• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ²аенных дзеянняў канца XV — пачатку XVI ст. паняццем Верхняокская (ці проста Окская) украйна М.К. Любаўскі ахапіў уладанні многіх князёў вярхоўяў Акі, a пасля пералічыў (не падзяляючы) спісы гарадоў, валасцей і сёл рэгіёна верхняй Акі з прытокамі, ракі Дзясны з прытокамі, ніжняга Сожа і верхняга Дняпра з перамірнай граматы 1503 г.³¹. На жаль, спроб лакалізацыі пералічаных валасцей і сёл у разгляданай працы зроблена не было.
       Такое было ўяўленне М.К. Любаўскага пра тэрыторыю Верхняокскага краю. Як бачым, гісторык прыйшоў да ўсведамлення вызначанага адзінства некаторай часткі зямель Верхняй Акі, сфармуляваў у адносінах да іх шэраг тэрмінаў, аднак усё ж не абгрунтаваў тэрытарыяльны склад, не даў канкрэтнага апісання тэрыторыі і меж Вярхоўскіх (Верхняокскіх) княстваў або Верхняокскага краю (украйны). Верагодныя прычыны гэтага — недахоп інфармацыі крыніц, якія былі выкарыстаны М.К. Любаўскім, а таксама абмежаванасць методыкі вывучэння тэрыторыі дзяржаўных утварэнняў вярхоўяў Акі. Ужыванне, напрыклад, метаду рэтраспекцыі, дазволіла б прыцягнуць больш шырокае кола крыніц. Дадзеныя археалогіі (відавочна, яіпчэ не даступныя М.К. Любаўскаму), матэрыялы Генеральнага межавання канца XVIII ст., іншыя крыніцы дапамаглі б ажыццявіць больш дэталёвае вывучэнне мясцовасці, якая даследавалася.
       Апанент М.К. Любаўскага, які зрэшты шмат у чым рухаўся за сваім калегам, Ф.І. Леантовіч выказаў свой погляд на гісторыю Верхняокскага рэгіёна. Па меркаванні даследчыка, «на паўночнаўсходняй ускраіне Севершчыны, у зямлі старажытных вяцічаў, па вярхоўях Акі з яе прытокамі, размяшчаліся старадаўнія ўдзелы рускіх князёў Чарнігаўскага дому, пад імем князёў вярхоўскіх [курсіў аўтара. — В.Ц.], якія валодалі сваімі радавымі вотчынамі на працягу ўсёй літоўскай
    
    ²⁸ Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 121.
    
    ²⁹ Тамсама. С. 122,124.
    
    ³⁰ Тамсама. С. 122.
    
    ³¹ Тамсама. С. 123—126.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    345
    
    эпохі, аж да далучэння Севершчыны да Маскоўскай дзяржавы»³². Па суседстве з Браншчынай Ф.І. Леантовіч вылучыў некалькі груп валасцей, якія былі звязаны паміж сабой сваяцтвам мясцовых ліній вярхоўскіх князёў. 3 іх найбольш значнай была група валасцейудзелаў, якая належала нашчадкам князя Сямёна Міхайлавіча Глухаўскага і Навасільскага і ўключала гарады Навасіль, Бялёў, Адоеў і Варатынск. Да другой групы былі аднесены ўладанні нашчадкаў князя Мсціслава Міхайлавіча Карачаўскага з удзеламі Карачаўскім, Кромскім, Казельскім, Масальскім, Перамышльскім, Ялецкім і Хацэтаўскім. Нарэшце, у трэцяй групе былі прадстаўлены нашчадкі князя Юрыя Міхайлавіча Тарускага князі Мезецкія і Гаўдырэўскія, якія валодалі, па меркаванні даследчыка, землямі ў басейне р. Жыздры, па суседстве з казельскімі і перамышльскімі валасцямі³³.
       Разглядаючы працэс распаўсюджвання ўлады ВКЛ у Верхняокскім рэгіёне, Ф.І. Леантовіч ішоў за М.К. Любаўскім, але пры гэтым прыводзіў уласныя назіранні, напрыклад, аб з’яўленні гаспадарскіх гарадоў, якія знаходзіліся ў непасрэдным распараджэнні вялікіх князёў літоўскіх. Так, Мцэнск і Любуцк, па меркаванні Ф.І. Леантовіча, належалі раней да Карачаўскага княства, але ўжо ў першай палове XV ст. кіраваліся вялікакняжацкімі намеснікамі³⁴.
       Характэрна, што з «вярхоўскімі» Ф.І. Леантовіч звязваў выключна ўладанні тых князёў, якія трапілі ў той ці іншы час пад уладу ВКЛ, але потым і ў той жа час служылі «на абодва бакі» Маскве і Літве. Нават называючы вярхоўскімі наіпчадкаў князя Юрыя Тарускага, гісторык не згадвае гарады Тарусу і Абаленск у складзе іх удзелаў. 3 тарускіх пазначаны толькі Мезецкія і Гаўдырэўскія князі, якія, дарэчы, валодалі валасцямі не толькі ў басейне р. Жыздры і наогул атрымалі іх толькі пасля ад’езду на службу да Вітаўта са складу ліквідаванага Карачаўскага княства. Памылковым з’яўляецца ўяўленне Ф.І. Леантовіча аб прыналежнасці верхняокскіх зямель да такога гісторыкагеаграфічнага рэгіёна, як Севершчына («верхняокская Севершчына», «вярхоўскія вобласці Севершчыны»)³⁵. Бяздоказнае і аднясенне Мцэнска і Любуцка да першапачатковай тэрыторыі Карачаўскага княства.
       Наступны этап у вывучэнні тэрытарыяльных фарміраванняў у вярхоўях Акі неабходна звязаць з імем С.М. Кучыньскага, які ў 1936 г. апублікаваў даследаванне «ЧарнігаўскаСеверскія землі пад кіраваннем Літвы»³⁶. Верхняокскі рэгіён яшчэ не стаў тэмай асобнага даследавання, аднак гісторык пазначыў асаблівую чарнігаўскую ўскраіну — Вярхоўскія княствы³⁷, чыёй тэрыторыі і межам надаў дастаткова шмат увагі.
       Першая частка вялікай працы даследчыка была прысвечана гістарычнай геаграфіі чарнігавасеверскіх зямель. Перш за ўсё абгрунтоўвалася сама назва вялікага рэгіёна для XIV і наступных стагоддзяў, які для таго часу не меў асноўнага цэнтра. 3 апорай на пісьмовыя крыніцы XIV—XVII стст. была прынята найбольш зручная, з пункта гледжання даследчыка, гісторыкагеаграфічная назва: Чарнігаўшчына або Севершчына, а таксама абагульненая — ЧарнігаўскаСеверскія
    
