На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
ся падчас размежавання, звязанага з рэалізацыяй умоў Палянаўскага міру 1634 г.
Расія пасля Смутнага часу мела значныя тэрытарыяльныя страты. Смаленская вайна 1632—1634 гг. мела вынікам толькі нязначнае вяртанне зямель вакол Сярпейска, Трубецка, Пуціўля і іншых месцаў. Важнай для ўсталявання новай мяжы ў раёне вярхоўяў рэк Іпуці і Бесядзі была саступка расійскаму боку шэрагу былых бранскіх валасцей — Салаўевічы, Прыкладні, Пацынь, Вароніч, Жарынь і інш. Паранейшаму ў складзе Рэчы Паспалітай заставаўся Смаленск і, у прыватнасці, Рослаўльскі павет, каля якога з Расіяй фарміравалася фактычна новая мяжа. Землі Вароніцкай і Пацынскай валасцей, сяла Жарынь якраз і вызначалі рослаўльскабранскую мяжу. Другая ж вернутая воласць — Прыкладні — павінна была зафіксаваць рубяжы Расіі і Рэчы Паспалітай на крычаўскабранскім адрэзку. Як сведчаць матэрыялы размежавання, ад ракі Асавенкі (суч. Савенка) пачыналася мяжа Крычаўскага павета з Бранскім паветам'". Такім чынам, у той час Савенка яшчэ служыла ўнутранай мяжой паміж Рослаўльскім і Крычаўскім паветамі ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
Характэрна, што крычаўскабранскі адрэзак мяжы Расіі з Рэччу Паспалітай з’яўляўся адным з найбольш складаных для вызначэння. Межавыя камісіі ад абедзвюх дзяржаў доўга не маглі прыйсці да згоды, зрывалі тэрміны, вызначаныя ўмовамі мірнай дамовы, вылучалі свае праекты праходжання мяжы і, нарэшце, падзялілі спрэчныя землі папалам⁷⁷⁸. Так і склалася тая лінія мяжы, якая потым вызначала крычаўскабранскае памежжа Рэчы Паспалітай з Расіяй паўтара стагоддзі.
Расейскі бок падчас спрэчкі за землі з правага боку Іпуці разлічваў замацаваць мяжу па рэках Савенцы, Іпуці, Маскоўцы, ад апошняй — праз Голае балота і дзве невядомыя рэчкі ў р. Мужычок (правы прыток Бесядзі) каля яе прытока Трасціны, а затым па Бесядзі да вусця Альшанкі і лесам і ярам ад яго да р. Вітавы (правы прыток Іпуці). Польскалітоўскі бок адстойваў кепска вызначаемую на сучаснай карце мяжу ўверх р. Іпуці да р. Пустынкі (?), ад яе — да Голага балота і вытока р. Бесядзі (відавочна, суч. Смародзінкі), па Бесядзі да р. Пясочны (?), уздоўж якой уверх, затым праз Княжае балота ў Альшоўку, некаторую адлегласць па апошняй,
⁷⁷⁵ Мяцельскі А.А. Старадаўні Крычаў. С. 125.
⁷⁷⁶ Генеральный план Рословльского уезда 1780 г.
"' Godziszewski W Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego. S. 65.
