• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    †а мяжа з Масквой. Відаць, да гэтага часу яна ўжо ўсталявалася крыху на поўнач — не па р. Савенцы (гаворыцца, канечне, пра яе), а па р. Баравіцы, левым прытоку Іпуці, што можна заўважыць на Генеральным плане Рослаўльскага ўезда 1780 г. Але ў XVI ст. менавіта каля зямель, якія адносіліся да вядомага ў апошняй трэці XVII ст. сяла Хмель (каля р. Савенкі), літоўскамаскоўская мяжа дасягала р. Іпуці і ішла далей па яе цячэнні да Забор’я, а далей зноў уніз — да яіпчэ аднаго Хмеля.
       Другі тапонім з назвай Хмель варта шукаць або на вялікай прасторы з правага боку р. Іпуці ад р. Рэкты (Маскоўкі) да Хвашчні, або на адносна кароткім адрэзку
    
    ⁷ ³,¹ Ільюхіна — вёска Мілаславіцкага сельсавета Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Веларусь: Магіл. вобл.: нармат. давед. Мінск, 2007. С. 191).
    ⁷³² йнвёнтарь Крнчевского староства 1747 г. Арк. 193.
    ⁷³³ Военнотопографнческая карта Росснн. Могнлевская губерння. Ряд 15. Л. 10. На карце Генеральнага межавання рэчка, што служыла мяжой Рослаўльскага ўезда з правага боку Іпуці, называецца «ручьем безымянным» (Генеральный план Рославльского уезда 1780 г.).
    ⁷³⁴ Могнлевская область. Атлас. С. 17.
    ⁷³⁵ йнвентарь Крнчевского староства 1671 г. Спр. 1922. Арк. 13; йнвентарь Крнчевского староства 1673 г. Спр. 1923. Арк. 24; йнвентарь Крнчевского староства 1676 г. Спр. 1924. Арк. 29.
    ⁷³⁶ йнвентарь Крнчевского староства 1694 г. Спр. 1928. Арк. 81.
    ⁷³⁷ йнвентарь Крнчевского староства 1709 г. Спр. 1929. Арк. 33; йнвентарь Крнчевского староства 1723 г. Спр. 1932. Арк. 178; йнвентарь Крнчевского староства 1747 г.. Спр. 1936. Арк. 194.
    ⁷³⁸ йнвентарь Крнчевского староства 1747 г. Спр. 1936. Арк. 194.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    327
    
    правага берага р. Іпуці паміж яе прытокамі Маскоўкай і Хвашчнёй. Апошні варыянт больш прымальны. Пры гэтым застаецца значная верагоднасць таго, што пункт Хмель знаходзіўся ніжэй па цячэнні р. Іпуці пасля Забор’я, што адпавядае сцвярджэннню граматы 1522 г. — «старымь рубежом,ь кь Заборью, вь Нпуть реку, да на ннзь Нпутьею кь Хмелю»⁷³⁹.
       Магчыма, за Хмелем мяжа перасякала р. Іпуць і ішла ў тым напрамку, які ўсталяваўся (як гэта цвёрда вядома з крыніц) ужо ў XVII ст. Аднак яіпчэ адна заўвага рэестраў меж 1527 г. быццам бы прама сведчыць на карысць таго, што крычаўская мяжа ішла і далей ўніз па цячэнні р. Іпуці. «Ренстр’ь рославскнн» пазначыў рубеж паміж уласна рослаўльскай і бранскай тэрыторыямі па р. Вароніцы, якая «втекла у йпут, а Нпуть — рубеж крнчевскнн»⁷⁴⁰. Левы прыток Іпуці, рэчка Вароніца, знаходзіцца значна ніжэй па цячэнні ад Забор’я, ад якога, згодна з граматай 1522 г., на ніз ішла крычаўская (мсціслаўская) мяжа. Прычым крычаўская тэрыторыя падаўжалася, верагодна, і далей па цячэннні р. Іпуці пасля месца ўпадзення ў яе Вароніцы. Зрэшты, звесткі гэтай часткі рэестра рослаўльскіх меж не ўвайшлі ў афіцыйны тэкст літоўскамаскоўскіх дамоў, што адбылося, верагодна, яшчэ і таму, што яны ўжо не адлюстроўвалі рэальнай сітуацыі памежжа 20х гг. XVI ст.
       Тое, што рэестры, умоўна пазначаныя 1522 годам, паводле сваіх звестак адносіліся да значна больш ранняга часу, ілюструе той факт, што рослаўльскабранская мяжа па рацэ Вароніцы спыніла сваё існаванне ўжо на самым пачатку XVI ст. Тады, падчас маскоўскалітоўскай вайны 1500—1503 гг., ад Смаленскай зямлі былі адарваны і аднесены да Бранска некаторыя рослаўльскія воласці. Сярод іх была Вароніца (Варонеч, Вароніцы) і Жарынь⁷⁴¹, размешчаныя з правага боку р. Вароніцы⁷⁴². Значыць, рослаўльскі рэестр адлюстроўваў памежную сітуацыю, што папярэднічала падзеям пачатку XVI ст. Для таго часу, відавочна, была актуальнай і крычаўская мяжа, у якасці якой на вялікай адлегласці служыла р. Іпуць.
       Раён міжрэчча вярхоўяў Бесядзі і Іпуці быў слаба асвоены да XVIII і нават XIX ст.⁷⁴³. Стрымлівала каланізацыйны працэс з абодвух бакоў пастаянная вайсковая небяспека — памежныя канфлікты, што не спыняліся, на думку А.А. Мяцельскага, да заключэння ў 1686 г. паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй «вечного мнра»⁷⁴⁴. Толькі з 1709 г. пачынае згадвацца ў крыніцах слабада Хоцімск (сучасны раённы цэнтр Магілёўскай вобласці Беларусі), што стала пазней горадам і цэнтрам акругі ў вярхоўях р. Бесядзі⁷⁴⁵. Сітуацыя са слабай заселенасцю міжрэчча Бесядзі і Іпуці, відавочна, была характэрна і да таго моманту, калі да яго наблізілася літоўска
    
