• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ; магчыма, яе прытрымліваўся вялікі князь літоўскі Альгерд у 1368 і 1372 г. у паходах на Маскву; яе ж выкарыстоўваў Вітаўт у 1406 і 1408 г. пры прасоўванні да р. Плавы і р. Угры. Нарэшце, вялікі князь Васілій II прайшоў па ёй аж да Вязьмы, знішчыўшы па дарозе Дзмітравец. Абарона і забеспячэнне стратэгічнай Вяземскай дарогі, такім чынам, было справай надзвычай важнай. Ланцужок гарадкоў з замкамі, размешчанымі ўздоўж р. Угры, якраз і выконваў, акрамя ўсяго іншага, функцыю заслоны Вяземскай дарогі. Асобая роля ў гэтым дзякуючы геаграфічнаму становішчу выпала Дзмітраўцу. Каб скараціць шлях
    
    ²¹⁹ Маслов В.Е. Юхнов. С. 20.
    
    ²²⁰ Геометрнческнй план Юхновского целого уезда...
    
    ²²¹ Геометрнческая карта Калужского наместннчества // Атлас Калужского наместннчества, состояіцего нз двенадцатн городов м уездов...
    
    ²²² Межевые росплсн Вяземского уезда // Внноградов Й.П. йсторнческлй очерк города Вязьмы с древнейшлх времен до XVII в. С. 118.
    
    ²²³ Военностатлстлческое обозреняе Росслйской лмперлл. Т. VIII. Ч. 2. С. 34, 75, 76. Асобная дарога ішла з Юхнава ў Дарагабуж (Тамсама. С. 82).
    
    ²²⁴ Сппсок населенных мест по сведенлям 1859 года. Т. XL: Смоленская губернля. С. 400.
    
    ²²⁵ Маслов В.Е. Юхнов. С. 19—20.
    
    390
    
    Віктар Цемушаў
    
    і пазбегнуць перашкод, як у выглядзе прыродных аб’ектаў (прытокі Угры), так і ў форме ўмацаванняў, створаных чалавекам (замкі ў Крайшына, Бышкавічах, Апакаве і г.д.), зручна было фарсіраваць Угру ў раёне Дзмітраўца і, зламаўшы яго абарону, прасунуцца ўжо без вымушаных спыненняў да самой Вязьмы. На адрэзку дарогі ад Дзмітраўца да Вязьмы невядома ніводнага гарадзішча, і нават паўторная сустрэча з Угрой, якая рабіла рэзкі паварот з паўночнага захаду на паўднёвы захад, не стварала асаблівай праблемы — у сваім верхнім цячэнні рака не была шырокай і глыбокай.
       Цяпер тэрыторыя вакол Дзмітраўца фактычна не заселена — яе займае Нацыянальны парк «Угра>>. Верагодна, нечым падобным з’яўлялася Павугор’е і ў часы Вітаўта. Ваяры Вітаўта, якія вярталіся ў 1408 г. ад вусця Угры, згодна з Хронікай Я. Длугаша, ішлі па адзінай дарозе, якая была практычна знішчана дажджамі і ператварылася ў балота, праз край, пакрыты пераважна лясамі і барамі, з невялікай колькасцю сёл і вёсак²²⁶. Для перамяшчэння войскаў у раён Угры зручней за ўсё было рухацца ад р. Протвы і яе прытокаў, большменш засвоеных Масквой, або ад Мядыні. Так можна было лёгка і хутка дасягнуць вусця р. Воры, дзе адзін толькі Дзмітравец перашкаджаў пераходу на правы бок р. Угры і дзе праходзіла прамая дарога на Вязьму.
       Такім чынам, нягледзячы на існаванне цэлай сістэмы ўмацаваных пунктаў уздоўж р. Угры, нападзенне на адзін толькі Дзмітравец стварала небяспеку прарыву лініі абароны і ўварвання ва ўнутраныя раёны ВКЛ войскаў суперніка. У 1407 г. Дзмітравец не здолеў супрацьстаяць маскоўскай сіле і быў спалены²²⁷. Верагодна, пасля гэтага літоўскія ўлады паспяшаліся стварыць магутны замак, на які ў канцы XV ст. не адважваліся нападаць маскоўскія служылыя людзі і які стаў надзейным абаронцам не толькі раёна цячэння р. Угры, але і значнай тэрыторыі за ёй. Зрэшты, няпэўнае датаванне часу збудавання ў Дзмітраўцы новага вала (XV ст.), дае магчымасць звязаць гэтую падзею з перыядам апошніх гадоў існавання гарадка²²⁸. Яго значэнне асабліва ўзрасло пасля заключэння міру 1494 г. і, верагодна, адной з ініцыятыў намеснікаў (Івашкі Сапежыча і іншых, невядомых), якія на кароткі час з’явіліся ў ім, стала падрыхтоўка да абароны супраць пастаянных нападзенняў маскоўскага боку. Інфармацыя С. Герберштэйна пра Дзмітравец — горад і крэпасць²²⁹, магчыма, адлюстравала сітуацыю менавіта канца XV ст.
       Дзмітравец быў толькі адным са звёнаў у ланцужку гарадоўкрэпасцей уздоўж р. Угры (Ашчытаў, Апакаў, Пусты Мошчын, Бышкавічы, Залідаў, Крайшына), якія прыкрывалі небяспечны для нападзеннняў у цэнтральныя рэгіёны ВКЛ участак мяжьі. Падаецца, што, нягледзячы на існуючыя адрозненні ў прыналежнасці гарадкоў (гаспадарскія, прыватнаўласніцкія), яны скаардынавана вялі назіранне за перамяшчэннем войскаў і своечасова паведамлялі ў вялікакняжацкія службы аб якіхнебудзь варожых дзеяннях. Блізкая адлегласць паміж гарадкамі дазваляе меркаваць аб магчымасці перадачы інфармацыі паміж імі з дапамогай умоўных знакаў (агнёў або дыму). Пад кантроль было ўзятаўсё памежнае цячэнне р. Угры.
    
