На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
Навасільскага княства чамусьці перанесена на левы бок р. Акі, a Варатынск пазначаны на тэрыторыі, якая належыць Навасіллю. У тэксце артыкула межы Вярхоўскіх княстваў ніяк не абгрунтоўваюцца. Характэрна, што на дзвюх іншых картах УА. Кучкіна, якія з’яўляюцца дадаткам да іншай яго працы⁶⁴, унутраны падзел Вярхоўскіх княстваў прадстаўлены ўжо паіншаму. Мезецк так і застаўся ў складзе Тарускага княства, але гэтым разам ужо быў аддзелены ад асноўнай яго тэрыторыі карачаўскай і навасільскай землямі; вярхоўе р. Акі саступлена Карачаву (зараз ужо з заходам на правы бок Акі Карачаўскага княства), а Варатынск вернуты Навасільскаму княству (разам з карачаўскім Перамышлем).
Безумоўна, у даследаваннях У.А. Кучкіна тэрыторыі ПаўночнаУсходняй Русі, Верхняокскі рэгіён з’яўляецца перыферыяй і, у прынцьше, можна было б падрабязна не спыняцца на іх, а тым больш вылучаць іх у асобны этап развіцця ўяўленняў пра тэрыторыі і межы Вярхоўскіх княстваў. Аднак менавіта такі погляд знайшоў падтрымку і развіццё ў некаторых наступных працах (напрыклад, А.А. Горскага⁶⁵), а таксама стаў звыклым для многіх энцыклапедьгчных і навучальных карт. У У.А. Кучкіна ўласных цвёрдых перакананняў аб тэрытарыяльным складзе і межах Вярхоўскіх княстваў, відаць, не склалася (што бачна пры параўнанні карт, прыкладзеных да розных яго прац, якія вельмі разняцца паміж сабой), але і такія ўяўленні аказаліся, відавочна, запатрабаванымі, у той час іншых папросту не існавала.
⁶¹ Кучкнн В.А. Русскне княжества н землн перед Кулнковской бнтвой. С. 50—51. Прнм. 135.
⁶² А.А. Горскі абгрунтоўвае прапанаваную У.А. Кучкіньш ідэю аб прыналежнасці Калугі і Мцэнска да Навасільскага княства. Вось што ён піша: «В конце 60х гг.... средн новоснльскнх князей пронсходнт раскол. Однн нз ннх, Нван, становнтся зятем н союзннком Ольгерда, другой — Роман Семеновнч — орнентнруется на Москву. В пнсьме константннопольскому патрнарху Фнлофею 1371 г. Ольгерд жаловался, что Дмнтрнй Московскнй отнял у него ряд городов; в этом перечне после населенных пунктов Ржевского регнона названы Калуга н Мценск. Вероятно, онн былн городамн, прннадлежавшнмн князю Нвану н захваченнымн москвнчамн н Романом Семеновнчем, прнчем Калуга с этнх пор стала московскнм владеннем: очевндно, она досталась Дмнтрню йвановнчу Московскому в качестве платы за поддержку Романа Семеновнча протнв соперннка» (Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 150). Схема вельмі добра ўпісваецца ва ўжо існуючую тэрытарыяльную структуру, пабудаваную У.А. Кучкіным. На апошняга, між іншым, і спасылаецца А.А. Горскі.
⁶³ СевероВосточная Русь в 1360 г.; СевероВосточная Русь в 1380 г. // Кучкнн В.А. Русскне княжества н землн перед Кулнковской бнтвой. Уклейка паміж с. 46—47.
⁶⁴ Княжества СевероВосточной Русн в середнне XIV в.; Княжества СевероВосточной Русн к 1389 г. // Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн в X—XIV вв. Вкладыш.