    ³² Леонтовнч Ф,й. Очеркм нсторнн лнтовскорусского права // Журнал Мнннстерства народного просвегцення. Ч. 290. Декабрь. СПб., 1893. С. 282.
    
    ³³ Тамсама. С. 282—283.
    
    ³⁴ Тамсама. С. 284.
    
    ³⁵ Тамсама. С. 289, 290.
    
    ³⁶ Kuczynski S. М. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy.
    
    ³⁷ Тамсама. S. 5.
    
    346
    
    Віктар Цемушаў
    
    землі³⁸. Вылучэнне асобага рэгіёна мела і дзяржаўнадынастычныя прычыны. Справа ў тым, што на разгляданай тэрыторыі кіравалі чарнігавасеверскія князі з дынастыі Вольгавічаў. Літоўскія Гедымінавічы з’яўляліся толькі іх пераемнікамі. У пэўным сэнсе чарнігаўскімі княствамі, на думку С.М. Кучыньскага былі і надзелы т.зв. вярхоўскіх князёў. Гэтыя князі вялі паходжанне ад князя Алега Святаславіча — родапачынальніка ўсіх чарнігавасеверскіх князёў, а дакладней ад Міхаіла Усеваладавіча Чарнігаўскага, прапраўнука Алега³⁹. Да ліку вярхоўскіх князёў былі аднесены: Навасільскія (Адоеўскія, Бялёўскія, Варатынскія), Карачаўскія (Масальскія, Ялецкія, Казельскія, Звянігародскія), Тарускія, Мезецкія, Барацкія, Абаленскія і неназваныя іншыя⁴⁰.
       Такім чынам, С.М. Кучыньскі па сутнасіці прыйшоў да высновы аб існаванні асобнага рэгіёна (які называўся таксама «Wierchowszczyzna»), які быў аб’яднаны адзіным паходжаннем мясцовых князёў і ўваходзіў у склад больш значнага тэрытарыяльнага фарміравання — ЧарнігаўскаСеверскай зямлі (быў адной з трох яе частак⁴¹). I калі астатнія чарнігавасеверскія землі, якія апынуліся ў складзе ВКЛ, узначальваліся прадстаўнікамі Гедымінавічаў або раздаваліся па жаданні вялікага князя літоўскага, то на тэрыторыі, блізкай да маскоўскіх меж, заставаліся ўладанні мясцовых (вярхоўскіх) князёў, якія з’яўляліся літоўскімі леннікамі⁴².
       Пры разглядзе знешніх чарнігавасеверскіх меж, С.М. Кучыньскі акрэсліў і паўночнаўсходні і ўсходні адрэзкі верхняокскіх зямель. Паводле яго слоў, «уладанні Вярхоўскіх княстваў на поўначы пераходзілі за Угру і Аку, маючы памежнымі пунктамі ў другой палове XIV ст. Масальск, Варатынск, Любуцк, Тарусу (якая, патрапіўшы пад маскоўскае панаванне, такім чынам аддзялілася ад групы іншых княстваў). Мяжа гэтая ўтрымалася без вялікіх змен да часу адпадзення чарнігавасеверскіх зямель ад Літвы»⁴³. Наадварот, усходняя мяжа зведала значныя змены. 3за татарскіх набегаў і аслаблення Чарнігава яна адсунулася на захад да вытокаў Данца, Псёла, Сейма і Аскола, ішла з поўдня на поўнач праз вытокі Зушы і Плавы (правыя прытокі Акі) і завяршалася каля Любуцка і Акі⁴⁴. У часы ж Вітаўта ўсходняя чарнігавасеверская мяжа вярнулася амаль да ранейшых сваіх абрысаў. Абапіраючыся на Спіс гарадоў Свідрыгайлы і літоўскаразанскую дамову 1427 г., С.М. Кучыньскі лакалізаваў большасць згаданых у абодвух дакументах населеных пунктаў і пасвойму правёў участак чарнігавасеверскай мяжы, палемізуючы пры гэтым з Я. НатансанамЛескім і Ф. Пятрунем. Два апошнія даследчыкі напісалі спецыяльныя працы, прысвечаныя ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага⁴⁵. Кола крыніц, якія былі выкарыстаны С.М. Кучыньскім, у параўнанні з папярэднікамі, не змянілася, аднак гісторык здолеў больш дакладна інтэрпрэтаваць абмежаваны набор звестак, што дазволіла не ўмоўна, а даволі дакладна пазначыць лінію мяжы ВКЛ 1й трэці XV ст. Звяртаючыся да разгляду асобных уладанняў («wlosci»), С.М. Кучыньскі перш за ўсё пазначыў агульнае геаграфічнае
    
