• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    нтонаў¹⁰¹) Безумоўна, працы большасці пазначаных у дужках аўтараў таксама варты пільнай увагі. Але, тым не менш, для агляду былі выбраны толькі тыя нешматлікія даследаванні, якія або ўнеслі істотны ўклад у развіццё ўяўленняў пра тэрыторыі і межы Вярхоўскіх княстваў, або звярталіся да гісторыі рэгіёна, які непасрэдна нас цікавіць.
       Даволі цяжка гаварыць аб такім характары працы кожнага новага пакалення гісторыкаў, пры якім нешта новае стваралася з апорай на папярэднікаў, шляхам удасканалення іх поглядаў. Здаралася, адбывалася выпадзенне вельмі значных даследаванняў з поля зроку гісторыкаў (праца С.М. Кучыньскага), часам прыкметна нават ігнараванне нязручных, нявыгадных палажэнняў, якія былі сфармуляваны, напрыклад М.К. Любаўскім. Ствараецца ўражанне аб своеасаблівай незалежнасці працы даследчыкаў, калі, напрыклад, знешнія і ўнутраныя межы Вярхоўскіх княстваў праводзяцца абсалютна адвольна, без узгаднення як з працамі папярэднікаў, так і з логікай нешматлікіх пісьмовых крыніц або дадзеных археалогіі (гл., напрыклад, моцна адрозныя як паміж сабой, так і ад рэканструкцый С.М. Кучыньскага, карты У.А. Кучкіна, выдадзеныя ў 1980 і 1984 гг.).
       Такім чынам, да цяперашняга часу мы маем у наяўнасці некалькі розных пунктаў гледжання на тэрытарыяльнае развіццё дзяржаўных утварэнняў у Верхняокскім рэгіёне, выяўленых на гістарычных картах. Сам аўтар дадзенай працы паспрабаваў звесці разам уяўленні даследчыкаў і адлюстраваць іх на карце¹⁰², аднак зрабіць гэта аказалася вельмі няпроста. Асобныя даследаванні А.У. Шэкава, Н.А. Тропіна, А.В. Антонава паслужылі добрай базай для адлюстравання на карце некаторых частак рэгіёна. Але запоўніць прабел, напрыклад, у паказе асноўнага масіву Карачаўскага княства або паўднёвай часткі Навасільскага княства амаль не было чым.
       Такім чынам, неабходна канстатаваць той факт, што да гэтага часу рэгіён Верхняй Акі перыяду позняга сярэднявечча вывучаны недастаткова. Вядома, асноўная прычына гэтага — маўчанне крыніц, якія пачынаюць праліваць святло на тэрытарыяльнае развіццё Верхняокскага краю ў асноўным толькі з канца XV ст. Чакаць адкрыцця новых пісьмовых крыніц адпаведнага часу, відавочна, не даводзіцца, таму асноўны ўпор трэба рабіць на больш познія матэрыялы праз прымяненне мэтада рэтраспекцыі (рабіць гэта трэба вельмі асцярожна) і, перш за ўсё, праз выкарыстанне дадзеных археалогіі. Археалагічныя крыніцы даюць уяўленне аб структуры сельскага рассялення, сістэме валасцей, дапамагаюць лакалізаваць дагэтуль нявызначаныя цэнтры валасцей, сёлы і нават гарады, што ў выніку дазваляе ўдакладніць як знешнія, так і ўнутраныя, межы Вярхоўскіх княстваў і дакладней вызначыць іх унутраны склад.
       У заключэнні неабходна адзначыць, што ў цяперашні час расійскімі гісторыкамі і археолагамі вядзецца актыўнае вывучэнне Верхняокскага рэгіёна (напрыклад, Тульскай археалагічнай экспедыцыяй) і ў агляднай будучыні можна чакаць новых адкрыццяў і фундаментальных прац, якія на новым узроўні адлюструюць тэрытарыяльную гісторыю малавывучаных сярэдневяковых дзяржаўных утварэнняў.
    
    ⁹⁹ Сычев К.В. Пронсхожденне Карачева м судьба Карачевского удела // Вопросы нсторнн. 2004. № 6. С. 145—147.
    
    ¹⁰⁰ Тропнн Н.А. Елецкая земля в XII—XV вв. Елец. 1999.
    
    ¹⁰¹ Антонов А.В. К нсторнн удела князей Одоевскнх. С. 258—285.
    
    ¹⁰² Цемушаў В.М. Вярхоўскія княствы ў канцы XIII — пачатку XVI ст. // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мінск, 2005. С. 477 (карта); Темушев В.Н. Верховскне княжества // Вольшая Росснйская Энцнклопедня. М., 2006. Т. 5. С. 198 (карта).
    
