На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
з валасцей ВКЛ, нават тых, што мелі намеснікаў, рознымі службовымі асобамі (напрыклад, пісарамі) па даручэнні гаспадара, была шырока распаўсюджана⁹⁰. Цалкам верагодна і выкананне такой функцыі смаленскім акольнічым. Вядома, што князь Алехна быў намеснікам Лучына Гарадка⁹¹, пра яго кіраванне Дзмітраўцом звестак няма.
У гэтай сувязі можна лічыць непераканаўчым атаясамленне Глазыны з дзмітраўскім намеснікам. Даручэнне смаленскаму акольнічаму збору гаспадарскага
⁸⁴ Вядомы з 1486 да 1500 г. (Urzednicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego: spisy. T. 4. № 54. S. 52).
Пра род Глазынічаў гл.: Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. S. 288; Boniecki A. Herbarz Polski. Cz. I. Wiadomosci historycznogenealogiczne o rodach szlacheckich. T. I. Warszawa, 1899. S. 293— 294; Ён жа. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. S. 75; Пташнцкнй С.Л. Князья Пузыны; Власьев А.Г. Потомство Рюрнка. С. 343—347.
⁸⁵ LM. Кп. 6. № 147. Р 125.
⁸⁶ LM. Кп. 4. № 141.1. Р 152.
⁸⁷ LM. Кп. 6. № 147. Р 125.
⁸⁸ LM. Кп. 4. № 72—74. Р 114—115; № 77. Р. 116; № 92—94. Р. 121—122; № 97. Р. 124; № 100. Р. 125; Urzednicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego: spisy. T. 4. № 40. S. 50. 23 студзеня 1487 r. Мікалай Радзівілавіч згадваецца як былы смаленскі намеснік. Гэтую пасаду займаў ужо Іван Ільініч (LM. Кп. 4. № 100. Р. 125).
⁸⁹ LM. Кп. 4. № 100. Р. 125; Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. № 41. S. 50.
⁹⁰ LM. Kn. 5. № 183. C. 295; LM. Kn. 6. № 597. P. 344; № 607. P 347; LM. Kn. 8 (1499—1514) / Parenge A. Baliulis ir kt. Vilnius, 1994. № 115. P. 146; Груша A.I. Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага. С. 34—37.
⁹¹ 3 1495 па 1499 г. (Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. № 84. S. 56).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
371
прыбытку (прыняцця даніны) з Дзмітрава не рабіла яго намеснікам гэтага гарадка. Да канца XV ст. у крыніцах наогул не сустракаюцца згадкі пра намеснікаў у Дзмітраўцы або ўказанні на іх існаванне. Тым не менш пры новым вялікім князі літоўскім Аляксандры Казіміравічы намеснікі ў Дзмітраўцы з’явіліся.
10 лістапада 1495 г. у трыманне «до жнвота» Дзмітраў быў аддадзены пісару Івашке Сапежычу (Івану Сапегу)⁹². Прыблізна ў гэты ж час (да пачатку 1495 г.) ён вымяняў у брата Васілія частку Апакава, які належаў таму⁹³, і, разам з Дзмітраўцом, сфарміраваў на мяжы з Вялікім Княствам Маскоўскім значнае ўладанне. 20 снежня 1497 г. усе ўладанні Івашкі Сапежыча былі пацверджаны вялікім князем Аляксандрам⁹⁴. Характэрна, што Дзмітраўца сярод іх не было.
Хутка гэтыя землі былі страчаны падчас маскоўскалітоўскай вайны 1500—1503 г. У перамірнай грамаце 1503 г. гарадзішча Дзмітравец, Апакаў і Мошчын былі запісаны на маскоўскім баку⁹⁵. Перыяд існавання ў Дзмітраўцы намесніка, такім чынам, быў вельмі кароткім.
Падаецца, што да 1492 г. (дакладней пры вялікім князі Казіміры) Дзмітравец наогул не ведаў намеснікаў. Найперш, пры перадачы гарадка ў трыманне да жывата Івашку Сапежычу вялікі князь літоўскі Аляксандр, звяртаючыся да прыказчыка і ўсіх людзей дзмітраўскіх, заўважыў: «Н вы бы его во всем былн послушнн по тому, какь н перьвых наместннковь нашйх»ж. Намеснікі гэтыя (ранейшыя) паспелі змяніцца ў Дзмітраўцы за кароткі час праўлення Аляксандра Казіміравіча (з канца ліпеня 1492 г.)⁹⁷, а дакладней — у 1494—1495 гг., бо трэба ўлічваць тое, што з канца 1492 па пачатак 1494 г. мястэчка знаходзілася пад маскоўскай уладай і кіраваннем С.Ф. Варатынскага⁹⁸.
