½а бачнага месца гарадзішча падпісаны Гарадзец Дзмітраў. Вельмі добра чытаецца Гарадзец і пагорак на захад ад яго на нямецкай карце 1941 г. На савецкай карце 1941 г., створанай па выніках здымкі 1939 г., Гарадзец яшчэ быў пазначаны, але не як жылое пасяленне⁵³. Пасля вайны ні гэтага населенага пункта, ні ўсіх суседніх ужо не існавала.
Такім чынам, комплекснае выкарыстанне археалагічных і картаграфічных звестак дае магчымасць скласці даволі дакладнае і несупярэчлівае ўяўленне пра месцазнаходжанне сярэдневяковага гарадка. Пэўны час заставалася невырашанай праблема
⁴⁶ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. C. 62.
⁴⁷ ДДГ. № 3. C. 14.
⁴⁸ Голубцов H.A. Лнквндацня феодальной раздробленностн н татарского нга, прнсоеднненне к Русскому государству нсконных русскнх земель. Карта // Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. Вкладыш.
¹¹ Верхняя Ока в XIII—XVI вв. (no С.М. Кучнньскому). Карта // Шеков А.В. Верховскне княжества. Вклейка.
⁵⁰ Геометрнческнй план Юхновского целого уезда...
⁵¹ Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Средневековый Дмнтровец. С. 127.
⁵² Военнотопографнческая карта г. Калужской н Смоленской. СПб., 1850. 3 версты в дюйме. Ряд XIII. Лнст 13. Яр на захад ад гарадзішча сярод мясцовых жыхароў называецца Анціпаў Роў.
⁵³ Генеральный штаб Красной Армнн. N—36—46 (Знаменка). 1941. Масштаб 1: 100 000 (В 1 см —
1 км). Кв. 86—26.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
365
лакалізацыі пераемніка пакінутагаў канцы XV ст. гарадка Дзмітраўца. У асобнай працы Г.А. Масаліцінай і І.В. Болдзіна гэтае пасяленне памылкова пазначана ў 350 м на захад ад гарадзішча, побач з урочышчам Гарадзец ’*. Але на картах населены пункт (пагост, сяло, вёска) Дзмітравец размешчаны на ўсход ад гарадзішча, там, дзе і знаходзіцца ўрочышча Гарадзец! Тое селішча, якое пазначылі Г.А. Масаліціна і І.В. Болдзін, магло быць не Дзмітраўцом — цэнтрам воласці, што існавала ў XVI—XVII стст., а вёскай Вісялёвай (Хахловай, Мал. Вісялёвай, Хахлоўкай), якая пазначана на картах XVIII першай паловы XX стст.⁵⁵. Аднак у гэтым выпадку адбылася звычайная памылка. Канечне ж, Г.А. Масаліціна і І.В. Болдзін мелі на ўвазе селішча не на захадзе, а на ўсходзе яд гарадзішча. У нядаўніх працах, прысвечаных вывучэнню Дзмітраўца, даследчыкі прывялі падрабязнае апісанне пасялення ва ўрочышчы Гарадзец (помнік атрымаў назву селішча Дзмітравец 2), пераканаўча звязаўшы археалагічныя дадзеныя, якія яго датычылі, з гісторыяй пасялення, вядомага з пісьмовых крыніц⁰⁶.
Трэба адзначыць, што на ўсходзе ад гарадзішча было знойдзена селішча XIV— XVII стст. Малое Вусце⁵⁷. Але, калі меркаваць па яго месцазнаходжанні прама насупраць вусця р. Воры, яго нельга прыняць за цэнтр Дзмітраўскай воласці. Гэта вёска Вусце XVIII ст. або Малое Вусце XIX ст., або Вялікае Вусце даваеннага часу, якая існавала, як высвятляецца, яшчэ ў часы сярэднявечча.
На тапаграфічным плане гарадзішча Жары 1, што прыведзены ў спецыяльным артыкуле, прысвечаным вывучэнню гэтага помніка, які яіпчэ не быў атаясамлены з Дзмітраўцом, пазначана яшчэ адно селішча⁵⁸. Яно размешчана на паўночным захадзе ад гарадзішча, на пакатым схіле пагорка, да яра. Селішча вялікае па плошчы і разоў у 5 перавышае само гарадзішча, але, на жаль, звесткі пра яго не былі пададзены. Жыццё гэтага паселішча (.пасада Дзмітраўца?) было шчыльна звязана з гарадзііпчам і спынілася ў той жа самы час (канец XV ст.). Менавіта яго як селішча Жары зафіксавала Археалагічная карта Калужскай вобласці⁵⁹. Цяпер яно называецца селішчам Дзмітравец I⁶⁰.