    
        Дадатак 2.
    
    
        Гарады ў сістэме абароны ўсходняй мяжы
        Вялікага Княства Літоўскага. Дзмітравец у XV—XVII стст.
    
       Да ліку гарадоўкрэпасцей Вялікага Княства Літоўскага, што стаялі вартавымі на ўсходняй мяжы дзяржавы, адносіцца малавядомы Дзмітравец, які толькі раз быў згаданы ў крыніцах на працягу XV ст. і знік на пачатку наступнага стагоддзя. Узнікненне і існаванне гарадка было цалкам звязана з фарміраваннем на пачатку XV ст. літоўскамаскоўскай мяжы (да гэтага часу літоўскія і маскоўскія ўладанні толькі крыху судакраналіся ў некаторых месцах)¹. Яму была прызначана роля забеспячэння рубяжа абароны ўсходняй ускраіны ВКЛ, і ён згас, як толькі гэтая роля была выканана (на пачатку XVI ст. літоўская мяжа адышла ад Дзмітраўца і р. Угры, каля якой ён стаяў, далёка на захад).
       Дзмітравец у пісьмовых крыніцах літоўскага боку называўся звычайна Дзмітравым. У маскоўскім жа летапісанні і ў актавых матэрыялах было прынята выкарыстоўваць форму, якая адрознівалася ад аднайменнага населенага пункта, што стаяў на р. Яхраме, на поўнач ад Масквы. 3 гэтай жа прычыны і ў дадзенай працы будзе выкарыстоўвацца назва Дзмітравец.
       У адпаведнасці з сістэмай адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу ў Вялікім Княстве Маскоўскім і ўсходняй частцы ВКЛ Дзмітравец не быў горадам, гэта значыць цэнтрам, да якога адносілася некалькі валасцей. Ен быў толькі цэнтрам сваёй воласці. Мала вядома пра яго ролю ў эканамічным жыцці рэгіёна. У гэтым сэнсе ён значна саступае такому гораду на Угры, як Апакаў, які меў пасад, торг, мытню і кіраваў шэрагам валасцей па абодвух баках р. Угры. Магчыма, значэнне Дзмітраўца не выходзіла за рамкі выканання ім абарончай ролі і кантролю сельскай акругі ў рамках воласці. Дзмітравец цалкам падыходзіць пад апісаны С.Б. Весялоўскім старажытны тып паселішча — гарадок, асноўнай функцыяй якога была абарона навакольнага насельніцтва. Маскоўскія гарадкі з XIV ст. пачынаюць адміраць, страчваючы судоваадміністрацыйнае значэнне і саступаючы абарончае значэнне гарадам². Дзмітравец, дзякуючы свайму стратэгічна выгаднаму становішчу, пратрымаўся больш, але і ён знік на пачатку XVI ст.
    
    
    Гісторыя вывучэння Дзмітраўца. Праблема яго лакалізацыі. Крыніцы
    
       Ігнараваны крыніцамі Дзмітравец не зазнаў асаблівай увагі даследчыкаў. Гарадку было прысвечана некалькі невялікіх артыкулаў, яго згадвалі ў адпаведных месцах пры апісанні палітычных падзей пачатку і канца XV ст., улічвалі ў рознага кшталту зводах арехеалагічных помнікаў і змяшчалі на картах. 3за відавочнай памылкі ў адносінах да Дзмітраўца ўзнікла праблема, звязаная з яго лакалізацыяй. Пры гэтым характэрна, што спроб разгляду гісторыі Дзмітраўца ў суадносінах з месцам яго размяшчэння не было. У выніку ўсе даследаванні, якія ў той ці іншай ступені датычылі
    
    
    ¹ Пра фарміраванне літоўскамаскоўскай мяжы гл.: Цемушаў В.М. Літоўскамаскоўская граніца ў другой палове XV — пачатку XVI ст. С. 325—340; Ён жа. Формнрованне московсколнтовской граннцы в XV — начале XVI в. С. 56—77.
    
    ² Веселовскнй С.Б. Московское государство: XV—XVII вв. йз научного наследня. М., 2008. С. 33.
    