Акрамя таго, заслугоўвае ўвагі аналіз скаргаў прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі вялікаму князю літоўскаму аб нападах маскоўскага боку. Так, на спусташэнне горада Апакава Казіміру паступіла скарга ад яго гаспадароў — Івашкі і Васкі Сапежычаў («Жаловалн нам слугн нашн, пана Сопежнны детн»)⁹⁹. На рабаванне сваіх гарадоў і валасцей скардзіліся князі Вяземскія, Глінскія, Варатынскія¹⁰⁰. Тое ж адбывалася і пры нападзеннях на Любуцк і Мцэнск — звесткі пра гэта паступалі ад мцэнскага і любуцкага намесніка князя Івана Трубяцкога¹⁰¹. Калі ж пачаліся спусташэнні ў воласці Дзмітраўца, то пра гэтую падзею паведамляў Казіміру
⁹² LM. Кп. 6. № 137. Р 121.
⁹³ «Ему всю спустн.ть свою дельннцу Опаковскую своею доброю волею» (АЛМ. Т. 1. Вьш. 1. № 152. С. 59; Лнтовская метрнка. Отдел 1. Ч. 1. Кнйгй запнсей. № 58. Стб. 567—569).
⁹⁴ LM. Кп. 6. № 243. Р 166—168.
⁹⁵ LM.Kn. 5. №118.13. С. 210.
⁹⁶ LM. Кп. 6. № 137. Р 121.
⁹⁷ 20 ліпеня 1492 г. у Вільні быў сабраны сойм, на якім 30 ліпеня вялікім князем літоўскім быў
абраны Аляксандр Казіміравіч (Любавскнй М.К. Лнтовскорусскнй сейм. М., 1901. С. 136; Pietkiewicz К. Wielkie Ksiestwo Litewskie pod rzadami Aleksandra Jagiellonczyka. Studia nad dziejami panstwa i spoteczenstwa na przelomie XV i XVI wieku. S. 6).
⁹⁸ Магчыма, на кароткі тэрмін на самым пачатку 1493 г. Дзмітравец вяртаўся ў склад ВКЛ. Таксама магчымы захоп гарадка маскоўскімі войскамі толькі ў лютым 1493 г. (СЙРЙО. Т. 41. № 41. С. 186, 192). Такім чынам, у перыяд лета—восень 1492 г. у Дзмітравец маглі быць прызначаны намеснікі.
⁹⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 12. С. 49.
¹⁰⁰ Тамсама. № 6. С. 20; № 12. С. 48—49.
¹⁰¹ Тамсама. № 6. С. 19.
372
Віктар Цемушаў
смаленскі намеснік.пан Іван Ільініч («пнсал к нам слуга наш, наместннк смоленскнй пан йван йльнннч»)¹⁰². Так ускосна пацвярджаецца прамая залежнасць Дзмітраўца ад цэнтральнай улады, прадстаўніком якой быў смаленскі намеснік.
Пасля заключэння маскоўскалітоўскага міру 1494 г., які замацаваў Вяземшчыну і тэрыторыю левабярэжжа Угры за Масквой, становішча Дзмітраўца, напэўна, змянілася. Цяпер гарадок набыў яшчэ большае значэнне як апорны памежны пункт, а пасля страты ВКЛ шэрагу адміністрацыйных цэнтраў стаў, магчыма, кантраляваць частку пакінутай без кіравання сельскай акругі Павугор’я. Рост стратэгічнага значэння і адміністрацыйнай ролі Дзмітраўца выклікаў і змяненні ў яго статусе. Невыпадкова гарадок быў выдзелены ў цэнтр намесніцтва.
У канцы XV ст. Дзмітраў быў шэраговым валасным цэнтрам. Маскоўекае наступленне падчас памежнай вайны ішло «у волость нашу [вялікага князя Казіміра. — В.Ц.] к Дмнтрову» або «на нашу волость на Дмнтров»¹⁰³. Згодна са спісам смаленскіх прыгарадаў, які быў складзены падчас перагавораў пачатку 1494 г. літоўскімі пасламі, Дзмітраў названы смаленскай воласцю, нічым непрыкметнай на фоне іншых валасцей, такіх як Ашчытаў, Пусты Мошчын, Мошчын, Вежкі, Тур’е і інш. Пры гэтым Бышкавічы, Залідаў, Апакаў, размешчаныя ў Павугор’і, названы гарадамі «з волостьмн»¹⁰⁴.