Такім чынам, месца пасялення — пераемніка сярэдневяковага Дзмітраўца — урэшце рэшт, таксама было дакладна вызначана.
Картаграфічныя матэрыялы яшчэ паслужаць важнай крыніцай інфармацыі для рэканструкцыі гісторыі памежнай зоны ў Павугор і, але асноўная роля ў вырашэнні гэтай задачы паранейшаму застаецца за пісьмовымі крыніцамі.
На старонках летапіса Дзмітравец з’явіўся толькі аднойчы, пад 140/ г. Гады ён быў спалены маскоўскімі войскамі⁶¹. Гэта першая згадка гарадка разам з тым
⁵⁴ Массалнтнна Г.А., Болднн Н.В. Средневековый Дмнтровец. С. 129.
⁵⁵ Хахлоўка таксама абкружалася ярам, што давала ёй прыродную абарону.
⁵⁶ Массалнтнна Г.А., Болднн Н.В. Реконструкцня нсторнн летопнсного Дмнтровца. С. 73—76, 79; Яны ж. Археологкческнй понск летопмсного Дмнтровца. С. 186—187.
⁵⁷ АКР: Калужская область. йзд. 2е. № 808/601. С. 253; Памятннкн нсторнн н культуры нацнонального парка <Угра». С. 19.
⁵⁸ Массалнтнна Г.А., Моднн Й.Н., Болднн Й.В. Комплексные археологнческне н геофнзнческне нсследовання на городніце Жары 1 Юхновского района Калужской областн // Дмнтрнй Донской н эпоха возрождення Русн. Событня, памятннкн, траднцнн. Тула, 2001. С. 45.
⁵⁹ АКР: Калужская область. йзд. 2е / Под ред. А.В. Кашкнна. М., 2006. № 804/598. С. 252.
⁶⁰ Массалмтнна Г.А., Болднн Й.В. Реконструкцня нсторнн летопнсного Дмнтровца. С. 79.
⁶¹ ПСРЛ. Т. VIII. С. 81; ПСРЛ. Т. XI. Летопнсный сборннк, нменуемый Патрнаршей нлн Ннконовской летопнсью. М., 2000. С. 202; ПСРЛ. Т. XXV Московскнй летопнсный свод конца XV века. М.. 2004. С. 237; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 465.
366
Віктар Цемушау
ускосна засведчыла яго нядаўняе ўзнікненне, бо на маршрутах паходаў у раёне р. Угры раней ён не трапляўся і, акрамя таго, не быў пералічаны ў «Спнске городов русскнх дальннх н блнжннх» канца XIV ст.⁶². Пасля 1407 г. доўгі час Дзмітравец не быў закрануты значнымі палітычнымі падзеямі, таму інфармацыя пра яго не адлюстравалася ў пісьмовых крыніцах. Часткова дапамагаюць рэканструяваць жыццё гарадка ў той час матэрыялы Метрыкі ВКЛ. У канцы XV ст. у падзеях вайны паміж вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім памежны Дзмітравец адчуў ціск з маскоўскага боку, зза чаго трапіў на старонкі пасольскіх кніг, а таксама пачаў пастаянна згадвацца ў маскоўскалітоўскіх дамовах аж да пачатку XVII ст. Згадка гарадзішча Дзмітраўца ў духоўных граматах Івана III і Івана IV Грознага, заўвага С. Герберштэйна з лакалізацыяй гэтага «горада і крэпасці»⁶³ і матэрыялы межавання 1634 1648 гг. замыкаюць комплекс звестак, якія датычаць гісторыі гарадка на Угры.
Дзмітравец у падзеях XV ст.
Відаць, невьшадкова Дзмітравец у 1407 г. сустрэўся на шляху маскоўскага войска, якое перайшло мяжу ВКЛ, а ў канцы XV ст. трапіў у зону маскоўскалітоўскага канфлікту. Лёс гарадка быў непарыўна звязаны з той сітуацыяй, што складвалася ў Павугор і ў XIV XV стст. на фоне фарміравання мяжы паміж вялікімі княствамі Маскоўскім і Літоўскім. Разгляд падзей, што адносілася да Дзмітраўца, дазволіць дасягнуць мэт гэтай працы — высвятліць ролю гэтага гарадка ў сістэме абароны ВКЛ. Безумоўна, без вызначэння яго месца на геаграфічнай карце (што ўжо было зроблена) цяжка было б абгрунтаваць некаторыя высновы. Цяпер жа назіранні за характарам мясцовасці, шляхамі, брадамі, іншымі пасяленнямі і апорнымі пунктамі ў раёне Дзмітраўца дазволяць пановаму зірнуць на яго гісторыю. Рашэнне другасных задач (высвятленне статуса і ўладальніцкай прыналежнасці гарадка, часу яго ўзнікнення і знікнення) таксама суадносіцца з пастаўленай мэтай.
