На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
аёне Бялёва, за Перамышлем) Навасільскаму княству, а затым рэзка паварочвала на паўднёвы захад, каб пакінуць значную частку зямель Мезецку і вярталася на поўнач, ужо да ракі Угры, прытоку Акі, дзе сустракалася са смаленскімі ўладаннямі⁵⁰. 3 магчымай нязначнай розніцай апісаная мяжа існавала з XIII ст.
Заўважым, што гісторык не адносіў уладанні мезецкіх князёў да першапачатковай тэрыторыі Карачава, не прымаў пад увагу здагадкі М.К. Любаўскага (напрыклад, аб прыналежнасці Мцэнска да Карачава) і, ігнаруючы звесткі крыніц, не прылічваў да ўладанняў вярхоўскіх князёў у XIV—XV стст. частку левабярэжжа р. Угры.
Карачаўскаму княству, несумненна, належалі Ялец і Звянігарад. Абодва гарады, на думку С.М. Кучыньскага, ляжалі ў баку ад асноўнай тэрыторыі княства. I калі першы цвёрда атаясамліваецца з Яльцом на р. Хуткай Сасне, то другім, абапіраючыся на меркаванне іншых даследчыкаў, быў названы Звянігарад на р. Маскве⁵¹. У якасці доказу праведзена паралель з гарадамі Перамышль і Казельск, якія таксама перайшлі з карачаўскіх зямель у непасрэднае маскоўскае ўладанне. Карачаўскі
⁴⁶ Kaczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 61.
⁴⁷ Тамсама. S. 61.
⁴⁸ Тамсама. S. 63.
⁴⁹ Тамсама.
⁵⁰ Тамсама. S. 63—64.
⁵¹ Тамсама. S. 64. Аб прьшалежнасці маскоўскага Звянігарада карачаўскім (чарнігаўскім) князям гл.: Зотов Р.В. О черннговскнх князьях по Любецкому снноднку н о Черннговском княжестве в татарское время. СПб., 1882. С. 132; Беляев Й.Д. О географнческнх сведеннях в древней Росснн // Запнскн ймператорского Русского Географнческого Обіцества. Кн. VI. СПб., 1852. С. 110; Багалей Д.й. йсторня Северской землн до половнны XIV столетня. Кнев, 1882. С. 306.
348
Віктар Цемушау
Перамышль нібыта запісаў свайму сыну Андрэю маскоўскі князь Іван Каліта. Аднак тут прысутнічае памылка, якая ўжо стала традыцыйнай: Перамышль на Ацэ атаясамліваецца з Перамышлем на р. Пахры. Доўгая гісторыя аб уладальніках Перамышля, выкладзеная С.М. Кучыньскім, на самой справе засноўвалася на непаразуменні. Казельск жа, сапраўды, у першай палове XV ст. фігураваў у складзе маскоўскіх уладанняў⁵², праўда, да таго часу Карачаўскага княства ўжо не існавала, а за яго землі вялі барацьбу Масква і Вільня. Доказаў былой прыналежнасці Звянігарада на р. Маскве да Карачава так і не было прадстаўлена. Аднак у далейшым на старонках сваёй кнігі С.М. Кучыньскі разгарнуў цэлае асобнае даследаванне са спробай найбольш праўдападобнага вызначэння месцазнаходжання карачаўскага Звянігарада⁵³. Было прапанавана некалькі варыянтаў, але выразнага адказу на пастаўленае пытанне так і не было дадзена. Бадай, найбольш блізкай да сапраўднасці выглядае гіпотэза, паводле якой карачаўскі Звянігарад можна атаясаміць з гарадзішчам каля с. Спаскага на р. Непаладзі, левым прытоку Акі⁵⁴, гэта значыць у глыбіні асноўнага масіву Карачаўскага княства.
