• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    екаторых валасцях маскоўская ўлада сустрэла актыўнае супраціўленне мясцовага насельніцтва і войскаў ВКЛ, у выніку чаго прызнала сваю няздольнасць у іх замацавацца. Гэта былі воласці, трывала інтэграваныя ў склад ВКЛ, блізкія да ўнутраных абшараў дзяржавы.
       Характэрна, што нават пасля літоўскамаскоўскай вайны 1507—1508 гг., «вечны мір» 1508 г. пакідаў за ВКЛ тэрыторыі, якія выраўноўвалі мяжу не на карысць Масквы (воласць Буйгарад), хаця войскі Івана III зноў захапілі тыя смаленскія воласці, якія ўжо былі вернуты ў 1503 г. Такім чынам, вызначаецца рэгіён, які быў трывала інтэграваны ў склад ВКЛ і які даволі доўгі час супрацьстаяў маскоўскім нападзенням — своеасаблівы рубеж абароны. Толькі ў 1514 г., з узяццем Смаленска, літоўскамаскоўская мяжа адсунулася далей на захад, чым прымусіла ўлады ВКЛ шукаць новыя магчымасці і арганізоўваць іншыя апорныя пункты, якія былі б супрацьпастаўлены магутнаму суседу. У выніку перамір’я 1522 г. літоўскамаскоўская мяжа набыла стабільны характар, а з 1537 г. (пасля вяртання ВКЛ Гомея і перадачы Маскве Себежа) завершаны выгляд.
       Такім чынам, матэрыялы пасольскіх кніг дазваляюць зрабіць вельмі цікавыя назіранні і высновы аб дынаміцы змены літоўскамаскоўскай мяжы. Атрымліваецца даволі складанае, супярэчлівае ўяўленне аб барацьбе толькі што ўтворанай адзінай Расійскай дзяржавы за рускія землі ВКЛ, у якой было месца і сур’ёзным саступкам з боку Масквы, і відавочнаму нежаданню насельніцтва некаторых рускіх тэрыторый пераходзіць у маскоўскае падданства.
       Раёны ваеннай напружанасці на межах выразна фіксуюцца дзякуючы ўказанням пасольскіх кніг, на якія воласці і пагосты ажыццяўляліся нападзенні, што за вёскі і воласці былі заняты тым ці іншым бокам, адкуль і куды адвялі людзей і жывёлу і г.д. За кошт лакалізацый згаданых геаграфічных аб’ектаў вылучаецца памежны рэгіён, а пасля з досыць вялікай дакладнасцю пазначаецца лінія літоўскамаскоўскай
    
    ⁶ СНРНО. Т. 35. С. 396.
    