⁷⁷⁸ Тамсама. S. 18, 65.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 333
а потым ярам да вытокаў рэк Вялічай і Ліпаўкі"⁹, адрываючыся ад якіх праз лес да прытоку р. Вітавы Ясенавы і да вусця той неглыбокай рэчкі⁷⁸⁰. Хочацца думаць, што другі варыянт мяжы, прапанаваны польскалітоўскім бокам, адлюстроўваў імкненне аддаць менш сваёй тэрыторыі Расіі і, па магчымасці, аднавіць старыя рубяжы. Аднак з боку Рэчы Паспалітай пакідаўся без увагі вялікі ўчастак тэрыторыі правабярэжжа Іпуці, які, верагодна, у XVI ст. належаў Крычаўскай воласці. Згадка ў абодвух варыянтах размежавання Голага балота (у першым — за р. Маскоўкай, у другім — перад вусцем р. Бесядзі) сведчыць пра тое, што расійскі і польскалітоўскі бок пачыналі весці мяжу вельмі блізка адзін ад аднаго, а таксама побач з тым месцам, дзе яна і была ў выніку ўсталявана (па рацэ Маскоўцы — на выток Бесядзі). Магчыма таму, раз не было істотных прэтэнзій на тэрыторыю на ўсход ад р. Маскоўкі, ужо да 1634 г. межы Крычаўскай воласці далёка за яе не заходзілі. I ў цэлым мяжа на кароткім адрэзку ад Іпуці да Бесядзі ўжо сфарміравалася блізкай да той, што потым існавала без змен доўгі час.
А вось на тэрыторыю на ўсход (з левага боку) р. Бесядзі польскалітоўскі бок, відаць, выказаў празмерныя прэтэнзіі. Бо і паводле звестак сярэдзіны XVI ст. землі паміж р. Бесяддзю і яе левым прытокам Альшоўкай належалі Расіі. У выніку старыя рубяжы былі адноўлены. Яны захоўваліся і пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг., былі зафіксаваны ў ведамасці фарпостаў 1736 г.⁷⁸¹ і адлюстраваліся на картах апошняй чвэрці XVIII ст.'⁸².
Новая лінія дзяржаўнай мяжы згодна з размежаваннем 1634—1638 гг. ішла ад Іпуці па р. Маскоўцы, праходзіла паўз выток р. Бесядзі (суч. Смародзінка) да яшчэ адной Маскоўкі — левага прытоку Рэкты⁷⁸³, па Рэкце пераходзіла ў Бесядзь, ад апошняй — у Альшоўку і да яе левага прытока Вялічай⁷⁸⁴. Ад вярхоўяў Вялічай мяжа накіроўвалася да вытока ракі Ліпаўкі (правы прыток Жадунькі), а ад яе — да вусця р. Зімніцы пры ўпадзенні апошняй у Жадуньку. Затым, змяніўшы ход з поўдня на захад, мяжа дасягала р. Вітавы, дзе заканчваліся крычаўскія землі’⁸⁵. Такая самая мяжа прасочваецца і па карце Генеральнага межавання Рослаўльскага павета 1780 г. На некаторых участках яна супадае з сучаснай беларускарасійскай мяжой (ад вусця Маскоўкі да вусця Рэкты; ад вярхоўяў Ліпаўкі да Вітавы),н’.
Але ці можна перанесці цалкам гэтую рэканструкцыю лініі мяжы XVII— XVIII стст. (ад р. Іпуці на поўдзень зноў амаль да той жа рэчкі) на перыяд XVI ст.? У адносінах да некаторых адрэзкаў той мяжы на гэтае пытанне можна адказаць станоўча. Але, што характэрна, пра астатнія адрэзкі нічога канкрэтнага сказаць
⁷⁷⁹ Рэчка ці ручай Вялічай і ў канцы XVIII ст. заставаўся памежным (Генеральный план Рословльского уезда 1780 г.).
⁷⁸⁰ Godziszewski W Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego. S. 65.
⁷⁸¹ Французова Е.Б. K нсторнн формнровання западной граннцы Росснн. Смоленскнй участок. 1678—1772 годы. С. 191.
⁷⁸² Клнмовнцкой округ // Атлас, состояіцнй нз 12 окружных н 1 генеральной карты, представляюцей Могнлевскую губернню; Генеральный план Рословльского уезда 1780 г.
⁷⁸³ На думку Уладзіслава Гадзішэўскага, рака Рэкта змяніла сваю назву на Маскоўку пасля ўсталявання па ёй мяжы (Godziszewski W. Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego. S. 65).
⁷⁸⁴ Ha плане Клімавіцкай акругі 1777 г. мяжа пазначана толькі па р. Альшоўцы, але гэта памылкова. Генеральны план Рослаўльскага павета фіксуе яе па прытоку Альшоўкі Вялічай.
