• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ‡ь Раз        А княз велмкм Meant Васнлевнчь Резаньскнн н брать его, кн(я)
    анскмн, co мною, з велмкнмь кн(я)земь Васнлемь, в любвн,       зь Федор н зь своммм детмн, н з своею землею в моен стороне 
    а тобе, королю, его не обмдмтн. А в чомь тобе, брату моему,    у велмкого кн(я)зя Мванове, а тобе, велмкому князю Алексань
    королю н велмкому кн(я)зю Казнммру, кн(я)зь велмкмм Нвань      дру, нх не обндетм, нн в землн ™ нх не вьступатнсе. А в чом 
    Федоровнчь Разаньскмн зьгрубшь, н тобе, королю н велнкому      тобе, велмкому князю, «н(я)з велнкнн Мвань Резаньскмн a     
    князю, мене обослатн о томь, н мне его вьсчунутн, н ему ся     брагь его кн(я)зь Федор согрубят, н тобе о томь прнслатн ко 
    к тобе справнтм. А не нсправмться к тобе, моему брату, Раз    мне, к велмкому кн(я)зю Мвану, н мне то тобе направнтн.     
    анскмн, н тобе, королю, Резаньского показннтм, а мне ся в него А которын кн(я)зн служаттобе, велмкому кн(я)зю Александру,  
    не вьступатн. А усхочеть лн брать мом молодшып, княз велн     зь свонх отчынь, н мне, велнкому кн(я)зю Мвану, н моммь     
    кнн Мвань Федоровмчь, служытн тобе, моему брату, королю н      детем нх блюстм м не обндмтн. А которын нметь обмднтн кн(я) 
    велнкому кн(я)зю, н мне, велнкому князю Васнлью, про то на     зем служебныхь своего брата, н намь о томь сослатм суден,   
    него не гневатьсе, нн мстнтм ему.                              онм тому вчынять мсправу без перевода. А кн(я)зем нам слу  
    А верховьстнн князн, што будуть нздавна давалп в Лнтву, то     жебных по та места на обе стороны з омчынамм не прынматн.   
    нмь н нннечы даватн, а болшы того не прммышлятн.               ...[о детях Мвана Можайского н Мвана Шемячмча, Мпхапле      
    А что ся вчыннть межы вашымн людмм н нашымн, н волостелн       Бормсовмче Тверском н Васмлмм Ммхайловнче  мзменннках    
    нашы, зьехався вчмнять тому мсправу без перевода, а про то     Мвана III]                                                  
    намь нелюбья не держатм.                                       А о землях н о водахь, н о вснхь обпдных делехь на обе      
    П о землях, н о водахь, м о всмхь обндныхь делехь на обе       стороне межы нась суд обьчып вперед от сего нашого до      
    стороны ме(жь) намм суд оттого веремянн обьчын, какь дядм      коньчанья5.                                                 
    твоего, велмкого кн(я)зя Вмтовьта, в жывоте не стало4.                                                                     
    