    396
    
    Віктар Цемушаў
    
    мяжы. Характэрна, што такім чынам выяўляецца мяжа, якую варта лічыць састарэлай у адносінах да новай, зафіксаванай у дамове, якая замацоўвала вынікі вайны. I сапраўды, раён ваеннай актыўнасці вызначаў лінію старой мяжы, якая існавала да пачатку вайны. Пасля ж ваенных дзеянняў лінія мяжы змянялася.
       Першым раёнам маскоўскалітоўскай канфрантацыі, якая добра прасочваецца па звестках пасольскіх кніг, сталі ўладанні князёў Крошынскіх. Вызначэнне месцазнаходжання іх валасцей можа дапамагчы вырашыць вельмі важную задачу: рэканструяваць першапачатковую літоўскамаскоўскую мяжу, якая сфарміравалася ў пачатку XV ст. і здолела пратрымацца больш за 80 гадоў. Праведзенае даследаванне паказала, што ўладанні князёў Крошынскіх знаходзіліся на значнай адлегласці ад асноўнага масіву асвоеных зямель ВКЛ, і іх становішча было вельмі ненадзейным⁷. Гэта і пацвердзілася ў самым пачатку маскоўскалітоўскай канфрантацыі ў 1486—1487 г. — князі Крошынскія былі проста змецены з тых месцаў, якія «дедн н отцн нх др'ьжалн, н онн породнлнся на той своей отчнне»⁸.
       Безумоўна, дамова пра «вечны мір» 1494 г., калі б у ёй утрымліваліся дастатковыя звесткі пра новую мяжу, фіксавала б яе ўжо зусім ў іншым рэгіёне. Мяжа ж гэтая, у сваю чаргу, вызначаецца пры назіранні за ходам ваенных дзеянняў і дыпламатычных спрэчак наступнай маскоўскалітоўскай вайны 1500—1503 гг. Пры гэтым перамір’е 1503 г., натуральна, зноў выглядае запозненым у дачыненні да выяўленага раёна маскоўскалітоўскай канфрантацыі.
       Характэрна, што заключэнне дамовы зусім не азначала пераходу да працэсу пазначэння мяжы на мясцовасці (дэмаркацыі). Наогул, усе прызначаныя з’езды прадстаўнікоў маскоўскага і літоўскага бакоў для цвёрдага ўсталявання мяжы так і не адбыліся. Паступовае, схаванае і яўнае, пранікненне маскоўскай улады ў межы суседняй дзяржавы не спынялася. Перш за ўсё (і гэта добра відаць з аналізу пасольскіх кніг) і ў ходзе перагавораў, і пазней ішло засваенне маскоўскімі землеўласнікамі памежных валасцей ВКЛ. Так, паступова да Вялікага Княства Маскоўскага быў далучаны шэраг валасцей, суседніх з Луцкай зямлёй (Пуповічы і інш.)⁹. 3 маскоўскага боку рабіліся папераджальныя заявы ў пасольскіх прамовах «о Пуповнчах н о нных волостках, что задавалнся к Лукам»¹⁰ з зацвярджэннем іх прыналежнасці да Наўгародскай зямлі. Да 1500 г. у Пуповічах з’явіўся спецыяльны маскоўскі намеснік¹¹.
       Таму дакладны пералік з пазнакай уладальніцкай прыналежнасці ў дагаворных граматах такіх адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак, як воласці, набыло вельмі вялікае значэнне. Аднак, як неўзабаве высветлілася, граматы гэтыя маглі ўтрымліваць істотныя пропускі, якімі тут жа карыстаўся маскоўскі бок. Так, згодна са скаргавым спісам, пададзеным літоўскім паслом Пятрашкам Сенкіным сынам Епімахавым у 1503 г., неўзабаве пасля заключэння перамір’я: «Которые села н волостн у перемнрной грамоте не стоят напнсаны у велнкого князя московского стороне, тые онн забралн»¹².
       Такім чынам, пасольскія кнігі не толькі дапамагаюць вызначыць лінію літоўскамаскоўскай мяжы ў тых выпадках, калі іншых крыніц недастаткова, але і паказваюць няўстойлівы яе характар і, увогуле, выяўляюць працэс паступовага
    
    ⁷ Темушев В.Н. К вопросу о московсколнтовской граннце XV в. (Владення князей Крошннскнх) // Древняя Русь. Вопросы медневнстнкн. № 3 (21). Сентябрь 2005. С. 102—103.
    
    ⁸ СЙРЙО. Т. 35. С. 74.
    
    ⁹ Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV вв. С. 161—163.
    
    ¹⁰ СЙРЙО. Т. 35. 141 (1494 г.). Гл. таксама аналагічнае сцверджанне: Тамсама. С. 256 (1498 г.).
    
    ¹¹ Янмн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV вв. С. 163.
    
    ¹² СЙРЙО. Т. 35. С. 446.
    
