• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    да кёльнскага лацінамоўнага выдання «Геаграфіі» Пталемея 1596 і 1597 r.lsl. На яшчэ адной карце Дж.А. Маджыні з атласа М. Квада «Geographisch Handbuch» 1600 г. выява раёна Павугор’я моцна сказілася. Дзмітравец (Demetiouer) быў змешчаны каля р. Акі (названа як Осса Mscenesk, гэта значыць з імем ракі сумясцілі назву горада) на поўдзень ад Варатынска (памылкова названы як Terotin)¹⁵².
       Уяўленні пра тэрыторыю Усходняй Еўропы хутка пашыраліся, і ўжо на «Карце часткі Польшчы» («II desegno... del regno de Polonia, e parte del ducado di Moscovia...» выдання 1562 г. i «II vero disegno della seconda parte dil Regno di Polonia...» выдання 1568 г.) Дж. Гастальдзі Дзмітравец (Demetrowiz) быў пазначаны побач з Апакавам (Opacu)¹⁵³. Пры гэтым апошні стаяў на правым беразе р. Угры, а Дзмітравец — яшчэ
    
    ¹⁴⁷ Багров Л. йсторня русской картографнн. М., 2005. С. 131.
    
    ¹⁴⁸ Карта Московпн Гастальдн, 1548 г. // Багров Л. йсторпя русской картографнн. С. 127; Карта Польшчы, Літвы і суседніх зямель «Regno di Polonia», Дж. Гастальдзі, 1548 // Казлоў Л.Р. Старажытная картаграфія Беларусі. Вып. II. Мінск, 2006. С. 17; Карта Московшннп. 1578 р., Базель // Ваврнчнн М.Г., Дашкевнч Я.Р., Кршпталовнч У.Р. Украіна на стародавніх картах. С. 55.
    
    ¹⁴⁹ Descriptione de la Moscouia per Giacomo Gastaldo Piamotese cosmographo in Venetia MDL // Maтерналы no нсторнп русской картографнн. Вып. 1. № XV; Карта Русн Дж. Гастальдо (гравюра венецнанского нздання 1550 г.) // Герберштейн С. Запнскн о Московнн. С. 143; Descriptione de la Moscouia per Giacomo Gastaldo Piamo[n]tese cosmographo in Venetia MDL // Ваврнчпн М.Г., Дашкевнч Я.Р., Крншталовмч У.Р. Украіна на стародавніх картах. Кінец XV — перша половнна XVII ст. Кнів, 2006. С. 33; «Апісанне Масковіі» Дж. Гаштальдзі. 1550 г. // Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 1. Мінск, 2009. С. 166.
    
    ¹⁶⁰ Noun Descriptione de la Moscowia... /7 Матерналы no нсторнн русской картографпн. Вып. 1. № XVI.
    
    ¹⁵¹ Карта Росснп й. Магнна нз нтальянского нздання Географнн Птолемея. Venetiis, 1596 // Матерналы по нсторпп русской картографпн. Вып. 1. № XXV; Moscoviae Imperium. Московська Імперіяю 1597 р., Кельн // Ваврнчнн М.Г., Дашкевнч Я.Р., Крпшталовнч У.Р. Украіна на стародавніх картах. С. 86, 87.
    
    ¹⁵² Moscoviae Imperium. Coloniae formulis Jani Bussemecheri ani 1600 // Матерпалы no нсторпн русской картографнн. Вып. 1. № XXVII; Moscoviae imperivm. Coloniae formulis Joani Bussemecheri An. 1600. Московська імперія. Вндана y Кельні Йоганном Буссемехером 1600. 1600 р., Кельн // Ваврпчпн М.Г., Дашкевнч Я.Р., Крншталовнч У.Р. Украіна на стародавніх картах. С. 95.
    
    ¹⁶³ II desegno... del regno de Polonia, e parte del ducado di Moscovia... // Матерналы no нсторнн русской картографнн. Вып. 1. № XXII; Il vero disegno della seconda parte dil Regno di Polonia... Giacomo Gastaldo Piamontese. Venetia, 1568 // Senieji Lietuvos zemelapiai: Is Vilniaus universiteto bibliotekos rinkiniq / Sudare, aprasus parenge Alma Brazitmiene. Vilnius, 1999. I aplankas. № 5; «Карта часткі Польпічы» Дж. Гашталдзі. 1568 г. // Вялікі гістарьнны атлас Беларусі. Т. 1. Мінск, 2009. С. 171.
    
