На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
⁶⁸ Рыбаков Б.А. Русскне карты Московнн XV — начала XVI века. С. 86.
¹⁶⁹ Внтсен Н. Путешествне в Московню. СПб., 1996. С. 8—9.
¹⁷⁰ Fr. De Wit, Chr. Browne. Imperii Russici sive Moskoviae, Status Generalis in ejus Regna, Ducatus, Provincias, Populos, Subjacentes Divisu, et ex Tabula Spectatmi. Domini N. Witsen. Amsterdam, London, 1680.
382
Віктар Цемушаў
Падобным жа чынам адносна месца Дзмітраўца паступіў гравёр і выдавец з Нюрнберга І.Б. Хоман на сваёй карце Польшчы і ВКЛ 1707, 1712, 1729, 1739 гг. выдання¹⁷¹, хаця ён жа на карце Украіны 1720 г. ужо больш дакладна пазначыў месца горада (гл. ніжэй). «Эклектыккартограф», як яго назваў В.А. Кордт, І.Б. Хоман нават у назвах сваіх карт выдаў крыніцу запазычанняў (польскі географ Ш. Старавольскі), але таксама актыўна ён карыстаўся працамі Г. Баплана, Г. Дэліля і інш.¹⁷². На карце Польшчы С. Старавольскага, якая вельмі нагадвае падобную працу Г. дэ Баплана 1652 г.¹⁷³, тэрыторыя на поўдзень ад Мажайска і вярхоўяў Дняпра закрыта табліцай з умоўнымі знакамі (Declaratio), таксама і ў тэксце «Палоніі» ні Дзмітравец, ні Угра не сустракаюцца¹⁷⁴. Г. Дэліль ужо дакладна пазначаў месца горада, не так, як гэта рабіў І.Б. Хоман. I на адной з карт Г. дэ Баплана гэты пункт убачыць усё ж можна, хаця зноў жа, у дэталёвую карту Украіны 1650 г. раён Павугор’я не ўвайшоў¹⁷⁵. Аднак высвятляецца, што на трэцяй частцы састаўной карты (ВКЛ і Белая Русь; Каралеўства Польскае; ВКЛ і Расія) французскім інжынерам была запазычана лакалізацыя Дзмітраўца, уласцівая картам М. Струбіца і Г. Меркатара, гэта значыць горад быў размешчаны на паўночным беразе возера каля вытокаў р. Угры¹⁷⁶.
Варыянт з лакалізацыяй Дзмітраўца з левага боку Угры і бліжэй да яе сярэдняга цячэння стаў пэўным этапам, які наблізіў да больш дакладнага адлюстравання месца горада на карце. Больш пэўныя звесткі пра тэрыторыю Расіі дазволілі таксама прыбраць возера ў вытоку р. Угры.
Цяжка нават выказаць меркаванне, хто быў крыніцай звестак пра Дзмітравец на пачатку XVIII ст., але ў шэрагу карт яго месцазнаходжанне набыло пэўную дакладнасць — на правым баку р. Угры, пасярэдзіне хвалістай лініі (адлюстраванне гэтай ракі), праўда, без уласцівых ёй рэзкіх паваротаў. Храналагічна першай картай з новым поглядам на месца Дзмітраўца стала праца Ж.Н. Дэліля (дэ л’Іль, Del’Isle) 1703 г. з выявай Полыпчы. Тут жа, верагодна, упершыню, з’явіўся надпіс пра былое
¹⁷¹ Homann, J.B. Regni Poloniae Magnique Ducatus Lithuaniae nova et exacta tabula ad mentem Starovolcii descripta a Joh. Bapt. Homanno. Norimbergae. [ca 1707] // Senieji Lietuvos zemelapiai: Is Vilniaus universiteto bibliotekos rinkiniu / Sudare, aprasus parenge Alma Braziuniene. Vilnius, 1999. II aplankas. № 5; Homann, J.B. Regni Poloniae Magnique Ducat[us] Lithuaniae nova et exacta tabula ad mentem Starovclcii descripta a Johanne Bapt. Homanno. Norimbergae. [1712] // Тамсама. № 7; Regni Poloniae, Magnique Ducatus Lithuaniae. Nova et exacta tabula ad mentem Starovcicjj descripta a loh. Bapt. Homanno. Sac. Caes. Mai. Geographo Norimbergae. Cum Privil. Sac. Caes. Majest. [po 17291 // Polonia. Atlas map z XVI—XVIII wieku. S. 13; Homann, J.B. Regni Poloniae Magnique Ducatus Lithuaniae nova et exacta tabula ad mentem Starovolcii descripta a Joh. Bapt. Homanno. 1739 // Senieji Lietuvos zemelapiai: Is Vilniaus universiteto bibliotekos rinkiniq / Sudare, aprasus parenge Alma Braziuniene. II aplankas. № 10.