    На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
    
    397
    
    распаўсюджвання маскоўскай улады на землі ВКЛ. Пасольскія кнігі прадастаўляюць унікальныя звесткі аб тэрытарыяльнай структуры памежных рэгіёнаў Бялікіх Княстваў Маскоўскага і Літоўскага.
       Пералік валасцей, якія прыслухоўваліся да таго або іншага цэнтра (Казельск, Мезецк, Хлепень і г.д.), дазваляе рэканструяваць старажытныя адміністрацыйныя адзінкі ВКЛ, узнавіць карціну палітычнага ладу больш ранняга часу. 3 іншага боку, дзякуючы матэрыялам пасольскіх кніг, мы маем магчымасць назіраць працэс складвання новай адміністрацыйнатэрытарыяльнай сістэмы ў землях, далучаных да Масквы. Першаначаткова тэрытарыяльная структура новых маскоўскіх уладанняў мела незавершаны і няўстойлівы характар.
       Гак, у дамове 1503 г. шэраг валасцей быў пералічаны для некалькіх гарадоў разам, што можа сведчыць пра тое, што новая ўлада парушыла сталы адміністрацыйны падзел ВКЛ, пры гэтым у рамках Вялікага Княства Маскоўскага новага падзелу яшчэ не склалася. Цэлы спіс валасцей нададзены да гарадоў Чарнігаў, Старадуб, Пуціўль, Рыльск, НоўгарадСеверскі, Гомей, Любеч, ГІочап, Трубецк, Радагохпч, Бранск. Асобным спісам пералічаны воласці, якія належалі Мцэнску, Любуцку, Сярпейску, Масальску. 3 часткі валасцей, замацаваных за Масквой. быў штучна сфарміраваны Дарагабужскі ўезд. У складзе Дарагабужскага ўезда аказалася 28 валасцей (!), адабраных у асноўным у Смаленска¹³.
       Таксама шэраг валасцей быў адколаты ад сваіх цэнтраў, што склаліся гістарычна, але пры гэтым не далучаны да суседніх, ужо маскоўскіх адміністрацыйных адзінак. Таму некаторым валасным цэнтрам было нададзена значэнне гарадоў, a да іх, адпаведна, былі прыпісаны воласці. Так, полацкія воласці Беразай, Невель, Усвея, Лавец, Веснебалога былі дададзены да вылучанага са складу полацкіх жа валасцей у якасці горада Астрэя (Астрыя)¹⁴.
       Такім чынам, мы назіраем ломку складзенага адміністрацыйнага падзелу ВКЛ і пры гэтым заўважаем першыя спробы стварэння новых адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак у складзе Вялікага Княства Маскоўскага (з цэнтрамі ў Дарагабужы і Астрэі). Складванне новага ладу ў нядаўна далучаных да Масквы землях толькі пачыналася.
       Пасольскія кнігі вызначаюць таксама структуру землеўладання памежных раёнаў ВКЛ. Тут іх дадзеныя змыкаюцца з інфармацыяй дакументаў Метрыкі БКЛ, дзе змешчаны шматлікія даравальныя і пацвярджальныя граматы вялікіх князёў літоўскіх на ўладанні князёў з перыферыі дзяржавы. У пасольскіх кнігах найбольш падрабязна раскрыты перапетыі з зямельнымі ўладаннямі князёў Варатынскіх. Дзякуючы падрабязным звесткам, нам даецца магчымасць прасачыць рост зямельных уладанняў князёў Варатынскіх у раёне літоўскамаскоўскага памежжа і фарміраванне ўздоўж ракі Угры асаблівай лініі абароны ВКЛ супраць Расійскай дзяржавы . Што характэрна, нават пасля пераходу на маскоўскую службу князёў Варатынскіх і страты самога г. Варатынска для ВКЛ мяжа па рацэ Угры амаль на ўсім сваім працягу (акрамя маленькага раёна, які прымыкаў да Варатынска) захавалася. Больш таго, яна падоўжылася за кошт вяземскіх зямель і левабярэжнай часткі воласці Апакаў, якія адышлі да Масквы. Літоўскамаскоўская мяжа па рацэ Угры пасля 1494 г. вырасла ўдвая¹⁶. Створаны абарончы рубеж адыграў сваю ролю нават у вельмі неспрыяльных для ВКЛ палітычных умовах.
    
    ¹³ СЙРНО. Т. 35. С. 400.
    ¹⁴ Тамсама.
    ¹⁵ Темушев В.Н. Река Угра — вековой страж московсколятовской граннцы. С. 305—318.
    ¹⁶ Тамсама. С. 311—312.
    
    Віктар Цемушаў
    
       Назіранні за прыярытэтамі маскоўскай увагі да пэўных тэрыторый паказваюць, што апеляцыі да традыцыі і пошук прэцэдэнтаў у дачыненні да іх уступаў у сілу толькі тады, калі маскоўскі бок быў упэўнены ў сваёй здольнасці замацаваць іх за сабой. Так, пры абмеркаванні правоў на заняты Казельск маскоўскія баяры спасылаліся на дагаворныя граматы, па якіх, сапраўды, горад ужо быў у складзе Вялікага Княства Маскоўскага. У выніку Казельск па дамове 1494 г. быў далучаны да Масквы¹⁷. „ .
       Але такія ж аргументы маглі быць прыведзены і ў дачыненні да Любуцка, які ў пачатку XV ст. таксама нейкі час быў у руках маскоўскіх улад¹⁸. Аднак чамусьці нічога не было супрацьпастаўлена наступнай заяве літоўскага боку: «Любутеск нз старнны государя нашего, н в докончаньех пнсан, того не можем учнннтн, чтобы нам его сьступйтнся»¹⁹. Болып таго, Любуцк стаў своеасаблівай разменнай манетай у спрэчцы за валоданне Мезецкам. За саступку Любуцка ВКЛ, Масква разлічвала цалкам завалодаць цэнтрам уладанняў князёў Мезецкіх. Але ў выніку здарьілася так, што Любуцк не быў аддадзены Маскве. А Мезецк, як і настойвалі літоўскія паслы, быў падзелены па Ñ