На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
”а канца 1488 г., згодна з датаваннем пасольскіх кніг, адбылося наступленне людзей князя Андрэя Васільевіча Мажайскага на воласць «к Дмнтрову»⁶⁹. Наступленне ішло, відаць, з боку воласці Арэхаўны, якая ўжо належала князю Андрэю, уздоўж левага берага р. Воры (дзе ішла дарога) да яе вусця і закранула толькі левабярэжную частку Дзмітраўскай воласці. Пры гэтым бьшо абрабавана 50 вёсак⁷”. Сам Дзмітравец, відаць, не пацярпеў. Магчыма, пра тую ж самую падзею з падрабязнасцямі рас
⁶⁴ Спнсок с пнсцовой кннгн дворцовых земель... пнсьма н меры Петра Лнхарева н подьячего Грнгорня Неклюдова. 1676—1678 гг. // РГАДА. Ф. 1209. On. 1. Д. 10808. Л. 727 об.
⁶⁵ Паводле Ніканаўскага летапісу выйшаў з Масквы 6 (16) жніўня (ПСРЛ. Т. XL С. 202), паводле Львоўскага летапісу — 6 жніўня (ПСРЛ. Т. XX. С. 225, паводле Г.Л. Харашкевіч — 16 жніўня (Хорошкевнч А.Л. Документы начала XV в. о руссколнтовскнх отношеннях. С. 46). Гаворка ідзе пра так званы Яблычны спас, які адзначаецца 19 жніўня (6 жніўня па старым стылі), або пра Трэці спас (Арэхавы альбо Хлебны), які святкуюць 29 жніўня (16 па старым стылі).
⁶⁶ ПСРЛ. Т. XXV С. 237. Гл. таксама: ПСРЛ. Т. VIII. Продолженне летопнсн по Воскресенскому спнску. М„ 2001. С. 81; ПСРЛ. Т. XI. С. 202; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 465. У Цвярскім летапісе гэтае паведамленне моцна сказілася: «Тогда же Москвнчн н Дмнтровцн взяша град'ь Лнтовскнй» (ПСРЛ. Т. XV Стб. 478).
⁶⁷ ПСРЛ. Т. I. Лаврентьевская летопнсь. М., 2001. Стб. 538; ПСРЛ. Т. XV Стб. 478.
⁶⁸ Паводле Г.Л. Харашкевіч, следам за апісанай падзеяй у Васкрасенскім летапісе змешчана паведамленне пра смерць смаленскага князя Юрыя Святаславіча 14 верасня (Хорошкевнч А.Л. Документы начала XV ст. С. 47).
⁶⁹ СНРЙО. Т. 35. №6. С. 20;№8. С. 37.
⁷⁰ Тамсама.
368
Віктар Цемушаў
павядаецца ў пасольскіх кнігах 1489 г. са спасылкай на два гады раней. У такім выпадку датаванне нападзення на Дзмітраў можна ўдакладніць — лета 1487 г.⁷¹. Але таксама застаюцца верагоднымі дзве атакі на Дзмітравец: летам 1487 г. — Кашкара, Боціна брата, Аболта з братам і іншых «с свонмн товаріпцл» (людзей вялікага князя Івана III?) і да канца 1488 г. (людзей князя Андрэя). Менавітаў першым выпадку было «выбрано» 50 вёсак, забрана 42 кані, нарабавана маёмасці на 70 рыжскіх рублёў⁷². У ДРУгі раз былі пабіты людзі, некаторыя трапілі ў палон, адбылося рабаванне. Недакладнасць і абстрактны характар фармулёўкі другога нападзення (адлюстраваны ў пасольскіх кнігах раней за першы) дазваляе думаць пра першапачатковы недахоп звестак аб рэальных стратах, памер якіх быў высветлены да часу наступнага пасольства. Такім чынам, магчымасць атаясамлівання абедзвюх падзей захоўваецца.
Нават падчас мірных перагавораў у Маскве і нават пасля заключэння «вечнага» МФУ 1494 г., паводле якога Дзмітравец і яго тэрыторыя ў левабярэжжы р. Угры захаваліся ў складзе ВКЛ, памежныя канфлікты не спыняліся.
У 1494 г. «боярнн твой Цвана III. — В.Ц.], брата нашего, на нмя Олферей, волостель турескнй, тымн разы вжо сего году Дмнтровское нашое волостн засел десять деревень у Радункн; а перво сего, вжо после нашего с тобою докончанна, тое жо волостн нашое Дмнтровское Скряба Травнн засел два села, на нмя Луково а Шнбнево; а тнвун вежецкнй Абрам тое жо Дмнтровское волостн засел одннатцать деревень»⁷³. Тры розначасовыя падзеі (адна раней, другая пасля заключэння міру — 5 лютага і трэцяя без удакладнення часу) тычацца непасрэдна Дзмітраўца і па сутнасці сваім апісаннем дапамагаюць рэканструяваць межы яго воласці. Характэрна, што наезд на дзмітраўскія землі ў 1494 г. быў вядомы Я. НатансануЛескаму, але польскі даследчык, упэўнена акрэсліўшы лінію мяжы ўздоўж р. Угры, вымушаны быў прызнацца ў немагчымасці лакалізаваць згаданыя аб’екты⁷⁴.