¹⁷² Матеріялн до історіі картографі'і Украінл. Ч. 1. С. 15.
¹⁷³ Bauplan G. de. Regni Poloniae et Magnig Ducatus Lithuaniae. 1652 г. // Гістарычны атлас Беларусі. T. 1. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст. Варшава, 2008. Карта 16. С. 23.
¹⁷⁴ Starovolsci S. Tractatus tres, I. Polonia. II. Sarmatiae bellatores. III. Scriptorum polonicorum ekatontae. Wratislaviae, MDCCXXXIV; Starowolski Sz. Polska albo opisanie polozenia Krolestwa Polskiego / Z jezyka lacihskiego przelozyl, wstepem i komentarzami opatrzyi Antoni Piskadlo. Krakow, 1976.
¹⁷⁵ Спецнальная карта Укранны. Фрагмент 2 // Боплан Г.Л. де. Опнсанне Укранны / Пер. с фр. З.П. Борнсюк; ред. перевода А.Л. Хорошкевнч, Е.Н. Юіценко. М., 2004. С. 99.
¹⁷⁶ Матерналы по нсторнн русской картографнн. Вып. 2. № XXXIII; «Белая Русь» Гіёма дэ Баплана «Magnus Ducat: Lithuaniae et Russia Alba», Г. дэ Баплан, Гданьск, 1651 // Казлоў Л.Р. Старажытная картаграфія Беларусі. Вып. II. С. 19. Дадзеная карта цікавая яшчэ і тым, што яе загаловак адным з першых адлюстроўваў назву Белая Русь у дачыненні да тэрыторыі сучаснай Беларусі.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
383
праходжанне літоўскамаскоўскай мяжы ўздоўж р. Угры¹⁷⁷, узяты, відаць, з «Запісак аб Масковіі» С. Герберштэйна¹⁷⁸. Яшчэ адным творам Дэліля стала карта Масковіі 1706 г. Тут адносна зямель вакол р. Угры была проста паўторана сітуацыя, адлюстраваная на карце Польшчы 1703 г. Адзіная змена — надпіс пра мяжу па р. Угры быў размешчаны не па левым, а па правым баку ад Дзмітраўца¹⁷⁹.
Дэліль пазначыў крыніцы, якія былі выкарыстаны пры стварэнні карты Польшчы (Старавольскі, Баплан, Гартнох, Гевэліюс і інш.), але ў каго канкрэтна з іх былі ўзяты звесткі пра раён Павугор’я — невядома. Інфарматарам па раёне Павугор’я для Г. Дэліля дакладна не быў Г. дэ Баплан, нягледзячы на тое, што карта апошняга была галоўнай крыніцай для яго працы¹⁸⁰. Думка Б.А. Рыбакова пра складанне «тэндэнцыйнай удзельнаарыстакратычнай карты княстваў» князем І.М. Варатынскім каля 1526 г., якая стала крыніцай для карт Сансона і Дэліля¹⁸¹, падаецца сумнеўнай. Перш за ўсё, карты двух французаў вельмі адрозніваюцца паміж сабой, хаця б адносна паказу месца Дзмітраўца. Хутчэй за ўсё ад маскоўскіх інфарматараў паступалі на захад вусныя сведчанні (напрыклад, праз пасольствы). Таксама і С. Герберштэйн назіраў у Маскве не карты, а ўважліва слухаў і запісваў размовы рускіх людзей, што яго абкружалі, таго ж І.М. Варатынскага.
Згаданыя дзве карты Дэліля неаднаразова перавыдаваліся і капіраваліся іншымі картографамі. Напрацоўкі французскага картографа выкарыстоўваліся як ім самім у картах іншых рэгіёнаў, так і яго калегамі пры стварэнні ўласных карт¹⁸². Так, напрыклад, І.Б. Хоман на карце Украіны 1720 г. выяву Павугор’я перанёс з карты Дэліля, але разам з тым зрабіў і ўласны ўнёсак у развіццё ўяўленняў пра гэты рэгіён. На карце І.Б. Хомана пазначаны дарогі, адна з якіх праведзена праз Бранск, Серанск, Дзмітравец, перасякае Угру ў яе верхнім цячэнні, сустракаецца з іншай
¹⁷⁷ La Pologne. Dressee sur ce qu’en ont donne Starovolsk, Beauplan, Hartnoch et autres auteurs... Par Guillaume Del’Isle... A Amsterdam chez J. Covens et C. Mortier. 1703 // Матеріялн до історіі картографіі' Украінн. Ч. 1. № 12.
¹⁷⁸ Рыбаков Б.А. Русскне карты Московнн XV — начала XVI века. С. 105.
¹⁷⁹ Carte de Moscovie. Dressee par Guillaume De 1’Isle, Premier Geographe du roy... A Paris. 1709 // Матеріялн до історіі картографіі Украінн. Ч. 1. № 19; Карта Московнн Гнйома Делнля 1706 г. (Южная часть) // Рыбаков Б.А. Русскне карты Московнн XV — начала XVI века. № 196. С. 94.