       Да запісу граматы 1449 г., які датычацца вярхоўскіх князёў, вышэй прымыкае артыкул пра разанскага князя. Артыкул пра двух разанскіх князёў ёсць і ў грамаце 1494 г. Замест артыкула пра вярхоўскіх князёў, у грамаце 1494 г. з’явілася ўстаўка аб урэгуляванні адносін са службовымі князямі. Безумоўна, асноўным зместам новага тэксту была ўмова: «А кн(я)зен нам служебных по та места на обе стороны з ончынамн не прынматн»⁶. Гэта ў нейкай ступені павінна было гарантаваць цэласнасць тэрыторыі дзвюх дзяржаўсуседак нават у выпадку ад’езду (здрады) службовых князёў.
       Далей адпаведнасць разгледжаных фрагментаў грамат можна ўбачыць паміж артыкуламі аб урэгуляванні спрэчных пытанняў, якія маглі ўзнікнуць паміж дзвюма дзяржавамі. Толькі ў першай грамаце «обндные дела» павінны былі вырашацца судом паўмовах, прынятых ад часу смерці Вітаўта (1430 г.), другая ж грамата зацвярджала будучы разгляд спрэчных пытанняў па ўмовах, зафіксаваных у самой дамове.
       Такім чынам, складальнік граматы 1494 г. не палічыў патрэбным унесці запіс аб вярхоўскіх князях. Замест гэтага ў іншым месцы граматы з’явіўся артыкул аб князях Навасільскага дома, якія, відавочна, у дамове 1449 г. хаваліся за назвай «верховстнн» («А кн(я)зн новоселскні, одоевскні, н воротынскні, н перемышлскні, н белевскні всн твон, велнкого кн(я)зя Івана, н твонх детен, н з свонмн отчнзнамн, к вашему велнкому княжству»)⁷. Магчыма, што ўдакладненне і канкрэтызацыя абазначэння князёў, якія ў папярэдняй грамаце былі названы абагульнена, было звязана з неабходнасцю дакладнага фіксавання новых умоў міждзяржаўных адносін пры падвядзенні вынікаў вайны. Ваеннымі дзеяннямі была закранута тэрыторыя ўсяго Верхняокскага рэгіёна, і да Вялікага Княства Маскоўскага былі далучаны землі не толькі залежнага ад ВКЛ Навасільскага княства, але і частка непасрэдных літоўскіх уладанняў, якія належалі мезецкім князям або тых, што кіраваліся намеснікамі (Казельск, Серанск). Відавочна, менавіта па гэтай прычыне тэрмін «верховстнн князн» патрабаваў канкрэтызацыі. Можна выказаць здагадку, што літоўскі бок пры
    
    ⁴ LM. Кп. 5. № 78.1. С. 133.
    
    ⁵ Тамсама. № 78.2. С. 135—136.
    
    ⁶ ДДГ. № 83. С. 331.
    
    ⁷ Тамсама. С. 330. Гл. таксама: LM. Кп. 5. № 78.2. С. 135.
    
    340
    
    Віктар Цемушаў
    
    складанні граматы імкнуўся пазбегнуць магчымых прэтэнзій маскоўскага боку на ўсіх князёў вярхоўяў Акі. Гэта значыць, існавала верагоднасць таго, што вярхоўскімі малі быць аб’яўлены ўсе князі Верхняокскага рэгіёна, а калі першыя былі запісаны да Вялікага Княства Маскоўскага, то і ўсе астатнія павінны былі лічыцца маскоўскімі падданымі.
       Такім чынам, ад тэрміна «верховстнн князн» ў канцы XV ст. літоўскі і маскоўскі дамованыя бакі былі вымушаны адмовіцца. Але разам з тым у даследчыкаў ёсць ускосная прычына распаўсюдзіць найменні «вярхоўскія князі — Вярхоўскія княствы» на большую колькасць князёў і больш шырокую тэрыторыю вярхоўяў Акі.
       На прыметнік «вярхоўскія» звярнуў увагу М.К. Любаўскі. Перанёсшы яго ад князёў да княстваў, ён выкарыстаў новы тэрмін для абазначэння рэгіёна Верхняй Акі, у якім князі, якія валодалі ўдзеламі, былі аб’яднаны сваім паходжаннем ад князя Сямёна Міхайлавіча Глухаўскага і Навасільскага⁸. Геаграфічныя межы Вярхоўскіх (часцей заўсё ўжывалася форма «Верхняокскіх») княстваў, такім чынам, сапраўды адпавядалі разуменню складальніка граматы 1449 г. і ўключалі ў свой склад тэрыторыю Навасільскага княства, якое пазней распалася на ўдзелы і якое з’яўлялася аб’ектам дамаганняў Вялікіх Княстваў Літоўскага і Маскоўскага. Тэрмін «Вярхоўскія княствы» быў абгрунтаваны як адзінствам паходжання мясцовых валадароў, так і цэласнасцю, кампактнасцю фіксаванай тэрыторыі вакол вярхоўяў р. Акі. Зрэшты, менавіта ў форме «Вярхоўскія княствы» абазначэнне тэрытарыяльных фарміраванняў у вярхоўях Акі ў М.К. Любаўскага сустракаецца рэдка⁹. Як правіла, ім выкарыстоўваўся тэрмін Верхняокскія княствы.
       Разам з тым той жа М. К. Любаўскі ў дачыненні да тэрытарыяльных фарміраванняў у вярхоўях Акі ўжываў і іншае азначэнне: Верхняокскі край¹". Акрамя таго, у працах гісторыка часта сустракаецца назва «Верхняокская ўкраіна (украйна)», якое чаргуецца і, відавочна, з’яўляецца тоесным з «Верхняокскім краем»¹¹. Пад Верхняокскай украінай разумелася тэрыторыя не толькі Навасільскага княства, але і іншых княстваў у вярхоўях р. Акі (Тарускага, Карачаўскага з удзеламі), а таксама непасрэдных уладанняў вялікага князя літоўскага — Мцэнскага і Любуцкага намесніцтва, уладанняў маскоўскага гасудара — Алексіна ды інш.¹².
       Тэрмін «украйна» таксама абгрунтаваны крыніцамі — ужо выкарыстанымі граматамі 1449 і 1494 гг., у якіх Мцэнск, Любуцк, Сярпейск, Лучын, Апакаў і многія іншыя пункты з прыналежнымі да іх тэрыторыямі названы «Вкраннымн (Украннымн) местамн»¹³. Праўда, да гэтых «мест» адносілі і Бранск, і некаторыя смаленскія
    