Такім чынам, яшчэ ў тым жа годзе баярын Алферэй — «турескнй» валасцель (воласці Тур е, якая ўжо была аднесена да Мажайска, а да таго належала князям Глінскім)'’ «засел» 10 вёсак Дзмітраўскай воласці каля рэчкі Радункі. Нападзенне, такім чынам, ішло з боку левага прытока р. Угры Турэі, вакол якой групіравалася воласць, на другі левы прыток Угры — Радунку, якая вядома з карты Генеральнага межавання як Рудзенка⁷⁶.
Скраба 1 равін пасля заключэння міру (пасля 5 лютага) «засел» два дзмітраўскія сялы — Лукава і Шыбнева, якія сустракаюцца і на сучаснай карце па розныя бакі р. Воры, пры ўпадзенні ў апошнюю Істры⁷⁷.
Абрам цівун вежацкі (воласці Вежкі, магчыма, ужо аднесенай да Мядыні) «засел» 11 вёсак Дзмітраўскай воласці. Час не пазначаны, але, відаць, адбывалася гэтая падзея тады ж, калі і папярэднія. Месцазнаходжанне вёсак не пазначана, але воласць Вежкі вызначана ў раёне яшчэ аднаго прытока Угры — Вярэжкі.
Такім чынам, тэрыторыя Дзмітраўскай воласці ў левабярэжжы Угры (пра яе пашырэнне на правы бераг ракі нічога не вядома) размяшчалася па абодва бакі р. Воры
Скардзіўся вялікаму князю Казіміру на спусташэнне Дзмітраўскай воласці смаленскі намеснік Іван Ільініч, які стаў ш на пачатку 1487 г. (Urzednicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego: spisy. T. 4. № 41. S. 50).
⁷² СЙРЙО. T. 35. № 8. C. 37.
⁷³ Тамсама. № 56. C. 268.
⁴ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 85. Pr. 179.
⁷S СЙРЙО. T. 35. № 8. C. 36.
'’ Геометрнческнй план Юхновского целого уезда...
" Атлас Калужской областн. С. 14.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
369
і абмяжоўвалася на паўночным захадзе рэчкай Радункай, на паўднёвым усходзе не даходзіла да ракі Вярэжкі, а на поўначы і паўночным усходзе кантактавала з воласцю Тур’е, а таксама з яшчэ адной вядомай у гэтым раёне воласцю — Арэхаўнай (на р. Істры, прытоку Воры)⁷⁸.
Цячэнне р. Угры ўверх ад Дзмітраўца ішло на паўночны захад, праходзіла каля Ашчытава, а потым рабіла рэзкі паварот на паўднёвы захад, сыходзячы ў глыб зямель ВКЛ. У выніку для маскоўскіх уладанняў заставаўся толькі вузкі кавалак каля самага вусця р. Угры.
Трэба яіпчэ раз адзначыць, што і пасля заключэння міру 1494 г. Дзмітравец захаваў сваю тэрыторыю на левым беразе Угры. Пры гэтым прыметнае імкненне маскоўскай адміністрацыі суседніх валасцей адрэзаць частку дзмітраўскіх зямель. Дзмітравец зазнаў пэўныя страты, але паранейшаму кантраляваў частку левабярэжжа Угры.
Адміністрацыйная іірыналежнасць Дзмітраўца ў канцы XV ст.
Размешчаны пасярэдзіне двух напрамкаў маскоўскага наступлення ў Павугор’і, Дзмітравец выстаяў сам (яго так і не захапілі) і абараніў сваю тэрыторыю. Пытанне аб тым, каму падпарадкоўваўся Дзмітравец і хто менавіта арганізоўваў абарону ўчастка літоўскамаскоўскай мяжы ў раёне гарадка, падаецца даволі складаным.
