• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
     1522 г., Забор’е павінна было знаходзіцца на р. Іпуці. Цяпер такога населенага пункта не існуе, аднак з супрацьлеглага боку вусця
    
    ⁷⁰⁵ АЗР. Т. II. № 120. С. 149.
    ⁷⁰⁶ Генеральный план Рословльского уезда. Масштаб — в 1 дюйме 1 верста (1 : 42 000). 1780.
    ⁷⁰⁷ Тамсама.
    ⁷⁰⁸ АЗР. Т. II. № 120. С. 149.
    ⁷⁰⁹ Шеламанова Н.Б. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 177—178; Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 124. На карце Клімавіцкай акругі 1777 г. — Стракайлы (Клнмовнцкой округ // Атлас, состояіцнй нз 12 окружных н 1 генеральной карты, представляюіцей Могнлевскую губернлю), на карцетрохвёрстцы — Стракайлы (Военнотопографнческая карта Росснн. Могнлевская губерння. Ряд 15. Л. 10).
    ⁷¹⁰ АЗР. Т. II. № 120. С. 149.
    
    324
    
    Віктар Цемушаў
    
    р. Баравіцы, што з левага боку ўпадае ў Іпуць, яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. існавала сяло Красназабор’е⁷¹¹. Відавочна, менавіта яно было вядома ў XVI ст. як Забор’е, і да яго прыходзіў «старый рубеж» ад р. Немяліцы паміж рослаўльскімі і крычаўскімі землямі. Населены пункт Забароўе, як і рака Баравіца, відаць, набылі свае назвы ад вялікага лесу («Велнкого бора»), што знаходзіўся паміж р. Асцёр і р. Іпуццю.
       Мяркуючы па матэрыялах Генеральнага межавання канца XVIII ст., лініяй мяжы па ўсёй даўжыні была рэчка Баравіца⁷¹². Гэта адпавядае і фармулёўцы граматы 1522 г. Такім чынам, ад Немяліцы мяжа ішла адразу да Забор’я і ў р. Іпуць. Аднак, згодна з матэрыяламі XVI—XVII стст. («Ограннченню» Крычаўскай воласці 1560 г. і актам межавання 1634—1637 гг.), мяжа накіроўвалася на поўдзень, у бок яшчэ аднаго левага прытока р. Іпуці — Савенкі (Асавенка, Асоўна)⁷¹³. Па Савенцы яна дасягала Іпуці і, значыць, каб прыйсці да Забор’я, ёй трэба было ісці пэўны час уніз па гэтай рацэ.
       Пэўны ўчастак далейшай лініі мяжы складала цячэнне Іпуці. I калі да гэтага ў апісанні мяжы ніякіх супярэчнасцей не ўзнікала — усе даследчыкі (М.Ф. Спірыдонаў, Н.Б. Шаламанава і А.А. Мяцельскі). аднолькава дакладна праводзяць яе лінію, то яе далейшая працягласць падаецца спрэчнай.
       Паводле граматы 1522 г. мяжа ішла ўніз па цячэнні ракі: «...а нз Немелнцы старым рубежом к Заборью, в Нпуть реку, да на ннз Нпутьею к Хмелю»™. (Есць верагоднасць таго, што і да Забор’я мяжа праходзіла пэўную адлегласць уніз па Іпуці.) На гэтым, дарэчы, апісанне крычаўскарослаўльскай мяжы завяршалася.
       Хмель, цалкам верагодна, адпавядае населенаму пункту, які А.А. Мяцельскі, абапіраючыся на прамое ўказанне інвентара Крычаўскага староства 1694 г., атаясаміў з вёскай Гулькі⁷¹⁸. Даследчык сцвярджаў, што прыблізна там жа лакалізавала Хмель Н.Б. Шаламанава⁷¹⁶. Падобная лакалізацыя вельмі пераканаўчая яшчэ і таму, што менавіта ў напрамку Хмеля ішла дзяржаўная мяжа ў XVII—XVIII стст. Яна вельмі выразна бачная, напрыклад, на карце Генеральнага межавання⁷¹⁷. Таксама можна заўважыць некаторую адпаведнасць у гэтым рэгіёне даўніх рубяжоў сучаснай мяжы Рэспублікі Беларусь⁷¹⁸. Здавалася б, ніякіх сумненняў існаваць не павінна.
       Але дзіўна, што ніхто з даследчыкаў не заўважыў супярэчнасці: месцазнаходжанне Хмеля, насуперак звесткам граматы 1522 г., вызначана не ўніз па цячэнні Іпуці ад Забор’я, а ўверх!⁷¹⁹
       Тут найперш трэба звярнуць увагу на тое, што вызначанае Н.Б. Шаламанавай прыблізна месцазнаходжанне пункта з назвай Хмель можа і не адпавядаць той яго лакалізацыі, якую абгрунтаваў А.А. Мяцельскі. Вёска Гулькі, прынятая ім за Хмель першай чвэрці XVI ст., размяіпчалася на левым барезе р. Іпуці каля самой мяжы
    
    ⁷¹¹ Военнотопографнческая карта Росснн. Ряд 15. Л. 10. Сяло Красназабор’е адзначана таксама і на Генеральным плане Рослаўльскага ўезда 1780 г.
    
