На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
рускарасійская дзяржаўная мяжа. Улічваючы той факт, што звесткі рэестраў былі справядлівыя і для XV ст., можна зрабіць выснову пра ўстойлівасць некаторых адрэзкаў беларускай мяжы на працягу больш чым паўтысячагоддзя.
Лінія літоўскамаскоўскай мяжы, адштурхоўваючыся ад Гомейскай зямлі, аперазае Крычаўскі павет ВКЛ з яго Алучыцкай (Лучыцкай, Лучанскай) і Крычаўскай валасцямі. Менавіта там сустракаецца другі спрэчны ўчастак літоўскамаскоўскай мяжы.
Разгляданы ўчастак літоўскамаскоўскай мяжы можа ўмоўна лічыцца крьгчаўскарослаўльскім, бо па большай частцы сваёй даўжыні ён падзяляў Крычаўскую воласць ВКЛ з Рослаўльскім уездам Расіі.
Гэты ўчастак мяжы пачаў складацца на пачатку XVI ст., калі ў выніку войнаў 1500—1503 і 1512—1522 гг. уладанні вялікага князя маскоўскага ўшчыльную наблізіліся да той тэрыторыі, якая цяпер з’яўляецца часткай Рэспублікі Беларусь. У выніку да Расіі перайшлі спачатку Бранск (заняты ў траўні 1500 г. ваяводам Якавам Захар’евічам Кошкіным)⁶⁹⁵ і частка мсціслаўскіх валасцей (Папова Гара, Дрокаў і Мглін, захопленыя ў верасні 1500 г. удзельнымі князямі ВКЛ, якія перайшлі на бок маскоўскага гасудара)⁶⁹⁶, а потым Рослаўль (далучаны пасля захопу Смаленска ў канцы ліпеня 1514 г.)⁶⁹⁷. Бранск і былыя мсціслаўскія воласці, аднесеныя да Ста
⁶⁹³ Вёска Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Зараз не існуе (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Магіл. вобл.: нармат. давед. Мінск, 2007. С. 169).
⁶⁹⁴ 3 1922 г. — Красная Гара, пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
⁶⁹⁵ ПСРЛ. Т. VIII (Продолженне летопнсн по Воскресенскому спмску). М., 2001. С. 239.
⁶⁹⁶ «Лета 7009го году сентебря в 7 день послал государь н велнкнй князь йван Васнльевнч всеа Руснн нз Стародуба в Лнтовскую землю ко Мстнсловлю воевать служнвых князей князя Семена Стародубского да князя Васнлья Шемятнча. А с ннмн послал воевод свонх...» (Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 63—64).
⁶⁹⁷ Меркаванне пра захоп Рослаўля ў 1515 г., відаць, памылковае (Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 195; Шеламанова Н.Б. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 169). Папершае, паводле Усцюжскага летапісу (з якога бярэцца інфармацыя пра захоп Рослаўля) горад быў захоплены падманам і абрабаваны, але жыхары яго не былі прыведзены да прысягі, а войска пскоўскага намесніка А.В. Сабурава вярнулася з палонам і здабычай назад («Рославль нзвоевал, н во Псков првде поздорову, а добра н полону прнведе с собою много») (ПСРЛ. Т. 37. Устюжскне н вологодскне летоппсн XVI—XVIII вв. Л., 1982. С. 102). Такім чьшам, абрабаваны горад у 1515 г. не стаў маскоўскім уладаннем. Падругое, ёсць пэўная ступень перакананасці ў тым, што ўсцюжскі летапісец памылкова назваў Рослаўль замест Браслаўля. Больш дасведчаны пскоўскі летапісец сведчыць пра паход на Браслаўль («Бряслов») (ПЛ. Вып. 2. С. 260). Праўда, сама падзея апісана інакш. Цікава, што ва Усцюжскім летапісе гаворыцца пра захоп нямецкіх купцоў («гостей»), якіх вялікі князь маскоўскі загадаў адпусціць у «Немецкую землю» (ПСРЛ. Т. 37. С. 102). Такое гандлёвае значэнне Рослаўля, што прыцягнула б да сябе нямецкіх купцоў, выклікае сумненні. Іншая справа — Браслаўль, які быў блізка размешчаны да ордэнскіх зямель і меў з імі шчыльныя кантакты. У сувязі з гэтым можна выказаць меркаванне, што Рослаўль аказаўся пад маскоўскай уладай адразу пасля ўзяцця Смаленска ў канцы ліпеня 1514 г. Прынамсі, у 1516 (7024) г. Рослаўль ужо быў месцам канцзнтрацыі значнага кантьшгенту маскоўскіх войскаў (Разрядная кннга 1475—1598 гг. С. 59—60; Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 154).