    380
    
    Віктар Цемушаў
    
    больш на поўдзень. Таксама памылкова (у вусці р. Угры, але з левага боку) быў пазначаны Варатынск (Vorotin).
       Цалкам верагодна, што другі варыянт месцазнаходжання Дзмітраўца (на поўдзень ад Апакава на Угры) быў запазычаны Дж. Гастальдзі ў Г. Меркатара, які надрукаваў яшчэ ў 1554 г. карту Еўропы. Дзмітравец быў паказаны нямецкім картографам на паўднёвым захадзе ад Апакава, а Варатынск пры гэтым размяіпчаўся ў вусці Угры з правільнага (правага) боку¹⁵⁴. Г. Меркатар, у сваю чаргу, мог атрымаць новыя звесткі пра Усходнюю Еўропу, напрыклад, у Б. Вапоўскага¹⁵⁵. Апошні ў 1526 г. стварыў карту Полыпчы, але, на жаль, да нас дайшлі толькі яе фрагменты¹⁵⁶ і меркаваць пра тое, ці быў наогул паказаны на ёй Дзмітравец, а таксама Апакаў, даволі складана.
       Новая традыцыя ў абазначэнні месцазнаходжання Дзмітраўца ішла, магчыма, ад карты «Вялікае Княства Літоўскае, Лівонія і Масковія» («Magni Ducatus Lithuaniae Livoniae et Moscoviae description») M. Струбіца, прыкладзенай да атласу Кромера 1589 г.¹⁵⁷. У вытоку р. Угры з’явілася возера, над якім узвышаўся Дзмітравец (Demetrowicz). Пры гэтым да самой ракі Угры (толькі на карце Струбіца) быў прымаляваны левы прыток (відавочна, Рэса). Такое ж становішча Дзмітраўца адзначана на картах, звязаных з творчасцю Г. Меркатара («Russia» 1595 г., «Lithuania» 1628 г., «Taurica Chersonesus» 1630 г., «Russia cum confinijs» 1630 г., «Taurica Chersonesus» 1638 r., «Taurica Chersonesus» 1641 г.)¹⁵⁸. Ha ўсіх ix прысутнічае i Апакаў, але ён пастаўлены значна на поўнач як ад Дзмітраўца, так і ад р. Угры.
       У вядомым атласе Я.В. Блау («Atlas Маіог») 1662 г. спецыяльная карта з выявай Расіі («Russiae vulgo Moscovia, Pars Australis») належала творчасці I. Масы, i на ёй Дзмітравец адсутнічаў¹⁵⁹. Аднак на агульнай карце Еўропы на паўднёвы захад ад
    
    ¹⁵⁴ йзображенпе Центральной Росснн на двух среднпх лнстах... карты Европы Меркатора, 1554 г. // Багров Л. йсторпя русской картографпп. С. 136.
    
    ¹⁵⁵ Багров Л. йсторня русской картографпн. С. 139.
    
    ¹⁵⁶ Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii Wielkiego Ksiestwa Litewskiego od XV do polowy XVIII wieku. Poznan, 1989. S. 39. Ha карце Польшчы i Вугоршчыны Б. Вапоўскага і С. Мюнстара 1540 г. рэгіён Павугор’я не быў адлюстраваны (Polonia et Vngaria. XV Nova Tabvla. Нова карта Полыці та Угоршннн. 1540 р., Базель // Ваврнчнн М.Г., Дашкевнч Я.Р., Крншталовнч У.Р. Украіна на стародавніх картах. С. 28—29).
    
    ¹⁵⁷ Magni Dvcatvs Lithvaniae Livoniae et Moscoviae descriptio // Матерпалы no нсторнп русской картографпн. Вып. 2. № XII; Magni Ducatus Lithuaniae Livoniae et Moscoviae descriptio // Казлоў Л.Р. Старажытная картаграфія Беларусі. Вып. II. С. 18; «Карта Вялікага Княства Літоўскага, Лівоніі і Масковіі» М. Струбіча. Раней 1589 г. // Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 1. Мінск, 2009. С. 185.
    
    ¹⁵⁸ Mercator G. Atlas sive Cosmographicae Meditationes de Fabrica Mundi et Fabricati Figura. Duisburg, 1595. № XXVI; Russia // Матерналы no псторпп русской картографпп. Вып. 1. № XXIV; Litvania // Матерпалы no нсторпн русской картографнп. Вьш. 2. № X; Gerhard Mercator, mapa Litwy, Duisburg 1595 // Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii Wielkiego Ksiestwa Litewskiego od XV do polowy XVIII wieku. Mapy i plany. Poznan, 1989. № 13; Lithuania // Ваврпчпн М.Г., Дашкевнч Я.Р., Крпшталовнч У.Р. Украіна на стародавніх картах. Кінец XV — перша половпна XVII ст. Кпів, 2006. С. 123; Tavrica Chersonesvs. Nostra aetate Przecopsca et Gazara dicitur // Тамсама. C. 141; Russia cum confinijs // Тамсама. C. 145; Tavrica Chersonesvs. Nostra aetate Przecopsca et Gazara dicitur // Тамсама. C. 163; Tavrica Chersonesvs. Nostra aetate Przecopsca et Gazara dicitur // Тамсама. C. 174.
    
