На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
ірышкаўская Слабада, суч. Лахі) у вярхоўях р. Папоўкі, левага прытока Вароніцы⁷⁵⁴. Тры вылучаныя населеныя пункты аказваюцца на паўночным захадзе, поўначы і паўночным усходзе ад масіву зямель, занятых маскоўскімі ўладамі пасля перамір’я 1503 г.
Такім чынам, у напрамку рослаўльскіх зямель маскоўскія напады і захопы не былі спынены нават пасля перамір’я 1503 г. Відавочна, і за р. Іпуць, на яе правы бок пашыралася маскоўская ўлада. Ускосна пра гэта сведчыць скарга бранскага намесніка Васілія Сямёнавіча Рапалоўскага на крычаўскага намесніка Астафея Дашковіча, які быццам «вступался» ў бранскую воласць Прыкладні і прыкладнеўскія вёскі'”, Падаецца, што ў дадзеным выпадку ўсё было якраз наадварот — бранскі намеснік захопліваў крьгчаўскія вёскі. Наогул жа, паводле В.С. Рапалоўскага: «Многне обнды чннятся нашнм людем от крнчевцов»⁷⁵⁶. Пасля 1503 г. скаргі на пранікненне з Крычава ў бранскую воласць Прыкладні паступалі неаднаразова, напрыклад, у 1537, 1538, 1544, 1550, 1552 гг.⁷⁵⁷. У адказ літоўскі бок, напрыклад, у 1524, 1525, 1526, 1529 гг. выказваў прэтэнзіі на дзеянні маскоўскіх намеснікаў памежнай зоны (старадубскага і інш.), якія «забнрают н поседают» воласці Крычава, Прапойска, Чачэрска, Алучычаў і інш.’⁵⁸. Як бачым, не толькі рослаўльскі рубеж, але і крычаўскабранскае памежжа стала зонай канфліктаў. Спробы склікаць прадстаўнікоў абодвух бакоў (ад Мсціслава, Крычава і г.д.) да спрэчных участкаў мяжы, «нх поправнтн», як у 1526, так і ў 1529 і іншых гадах не былі здзейснены⁷⁵⁹.
Пры апісанні памежных канфліктаў на крычаўскай мяжы бранская воласць Прыкладні амаль увесь час згадваецца маскоўскім бокам. Менавіта яе тэрыторыя
⁷⁵⁰ СНРНО. Т. 35. № 77. С. 446.
⁷⁵¹ Тамсама.
⁷⁵² Шеламанова Н.В. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 179. У 1610 г. паводле жалаваных грамат караля, вялікага князя Жыгімонта III у складзе Вароніцкай воласці знаходзіліся: в. Бехава, сц. Кошкіна, в. Жыленка, сц. Жарыны, сц. Сеслаўль і інш., у якіх угадваюцца паселішчы і цэнтры бьшых рослаўльскіх валасцей, злучаных у адной бранскай воласці (АЗР. Т. IV 1588—1632. СПб„ 1851. № 183. С. 332, 333, 334, 335.
⁷⁵³ Шеламанова Н.Б. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 186.
⁷⁵⁴ Генеральный план Рословльского уезда 1780 г.
⁷⁵⁶ СЙРНО. Т. 35. № 77. С. 447.
⁷⁵⁶ Тамсама.
⁷⁵⁷ Тамсама. Т. 59. № 8. С. 132, 141; № 15. С. 230; № 20. С. 336; № 23. С. 357.
⁷⁵⁸ Тамсама. Т. 35. № 96. С. 684; № 98. С. 697—698; № 101. С. 716—717; № 105. С. 789.
⁷⁵⁹ Тамсама. № 107. С. 815; № 109. С. 837
330
Віктар Цемушаў
вызначала спрэчны ўчастак літоўскамаскоўскага памежжа. Падступаючая да левага берагу р. Іпуці былая рослаўльская воласць Вароніца павялічвала свае межы ў асноўным за кошт паўднёвых зямель Рослаўльскага павета і, магчыма, толькі ў адным месцы пераходзіла на правы бераг Іпуці. (На правым беразе р. Іпуці насупраць вусця р. Калпіты размешчаны населены пункт Дабраносічы, які, цалкам верагодна, адпавядае селішчу з такой самай назвай, згаданаму ў 1610 г. у складзе Вароніцкай воласці'⁶⁰. Праўда, усе астатнія, названыя ў той жа грамаце пункты групуюцца вакол сяльца Жэрыны, гэта значыць на зусім іншым баку воласці.) A вось Прыкладненская воласць актыўна асвойвала прастору правабярэжжа Іпуці. Бортны ўхажай і селішча з назвай Хмель, а таксама селішчы Забор’е і Давыдавічы, пералічаныя ў бранскай пісцовай кнізе 1625—1629 гг., адносіліся якраз да гэтай воласці⁷⁶¹. Аднак трэба адзначыць, што як Забор’е, так і Давыдавічы для памежнай сітуацыі XVI ст. павінны былі заставацца на літоўскім баку. Толькі ніжэй па цячэнні р. Іпуці ад Забор’я, у раёне размешчанага там Хмеля, маглі пачынацца маскоўскія ўладанні. Відаць, у гады расійскай смуты становішча на крычаўскабранскай мяжы змянілася. Так, калі нават перамірная грамата 1608 г. патрабуе праходжання мяжы ад Забор’я ўніз па Іпуці да Хмеля, то ўжо акты межавання 1634—1637 гг. фіксуюць яе лінію па р. Асовенцы (суч. Савенка) да Іпуці, а ад апошняй у Маскоўку⁷⁶². Левы прыток Іпуці — Савенка і ў сярэдзіне XVI ст., паводле агранічэння Крычаўскага староства, была памежнай, але па р. Маскоўцы — правым прытоку Іпуці — мяжа, відаць, сфарміравалася на пачатку XVII ст. У выніку тэрыторыя воласці Прыкладні пашырылася яшчэ далей на захад.