12 Зак. 3333
322
Віктар Цемушаў
радуба⁶⁹⁸, былі пакінуты ў маскоўскім баку паводле дамовы аб 6гадовым перамір’і 1503 г.⁶", а Рослаўль быў прызнаны маскоўскім у дамове аб 5гадовым перамір’і 1522 г.⁷⁰⁰. Характар гэтых дагаворных грамат сведчыў пра часовы характар саступак тэрыторыі ВКЛ, але ва ўсіх наступных перамір’ях XVI ст. Бранск, Дрокаў, Папова Гара, Мглін і Рослаўль зноў і зноў прызнаваліся расійскімі.
Непасрэдна межавалі з крычаўскай тэрыторыяй землі бранскай воласці Прыкладні, старадубскіх Дрокаўскай і Паповагорскай валасцей⁷⁰¹, урэшце, смаленскай Рослаўльскай воласці. Такім чынам, у сваю чаргу, крычаўскі ўчастак мяжы можна падзяліць на чатыры адрэзкі (крычаўскабранскі, крычаўскадрокаўскі, крычаўскапаповагорскі і крычаўскарослаўльскі), умовы і час станаўлення якіх былі рознымі. Нягледзячы на тое, што тры названыя першымі адрэзкі літоўскамаскоўскай мяжы атрымалі магчымасць вызначыцца ўжо на самым пачатку XVI ст., іх фарміраванне расцягнулася на стагоддзі. А крычаўскарослаўльскі адрэзак мяжы быў дакладна пазначаны ўжо ў самой літоўскамаскоўскай дамове 1522 г. Неабходна яшчэ адзначыць, што за тэрыторыю Крычаўскай воласці (павета) прымаецца тая, якая фіксуецца з другой трэці XVI ст. — гэта значыць разам з вялікай воласцю Алучычы (Лучыцкай), якая з пачатку XVI ст. паступова ўсё больш і больш «цягнула» да Крычава⁷⁰². Акрамя таго, верагодна, са складу Крычаўскай воласціпавета ўжо з пачатку XVI ст. адбывалася вылучэнне асобых валасцей, якія пазней сталі называцца войтаўствамі⁷⁰³. Невыпадкова ва ўсіх літоўскамаскоўскіх дагаворных граматах XVI ст. Крычаў пазначаецца як горад «с волостьмн»⁷⁰⁴.
У дамове 1522 г. падрабязна апісваліся два ўчасткі мяжы — смаленскі і рослаўльскі. Аднак, калі вызначэнне першага было неабходна ў сувязі з тым, што Смаленшчына не ўся, не цалкам перайшла пад маскоўскую ўладу, і мяжа прайшла
⁶⁹⁸ «II князь велнкій пожаловаль, прндаль... князю Семену [Іванавічу Мажайскаму — старадубскаму ўдзельнаму князю — В.Ц.] Почаігь да Мглшгь да Дроков'ь да Попову Гору» (Полное собранне русскнх летопнсей. Т. XXIII (Ермолннская летопнсь). М., 2004. С. 196).
⁶⁹⁹ LM. Кп. 5 (1427—1506). Vilnius, 1994. № 118.13. Р 210.
⁷⁰⁰ АЗР. Т. II. 1506—1544. № 120. С. 150.
⁷⁰¹ 3 дамовы 1508 г. Папова гара выступае ў якасці горада са сваімі валасцямі, гэта значыць набывае статус уезнага цэнтра (LM. Кп. 8 (1499—1514) / Parenge A. Baliulis ir kt. Vilnius, 1994. № 80. P 126).
⁷⁰² Мяцельскі A.A. Старадаўні Крычаў. C. 123. Як паказаў A.A. Мяцельскі, канчаткова Алучычы былі падпарадкаваны Крычаву 17 сакавіка 1529 г., калі кароль, вялікі князь Жыгімонт перадаў воласць пад кіраванне крычаўскага дзяржаўцы князя Васілія Сямёнавіча Жылінскага (Мяцельскі А.А. Старадаўні Крьгчаў. С. 123). Хаця і надалей Алучычы выдзяляліся ў складзе Крычаўскай воласці або староства ў якасці войтаўства ці нават воласці (НГАБ. КМФ5. Bon. 1. Спр. 1924. Арк. 31; Спр. 1926. Арк. 22; Спр. 1927. Арк. 33; Спр. 1928. Арк. 94; Спр. 1929. Арк. 16 і інш.).
⁷⁰³ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 128—129.