    ³⁸ Kuczynski S. М. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzqdami Litwy. S. 31, 36.
    
    ³⁹ Тамсама. S. 37.
    
    ⁴⁰ Тамсама. Przyp. 32.
    
    ⁴¹ Тамсама. S. 44, 60—61.
    
    ⁴² Тамсама. S. 44.
    
    ⁴³ Тамсама. S. 42.
    
    ⁴⁴ Тамсама.
    
    ⁴⁵ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej; Петрунь Ф. Східна межа Велнкого Князівства Лнтовського в 30х рр. XV ст.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    347
    
    месцазнаходжанне Вярхоўскіх княстваў: над рэкамі Угрой і Акой на поўнач і ўсход ад валасцей Бранскай, Трубяцкой і Курскай⁴⁶. Княствы дзяліліся на тры вялікія комплексы: навасільскі, карачаўскі і мезецкатарускі. У XIV і пачатку XV ст. Вярхоўскія княствы так і называліся па імёнах сваіх князёў, але ўжо ў першай палове XV ст., па словах С.М. Кучыньскага, з’явілася агульная назва князёў — «вярхоўскія»⁴⁷. Такім чынам, паведамленне граматы 1449 г. было няправільна растлумачана гісторыкам, які палічыў «вярхоўскімі» не толькі Навасільскіх князёў.
       Далей даволі падрабязна, з апорай на пісьмовыя крыніцы і разам з крытыкай папярэдніх даследаванняў, С.М. Кучыньскі рэканструяваў тэрыторыі і межы трох Вярхоўскіх княстваў (Навасільскага, Карачаўскага і МезецкаТарускага). Пры апісанні Навасільскага княства была зроблена выснова пра існаванне рэшты былых чарнігаўскіх зямель (воласць Забярэга) у асяроддзі маскоўскіх уладанняў на поўнач ад р. Угры і Акі. Але, у той жа час, адмаўлялася паўсюднае распаўсюджванне адарванасці часткі ўладанняў княстваў ад асноўнага масіву іх зямель. Так, С.М. Кучыньскі выразна аддзяліў старажытныя навасільскія ўладанні ад тых, якія былі атрыманы Варатынскімі князямі ад вялікага князя літоўскага пасля 1455 г., верагодна, у карачаўскіх землях: «Яны не былі дзядзінай навасільскай, а толькі наданнем»⁴⁸.
       Карачаўскае княства, па назіранні С.М. Кучыньскага, займала вельмі шырокую прастору. «На поўначы яно межавала са Смаленшчынай (Масальск) і Маскоўшчынай (Звянігарад), на ўсходзе з Навасілыпчынай (Карачаў, Казельск) і разанскапронскімі ўладаннямі (Ялец), на поўдні з літоўскай Севершчынай і на захадзе з Севершчынай і смаленскімі землямі»⁴⁹. Важна наступнае апісанне ўсходняй мяжы княства, якая, на думку С.М. Кучыньскага, ішла ад вытокаў р. Акі на поўнач і месцамі саступала часткі правабярэжжа гэтай ракі (у р