У той жа час участак мяжы ад Шыбнева і Гнеўкава да Забор’я заставаўся, відаць, непарушным. Селішчы Гнеўкава, Шыбнева ў граматах 1610 г. называюцца ў складзе Рослаўльскага ўезда⁷⁶³. Да апошняга належала і в. Шумячы⁷⁶⁴, якая вырасла ў сучасны пасёлак гарадскога тыпу — цэнтр раёна Смаленскай вобласці. Вёска, відаць, знаходзілася на правым баку р. Шумячкі, а не на левым, дзе цяпер знаходзіцца асноўная тэрыторыя пасёлка. Толькі да сярэдзіны XVIII ст. мяжа адсунулася ад р. Савенкі да іншага левага прытока Іпуці — Баравенкі.
Участак мяжы ад Хмеля паранейшаму застаецца невызначаным. Даследчыкі намячаюць крычаўскі рубеж ВКЛ з Бранскім уездам Расіі на захад ад р. Іпуці, у асноўным уздоўж р. Бесядзі і сучаснай беларускарасійскай мяжы⁷⁶⁵. Пры гэтым А.А. Мяцельскі справядліва крытыкуе М.Ф. Спірыдонава, які амаль цалкам запазычвае сучасны напрамак мяжы, але сам неасцярожна выкарыстоўвае звесткі нават XVIII ст. для вызначэння меж Крычаўскай воласці XVI ст.⁷⁶⁶. Н.Б. Шаламанава спыняецца на вызначэнні стыку рослаўльскакрычаўскага і бранскага рубяжоў 1503—1522 гг. паміж рэкамі Савенкай і Хвашчнёй і фіксаванні далейшага напрамку бранскакрычаўскай мяжы ад р. Маскоўкі⁷⁶⁷. Асноўная працягласць пазначанага апошнім ўчастка літоўскамаскоўскай мяжы застаецца ў даследаванні Н.Б. Шаламанавай без тлумачэння.
⁷⁶⁰ АЗР. Т. IV 1588—1632. Спб., 1851. № 183. С. 333.
⁷⁶¹ Шеламанова Н.В. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 178, 182—183.
⁷⁶² Тамсама. С. 178.
⁷⁶³ АЗР. Т. IV № 183. С. 332, 333.
⁷⁶⁴ Тамсама. № 183. С. 332.
h> Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. // Нацыянальны атлас Веларусі. С. 267; Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 125.
⁷⁶⁶ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 125.
⁷⁶⁷ Шеламанова Н.В. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 178.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
331
Прыблізную лінію няўстойлівай на працягу ўсяго XVI ст. бранскакрычаўскай мяжы ў пэўнай ступені дапамагае рэканструяваць толькі «Ограннченне Крмчевского староства» 1560 г. Выкарыстоўваць шматлікія крычаўскія інвентары XVII XVIII стст. трэба асцярожна зза істотных змен лініі мяжы на момант іх складання.
«Ограннченне Крнчевского староства» было складзена пры Андрэю Багданавічу Шалуху, крычаўскім старасце ў 1544—1563 гг.'⁶⁸, але захавалася толькі ў копіі, знятай у 1604 г.⁷⁶⁹. А.А. Мяцельскі, відаць, справядліва дакладна датуе з’яўленне «Ограннчення» 1560м годам, гэта значыць часам правядзення аграрнай рэформы ў Крычаўскім павеце⁷⁷⁰.
Галоўны недахоп «Ограннчення» 1560 г. — немагчымасць вызначыць месца першага адрэзка крычаўскай мяжы ад р. Іпуці. Мяжа дасягала гэтай ракі з левага боку па яе прытоку Савенцы (Sawienka, Sowienka), а затым ручаём Бальшэвіцай (Balszewica), рэчкамі Арлоўкай (Orlowka), Крупнай (Krupna) і, нарэшце, ручаём Студзёным (Sciudziony) ішла да р. Бесядзь⁷⁷¹.1 вось, на жаль, ніводны з пералічаных водных аб’ектаў паміж р. Іпуццю і р. Бесяддзю не лакалізуецца. У сувязі з гэтым праблематычна не толькі правесці прыблізную лінію мяжы ад адной ракі да другой, але нават і вызначыць тое месца, адкуль гэтая лінія пачыналася.