¹⁸⁰ Матеріялн до історі'і картографіі Украінм. Ч. 1. С. 9.
¹⁸¹ Рыбаков Б.А. Русскне карты Московнп XV — начала XVI века. С. 85—111. Значныя адрозненні ў адлюстраванні меж княстваў Сансонам і Дэлілем не збянтэжылі Б А Рыбакова, а праводзіць параўнанне паміж адміністрацыйнатэрытарыяльным уладкаваннем Расіі ў сярэдзіне XVII і пачатку XVIII з тым, як яно паказана ў адпаведных па часе працах французскіх картографаў ён чамусьці не стаў.
¹⁸² Carte de Tartarie dressee sur les Relations Par Gullaume De L’Isle. Paris, 1706; Nouvelle Carte Des Etats Du Grand Duc De Moscovie En Europe. Partie Meridionale. Henri Chatelain. Amsterdam, 1714; Moscovey in Europe from the latest Observations... by John Senex. London, 1721; Imperii Moscovitici pars Australis in lucem edita per Mathaus Seutter. Augspurg, 1730; Ca школы Гіёма Дэліля «La Pologne», I. Ковенс i K. Марцье, Амстэрдам, 1733 // Казлоў Л.Р. Старажытная картаграфія Беларусі. Вып. II. С. 22; Polonia Regnum ut et Magni Ducatus Lithuaniae... Opera et studio Matth. Seutteri. Sac. Caes. Maj. Geogr. Aug. [po 1742] // Polonia. Atlas map z XVI—XVIII wieku. S. 14; Poland. Corrected from the Observations communicated... By His Obliged Humble Servant Ion. Senex [Ok. 1762] // Тамсама. S. 18; Mappa Geographica... Regnum Poloniae et Magnum Ducatum Lithuaniae. Cura et Sumptibus Tobiae Conradi Lotter Geogr. Aug. Vindel. Nach der Neuen Abtheilung. Portiones 1772 // Тамсама. S. 24; Mappa geographica ex novissimis observationibus... Regnum Poloniae et Magnum Ducatum Lithuaniae. Opera et Sumptibus loh. Michael Probst. Geogr. Aug. Vindel. MDCCXXCIII [1773] // Тамсама. S. 25; La Pologne. Dressee sur ce qu’en ont donne Starovolsk, Beauplan. Hartnoch, et autres Auteurs... A Paris... 1806 // Тамсама. S. 27.
384
Віктар Цемушаў
дарогай з Вязьмы каля Благавешчання (Boglovestine) і ідзе да Дарагабужа¹⁸³. Дарога каля Дзмітраўца ўжо не была працягам Мураўскага шляху (Morawski Slak), як гэта адлюстроўвалася на некаторых картах, пачынаючы, магчыма, з Ю. Данкерца¹⁸⁴. Па версіі апошняга, Мураўскі шлях завяршаўся за Угрой, крыху правей за Дзмітравец.
Запазычанні з прац Г. Дэліля запоўнілі карты XVIII і нават пачатку XIX ст. Так рабілі вучань І.Б. Хомана М. Сэйтар, зяці апошняга Т.К. Лотар і Ё.М. Пробст і іншыя іх сваякі¹*⁵. Імя Г. Дэліля, а потым і М. Сэйтара проста сціралася з друкаваных форм і замянялася новым¹⁸⁶. У 1772 г. Т.К. Лотар дадаў да твора Дэліля межы першага падзелу Рэчы Паспалітай і абвясціў яго сваім¹⁸⁷. Нічога новага, напрыклад, у бок удакладнення лініі лукавін р. Угры зроблена не было. Тыражаваліся ўяўленні, што склаліся яшчэ на пачатку XVIII ст. Характэрна, што на ўсіх картах XVIII ст. у Павугор’і быў пазначаны толькі адзін горад — Дзмітравец, Апакаў ужо адсутнічаў.
Тэрытарыяльная прыналежнасць Дзмітраўца на старых картах таксама вызначалася парознаму. На большасці карт XVIII ст. ён аднесены да НоўгарадСеверскага княства, стаіць на самой мяжы са Смаленскім княствам і землямі, аднесенымі непасрэдна да Масквы. Карты XVI — пачатку XVIII стст., як правіла, не даюць звестак пра адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел у рэгіёне Павугор’я, за выключэннем карт французаў Н. Сансона (да 1667 г.) і яго сына Г. Сансона (1674 г.), галандца Ю. Данкерца (1680 г.) і гравёра і выдаўца з Нюрнберга І.І. Хомана (1707 г.), на якіх Дзмітравец паказаны ў складзе Смаленскага княства¹⁸⁸.
¹⁸³ Uk