Вынікам няведання маскоўскімі ўладамі тэрытарыяльнай сістэмы ВКЛ з’яўляецца выпадак на пачатку 1494 г., калі баяры «спустнлн» літоўскім паслам «город Дмнтров»¹⁰⁵. Аднак тут магло мець значэнне і рэальнае веданне значэння гарадка, яго ўмацаванняў і падпарадкаванага наваколля, што, на думку масквічоў, вылучала Дзмітравец на фоне іншых валасных цэнтраў.
Неўзабаве зацверджаны пералік гарадоў і валасцей, якіх «поступнлся» Іван III вялікаму князю літоўскаму Аляксандру, быў складзены «нс того спнска, который спнсок послы далн» (спіс смаленскіх прыгарадаў), і ў ім Дзмітравец паранейшаму быў названы ў ліку валасцей¹⁰⁶.
Пэўныя змены ў статусе Дзмітраўца можна заўважыць пасля заключэння міру. У жніўні 1494 г. вялікі князь маскоўскі Іван III прадпісваў сваім «украннннкам» не ўступацца ў воласці вялікага князя Аляксандра Пагарэлае, Ашчытаў і Дзмітраўскую зямлю. Пры гэтым зноў ад імя Івана III было дабаўлена: «...н мы вь те волостн н землн cbohmb людем’ь вьступатнся не велнмь»¹⁰⁷. Такім чынам, Дзмітравец быў няўпэўнена вылучаны як цэнтр зямлі — даволі неакрэсленая адміністрацыйная адзінка.
Літоўскі бок, як і раней, працягваў лічыць Дзмітравец воласцю. У падрабязным апісанні «крнвд велнкнх» у адносінах да Дзмітраўца 1498 г. ён паслядоўна называўся воласцю («Дмнтровское нашое волостн», «волостн нашое Дмнтровское» і «тоежо Дмнтровское волостн»)¹⁰⁸. Статус Дзмітраўца так і не змяніўся.
Пасля далучэння да Вялікага Княства Маскоўскага, згодна з дамовай аб 6гадовым перамір’і 1503 г., рэгіён Павугор’я страціў сваё памежнае значэнне, а яго былыя буйныя ваеннаадміністрацыйныя цэнтры страцілі свой статус. Так, Залідаў, які
¹⁰² СЙРЙО. Т. 35. № 6. С. 20.
¹⁰³ Тамсама. С. 20; № 8. С. 37.
¹⁰⁴ Тамсама. № 24. С. 118.
¹⁰⁵ Тамсама. С. 120.
¹⁰⁶ Тамсама. С. 136.
¹⁰⁷ Тамсама. № 28. С. 152.
¹⁰⁸ Тамсама. № 56. С. 268.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
373
адыгрываў значную ролю ў кантролі над пераправай праз р. Угру каля яе вусця і з’яўляўся горадам — цэнтрам значнай акругі па абодвух баках р. Угры, у граматах 1503, 1508, 1526, 1537 г. быў пералічаны сярод валасцей, якія адносіліся да Апакава¹⁰⁹. Дзмітравец, відаць, ужо на пачатку XVI ст. быў пакінуты насельніцтвам, якое атабарылася ў сяле каля гарадка. I сяло гэтае яшчэ доўгі час было цэнтрам Дзмітраўскай воласці. Пра лёс гарадка сведчыць характарыстыка, якая з’явілася ў перамірнай грамаце 1503 г.: «городніца Дмнтровца»¹¹⁰. Звяртае на сябе ўвагу і змена яго назвы: ён стаў Дзмітраўцом, хаця ў складзе ВКЛ заўсёды называўся Дзмітравым. Тут, відавочна, адбілася жаданне адасобіць маскоўскі Дзмітраў (на р. Яхраме) ад былога літоўскага (на р. Угры). Гэтым жа можна патлумачыць і з’яўленне Дзмітраўца (а не Дзмітрава) у маскоўскім летапісанні XV ст. пры разглядзе падзей 1407 г.
У грамаце 1503 г. гарадзішча Дзмітравец пастаўлена першым у пераліку валасцей, якія адносіліся да такіх гарадоў, як Мцэнск, Любуцк, Сярпейск і Масальск. Новы адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Маскоўскага быў у стадыі фарміравання. 3 пералічаных гарадоў Дзмітравец мог бы адносіцца да Масальска — астатнія былі занадта далёка. Аднак не варта забываць пра блізкія да горада старыя маскоўскія ўезныя цэнтры, якія не было патрэбы называць у дамоваы, але якія маглі прэтэндаваць на адміністрацыйнае падпаракаванне нядаўна далучаных тэрыторый. У свой час наступленне і захоп Дзмітраўскай воласці ішлі з боку воласці Тур’е, a наогул — ад Мажайска. I сапраўды, у дух