    ⁸ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 47. Тэрмін «вярхоўскія» князі ўжываўся М.К. Любаўскім як сінонім «верхняокскіх», у адным месцы ў двукоссі нават тлумачыцца: «верховскнм (т.е. верхнеокскнм) князьям» (Тамсама. С. 49).
    
    ⁹ Любавскнй М.К. Очерк нсторнн ЛнтовскоРусского государства до Люблннской уннн включнтельно. С. 107; Ён жа. Обзор нсторнн русской колоннзацнн. М., 1996. С. 181.
    
    ¹⁰ Любавскнй М.К. Очерк нсторнп ЛнтовскоРусского государства до Люблннской уннн включнтельно. С. 61, 63.
    
    ¹¹ Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. Л., 1929. С. 121—122, 124; Ён жа. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 50.
    
    ¹² Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 120—121; Ён жа. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 50.
    
    ¹³ ДДГ. №53. С. 160,№83. С. 330, 332.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    341
    
    землі, і тэрмін гэты характарызуе хутчэй стан занядбанасці або неасвоенасці тэрыторый, іх становішча ў аддаленні ад густанаселеных і адносна бяспечных раёнаў, чым адміністрацыйную ці іншую сувязь.
       Характэрна пастаяннае выкарыстанне М.К. Любаўскім назваў Верхняокскі край (Верхняокская ўкрайна) у дачыненні да канца XIV—XV стст. — часу суперніцтва і пачарговага панавання ў рэгіёне Верхняй Акі літоўскай і маскоўскай улады. Лагічна было б называць Вярхоўскімі княствамі фарміраванні другой паловы XIII—XIV ст. — княствы Навасільскае, Тарускае і Карачаўскае, аб’яднаныя адзінствам паходжання ад князя Міхаіла Усеваладавіча Чарнігаўскага. Такім чынам, тэрміны Вярхоўскія княствы — Верхняокскі край (украйна) можна было б падзяліць у залежнасці ад часу, да якога яны ўжыты, але, у той жа час, адзначыць іх пэўную тоеснасць (па ахопу тэрыторыі). Аднак М.К. Любаўскі не выпрацаваў устойлівай тэрміналогіі адносна рэгіёна вярхоўяў Акі і ў сваіх працах часам выкарыстоўваў тое ці іншае абазначэнне, абвяргаючы ўласнае ж іх абгрунтаванне (напрыклад, пастаянна называў «вярхоўскімі» далёка не толькі князёў Навасільскіх або паказаў на далучэнне да Масквы Вярхоўскіх княстваў у пачатку XVI ст.¹⁴, гэта значыць тады, калі Навасільскае княства ўжо знаходзілася ў ліку маскоўскіх уладанняў [паводле дамовы 1494 г.]).
       Такім чынам, абапіраючыся на даследаванні М.К. Любаўскага, але, тым не менш, трохі іх карэкціруючы, для рэгіёна верхняй Акі ў перыяд позняга сярэднявечча мÐ