А.А. Мяцельскі ў адной частцы сваёй працы сцвярджаў, што «ад вусця Савенкі да вусця Баравіцы крычаўскі “рубеж” ішоў па Іпуці, а потым зварочваў у кірунку Бесядзі»⁷⁷². Гэта нечакана адпавядае намеру завярнуць літоўскамаскоўскую мяжу з ракі Іпуці далей за Забор’ем і адпавядае звесткам рэестраў меж 1527 г. і літоўскамаскоўскіх дагаворных грамат XVI — пачатку XVII ст. Аднак далей даследчык вядзе мяжу ад Іпуці па р. Маскоўцы да правага прытока Бесядзі — Смародзінкі, а ўздоўж апошняй і да самой Бесядзі⁷⁷³. Гэтая рэканструкцыя мяжы XVI ст. грунтуецца на абмежаванні сяла Макеевічы, пададзенага ў інвентары Крычаўскага староства 1747 г. Там, сярод аб’ектаў — меж зямель сяла — названы не толькі рэчкі Перавалочанка і памежная з Расіяй Маскоўка — пра гэта ўжо было сказана вышэй. Ад Маскоўкі ў «гору» (уверх па цячэнні), а потым праз балота мяжа Макеевічаў дасягала верху Бесядзі («wierch Biesiedzi»), а адтуль яшчэ праз два балоты — Перавалочанкі' Такім чынам, абмежаванне сяла Макеевічы быццам бы выразна і недвухсэнсоўна вызначае ўчастак дзяржаўнай мяжы ад вусця р. Маскоўкі да верха р. Бесядзі. Аднак выток р. Бесядзі знаходзіцца ў баку ад астатніх згаданых у абмежаванні аб’ектаў. Вельмі складана ўявіць напрамак да яго мяжы ад р. Маскоўкі і вяртанне дя Перасочанкі. У сувязі з гэтым А.А. Мяцельскі выказаў здагадку аб праходжанні
⁷⁶⁸ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 118,151. На думку А. Банецкага, А.Б. Шалуха (Szotucha) быў крычаўскім намеснікам у 1544—1552 гг. (Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiystwie Litewskim w XV i XVI wieku. S. 346, XXXII).
⁷⁶⁹ Kopia Ograniczenia Starostwa Krzycewskiego... // НГАБ. Ф. 694. Bon. 4. Cnp. 1155. 4. 1. Арк. 68—69 адв. Само «Ограннченне» складзена «Za Panowania Korola Zygimunta tretioho», i гэта можа выклікаць памылку, бо Жыгімонт III правіў у Польшчы і ВКЛ у 1587—1632 гг. Аднак нумарацыя каралёў і вялікіх князёў, адпаведна, у «Кароне» і «Княстве» не супадала. Трэцім Жыгімонтам у ВКЛ лічыўся Жыгімонт Аўгуст, чые гады праўлення (1548—1572 гг.) амаль цалкам увязваюцца з намесніцтвам Андрэя Багданавіча Шалухі.
⁷⁷⁰ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 118.
⁷⁷¹ Копня ограннчення староства Крнчевского 1604 г. // НГАВ. Ф. 694. Воп. 4. Спр. 1155. Ч. 1. Арк. 68.
⁷⁷² Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 124.
⁷⁷³ Тамсама. С. 125.
⁷⁷⁴ йнвентарь Крнчевского староства 1747 г. Арк. 189.
332
Віктар Цемушаў
мяжы па р. Смародзінцы ў Бесядзь (хаця пра гэта маўчаць крыніцы) і падмацаваў на першы погляд хісткую схему фактам існавання ў гэтым рэгіёне вёсак Літвінава і Літвінава Вуда'⁷⁵. Але, як высвятляецца, ніякіх супярэчнасцей у дакуменце 1747 г. не было, а думка А.А. Мяцельскага часткова адпавядае рэчаіснасці. Справа ў тым, што тая рэчка, якая зараз па ўсёй сваёй даўжыні называецца Смародзінкай, у XVIII ст. называлася Бесяддзю. Сучасны ж выток р. Бесядзі насіў назву Бяседка (каля абодвух яго берагоў і цяпер стаіць вёска Бяседка). Смародзінкай жа быў нязначны прыток старой Бесядзі⁷⁷⁶.
Бесядзь XVIII ст. пачыналася ў тым месцы, дзе зусім блізка цякуць рэчкі Маскоўка і Перавалочанка. Тым самым землі с. Макеевічы ўяўляюцца даволі кампактнымі. Адзін адрэзак іх мяжы ад вусця р. Маскоўкі да вытоку Бесядзі (Смародзінкі) меў статус дзяржаўнай. Далей ход гэтай мяжы быў, відавочна, такім жа, як і ў канцы XVIII ст. — да ракі Рэкты, а па ёй — у Бесядзь. Але фарміраванне менавіта такой канфігурацыі літоўскамаскоўскай мяжы, безумоўна, варта адносіць да часу, што далёка адстаіць ад пачатку XVI ст. Верагодней за ўсё пазначаная лінія мяжы (Маскоўка — выток БесядзіСмародзінкі — Рэкта — Бесядзь) склала