⁶⁵ Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 114—191.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
351
Адзіным да цяперашняга часу даследаваннем, якое прысвечана выключна Верхняокскаму рэгіёну, з’яўляецца брашура А.У. Шэкава⁶⁶. Пад Вярхоўскімі княствамі аўтар разумее дробныя ўдзельныя княствы другой паловы XIII— трэцяй чвэрці XVI ст., якія «ўтварыліся ў выніку драблення Карачаўскага, Навасільскага, Тарускага ўдзелаў князёў Чарнігаўскага дому на працягу паказанага перыяду на шматлікія княствы — Казельскае, Масальскае, Мезецкае, Варатынскае, Адоеўскае, Бялёўскае, Баратынскае, Кананскае, Мышагскае (Мышэцкае), Валконскае, Абаленскае»⁶⁷. Гэтыя шматлікія княствы, на думку А.У. Шэкава, названы ў маскоўскалітоўскай дамове 1449 г. «вярхоўскімі». 3 гэтым цяжка пагадзіцца, аднак такое ўяўленне да цяперашняга часу з’яўлялася традыцыйным, а пачатак выкарыстанню тэрміна ў навуковай літаратуры паклаў М.К. Любаўскі. Аднак тут зноў неабходна заўважыць, што М.К. Любаўскі ў сваёй працы 1892 г. абгрунтаваў толькі паняцце Верхняокскія княствы, якое адносілася да ўладанняў князёў Навасільскага дому. Пры гэтым для рэгіёна ў цэлым гісторык імкнуўся ўжываць назву Верхняокскі край (украйна), што мела свой сэнс, бо ўжо з пачатку XV ст. у ім размяшчаліся не толькі княствы, але і, напрыклад, літоўскія намесніцтвы. Вярхоўскімі ж, сапраўды, называліся ўсе князі, якія паходзілі ад Міхаіла Усеваладавіча Чарнігаўскага і мелі ўладанні ў вярхоўях Акі.
Праца А.У. Шэкава наспела з прычыны адсутнасці ў айчыннай гістарыяграфіі спецыяльнай працы па гісторыі Вярхоўскіх княстваў і атрымала стымул да свайго з’яўлення, дзякуючы назапашванню археалагічнага матэрыяла. Сам аўтар не прэтэндуе на паўнату даследавання і, у сувязі з гэтым, лічыць важным не толькі праілюстраваць палітычнае развіццё Верхняокскага рэгіёна другой паловы XIII — першай паловы XVI ст., але і «азначыць магчымыя шляхі далейшага вывучэння гісторыі Вярхоўскіх княстваў»⁶⁸. Асобым складнікам працы стаў раздзел, прысвечаны Валконскаму ўдзелу і княству XIV — пачатку XVI ст.⁶⁹. Існаванне Валконскага ўдзела, які вылучыўся са складу Тарускага княства, як правіла, наогул ігнаравалася даследчыкамі. Генеалогія князёў Валконскіх яіпчэ прыцягвала ўвагу, а палітычная гісторыя іх княства, лакалізацыя ўладанняў, наогул вызначэнне тэрытарыяльнага складу і меж удзела не былі вывучаны. Да А.У. Шэкава цэнтр княства — Валкона наогул не наносіўся на гістарычныя карты.
База крыніц, якія былі выкарыстаны ў працы А.У. Шэкава, папоўнілася толькі за кошт археалагічных матэрыялаў, аднак комплексны характар іх выкарыстання з алорай на даследаванні папярэднікаў дазволіў прыйсці да некаторых новых цікавых высноў і назіранняў.
Нягледзячы на заяўлены прыярытэт у паказе палітычнай гісторыі, значным кампанентам, падасновай разгляданай працы з’яўляюцца гісторыкагеаграфічныя дадзеныя. Ужо ў аглядзе гісторыі зямель Верхняй Акі часоў, што папярэднічалі ўтварэнню Вярхоўскіх княстваў, ідзе гаворка пра працэс уваходжання рэгіёна ў склад Старажытнарускай дзяржавы, фарміраванне адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак (валасцей) у землях вяцічаў, з’яўленне на вывучаемай тэрыторыі гарадоў — будучых княжацкіх цэнтраў (Казельск, Карачаў, Варатынск). Аналіз археалагічных дадзеных сведчыць пра ўзнікненне ў басейне верхняй Акі сістэмы ўмацаваных паселішчаў, якія з’явіліся касцяком адміністрацыйнатэрытарыяльнага апарата даменіяльных уладанняў ноўгарадсеверскіх князёў Вольгавічаў⁷⁰. Да другой
⁶⁶ Шеков А.В. Верховскне княжества.
⁶⁷ Тамсама. С. 6.
⁶⁸ Тамсама.
⁶⁹ Тамсама.С. 51—67.
⁷⁰ Тамсама. С. 28.
352
Віктар Цемушау
паловы XIII ст. працэс складвання дамена Вольгавічаў у басейне верхняй Акі быў у асноўным завершаны. Менавіта пануючае княжацкае даменіяльнае землеўладанне, на думку А.У. Шэкава, стала асновай фарміравання Вярхоўскіх княстваў у другой палове XIII ст. і ў далейшым з’явілася адным з фактараў крайняга палітычнага драбнення княстваў верхняй Акі⁷¹.