    ²²⁶ Jana Dhigosza Kanonika Krakowskiego Dziejow Polskich ksiag dwanascie. T. III. Ks. IX, X. S. 537.
    
    ²²' Паводле звестак Г.А. Масаліцінай, атрыманых падчас археалагічных раскопак, але пакуль ненадрукаваных, пад насыпам або ў насыпе вала былі зафіксаваны сляды пажару, у якім згарэлі нейкія драўляныя канструкцыі. Цалкам магчыма, што гэта можна звязаць з падзеямі 1407 г.
    
    ²²⁸ Факт падсыпкі вала сведчыць пра некалькі этапаў умацавання горада (Массалнтнна Г.А., Болднн Н.В. Реконструкцня нсторнн летопнсного Дмнтровца. С. 77). Значыць, больш верагоднай з’яўляецца версія пра збудаванне ўмацаванняў Дзмітраўца на пачатку XV ст. з іх наступнай рэканструкцыяй па меры неабходнасці на працягу стагоддзя.
    
    ²²⁹ Герберштейн С. Запнскн о Московнн. Т. I. С. 324—325.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 391
    
       Меркаванне пра актыўную дзейнасць улад ВКЛ, скіраваную на стварэнне абарончага шчыта на ўсходняй мяжы дзяржавы (у прыватнасці, па рацэ Угры) і канкрэтна праяўленую ў збудаванні ўмацаванняў Дзмітраўца, грунтуецца шмат у чым на археалагічных дадзеных. У сувязі з гэтым трэба адзначыць, што апора на высновы археолагаў не заўсёды надзейная. Далейшае або больш уважлівае вывучэнне археалагічных помнікаў і матэрыялаў з іх можа даць зусім іншую або больш дакладную інфармацыю, якая ў выніку абвергне думкі, што ўзніклі на аснове наяўных цяпер звестак.
       Можа быць пастаўлена пад сумненне і цікавая выснова, звязаная з назіраннем за месцазнаходжаннем брадоў і выяўленнем у іх раёне гарадоўкрэпасцей Дзмітраўца, Апакава і г.д., што сведчыць пра ўсвядомленае імкненне арганізаваць кантроль за зручнымі для праходжання войскаў месцамі. Справа ў тым, што вядомыя нам брады на р. Угры былі такімі для сярэдзіны XIX ст., у XV жа стагоддзі яны маглі быць або другаснымі, або іх увогуле магло не існаваць. У той жа час ваеннатапаграфічная карта Расіі («трохвёрстка») паказвае пачынаючы ад Гарадца Дзмітрава (старажытны Дзмітравец) 15 брадоў, часта зусім не ўзгодненых з быццам бы прызначанымі для іх аховы ўмацаванымі пунктамі²³⁰. Зрэшты, размешчаныя на невялікай адлегласці адзін ад аднаго ўздоўж Угры гарадкікрэпасці маглі кантраляваць усё цячэнне ракі, таму іх прывязка да пэўных значных брадоў хаця і мае значэнне, але не абавязкова. He ўсе брады і пераправы былі прыдатныя для перасячэння вялікімі кантынгентамі войскаў. Паводле В.В. Каргалава, для іх была важная не толькі глыбіня, але і шырыня, а таксама існаванне зручных падыходаў²³¹. Асаблівы сэнс быў у кантраляванні менавіта тых брадоў, побач з якімі праходзілі важныя дарогі. У сувязі з гэтым, напрыклад, Дзмітравец набыў універсальнае значэнне, бо ён стаяў каля броду і назіраў за рухам з левага боку р. Угры, а таксама кантраляваў дарогу, якая цягнулася ўздоўж правага берага гэтай ракі.
       Даследчык рускага абароннага дойлідства канца XIII — пачатку XVI ст. У.У. Костачкін пры разглядзе стратэгічнага значэння абарончых збудаванняў у перыяд феадальнай раздробленасці адзначаў іх значную ролю, якая далёка выходзіла за рамкі абароны бліжэйшай акругі і мясцовага насельніцтва, сканцэнтраванага ўнутры²³². Па яго назіраннях, умацаваныя гарады ставіліся на сухапутных і, больш за ўсё, водных транспартных гандлёвых магістралях, што ў мірны час бараніла апошнія, а ў ваенны (калі яны ператвараліся ў адзіныя шляхі перамяшчэння войскаў) арганізоўвала асяродкі першага супраціўлення непрыяцелю і стрымівала яго рух да цэнтраў рускіх зямель²³³. Прыклады У.У. Костачкіна па розных тэрыторыях можна папоўніць аналізам сітуацыі ў Павугор’і, на Смаленшчыне і ў іншых абласцях ВКЛ.
       Аднак функцыі абарончых збудаванняў каля мяжы не абмяжоўваліся толькі абаронай. 3 цягам часу такія пункты сталі ператварацца ў апорныя базы, якія стваралі магчымасць для канцэнтрацыі, адпачынку, аснашчэння і г.д. войскаў, якія рухаліся на варожую тэрыторыю. Па словах У.У. Костачкіна, «у канцы XV ст. пасіўная абарона рускіх крэпасцей змяняецца актыўнай». Гэта цалкам адпавядала сутнасці маскоўскай палітыкі, «якая ставіла пытанне не толькі пра дзяржаўную недатыкальнасць, але і пра законныя правы рускага народа, ушчэмленыя яго суседзямі»²³⁴.
    