    ⁷¹² Генеральный план Рословльского уезда.
    
    ⁷¹³ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 124; Шеламанова Н.Б. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 178.
    
    ⁷¹⁴ АЗР. Т. II. № 120. С. 149.
    
    ⁷¹⁵ У інвентары сказана: «Hulki alias Chmel». Цыт. па: Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 124.
    
    ⁷¹⁶ Шеламанова Н.Б. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 178,182; Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 124.
    
    ⁷¹⁷ Генеральный план Рословльского уезда.
    
    ⁷¹⁸ Обгцегеографнческнй регнональный атлас «Смоленская область». С. 44; Могнлевская область. Атлас. Масштаб — 1 : 200 000. Ммнск, 2007. С. 17.
    
    ⁷¹⁹ Гэтая фармулёўка граматы абавязкова паўтаралася ў наступных літоўскамаскоўскіх дамовах (Гл„ напрыклад: LM. Кп. 15. № 156. Р 199; № 164. Р 211; АЗР. Т. III. № 17. С. 69).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    325
    
    Беларусі з Расіяй, што праходзіць якраз па рацэ. ГулькіХмель заўсёды належалі Крычаўскай воласці (староству) ВКЛ. Цяпер гэтага населенага пункта не існуе, але раней ён адносіўся да Мсціслаўскага сельскага савета Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі⁷²⁰.
       Маючы звесткі бранскай пісцовай кнігі 1625—1629 гг., Н.Б. Шаламанава звярнула ўвагу на згадку ў Прыкладненскай воласці селііігчаў Забор’е, Давыдавічы і закінутага бортнага ўхажая Хмель з селішчам Хмелем⁷²¹. Забор’е — гэта, відаць, ужо згаданы раней населены пункт, калісьці размешчаны насупраць вусця р. Баравіцы, левага прытока Іпуці. Давыдавічы на сучаснай карце таксама не фіксуюцца, але адзначаны на Генеральным плане Рослаўльскага павета 1780 г. і ваеннатапаграфічнай карце сярэдзіны XIX ст., адпаведна, як с. Давыдаўка і панскі двор Давыдаўка⁷²². Давыдаўка знаходзілася паміж Красназабор’ем (Забор’ем) і Гулькамі (Хмелем?) таксама каля р. Іпуці, на правым яе баку. Падобна на тое, што месца Хмеля, абгрунтаванае А.А. Мяцельскім, адпавядае выснове Н.Б. Шаламанавай. Аднак, паводле звестак апошняй, Хмель знаходзіўся паміж рэчкамі Маскоўкай і Хвашчнёй з правага, а не левага бока Іпуці⁷²³. Хвашчня — правы прыток р. Іпуці ніжэй па цячэнні ад Забор’я⁷²⁴; Маскоўка — верагодна, не яшчэ адзін правы прыток Іпуці ў раёне р. Савенкі (як лічыла Н.Б. Шаламанава), а рака Рэкта, правы прыток Бесядзі, як зазначана ў Генеральным плане Рослаўльскага ўезда 1780 г. («Речька Ректа Московка тожь»)⁷²⁵.
       Складальнік спіса рэк дняпроўскага басейна П.Л. Маштакоў зафіксаваў у раёне вярхоўяў Іпуці і Бесядзі дзве рэчкі з назвай Маскоўка — правы прыток Іпуці (вышэй па цячэнні ад Хвашчні) і левы прыток Рэкты (Рэхты), правага прытока Бесядзі⁷²⁶.
       Пра месца невялічкай рэчкі Маскоўкі — прытока Іпуці, не пазначанага на самых падрабязных сучасных картах, — даведваемся з «йнвентаря староства Крнчевского» 1747 г. У ім пры апісанні зямель с. Макеевічы ёсць указанне на рэчку Маскоўку (Moskowka), «do Ipuci upadaiacey»⁷²⁷. Рэчка Маскоўка была тады памежнай з Расіяй. Вёска Макеевічы (у інвентары — wies Makieiewicze) існуе і цяпер і адносіцца да Мілаславіцкага сельсавета Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі⁷²⁸. Макеевічы стаяць на левым баку Іпуці, а ўсе яе землі ў свой час ляжалі на правым беразе гэтай ракі і абмяжоўваліся дробнымі прытокамі Іпуці Маскоўкай і Перавалочанкай. Апошняя названа перад Маскоўкай (вышэй па цячэнні Іпуці) у спісе П.Л. Маштакова⁷²⁹, а на яе месцазнаходжанне ўказвае сучасны населены пункт Перавалошня, размешчаны каля ракі, што мае, відавочна, сугучную назву⁷³⁰. Такім
    
    ⁷²⁰ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магіл. вобл.: нармат. давед. Мінск, 2007. С. 195.
    
