна, у грамаце меліся на ўвазе князі, чые ўладанні размяшчаліся ў вярхоўях р. Акі. Мяркуючы па фармулёўцы граматы, яны знаходзіліся ў залежнасці ад ВКЛ, аднак, відавочна, захоўвалі пэўную самастойнасць, прычым далейшае распаўсюджванне на іх літоўскай ўлады было абмежаваным («А верхов’ьстнл князн, што будуть нздавна давалн в Лнтву, то нмь н нннечн даватн, a болшн того не прнмышлятн»²). Вярхоўскімі не маглі быць тарускія князі, згаданыя асобна і ў якасці служылых Васілію Цёмнаму, а таксама, відавочна, не маецца на ўвазе і цэлы шэраг іншых верхняокскіх землеўласнікаў, якія служылі каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Казіміру (Мезецкія, Масальскія і інш.). Статус паўнезалежных валадароў у рэгіёне Верхняй Акі да сярэдзіны XV ст. захавалі толькі князі Навасільскага княства (Адоеўскія, Варатынскія і Бялёўскія)³. Такім чынам, абазначэнне вярхоўскіх князёў неабходна суаднесці з прадстаўнікамі Навасільскага княжацкага дому і, адпаведна, пры апоры на крыніцу, варта было б адносіць да ліку Вярхоўскіх толькі само Навасільскае княства і яго ўдзелы.
       Выяўляецца пераемнасць «лнста перемнрья вечного» 1449 г. з «грамотой докончальной» 1494 г., якая падводзіць вынікі літоўскамаскоўскай вайны 1486— 1494 гг. Палітычная сітуацыя да канца XV ст., у параўнанні з пачаткам стагоддзя, істотна змянілася, і ў грамаце 1494 г. прасочваюцца сур’ёзныя змены фармуляра 1449 г. Аднак падабенства можна заўважыць. (Гл. табліцу.)
    
    
    ¹ ДДГ. № 53. С. 162. У арыгінале дакумента (дакладней, копіі, якая захавалася ў складзенай у канцы XVI ст. 5й кнізе запісаў Метрыкі ВКЛ) пазначана наступнае: «А верховьскнн князн, што будуть зьдавна давалн у Лнтву. то нм н нннечы даватн, а большы того не прымышлятн» (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. КМФ18 (Ф. 389). Bon. 1. Спр. 5. Арк. 304). Пры гэтым першапачаткова, сапраўды, было напісана «верховьстші», але потым літара «т» была выпраўлена на «к». У публікацыі 5й кнігі запісаў Метрыкі ВКЛ, якую ажыццявіў Э. Баніёніс, прадстаўлена 2 спісы граматы 1449 г., першы з якіх сам па сабе з’яўляецца копіяй дакумента, якая была зроблена ў 1498 г. (Lietuvos Metrica — Lithuanian Metrica — Лнтовская Метрнка. Vilnius, 1994. Kn. 5. № 78.1. P. 131—133). У ім пакінута форма «верховстнн», але зроблены каментар складальніка: «Так в ркп., следует чнтать верховьскне» (Тамсама. Р. 133). У другім выпадку прыведзена напісанне «верховьскнн» і дадзены наступны каментар: «к нспр. нз т» (Тамсама. № 136. Р. 253). Проціўня (копія) дамовы не захавалася, да нас дайшоў толькі варыянт, складзены ад імя вялікага князя маскоўскага Васілія II Цёмнага. Першыя публікацыі зроблены ў 1836 і 1846 гг. П.А. Муханавым і І.І. Грыгаровічам (Сборннк Муханова. М., 1836. (2е выд. СПб., 1866). № 7. С. 6—9. Т. 1. 1340—1506. № 50. С. 62—65). У абодвух зборніках прынята форма «Верховскін», «Верховтьскін».
    
    ² ДДГ. № 53. С. 162.
    
    ³ Любавскнй М.К. Очерк нсторнн ЛнтовскоРусского государства до Люблннской уннн включнтельно. СПб., 2004. С. 108; Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. Западнорусскне землн в снстеме руссколнтовскнх отношеннй конца XV — первой третн XVI в. М., 1995. С. 66.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    339
    
    Табліца 1. Параўнанне тэксту грамат 1449 і 1494 гг.
    
                           Грамата 1449 г.                                               Грамата 1494 г.                       
    А брат мон молодшым, княз велнкнм Мвань ФедоровпÑ