    ¹⁵⁹ Аналагічныя карты Ісаака Масы, якія адлюстроўваюць Расію, гл.: Moscoviae pars avstralis // Матерналы no псторпп русской картографнн. Вып. 1. № XXX; Russiae, vulgo Moscovia, pars australis. Auctore Isaaco Massa. Південна частпна Pocii, в просторіччі Московіцпнп, йсаака Массп. 1641 р., Амстердам // Ваврпчпн М.Г., Дашкевнч Я.Р., Крпшталовнч У.Р. Украіна на стародавніх картах. С. 182—183.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    381
    
    Варатынска (Worotin) гарадок быў пазначаны (Demetrowicz)¹⁶⁰. На карце не была прамалявана р. Угра, таму меркаваць пра дакладнасць месцазнаходжання горада цяжка. Таксама і на асобнай карце, прысвечанай Крымскаму ханству («Tavrica Chersonesvs Nostra aetate Przecopsca, et Gazara dicitur»), каля паўночнага берага возера, з якога выцякала р. Угра, можна заўважыць Дзмітравец (Demetrowicz). Там прысутнічае і Апакаў, прасунуты даволі далёка на поўнач ад Угры і Дзмітраўца¹⁶¹.
       Бліжэй да вярхоўяў р. Угры, з левага боку, размешчаны Дзмітравец (Demetriowitz) на картах галандца К). Данкерца (Расіі 1680 г. і Польшчы з Літвой і інш. без пазначэння года)¹⁶². В.А. Кордт пісаў пра выкарыстанне Ю. Данкерцам карты Польшчы француза Ю. Жэло (Жэё, Н. Jaillot)¹⁶³, аднак у апошняга на карце 1685 г. Дзмітравец яшчэ адсутнічаў, хаця і была пазначана р. Угра, а сам горад з’явіўся на карце 1696 г., гэта значыць значна пазней, чым у галандскага картографа¹⁶⁴. Ю. Жэло набыў матэрыялы ў сыноў заснавальніка французскай школы картаграфіі Н. Сансона¹⁶⁶, у якога на картах Польшчы, выдадзеных на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пасля яго смерці, Дзмітравец быў пазначаны такім самым чынам (з левага боку р. Угры бліжэй да вярхоўяў гэтай ракі)¹⁶⁶. Тую ж карціну мы бачым на карце сына Н. Сансона Гіёма¹⁶⁷. Магчыма, менавіта з сям’і Сансонаў і перайшлі звесткі пра частку Расіі да галандца Ю. Данкерца і француза Ю. Жэло¹⁶⁸.
       Таксама трэба прыняць пад увагу дзейнасць Н. Вітсэна, галандца, які бьіў у Расіі ў 1664—1665 гг. і склаў дзённік свайго падарожжа, кнігу «Паўночная і Усходняя Тартарыя» і карты асобна Тартарыі (Сібіры) і Расіі¹⁶⁹. Карта Тартарыі Н. Вітсэна, безумоўна, унікальная. Аднак карта «Рускай імперыі або Масковіі» («Imperii Russici sive Moskoviae») 1680 г., падпісаная яго імем, мае значнае падабенства з працамі Сансонаў, Данкерца і Жэло. Межы княстваў у Расіі ідэнтычныя тым, што з’явіліся на сансонавых картах, і Дзмітравец пазначаны там жапо.
    
    ¹⁶⁰ Evropa recens descripta a Guilielmo Blaeuw // Blaeu J. Wielki Atlas XVIIwiecznego swiata. Londyn, 1992. S. 30—31.
    
    ¹⁶¹ Tavrica Chersonesvs Nostra aetate Przecopsca, et Gazara dicitur // Blaeu J. Wielki Atlas XVIIwiecznego swiata. Londyn, 1992. S. 32—33.
    
    ¹⁶² Novissima et Accuratissima Totius Russiae Vulgo Muscoviae Tabula at lusto Danckerts. Amsterdam, 1680; Regni Poloniae et Ducatus Lithuaniae, Voliniae, Podoliae, Ucraniae, Prussiae et Curlandiae description emendate per I. Dankerts. Amsterdam! // Матеріялм до історіі картографіі Укра'інн. Ч. 1. № 8.
    
    ¹⁶³ Матеріялн до історіі картографіі Украінп. Ч. 1. Кнів, 1931. С. 7.
    
    ¹⁶⁴ Estats de Pologne... 1685 // Матеріялн до історіі картографіі Укра'інн. Ч. 1. № 5—6; Estats de la couronne de Pologne... 1696 // Тамсама. № 7.
    
    ¹⁶⁵ Багров Л. йсторня картографнн. М., 2004. С. 300.
    
    ¹⁶⁶ Sanson d’Abbeville, N. Estats de Pologne subdiveses suivant 1’estendue das palatinats... Amsterdam: chaz Pierre Schenk [ca 1710] // Senieji Lietuvos zemelapiai: Is Vilniaus universiteto bibliotekos rinkiniu / Sudare, aprasus parenge Alma Braziuniene. Vilnius, 1999. II aplankas. № 6. Сам H. Сансон памёр y 1667 г. (Вагров Л. йсторня картографнн. C. 300).
    
    ¹⁶⁷ Карта Московнн Гнйома Сансона 1674 г. // Рыбаков Б.А. Русскне карты Московнн XV — начала XVI века. № 18. С. 89.
    
    ¹