⁷⁰⁴ LM. Кп. 5 (1427—1506). № 118.13. R 209; LM. Кп. 8 (1499—1514). № 80. Р 125; АЗР. Т. II. 1506—1544. № 120. С. 148; LM. Кп. 15 (1528—1538). Vilnius, 2002. № 156. Р 199; LM. Кп. 15. № 164. Р 212; Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. I. № 75. С. 400; Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. II. № 18. С. 303; № 27. С. 409, 411; АЗР. Т. III. 1544—1587. СПб., 1848. № 17. С. 70; Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. III. № 24. С. 725; Кннга посольская Метрнкн Велнкого Княжества Лнтовского, содержашая в себе днпломатнческне сношення Лнтвы в государствованне короля Стефана Баторня (с 1573 по 1583 год). М., 1843. № 17. С. 30; Тамсама. № 82. С. 235; № 97. С. 259.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
323
па зусім новай лініі, то адносна другога ўчастка можна сцвярджаць, што ён існаваў і да 1522 г. Яго апісанне было па нейкай прычыне ўключана ў дамову з рэестраў меж, звесткі якіх адносіліся яшчэ да канца XV ст.
Цікава, што ў грамаце 1522 г. апісанне смаленскага рубяжа ідзе пасля фрагмента з рэестрам рослаўльскай мяжы. Першае складаецца з дзвюх нераўнамерных па аб’ёме частак, у якіх вызначаецца мяжа спачатку з левага, а потым з правага боку Дняпра. Першая частка апісання смаленскай мяжы завяршаецца менавіта ў тым раёне, з якога пачаўся разгляд рослаўльскай мяжы. Праўда, складальнікі граматы 1522 г. чамусьці не вытрымалі паслядоўнасць у дэмаркацыі літоўскамаскоўскай мяжы.
Такім чынам, згодна з фрагментам граматы 1522 г. рослаўльскакрычаўская мяжа (частка мсціслаўскай мяжы) ішла паміж Слоўневым і Шыбневым да Гнеўкава («промежн Словнева до Шнбнева кь Гневкову»)⁷⁰⁵. Два апошнія населеныя пункты можна знайсці і на сучаснай карце. Шыбнева — вёска Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Гнеўкава — вёска, цэнтр сельсавета Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Слоўнева, верагодна, варта шукаць у раёне маленькай рэчкі Сланоўкі, пазначанай на карце Генеральнага межавання крыху на паўднёвы захад ад с. Шыбнева і р. Шыбнеўкі⁷⁰⁶. Характэрна, што і ў канцы XVIII ст. мяжа праходзіла ў гэтым раёне, а ад яго накіроўвалася на поўдзень да с. Гнеўкава, на левым беразе р. Добрай⁷⁰⁷. Як у 1522 г., так і ў канцы XVIII ст. мяжа вызначалася р. Добрай, якая ўпадала справа ў Асцёр (левы прыток р. Сож).
Паводле граматы 1522 г., па р. Добрай, выходзячы на «ваданос» (?), мяжа ішла да р. Асцёр («Вострь»)⁷⁰⁸. Далей пэўную працягласць мяжа, верагодна, трымалася р. Асцёр (як у канцы XVIII ст.). Хаця ў грамаце і сказана, што мяжа ішла праз вялікі бор («Доброю жт> речкою вь Вострь чересв велнкнй борь в реку вь Шумачу...»), але, відаць, мелася на ўвазе, што ў тым раёне р. Асцёр працякала праз вялікі лес. ШумачШумяча граматы — гэта Шумячка, левы прыток р. Асцёр (на ёй стаіць раённы цэнтр Смаленскай вобласці — рабочы пасёлак Шумячы). Такім чынам, мяжа ішла па рацэ Асцёр і пераходзіла ў яе прыток Шумячку. Такая яе працягласць захавалася да канца XVIII ст. У раёне р. Шумячкі заканчваліся мсціслаўскія і пачыналіся крычаўскія землі, што вызначаліся населеным пунктам Стракула, што адпавядае, верагодна, сучаснай вёсцы Стракайлава таго ж Шумяцкага раёна⁷⁰⁹. Стракула заставалася ў баку, а мяжа ад р. Шумячы пераходзіла ў яе левы прыток Немяліцу. Такім чынам, сістэма рэк на значнай адлегласці ўтварала памежную лінію, якая падзяляла ВКЛ і Расію. Далей ад р. Немяліцы мяжа перасякала «старым рубежом'ь» прастору да Забор’я і ракі Іпуці («а нзь Немелнцы старымь рубежомь кь Заборью, вь Йпуть реку»)⁷¹⁰.
Згодна з сэнсам фрагмента граматы