На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
€эпасці не былі арыентаваны на стрымліванне значных кантынгентаў варожых войскаў. Для гэтага яны былі занадта слабыя. У іх функцыі ўваходзіла адбіццё разбойніцкіх набегаў зза мяжы, назіранн’е за перамяшчэннем войскаў праціўніка і апавяпгчэнне аб гэтым, кантроль за рухам па сухапутных дарогах і водных артэрыях і г.д. У выпадках шырокамаштабных уварванняў у справу ўступалі крэпасці, размешчаныя ў другім эшалоне абарончай сістэмы, часта некалькі аддаленыя ад мяжы (Полацк, Віцебск, Дарагабуж, Вязьма, Мцэнск, Любуцк і інш.). Менавіта яны сваёй магутнасцю падтрымлівалі ўладу ВКЛ у досыць вялікіх рэгіёнах (Панямонне, Падняпроўе, вярхоўе Акі), перасцерагалі магчымыя прарывы праціўніка ўнутр тэрыторыі дзяржавы на важнейшых дарогах. Далей, ужо каля ключавых «камандных» пунктаўусёй абарончай сістэмы (такіх, як Смаленск) адбывалася асноўнае дзеянне, вынікам якога станавілася авалодванне значнай часткай тэрыторыі ВКЛ.
Натуральным чынам любая абарончая сістэма будавалася з апорай на характар і ўмовы мясцовасці. Невыпадкова дзейна ўмацоўваліся ў асноўным толькі сухапутныя дарогі і рачныя шляхі — бо амаль выключна па іх можна было перакінуць войскі на варожую тэрыторыю. Па словах сучаснага польскага гісторыка Конрада Бабятынскага, які спасылаўся на працы папярэднікаў: «3 прычыны геаграфічных чыннікаў і слаба развітых шляхоў камунікацый патрапіць углыб тэрыторыі праціўніка можна было толькі праз некалькі так званых калідораў»²³⁷. На асаблівую ўласцівасць тэрыторыі Усходняй Еўропы, якая абараняла сваімі непраходнымі лясамі і балотамі дзяржавы, размешчаныя на ёй, звярталі ўвагу іншаземцы, якія наведвалі Расію (падборку іх выказванняў прывёў у сваёй працы У.У. Костачкін)²³⁸. Так, Іаан Фабр,
²³⁵ Косточкнн В.В. Русское оборонное зодчество конца XIII — начала XVI в. С. 72.
²³⁶ Тамсама. С. 74—75.
²³⁷ Бабятынскі К. Дзейнасць войска Васілія Пятровіча Шарамецева на тэрыторыі Полацкага ваяводзтва ў час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой у 1654—1655 // ARCHE. Пачатак. № 4. 2009. С. 288.
²³⁸ Тамсама. С. 77.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
393
перакладчык пры рускім пасольстве, якое пабывала ў Іспаніі ў 1526 г., пісаў, што «масквіцяне, па меркаванні шматлікіх гісторыкаў, ніколі б не атрымлівалі асалоду ад каштоўных выгод свету, і вельмі часта былі б пераможаны, калі б царства іх не было агароджана самой прыродай і месцазнаходжаннем»²³⁹. Рэйнгольд Гейдэнштэйн, добры знаўца падзей Лівонскай вайны, сцвярджаў аб свядомай арганізацыі расійскім бокам прыродных перашкод па суседстве з непрыяцелем, «і яны [рускія. — В.Ц.] (лічаць) сябе ў бяспецы ад варожых набегаў, як хутка з усіх бакоў атачаюць сябе наколькі можна бясплоднымі пусткамі»²⁴⁰. Таксама і Жак Маржэрэт, які назіраў Расію ў пачатку XVII ст., лічыў, што яна «вельмі шырокая краіна, поўная вялікіх лясоў у самых населеных месцах, з боку Літвы і Лівоніі — вялікіх балот, якія служаць Расіі нібы крапасныя сцены»²⁴¹.
Праўда, не заўсёды і не ўсюды неспрыяльныя ўмовы мясцовасці маглі стрымаць волю палкаводцаў. Вядомы, напрыклад, імгненныя рэйды Альгерда, які раптам з’яўляўся ў нечаканых для праціўніка месцах, дзеянні Вітаўта, які пракладаў дарогі праз непраходныя лясы і балоты. Таксама і маскоўскі вялікі князь Васілій I, грэбуючы цяжкасцямі шляху, зварочваў свае войскі са звыклых маршрутаў і напрамкаў рухаўся да вызначанай мэты. У рэшце рэшт прыродная адасобленасць з’яўлялася толькі дапаможным фактарам, які спрыяў умацаванню меж. Непарушнасць апошніх залежала ад намаганняў людзей, якія забяспечвалі паспяховае функцыянаванне абарончых сістэм.