Фармальны пачатак утварэнню Вярхоўскіх княстваў быў пакладзены падзелам Чарнігаўскага княства пасля смерці князя Міхаіла Усеваладавіча паміж яго сынамі (1246 г.). Аднак да сярэдзіны XIV ст. чарнігаўскія ўдзелы захоўвалі адносную еднасць. I толькі пасля ліквідацыі Чарнігаўскага княства як самастойнага палітычнага ўтварэння да другой паловы XIV ст. НавасільскаГлухаўскі, КарачаваКазельскі і Тарускі ўдзелы ператварыліся ва ўдзельныя княствы. Ахарактарызаваўшы працэс утварэння і адасаблення Вярхоўскіх княстваў, А.У. Шэкаў адразу ж пазначае надзелы, на якія яны распаліся на працягу XIV ст. Такім чынам, з Навасільскага княства вылучыліся Варатынскі, Адоеўскі і Бялёўскі ўдзелы, з Карачаўскага — Казельскі, Ялецкі, Масальскі, Хацэтаўскі, Звянігародскі ўдзелы, з Тарускага — Мезецкі (Мяшчоўскі), Валконскі, Абаленскі, Конінскі, Баратынскі і Мышагскі (Мышэцкі) удзелы⁷². Такая структура ўдзелаў Вярхоўскіх княстваў, у прынцыпе, адпавядае і думцы С.М. Кучыньскага, толькі апошні ў Карачаўскім княстве вылучыў яшчэ Болхаўскі і Перамышльскі ўдзелы, а ў Навасільскім — Глухаўскі і, чамусьці, Вусценскі ўдзелы⁷³.
Адасабленне Вярхоўскіх княстваў было наўпрост звязана з метадычным пагромам ЧарнігаваБранскага княства, арганізаванага Ардой, якая імкнулася падавіць магчымы цэнтр супраціўлення яе ўладзе. Адным з мерапрыемстваў у гэтым напрамку было, на думку А.У. Шэкава, набыццё з санкцыі Арды разанскімі і маскоўскімі князямі шэрагу чарнігаўскіх валасцей (Лапасня, Кашыра, Бораўск, Вярэя), што адбылося да 1328 г.⁷⁴. Спасылка на Р.У. Зотава ў пазначанай даце раскрывае памылку, якую зрабіў таксама і С.М. Кучыньскі. Справа ў тым, што да 1328 г. Р.У. Зотаў адносіў напісанне Іванам Калітой духоўнай граматы’⁵, у якой і фігуруюць, на яго думку, некаторыя былыя чарнігаўскія воласці (Звянігарад і Перамышль — карачаўскія, Тросна — таруская)⁷⁶. Аднак пазначаныя пункты зза ідэнтычнасці назваў былі проста пераблытаны з адвечна маскоўскімі. Падмаскоўны Звянігарад размяшчаўся ў вярхоўях р. Масквы, карачаўскі жа аднайменны горад знаходзіўся,
⁷¹ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 30.
⁷² Тамсама.
⁷² Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 123, 137. Ha самой справе Перамышль вылучыўся са складу Казельскага княства, Вусце належала да ўладанняў Мезецкіх князёў.
⁷⁴ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 33.
⁷⁵ Зотов Р.В. О черннговскнх князьях по Любецкому снноднку н о Черннговском княжестве в татарское время. С. 205. Р.В. Зотаў так робіць, відаць, следам за выдаўцом грамат наступнага зборніка: Собранне государственных грамот н договоров, хранягцнхся в государственной коллегнн нностранных дел. Ч. I. М., 1813. № 21—22. С. 31—35. Агульнапрынятым зараз з’яўляецца датаванне абодвух варыянтаў тэстамента Івана Каліты 1339 годам (Черепннн Л.В. Русскме феодальные архнвы XIV—XVI вв. Ч. 1. С. 16; Алексеев Ю.Г. Духовные грамоты князей московского дома XIV в. как нсточннк по нсторнн удельной снстемы // Вспомогательные нсторнческне днсцнплнны. Т. XVIII. Л., 1987. С. 97.).
⁷⁶ Сцверджанне Р.В. Зотава запазычыў таксама М.С. Грушэўскі (Грушевськнй М.С. Історія УкраіннРусн. Т. 3. Кйів, 1992. С. 181)
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 353
верагодна, на месцы сучаснага с. Спаскага на р. Непаладзі, левым прытоку Акі'⁷; 'Перамышль Маскоўскі вызначаўся на поўдні ад г. Масквы, на р. Мочы, прытоку ‘ Пахры⁷⁸, карачаўскі ж Перамышль ляжаў на р. Ацэ ніж