⁷⁸⁵ Godziszewski W Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego. S. 65.
⁷⁸⁶ Смоленская область. Регнональный атлас. С. 44; Могнлевская область. Атлас. С. 27.
334
Віктар Цемушаў
нельга. Толькі патрабаванне правесці мяжу ад Забор’я ўніз па Іпуці прымушае змяшчаць Хмель недзе далей па цячэнні гэтай ракі да яе правага прытока Хвашчні. Арыентуючыся на прыблізнае месцазнаходжанне Хмеля, прыходзіцца весці мяжу да р. Бесядзі (цяпер дакладна вядома, што вытокам Бесядзі тады называўся яе цяперашні правы прыток Смародзінка). Мяркуючы па вялікай колькасці тапонімаў, якія пералічаны ў «Ограннченнн» Крычаўскага староства 1560 г., яд Іпуці да Бесядзі мяжа праходзіла вялікую адлегласць. Прычым з Іпуці мяжа спачатку ішла не па адным з яе правых прытокаў, a — як пазначана ў дакуменце — рубяжамі («rubiezami»)'⁸'. Далей лінія мяжы перасякала або ішлаўздоўж ручая, потым дзвюх рэчак і зноў па ручаі траплялаў Бесядзь (пералічэння назваў гл. вышэй). Тым самым ускосна даказваецца неадпаведнасць мяжы XVI ст. мяжы ў XVII і XVIII ст., калі адлегласць ад Іпуці да Бесядзі складала не больш за 5 км і на шляху сустракалася толькі Голае балота.
Далвйшы ход мяжы, мяркуючы па "Ограннченню» 1560 г., адпавядаў той сітуацыі, якая фіксуецца і ў пазнейшы час.
Звяртае на сябе ўвагу канцэнтрацыя рэчак з ідэнтычнымі назвамі ў раёне Касцюковічаў (раённы цэнтр Магілёўскай вобласці Беларусі, вядомы з 1508 г. як сяло Касцюкова, у 1604 сяло Касцюкі) і Хоцімска (таксама раённы цэнтр Магілёўскай вобласці Беларусі, заснаваны як слабада на рубяжы XVII—XVIII стст.). Назвы Жадунька, Ліпаўка і АльшанкаАльшоўка быццам бы акуратна зняты з аднаго месца і змешчаны далей на ўсход таксама каля ракі Бесядзі, але на правым яе баку. Характэрна, што адзін з буйных прытокаў Жадунькі, каля якой стаяць Касцюковічы, носіць назву Крупням, а ў «Ограннченнн» Крычаўскага староства 1560 г. як адна з памежных рэк паміж Іпуццю і Бесяддзю таксама згадваецца рака Крупна («od reki Orlowki do reki Krupny»)⁷⁸⁹. Каля ракі Рэкты ёсць населены пункт Арлоўка. Можа, каля яго працякала невялічкая рэчка з такой самай назвай? А Арлоўка таксама называецца ў «Ограннченнн» 1560 г. Можна выказаць думку: або ў раёне вярхоўяў р. Бесядзі ў працэсе каланізацыі з’явіліся рэчкі з падобнымі назвамі, або межы Крьгчаўскай воласці сярэдзіны XVI ст. ляжалі зусім не там, дзе іх спрабуюць шукаць. У сувязі з гэтым варта адзначыць, што апісанне меж Крычаўскай воласці (павета, староства) не было дакументам міждзяржаўнай значнасці, а рэальна адлюстроўвала сітуацыю з пашырэннем асвоеных зямель ВКЛ. (Між іншым, у крыніцы нават не згадваюцца якіянебудзь аб’екты, звязаныя з суседняй дзяржавай.) Магчыма менавіта таму крычаўскай мяжой названа р. Савенка, хаця, калі сыходзіць з логікі рослаўльскага рэестра 152 / г., мяжой павінна была быць р. Баравснка, што ўпадае Ў Іпуць ніжэй. Адсюль і іншыя несупадзенні з той літоўскарасійскай мяжой, якая ўсталявалася ў больш позні час. Вельмі верагодна, што раён міжрэчча вярхоўяў Іпуці і Бесядзі проста не быў асвоены, а межы ў ім — зусім не вызначаны. Такім чынам, Ограннченне» 1560 г. магло ахопліваць толькі тыя землі, што былі асвоены ўладамі ВКЛ, а землі тыя ледзь заходзілі на левы бераг р. Бесядзі каля яе прытока Альшоўкі. Верагодна, імкненне штучна прывязаць да ўнутранай крычаўскай мяжы арыенцір, які б фіксаваў пачатак дзяржаўнай літоўскамаскоўскай мяжы, яд пачатку было памылковым. Аднак цалкам адмаўляць магчымасць выкарыстання «Ограннчення»1560 г. для вызначэння мяжы ад Іпуці да Бесядзі і далей да Вітавы, відаць, нельга. Можна пераканацца, што ўчастак мяжы па Бесядзі на Альшоўку працягваў існаваць яшчэ два стагоддзі.