    358
    
    Віктар Цемушау
    
    мястэчка на р. Угры, можна падзяліць на дзве катэгорыі: працы, дзе згадваецца або аналізуецца яго роля ў палітычнай гісторыі, і працы, дзе спрабуюць даць дакладную прывязку гэтага населенага пункта да месца на карце.
       Асобна стаіць рэдкая праца, надрукаваная яшчэ ў 1866 г. у «Прнбавленнях к Смоленскнм епархнальным ведомостям» і прысвечаная 200гадоваму юбілею сяла Дзмітраўца³. С.П. Багдановіч — аўтар гэтага гісторыкастатыстычнага нарыса і ўраджэнец тых мясцінаў — вёў гісторыю Дзмітраўца з 1665 г., калі «село Дмнтровец пустой» было зноў заселена⁴. Такім чынам, уся папярэдняя гісторыя Дзмітраўца (а ў гэтым выпадку гаворыцца нават не пра гарадок Дзмітравец, а пра сяло, што вырасла ў яго наваколлі) проста не закраналася. Тым не менш праца цікавая сваімі краязнаўчымі назіраннямі за лёсам сяла і цэркваў у ім у другой палове XVII — першай палове XIX стст. He мог не заўважыць С.П. Багдановіч і «одного огромного насыпного кургана на церковной земле», які, відавочна, і з’яўляўся старажытным гарадком⁵. Аўтар увесь час указвае на памежны характар р. Угры ў гэтым месцы і на сляды літоўскай прысутнасці (вёскі Каралёва, Латышы, Літвін Гарадок)⁶. Насупраць вялікага насыпнога кургана, на другім баку ракі ім былі заўважаны невялікія курганы, дзякуючы чаму была зроблена выснова пра поле бітвы, якое існавала тут у 1612 г. Згодна з указаннем С.П. Багдановіча, «путь к Москве нз Польшн мог ндтн на сне место»⁷. Так было вызначана стратэгічнае становішча мясцовасці каля Дзмітраўца, на літоўскамаскоўскай мяжы, па дарозе ў Маскву.
       Асобнае даследаванне па палітычнай гісторыі Дзмітраўца — артыкул, як гэта ні парадаксальна, буйнога спецыяліста па гістарычнай геаграфіі Расіі КА. Авяр’янава⁸.1, на жаль, у першых жа радках артыкула аўтар дапусціў сур’ёзную памылку гісторыкагеаграфічнага характару. «Забыты» гарадок Дзмітравец быў несправядліва размешчаны непадалёку ад Юхнаўца, «блнз впадення в Угру рекн Рессы»⁹, а ўжо зза гэтай недакладнай лакалізацыі натуральнай стала выснова пра адсутнасць інфармацыі пра Дзмітравец у некаторых даведачных выданнях.
       Пры апісанні гісторыі Дзмітраўца К.А. Авяр’янаў карыстаўся ў асноўнымі дзвюма відамі крыніц — летапісамі і пасольскімі кнігамі. Пры гэтым зусім не былі закрануты дакументы Метрыкі ВКЛ¹⁰, а «Спнскн населенных мест Росснйской нм
    
    ¹ Богдановнч С.П. Двухсотлетннй юбнлей Юхновского уезда села Дмнтровца // Прнбавлення к Смоленскнм епархнальньш ведомостям. Января 15. № 2. 1866. С. 27—47. Аўтар выказвае падзяку К.А. Аляксандраву за магчымасць карыстацца копіяй дадзенага артыкула.
    ⁴  Тамсама. С. 28—29.
        Тамсама. С. 31. У іншым месцы даецца больш падрабязнае апісанне: «На сей церковной земле находнтся весьма большой н высокнй насыпной курган, окружностью у подошвы в 170 сажен, в ввде усеченного конуса, на верху коего блюдообразная плоіцадь, в днаметре около 30 сажен» (Тамсама. С. 32). Акрамя таго, дабаўлена, што гадоў з 9 таму на пляцоўцы ўтварыўся правал у выглядзе варонкі, які, увесь час павялічваючыся, ператварыўся ў «значнтельную яму») (Тамсама). ⁶ Тамсама. С. 31.
    ⁷ Тамсама. С. 32.
    ⁸ Аверьянов К.А. Средневековый Дмнтровец // Вопросы археологнн, нсторнн, культуры н прнроды Верхнего Поочья. Матерналы XI Всеросснйской научной конференцнн 5—7 апреля 2005 г. Калуга, 2005. С. 80—82.
    ⁹ Тамсама. С. 80. Думка К.А. Авяр’янава, без сумнення, склалася пад уплывам кароткага каментара невядомага аўтара да нататак С. Герберштэйна выдання 1988 г.: «Город Дмнтров на р. Угре прм впаденнн в нее р. Рессы» (Герберштейн С. Запнскн о Московнн. С. 328. Прнм. 447).
    
    ¹⁰ Адзіная згадка дакумента з Метрыкі ВКЛ ідзе адразу за спасылкай на працу М.К. Любаўскага,
    
        з якой, відавочна, і ўзята без пазнакі месца і года выдання або архіўнага фонда.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 359 пернн» сярэдзіны XIX ст. і картаграфічныя матэрыялы