    ⁷³⁹ ASP. Т. II. № 120. С. 149.
    
    ⁷⁴⁰ «Пам’ять» 1527 р. С. 212.
    
    ⁷⁴¹ LM. Кп. 5. № 118.13. Р. 210. Гл. таксама дамовы 1508 (LM. Кп. 8. № 80. Р 127) і 1522 гг. (АЗР. Т. II. № 120. С. 150; СЙРЙО. Т. 35. № 93. С. 639), духоўную грамату Івана III 1504 г. (ДДГ. № 89. С. 359).
    
    ⁷⁴² Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 281; Полнтнческая карта ЛнтовскоРусского государства конца XV н начала XVI в. // Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства. Вкладыш.
    
    ⁷⁴³ Шеламанова Н.Б. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 173.
    
    ⁷⁴⁴ Мяцельскі А.А. Хоцімск: да пытання аб часе ўзнікнення // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 1999. № 4. С. 21—22.
    
    ⁷⁴⁵ йнвентарь Крнчевского староства 1709 г. Спр. 1929. Арк. 22. Гэты населены пункт часта памылкова атаясамляецца з вёскай Хоцімск Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі (зараз нежылой), якая згадваецца ў крыніцах першай чвэрці XVI ст. (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магіл. вобл.: нармат. давед. Мінск, 2007. С. 169).
    