Больш за ўсё выклікае нараканняў аповяд С.М. Кучыньскага пра тэрыторыі апошняга з Вярхоўскіх княстваў МезецкаТарускага (па фармулёўцы самога гісторыка). Падрабязна спыняцца на апісанні меж названага тэрытарыяльнага фарміравання няма сэнсу, тым больш што яно было запазычана ў Р.У. Зотава. Галоўная памылка С.М. Кучыньскага палягала ў тым, што ён змяшаў ранейшыя ўладанні тарускіх князёў і тыя, што атрымала частка тых князёў, якія пасля далучэння Тарусы да Масквы не засталіся на маскоўскай службе, а перайшлі да вялікага князя літоўскага. Аб гэтым. між іншым, пісаў М.К. Любаўскі⁵⁵. Цікава, але пазбаўлена апоры на крыніцы, сцверджанне аб пераходзе ў канцы XIII ст. часткі тарускіх уладанняў (імі абвешчаны Лужа, Каломна, Вярэя, Бораўск, Кашыра, Лапасна) да смаленскіх і разанскіх зямель. Пазней яны сталі маскоўскімі⁵⁶. У выніку як сам пералік валасцей МезецкаТарускага княства, так і апісанне яго меж выглядаюць фантастычна.
У канцы нарыса пра тэрыторыі Вярхоўскіх княстваў, С.М. Кучыньскі пазначыў паўднёвую і частку заходняй іх мяжы. 3 прычыны таго што МезецкаТарускае княства на поўначы ўкліньвалася ў Навасільскае і Карачаўскае княствы, названыя межы мелі дачыненне толькі да двух апошніх. Праведзены яны ўмоўна, але база крыніц не дазволіла зрабіць гэта больш дакладна. Такім чынам, ад стэпу каля вытокаў рэк Аскола і Хуткая Сасна мяжа пераходзіла да вярхоўя Акі, па апошняй ішла ўверх па цячэнні, адрывалася ад ракі ў раёне Кром і рухалася на ўсход, адкуль
⁵² ДДГ. № 17. С. 47; Т. 15. Стб. 472. А.А. Горскі, абапіраючыся на зручную для яго даціроўку духоўнай граматы князя Уладзіміра Андрэевіча Храбрага 1404м годам, сцвярджае пра вельмі кароткі час уладання Масквой Казельскам (Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII—XV в. вне СевероВосточной Русн // Средневековая Русь. Вып. 5. М., 2004. С. 150—152). Аднак аналіз духоўных грамат і дамоў маскоўскіх вялікіх і ўдзельных князёў паказвае, што ўжо паміж 1423—1425 гг. Казельск зноў стаў маскоўскім, якім і з’яўляўся да 1448 г., і з XIV ст. да 1406 г. ён таксама належаў Маскве (Фетніцев С.А. Московская Русь после Дмнтрня Донского: 1389—1395 гг. М„ 2003. С. 122—125).
⁶³ Kaczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 178—179.
⁵⁴ Неделнн B.M. Орел нзначальный XVI—XVIII вв. Нсторня. Архнтектура. Жнзнь н быт. Орел, 2001.
⁵⁵ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 55—56.
⁵⁶ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 67.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 349
выходзіла на паўночны захад па лініі паміж Карачавам і Бранскам і завяршалася ў раёне р. Дзясны каля смаленскіх уладанняў⁵⁷.
Пры разглядзе палітычнай гісторыі ЧарнігаўскаСеверскіх зямель С.М. Кучыньскі яшчэ не аднойчы звяртаў увагу на тэрыторыю Вярхоўскіх княстваў. Так, у асобных раздзелах кнігі, прысвечаных навасільскім, карачаўскім і мезецкатарускім князям была акрэслена структура ўдзелаў Вярхоўскіх княстваў, узноўлена генеалогія вярхоўскіх князёў. Сустракаліся нататкі аб наданні вярхоўскім князям шматлікіх уладанняў. Асобна паказаны лёс верхняокскіх удзелаў і іх уладальнікаў у другой палове XV ст. Падрабязна апісаны працэс уключэння верхняокскіх зямель у склад Вялікага Княства Маскоўскага. Раскрыта сістэма кіравання і прыведзены спіс адміністрацыі ў Верхняокскім краі.
Многія пералічаныя ў кнізе С.М. Кучыньскага населеныя пункты і воласці засталіся не лакалізаванымі, але некаторую іх частку мы можам убачыць на карцеўкладышы. Амаль уся карта (за малым выключэннем у бок Бранска і НоўгарадаСеверскага) ілюструе менавіта Вярхоўскія княствы. На ёй мы бачым самі княствы, уладанні і іх межы, падрабязна апісаныя ў самым даследаванні. Карта не страціла актуальнасці да цяперашняга часу, але патрабуе ўдакладнення месцазнаходжання шмат якіх населеных пунктаў у адпаведнасці з археалагічнымі дадзенымі і сур’ёзнай праўкі ўнутраных меж Вярхоўскіх княстваў (гэта перш за ўсё тычыцца ўладанняў тарускіх і мезецкіх князёў).