Дзмітравец стаў адным з вузлавых пунктаў у сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ, і хаця на пачатку XV ст. аказаўся не ў стане супрацьстаяць маскоўскаму войску, але ў далейшым здолеў доўгі час забяспечваць непарушнасць значнага ўчастка мяжы. У выніку пахода маскоўскіх войскаў у лютым 1493 г. Дзмітравец разам з шэрагам гарадоў з правага боку Угры быў заняты, але невядома, ці аказваў ён супраціўленне. Магчыма, у ім тады зусім не стаяла літоўскіх сіл, ці іх так жа лёгка ўзялі ў палон, як і ў астатніх гарадах («всех князей н панов вывелн н прнвелн нх к государю к нашему к велнкому князю»)²⁴². У лютым 1494 г. Дзмітравец быў вернуты ў склад ВКЛ разам з тэрыторыяй левабярэжжа Угры. Гарадок адстаяў усе свае землі, чаго не здолелі зрабіць такія гарады, як Апакаў, Бышкавічы і Залідаў. Але падчас пачатай ў 1500 г. новай маскоўскалітоўскай вайны Дзмітравец быў канчаткова далучаны да Масквы. Мяркуючы па звестках крымскіх пасольскіх кніг, адбылося гэта яшчэ да сакавіка 1501 г.²⁴³.
Такім чынам, адзін з памежных гарадкоў — Дзмітравец, здолеў доўгі час адстойваць для ВКЛ сваю тэрыторыю за Угрой. Дзякуючы свайму зручнаму месцазнаходжанню, магутным умацаванням і ўвазе ўлад ВКЛ гарадок ператвараўся з шэраговай воласці ў цэнтр намесніцтва, асяродак абароны на самым краі дзяржавы. Аднак сітуацыя склалася так, што ўжо на пачатку XVI ст., дзякуючы грандыёзным поспехам Расіі ў чарговай вайне з ВКЛ, мяжа з берагоў Угры была адсунута далёка на захад. Як толькі гэта адбылося, згубілася цікавасць і да Дзмітраўца. У яго ўмацаваннях таксама перасталі адчуваць неабходнасць, і ў выніку яны былі пакінуты.
²³⁹ Донесенне Д. йоанна Фабра его высочеству Фердннанду лнфанту нспанскому, эрцгерцогу австрнйскому, герцогу бургундскому н правнтелю Австрнйской нмпернн о нравах м обычаях Москвнтян // Отечественные запнскн. Ч. 25. № 70. СПб., 1826. С. 300—301.
²⁴⁹ Гейденштейн Р. Запнскн о московской войне. СПб., 1889. С. 116.
²⁴¹ Россня начала XVII в. Запнскн капнтана Маржерета. М.₍ 1982. С. 143.
²⁴² СНРНО. Т. 41. № 41. С. 186.
²⁴³ Тамсама. Т. 70. № 41. С. 344.
Дадатак 3.
Звесткі аб маскоўскалітоўскім памежжы ў пасольскіх кнігах часу Івана Ш
Даследчыкі неаднаразова сустракаліся з праблемай картаграфічнага вызначэння літоўскамаскоўскай мяжы другой паловы XV — пачатку XVI ст. Так, напрыклад, у адносінах да літоўскамаскоўскай мяжы 1494 г. характэрна адмаўленне ад яе вывучэння (Н.Б. Шаламанава)¹, ігнараванне (М.К. Любаўскі)² або ўказанне на цяжкасць правядзення на карце (Я. НатансанЛескі)³.
Шмат у чым пазіцыя даследчыкаў тлумачыцца неапраўданым чаканнем знаходкі падрабязнага і вычарпальнага апісання праходжання лініі мяжы ў дакументах, у якіх згодна з іх прызначэннем яны могуць быць. Маскоўскалітоўскія дагаворныя граматы, як правіла, не ўтрымлівалі звестак аб дэлімітацыі мяжы⁴, спасылаючыся на «старыя рубяжы», і абмяжоўваліся, у лепшым выпадку, пералікам гарадоў з валасцямі, якія адносіліся да таго ці іншага боку, a то і абазначэннем цэлых рэгіёнаў, якія заставаліся ці пераходзілі пад чыюнебудзь уладу.