7 жніўня 1488 г., згодна з кароткім запісам ў рэестры «отправ» вялікага князя Казіміра, былі дадзены «йвану Свнрндонову кадь меду з дмнтров'ьское данн вь Глазыны, а жеребя в Мнханла, конюшого, a 8 локоть сукна махалского з мыта вь Смоленьску»⁷⁹. Іван Свірыдонаў (Свірыдаў) — гэта смаленскі канюшы, вядомы ў 1488—1499 г.⁸⁰. Значыць, адзін з ураднікаў (службовых асоб) вялікакняжацкай адміністрацыі атрымаў згодна з гаспадарскай воляй, відаць аднаразова, як узнагароджанне, частку прыбыткаў (кадзь мёду) з Дзмітраўца і яго воласці ад Глазыны, каня («жеребя») ад Міхаіла⁸¹ і 8 локцяў сукна са смаленскіх мытных збораў.
У запісе рэестра называлася выплата з мядовага мыта Дзмітраўца. Асобая катэгорыя людзей — даннікаў гаспадарскіх валасцей абавязана была выконваць службу — плаціць даніну ў скарб (у дадзеным выпадку — у смаленскі) мёдам⁸². Акрамя мядовай, даннікі Дзмітраўскай воласці павінны былі плаціць яшчэ грашовую, бабровую і кунічную даніну⁸³.
Згадванне гаспадарскага мыта з Дзмітраўца ў асяродку смаленскіх ураднікаў і прыбыткаў са Смаленска падводзіць да высновы аб адміністрацыйным статусе гарадка — ён быў цэнтрам гаспадарскай воласці і ўваходзіў у склад Смаленскай зямлі (намесніцтва, ваяводства, павета). Падстаў для вылучэння Дзмітраўца ў якасці цэнтра намесніцтва быццам бы няма. Але ж хто такі згаданы побач з Іванам Свірыдонавым Глазына?
⁷⁸ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 283.
⁷⁹ LM. Кп. 4 (1479—1491) / Parenge L. Anuzute. Vilnius, 1994. № 16.6. R 67.
⁸⁰ АЛМ. 1.1. № 20. C. 14; Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. № 22. S. 48.
⁸¹ Міхаіла можна атаясаміць з канюшым дворным і віленскім Міхайлам Грэгаровічам, які згадваецца ў 1481—1488 г. (Urzednicy centralni і dignitarze Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. № 236. S. 54).
⁸² ДовнарЗапольскнй M. Государственное хозяйство Велнкого Княжества Лнтовского прн Ягеллонах. Т. I. Кнев, 1901. С. 225.
⁸³ LM. Кп. 6. № 137. Р 121.
370
Віктар Цемушаў
Можна здагадацца, што гаспадарскай данінай з Дзмітраўца распараджаўся вядомы з актаў Метрыкі ВКЛ смаленскі акольнічы Алехна Васільевіч Глазына (Глазыніч)⁸⁴. Такім чынам, з 7 жніўня 1488 г. частка збіранага ім мыта была падаравана згодна з гаспадарскім распараджэннем смаленскаму канюшаму Івану Свірыдонаву (Свірыдаву).
Акрамя Алехны, мець адносіны да збору дзмітраўскай даніны мог яшчэ адзін вядомы Глазына — яго брат Іван Глазына (Пузына). Аднак гэта кандыдатура адкідаецца ў сувязі з наступным.
Да 1492 г. (пры жыцці караля Казіміра) Іван Глазына збег у Маскву разам са сваімі сынамі, праўда, апошніх па дарозе злавілі⁸⁶. Відавочна, гэта яны пералічаюцца ў Рэестры смаленскіх князёў, баяр і слуг 1492 г. на першым месцы («Князя Нвановых сынов'ь, Глазыннна брата [Алехны. — В.Ц.], пять: Дмнтрен, йван, Левь, Мнханло, Ан’ьдрен»)⁸⁶. Яшчэ адзін сын Івана Глазыны Юрый са сваёй маці ў 1496 г. марна спрабаваў аспрэчыць частку («делннцу») воласці Мсціславец, якой валодаў яго бацька разам з братам. Доля Мсціслаўца пасля ўцёкаў князя Івана ў Маскву была перададзена спачатку Мікалаю Мікалаевічу Радзівілавічу («какь держал'ь от онца нашого Смолен'ьск'ь»), а потым Алехну Глазыну⁸’. Мікалай Радзівілавіч быў смаленскім намеснікам з 1482 па канец 1486 г.⁸⁸. На пачатку 1487 г. намеснікам у Смаленску ўжо з’яўляўся Іван Ільініч⁸⁹. Такім чынам, князь Іван Глазына ўцёк у Маскву яшчэ да «отправы» 1488 г.
Як бачым, больш верагоднай застаецца выснова пра збор даніны з Дзмітраўца князем Алехнам Глазынам.
Падаецца, што Алехна Глазына толькі збіраў даніну з Дзмітраўца, а не быў яго намеснікам (як лічыць глыбокі знаўца гісторыі Верхняокскага рэгіёна, краязнаўца Р.А. Бяспалаў). Практыка прыняцця мыта і збору недаімкаў («недополнков»)