Тэрыторыя Вярхоўскіх княстваў яшчэ не стала тэмай асобнага даследавання, аднак С.М. Кучыньскі абгрунтаваў тэрытарыяльнае адзінства верхняокскіх зямель, разглядаў іх у якасці самастойнага рэгіёна са сваёй гісторыяй, структурай землеўладання, сістэмай кіравання і г.д., даволі дакладна вызначыў іх знешнія межы.
Такім чынам, нягледзячы на тое, што манаграфія С.М. Кучыньскага была напісана даўно і па некаторых палажэннях састарэла, да гэтага часу яна не страціла свайго навуковага значэння. На жаль, даследаванне выпала з полю зроку многіх гісторыкаў і было запатрабавана вельмі рэдка. Толькі зараз разгортваецца абмеркаванне і крытыка высноў С.М. Кучыньскага, выказваюцца думкі пра абмежаванасць выкарыстанай базы крыніц у яго даследаванні⁵⁸, робяцца заўвагі пра генеалагічныя пабудовы, карэкціруюцца праведзеныя межы.
Сваё арыгінальнае ўяўленне пра тэрыторыі і межы Вярхоўскіх княстваў выпрацаваў У.А. Кучкін. Нягледзячы на тое, што гісторык не выкарыстоўваў сам тэрмін Вярхоўскія княствы, у яго пабудовах фігуруе асобны рэгіён, чые князі аб’яднаны адзіным паходжаннем ад Міхаіла Усеваладавіча Чарнігаўскага⁵⁹. Найбольш значнай часткай гэтага рэгіёна, на думку У.А. Кучкіна, было Бранскае княства, хаця да 1380 г. (а менавіта да гэтага часу падведзены назіранні разгляданай працы) Бранск знаходзіўся ўжо ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і наогул, яшчэ з канца XIII ст. ім кіравалі князі са смаленскага роду⁶⁰. Абапіраючыся ў асноўным
⁵⁷ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 70.
⁵⁸ Выкарыстаныя толькі актавыя i наратыўныя крыніцы (Руснна О. Сіверська земля у складі Велнкого Князівства Лнтовського. С. 9).
⁵⁹ Кучкнн В.А. Русскне княжества н землн перед Кулнковской бнтвой. С. 50. На дзвюх падрабязных картах, прыкладзеных да іншай працы У.А. Кучкіна, рэгіён Верхняй Акі названы Вярхоўскімі княствамі (Княжества СевероВосточной Русн в середнне XIV в.; Княжества СевероВосточной Русн к 1389 г. // Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн в X—XIV вв. М., 1984. Вкладыш).
⁶⁰ Горскнй А.А. Брянское княжество в полнтнческой жнзнн Восточной Европы. С. 76—77.
350
Віктар Цемушаў
на адну крыніцу (грамату вялікага князя літоўскага Альгерда патрыярху Філафею) і адно даследаванне (М.К. Любаўскага), У.А. Кучкін вызначае тэрытарыяльны склад Карачаўскага і Навасільскага княстваў (гарады і цэнтры ўдзелаў) і паказвае іх прыкладнае размяшчэнне. Толькі мімаходзь згадваецца АбаленскаТарускае княства — сусед Навасільскаі’а. Вельмі каштоўным з’яўляецца доказ прыналежнасці Калугі і Мцэнска да Навасільскага княства (на падставе згаданай граматы 1371 г.)⁶¹, аднак выглядае яно вельмі гіпатэтычна, тым больш, што заўвага М.К. Любаўскага пра магчымую сувязь Мцэнска з Карачавым У.А. Кучкіным папросту праігнаравана⁶².
Няўважлівае, а мажліва і свядома выбарачнае, выкарыстанне прац папярэднікаў прыкметна таксама і на дзвюх картах, прыкладзеных да артыкула У.А. Кучкіна⁸³. На іх мы зноў бачым тэрыторыю Тарускага княства з уключэннем у яе Мезецка; значная частка тэрыторыі