⁷ ,⁴⁷ Копня ограннчення староства Крнчевского 1604 г, Арк. 68.
⁷⁸⁸ Могнлевская область. Атлас. С. 26.
⁷⁸⁹ Копня ограннчення староства Крнчевского 1604 г. Арк. 68.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
335
Зрэшты, яшчэ адно меркаванне можа амаль цалкам вывесці разгляданы дакумент з выкарыстання яго для рэканструкцыі значнай працягласці літоўскамаскоўскай мяжы. Апрыёры за маштаб тэрыторыі, якая апісваецца «Ограннченнем» 1560 г. прымаецца ўвесь Крычаўскі павет. Але ж існуе верагоднасць таго, што фіксавалася толькі тэрыторыя адной Крычаўскай воласці, а, напрыклад, Лучыцкая воласць, якая быццам ужо і злілася з Крычавам, засталася паза разглядам. I сапраўды, калі згодна з пералічанай у агранічэнні геаграфічнай наменклатурай праводзіць лінію па рэках Крупне, Альшоўцы, Палужы і Сенніцы, то мы якраз і прыйдзем да замка Прапойскага і р. Сож, каля якіх завяршаецца крычаўская мяжа. Па такой схеме ўся Лучыцкая воласць застаецца ўбаку (дарэчы, больш дакладна выяўляецца і яе паўночная мяжа). Але, на жаль, парадак пералічэння рэк (Арлоўка — Крупна — Бесядзь — Альшоўка — зноў Бесядзь — Палуж (?) — Сенніца) не дае поўнай пэўнасці ў такой рэканструкцыі.
Падводзячы вынікі чарговай спробы рэканструкцыі крычаўскага участка літоўскамаскоўскай мяжы, неабходна адзначыць, што даследчыкі традыцыйна праводзяць яго на захад ад р. Іпуці, у асноўным уздоўж ракі Бесядзі і сучаснай беларускарасійскай мяжы⁷⁹⁰. Пры гэтым А.А. Мяцельскі справядліва крытыкуе М.Ф. Спірыдонава, які амаль цалкам запазычыў сучасны напрамак мяжы, але сам неасцярожна выкарыстаў звесткі нават XVIII ст. для вызначэння тэрыторыі Крычаўскай воласці XVI ст.⁷⁹¹. ...
Такім чынам, насуперак агульнапрынятаму меркаванню і адміністрацыннаму падзелу XVII—XIX стст., існуе пэўная верагоднасць таго, што літоўскамаскоўская мяжа XVI ст. на крычаўскарослаўльскім участку мела іншую, чым прынята лічыць, працяглаець. На значнай адлегласці мяжой служыла р. Іпуць, якая сутыкалася ніжэй р. Вароніцы з бранскімі землямі. . . „
Варта адзначыць, што большменш падрабязныя звесткі аб праходжанш літоускамаскоўскай мяжы ў XVI ст