Адной з важных задач, на жаль, не будзе нададзена адпаведнай увагі. Сёння немагчыма прапанаваць дастаткова пераканаўчай гіпотэзы аб паходжанні назвы Дзмітраўца. Пошукі адпаведнасцей з імёнамі палітычных дзеячаў блізкага да пачатку XV ст. часу пакуль не даюць вынікаў. Існуе верагоднасць таго, што Дзмітравец запазычыў назву таго населенага пункта, які існаваў на яго месцы яшчэ са старажытнарускага часу, і тады поле пошуку пашыраецца. Магчыма, што назва гарадка звязана з чалавекам, чыя дзейнасць не знайшла адбітку ў пісьмовых крыніцах, або яна паходзіць ад імя святога (Дзмітрыя Салунскага?), якому, напрыклад, магла быць прысвечана царква Дзмітраўца. У апошнім выпадку найверагоднейшая, канечне, адваротная сітуацыя, калі заснавальнік мястэчка стварыў царкву, прысвечаную свайму патрону. I сапраўды, такая думка можа быць справядлівай. У апісанні дварцовых зямель Дзмітраўскай воласці (Дзмітраўскага гарадзішча) 1676—1678 гг. у сяле Дзмітрава гарадзіпгча была названа царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (відавочна, нядаўна пабудаваная) і, акрамя таго, «два места церковных пустых ве
⁶² Складзены, на думку М.М. Ціхамірава — паміж 1387 і 1392 гг., Я.П. Навумава — паміж 1394 і 1396 гг., В.Л. Яніна паміж 13 /5 і 1381 гг. (Наумов Е.П. К нсторнн летопнсного «Спнска русскнх городов дальннх н блнжннх». С. 155; Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 67).
⁶³ Герберштейн С. Запнскя о Московнн. Т. I. С. 324—325.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага_______________________________
лнкого чюдотворца Ннколы да м(у)ч(е)н(н)ка Хр(н)ст(о)ва Днмнтрня» Верагодна, царкоўнае месца св. Міколы адносілася да сяла Рупосава (у воласці было толькі два сялы). А вось занядбаную царкву Дзмітрыя Салунскага гіпатэтычна можна звязаць са зніклым да таго часу гарадком Дзмітраўцом. Звесткі пра царкву ў самім Дзмітраўцы або на яго пасадзе адсутнічаюць, але, безумоўна, яна павінна была існаваць. Тады становіцца зразумелым высокае становішча чалавека, які заснаваў гарадок на Угры, аднак яго асоба паранейшаму застаецца невядомай.
Першая згадка пра гарадок звязана з тым, што ў 1407 г. на Спасаў дзень'", маскоўскі вялікі князь Васілій I, сабраўшы вялікае войска, пайшоў на Літоўскую зямлю «н взя град Дмнтровець н огнемь пожьже»⁶⁶. Ужо каля Вязьмы маскоўскае войска сустрэў Вітаўт. Было заключана перамір е ад Нараджэння Прасвятой Багародзіцы (8 верасня) да Пятрова дня (29 чэрвеня)⁶⁷. Сам паход ад Масквы да Вязьмы адбываўся з 16 жніўня (Трэці Спас) да пачатку верасня⁶⁸.
Такім чынам, у жніўні 1407 г. на шляху маскоўскага войска, якое рухалася праз УГРУ Ў напрамку Вязьмы, сустрэўся населены пункт, да гэтага часу нецікавы для складальнікаў летапісаў, дамованых грамат і іншых пісьмовых крыніц. Відаць, Дзмітравец не мог сур’ёзна абараняцца — яго неўзабаве захапілі і спалілі. У сувязі з гэтым набывае асаблівае значэнне сведчанне археолагаў аб умацаванні гарадка ў пачатку XV ст. Магчыма, менавіта пасля спусташэння Дзмітраўца ў 1407 г. у ім былі створаны новыя, больш моцныя абарончыя збудаванні. Такім чынам, падчас літоўскамаскоўскай вайны выявілася важная стратэгічная роля гарадка на Угры, які прыкрываў шлях у глыбіню ВКЛ.
Наступнае з’яўленне Дзмітраўца на палітычнай арэне Усходняй Еўропы адносіцца да канца XV ст. Распачатая першая маскоўскалітоўская памежная вайна вызначыла важнае абарончае значэнне гарадка на Угры і, у той жа час, выявіла тэрыторыю, што да яго адносілася.
Ð