Толькі ў выпадку экстраардынарнага парушэння цэласнасці нейкага канкрэтнага ўстойлівага масіву зямель прыводзілася дакладнае апісанне праходжання лініі мяжы (напрыклад, той, што аддзяляла Ржэўскую зямлю або рассякала смаленскія воласці). Такая пазіцыя складальнікаў дагаворных грамат абапіралася на існуючае, цвёрда вызначанае ў мінулым, становішча меж княстваў, зямель, валасцей, якое не патрабавала тлумачэння ў дагаворах. Таму даследчык, які імкнецца рэканструяваць літоўскамаскоўскую мяжу часоў Івана III, павінен выкарыстоўваць цэлы комплекс крыніц і ўжываць розную методыку іх выкарыстання.
Унікальнай крыніцай, што служыць адной з прыступак на шляху да дасягнення пастаўленай мэты, з’яўляюцца пасольскія кнігі часу Івана III⁵. Аналіз звестак пасольскіх кніг дае разнастайныя вынікі, якія ў цэлым дазваляюць запоўніць прабел у вывучэнні адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы канца XV — пачатку XVI стст.
Перш за ўсё, неабходна адзначыць, што неад’емнай кампанентай пасольскіх кніг з’яўляюцца маскоўскалітоўскія дамовы канца XV — пачатку XVI стст. Яны арганічна ўплятаюцца ў структуру крыніцы, нібы падсумоўваючы і падводзячы вынікі ўсім пасольскім прамовам, зваротам, скаргам, самому ходу перагавораў. Інфармацыйная недастатковасць дагавораў, на якую звярталі ўвагу даследчыкі, адыходзіць на другі план, таму што доўгі перагаворны працэс, які папярэднічаў ім у пасольскіх кнігах, раскрывае змест невыразных месцаў і змоўчанняў дагаворных грамат.
¹ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн в XVI в. в связн с ее отношеннямн с Велнкнм княжеством Лнтовскнм н Речью Посполнтой. С. 6.
² Любавскнй М. К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. Вкладыш.
³ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 81.
⁴ Дэлімітацыі мяжы — вызначэнне палажэння i напрамку лініі дзяржаўнай мяжы па дагаворы паміж сумежнымі дзяржавамі, зафіксаванае ў дамове і графічна намаляванае на прыкладзеных да яго картах.
⁵ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с Польсколнтовскнм. Т. 1. СЙРЙО. Т. 35. СПб., 1882. Таксама гл.: «Выпнска нз посольскнх кннг».
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага______________________________395
Акрамя таго, пасольскія кнігі адлюстроўваюць працэс станаўлення мяжы, што натуральна праігнаравана ў фінальных дакументах — дагаворных граматах. Высвятляецца, што далёка не ўсе заваяваныя тэрыторыі ў выніку адыходзілі ў склад маскоўскіх уладанняў, а замацаванню за Масквой пэўнага спіса валасцей (не заўсёды поўнасцю прадстаўленых у дагаворных граматах) папярэднічала доўгая дыпламатычная барацьба, якая часта пераходзіла ў ідэалагічныя спрэчкі.
Так, тэрыторыі, захопленыя маскоўскімі войскамі ў 1500—1503 гг., былі значна большыя за тыя, што ў выніку былі прызнаны за Масквой па дамове 1503 г. Аднак, зза пэўных прычын, некаторыя землі ў два этапы (падчас перагавораў 1503 г. і па дамове 1508 г.) вярнуліся ў склад ВКЛ. Перш за ўсё на Смаленскім напрамку адбылося памяншэнне заваяванай Масквой тэрыторыі шляхам саступак ВКЛ тых валасцей, у якіх маскоўская ўлада не магла на той момант замацавацца. Афіцыйна маскоўскі вялікі князь «поступался» шэрагам валасцей «для первого свойства co государемь сь вашнмь»⁶. ВКЛ былі вернуты такія старажытныя смаленскія воласці, як Ельня, Руда, Шчучча, Ветліца, а таксама надзвычай важныя ў стратэгічным плане віцебскія воласці Свята і Азарышча.
Калі не глядзець на карту, гэтае вяртанне можа здацца натуральным, звязаным з імкненнем згладзіць межы або з нязручнасцю становішча шэрагу валасцей. Аднак, як высвятляецца, менавіта перадача назад ВКЛ пералічаных вышэй валасцей якраз і стварала два выступы ўтлыб тэрыторыі ВКЛ (воласць Буйгарад) і Вялікага Княства Маскоўскага (Свята, Азарышча).
Для вяртання ВКЛ часткі ўжо захопленай тэрыторыі павінны былі быць сур’ёзныя прычыны. Відавочна, у н