    328
    
    Віктар Цемушаў
    
    маскоўская дзяржаўная мяжа. Такім чынам, цалкам верагодна, што ва ўмовах малой асвоенасці рэгіёна, ды і слабога ўяўлення пра яго мясцовыя улады, мяжа была пазначана па натуральным прыродным рубяжы, якім з’яўлялася р. Іпуць. Чарговае наступленне з боку Вялікага Княства Маскоўскага падчас вайны 1514—1522 гг. не толькі наблізіла яго ўладанні да Іпуці, што лічылася фармальна памежнай, але і пашырыла маскоўскую ўладу далей на захад. Безумоўна, у літоўскамаскоўскіх перагаворных граматах павінна была быць зафіксавана лінія новай мяжы, якая ігнаравала «старые рубежн». Гэта было зроблена, напрыклад, у адносінах да Смаленскай зямлі, частка якой засталася ў ВКЛ. У дамову таксама трапіла частка рэестра рослаўльскай мяжы, хаця тая і праходзіла ў асноўным па «старых рубяжах». Але ў адносінах да новай мяжы, якая фарміравалася ў раёне паміж рэкамі Бесяддзю і Іпуццю, гэтага чамусьці зроблена не было. Можа, прычынай таму — поўная нявызначанасць гаспадарскай падлегласці мясцовасці, амаль цалкам пакрытай лясамі і балотамі. Невыпадкова тут пазней увесь час узнікалі памежныя канфлікты. Мяжу, сапраўды, вызначыць было цяжка.
       У той жа час улады ВКЛ, відаць, паранейшаму лічылі р. Іпуць памежнай. Адсутнасць у маскоўскалітоўскіх дамовах вызначэння мяжы ад памежнага пункта Хмель быццам бы сведчыць пра настойлівасць літоўскага боку ў адстойванні сваіх зямель. Падаецца, што мяжа на захад ад Іпуці не была пазначана свядома, бо пра яе праходжанне на перамовах абодва перагаворныя бакі не змаглі дасягнуць згоды⁷⁴⁶. Часовы характар перамір’я дазваляў ігнараваць спрэчныя тэрыторыі, бо прыярытэтным было спьшенне ваенных дзеянняў і атрыманне перадышкі. У якасці прыкладу можна прывесці выпадак з валасцямі Маслаў дзясятак, Крукаў дзясятак і Лучычы, якія падчас перамоў 1537 г. было вырашана «не пнсатн нн в одну сторону», бо да гэтага часу яны кіраваліся сумесна «н на велнкого князя н на короля, кто снлнее держнт»⁷⁴’.
       Такім чынам, у сувязі з неабходнасцю дасягнення перамір’я, але ўсведамляючы яго часовасць, спрэчны памежны раён у міжрэччы вярхоўяў рэк Бесядзі і Іпуці ў тэксце шэрагу дамоў аб перамір’і, пачьшаючы з 1522 г., быў проста праігнараваны. У той жа час улады ВКЛ склалі рэестры меж, што, відавочна, не мела мэтай фіксаванне рэальна ўсталяванай літоўскамаскоўскай мяжы, а хутчэй уяўлЯла вопіс страчаных з пачатку XVI ст. ВКЛ уладанняў⁷⁴⁸, натуральна, з намерам іх адстойваць. У адным з гэтых рэестраў (рослаўльскім) захавалася ўнікальная згадка пра раку Іпуць, якая служыла мяжой Крычаўскай воласці.
       3 пачатку XVI ст. усходняя мяжа Крычаўскай воласці зазнала істотныя змены. Рака Іпуць заставалася памежнай толькі на невялікім адрэзку. Прычым трэба заўважыць, што пашырэнне маскоўскай улады ў бок правабярэжжа Іпуці магло пачацца не з захопу Смаленска і асноўнага масіву яго тэрыторыі (1514 г.), а яшчэ з таго часу, калі да Расіі быў далучаны шэраг рослаўльскіх валасцей, размеіпчаных на ўсходзе ад Іпуці (некаторыя каля яе левага прытока Вароніцы), а таксама Бранск і яго воласці, у прыватнасці, размешчаныя непадалёку ад Іпуці Салаўевічы і Прыкладні (1500—1503 гг.)⁷⁴⁹.
       Вядома, што маскоўскае наступленне на рослаўльскія землі ў непасрэднай блізкасці да разгляданага ўчастка мяжы працягнулася адразу пасля заключэння перамір’я 1503 г. У пасольскіх кнігах падаецца спіс крнвд н шкод», якія ўчынілі смаленскім князям і баярам «помесіцнкн н украннннкн велнкого князя
    
    ⁷⁴⁶ У пасольскіх кнігах, на жаль, разглядаемы рэгіён нават не згадваецца.
    
    ⁷⁴⁷ СНРНО. Т. 59. № 6. С. 105.
    
    ⁷⁴⁸ Руснна О.В. Сіверська земля. С. 21.
    
    ⁷⁴⁹ LM. Кп. 5. № 118.13. Р. 210.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    329
    
    московского»⁷⁵⁰. 3 Рослаўльскага павета ВКЛ маскоўскім бокам былі адабраны воласць Слабодка, сёлы Нагінскае, Жыліна, Князева, Баяркіна, двары Кошкін, Бехава, Клімаўскі, Пашкова Жаўтаногава і іншыя без назваў⁷⁵¹. Некаторыя з пазначаных двароў стаялі ў сёлах (Кошкін і, магчыма, Бехава). 3 большай ці меншай упэўненасцю значная частка пералічаных тапонімаў лакалізуецца ў правабярэжжы вярхоўяў р. Вароніцы, якая тут разварочвае сваё цячэнне шырокай пятлёй з усходу на паўднёвы захад. Тут жа знаходзілася Жэрынь (суч. Жарынь) — цэнтр былой Рослаўльскай воласці. Невыпадкова як Жарынь, так і некаторыя занятыя населеныя пункты пазней увайшлі ў склад Вароніцкай воласці¹’². Воласць Слабодка зза распаўсюджанасці назвы не паддаецца лакалізацыі. У якасці варыянтаў цэнтра гэтай воласці можна прапанаваць наступныя населеныя пункты: Слабада на ўсход ад Гнеўкава за ракой Асцёр, Слабада (Горлава Слабада, суч. Горлава) у самых вярхоўях р. Вароніцы⁷⁵³, Слабада (сяло Лах