    ²³⁰ Военнотопографнческая карта г. Калужской н Смоленской. Ряд XIII. Л. 13.
    ²³¹ Каргалов В.В. На граннцах Русн стоять крепко! С. 113—114.
    ²³² Косточкнн В.В. Русское оборонное зодчество конца XIII — начала XVI в. М., 1962. С. 66.
    ²³³ Тамсама. С. 66—68.
    ²³⁴ Тамсама. С. 71.
    
    392
    
    Віктар Цемушаў
    
    Варта заўважыць, што ўжо да гэтага часу ВКЛ актыўна выкарыстоўвала памежныя апорныя пункты ў якасці месцаў збору войск на кірунках запланаваных удараў (Вязьма, Любуцк). Любуцк, напрыклад, кантраляваў зручныя для пераправы праз р. Аку брады, што, з аднаго боку, перасцерагала ад нападзенняў зза левага (маскоўскага) берага, а з іншага боку, забяспечвала зручнасць уласнага ўварвання ў землі Вялікага Княства Маскоўскага.
       Па меркаванні У.У. Костачкіна, самастойныя звёны, якімі з’яўляліся парубежныя крэпасці, уваходзілі ў строга арыентаваныя памежныя лініі абароны, чыя роля не абмяжоўвалася толькі прыкрыццём цэнтраў княстваў, але вырастала да заслоны «жыццёвай прасторы» дзяржаў канца XIII — першай наловы XV стст. У памежных ліній існавалі свае цэнтры або «камандныя пункты»²³⁵. Да Ноўгарада, Пскова, Масквы і Цверы тут неабходна дадаць Смаленск і, магчыма, некаторыя іншыя гарады ВКЛ (Мцэнск, Менск і інш.), на якія абапіраліся лініі абароны, арыентаваныя супраць маскоўскага боку.
       Але акрамя памежных ліній з іх кіруючымі цэнтрамі, існавалі яшчэ крэпасці ва ўнутраных раёнах краіны, якія былі прызначаны стрымліваць варожыя сілы, што прайшлі наперад. У самых сталіц фортамі стаялі манастыры, якія ўтваралі вакол ваеннаабарончыя колы (Масква, Ноўгарад, Пскоў, Цвер)²³⁶.
       Разгледжанае У.У. Костачкіным на прыкладах асобных рэгіёнаў рускіх зямель стратэгічнае значэнне абарончых збудаванняў не можа знайсці поўнай аналогіі са створанай на ўсходняй мяжы ВКЛ сістэмай супрацьстаяння маскоўскай пагрозе. Перш за ўсё, літоўскія памежныя гарадкікÑ