    ⁷²¹ Шеламанова Н.Б. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 178.
    
    ⁷²² Генеральный план Рословльского уезда 1780 г.; Военнотопографнческая карта Росснн. Ряд 15. Л. 10.
    
    ⁷²³ Шеламанова Н.Б. Рославльскнй уезд в XVI в. С. 178.
    
    ⁷²⁴ Военнотопографнческая карта Росснн. Ряд 15. Лнст 11.
    
    ⁷²⁵ Генеральный план Рословльского уезда 1780 г.
    
    ⁷²⁶ Маштаков П.Л. Спнсок рек Днепровского бассейна с картой н алфавнтным указателем. СПб., 1913. С. 128, 125.
    
    ⁷²⁷ йнвентарь Крнчевского староства 1747 г. // НГАБ. КМФ 5. Bon. 1. Спр. 1936. Арк. 189.
    
    ⁷²⁸ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магіл. вобл.: нармат. давед. Мінск, 2007. С. 191.
    
    ⁷²⁹ Маштаков П.Л. Спнсок рек Днепровского бассейна с картой н алфавнтным указателем. С. 128.
    
    ⁷³⁰ Перавалошня (Перавалочня) — вёска Мілаславіцкага сельсавета Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магіл. вобл.: нармат. давед. Мінск, 2007. С. 192).
    
    326
    
    Віктар Цемушаў
    
    чынам, ідучы па цячэнні Іпуці яе правы прыток і з’яўляецца рэчкай Маскоўкай. Вёска Ільюхіна (крыху наўсход ад Макеевічаў, 1—2 км),⁷³¹ у сярэдзіне XVIII ст. стаяла ўжо на маскоўскай мяжы («osada nad Rzeczko Ірісіо, na granicy Moskiewskiey»)⁷³², гэта значыць ад Ільюхіна і ўніз р. Іпуць ужо была памежнай. Значыць, паміж Макеевічамі і Ільюхіна трэба шукаць вусце р. Маскоўкі, на якую паварочвала мяжа Расіі з Рэччу Паспалітай. Праўда, здзейсненыя пошукі былі бясплённымі: на ваеннатапаграфічнай карце Расіі сярэдзіны XIX ст. менавіта ў вызначаных вышэй месцах пазначаны абодва правыя прытокі Іпуці — як Перавалочанка, так і Маскоўка⁷³³. Алошняя служыла мяжой дзвюх губерняў — Магілёўскай і Смаленскай. Зірнуўшы на сучасную карту, можна пераканацца, што ў месцы цячэння гэтай ракі і сёння праходзіць дзяржаўная мяжа⁷³⁴. Аднак гэты ўчастак мяжы не трэба пераносіць на перыяд XVI ст., бо, праходзячы ніжэй па цячэнні Іпуці да Забор’я, літоўскамаскоўская мяжа тады ішла не ўверх, а зноў уніз па гэтай рацэ да Хмеля, што, канечне ж, пакідала ўбаку абгрунтаваную крыніцай сярэдзіны XVIII ст. памежную зону.
       Ніжэй па цячэнні Іпуці ад вусця р. Маскоўкі, але вышэй Забор’я стаяў населены пункт, вядомы да канца XVII ст. пад назвай Хмель. Інвентары Крычаўскага староства 1671, 1673 і 1676 гг. згадваюць сяло Хмель (Chmiel)⁷³⁵, а інвентар 1694 г. ужо называе «siolo Halki nazywaiqcy Chmiel po toy stronie rzeki Jpucia z Moskwoy granicycey»⁷³⁶. У апісаннях XVIII ст. сустракаецца толькі адна назва — Галькі (часцей у форме «Гулькі»)⁷³⁷. Пры гэтым у інвентары 1747 г. зноў указваецца на памежны характар р. Іпуці каля вёскі Гулькі, але, акрамя таго, у яе «ограннченнн» гаворыцца пра тое, што гэты населены пункт быў наноў закладзены сумеснымі намаганнямі мясцовых ураджэнцаў з жыхарамі сяла Асоўна («nowo zalozone z wsiq Osowno, za spolna zgodo muzow obodwy wsi»)⁷³⁸. Ці было гэта зроблена на старым месцы, ці населены пункт быў перанесены — невядома. 3 аднаго боку землі вёскі межавалі па р. Савянцы з сялом Асоўна (цяпер нежылое, хаця і пазначаецца на картах), а з другога — з ужо згаданай вёскай Ільюхіна. У абмежаванні с. Асоўны не згадваецÑ