• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    346
    X. Цень расійскай гегемоніі
    насельніцтвам 1,2 млн. чалавек. Толькі невялікая тэрыторыя, населеная пераважна беларусамі (Беластоцкая акруга), адышла да Прусіі, але ў 1807 г. і яна апынулася пад расійскай уладай.
    25 лістапада 1795 г. у Горадні кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі добраахвотна адмовіўся ад кароны. Праз гвалт і кроў моцныя суседзі перагарнулі апошнюю старонку гісторыі Рэчы Паспалітай. 3 яе канцом перастала існаваць і Вялікае Княства Літоўскае, а Беларусь была на доўгія часы ператворана ў частку Расійскай імперыі.
    Пасляслоўе
    Свабода  наймілейшая і найудзячнейшая, пад ёю мы нарадзіліся, жывем і хочам яе цэлую, непарушаную нашчадкам сваім пакінуць.
    Беларуская шляхта Полацкага ваяводства, 1605 г.
    Спадчына Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, зніклых з карты Еўропы ў лістападзе 1795 г., належыць тым сучасным народам, продкі якіх стваралі і баранілі супольную дзяржаву. Самай незапатрабаванай яна застаецца ў Беларусі, дзе ўкаранелыя з савецкіх часоў трактоўкі і вобразы даўняга мінулага ўсё яшчэ чакаюць перагляду і пераацэнкі. Між тым, менавіта ў той незвычайнай дзяржаве беларусы і сфармаваліся як народ. Унутраныя непаразуменні і канфлікты не вызначалі сутнасці ўзаемаадносін народаў у ВКЛ, тым больш не заміналі беларусам і літоўцам абараняць незалежнасць свайго гаспадарства. Гэта была адкрытая еўрапейская дзяржава, і нідзе ніводным запісам яе прававых нормаў ніяк не абмяжоўваўся выезд падданых вялікага князя ці прыезд чужаземцаў. «Самі ведаеце, што дзяржава яго міласці гаспадара цалкам адкрытая, і кожны мае права прыехаць і ад’ехаць», — нагадваў на віленскім сойме 1551 г. вялікі князь Жыгімонт II. Яго папярэдніку Жыгімонту I Старому належала трапнае азначэнне раўнапраўя: «Як багатым і панам..., так і ўбогаму кожнаму справядлівасць аднолькавая павінна быць захаваная». Такое разуменне добрага ўнутранага ладу моцна кантраставала з вядомым вы
    348
    Пасляслоўе
    казваннем «Усе халопы!», аўтарства якога гісторыкі прыпісваюць Васілю III, чый сын Іван IV праз тэрор завяршыў усталяванне рэжыму агульнага прыгону ў суседнім Маскоўскім царстве.
    У даўнім супрацьстаянні Вільні з гэтым суседам з канца XV ст. вызначальнай стала экспансія Маскоўскай дзяржавы. ВКЛ заставалася яе супернікам, але ніяк не небяспечным ворагам, пра што часта можна прачытаць у расійскіх гісторыкаў. 3 таго часу ў войнах, што распачыналіся адна за другою, больш цярпела Вялікае Княства, а Маскоўская дзяржава нішчыла бліжэйшую да сябе Беларусь, павялічваючыся за кошт яе тэрыторыі і яе ж народа. Пакуль, шукаючы абароны, станы Вялікага Княства не пагадзіліся на рэальную унію з Каронай Польскай. Люблінскі акт змяніў баланс сілаў і прадвызначыў лёсы народаў, якія ўвайшлі ў Рэч Паспалітую.
    У XVI ст., калі абсалютныя манархіі або наогул ліквідоўвалі органы станавага прадстаўніцтва, або дапускалі толькі іх фармальнае існаванне, у Рэчы Паспалітай аформіўся лад шляхецкай дэмакратыі. У нашай гістарыяграфічнай традыцыі ён дасюль пагардліва крытыкаваўся, у лепшым выпадку недаацэньваўся. Між тым, у Еўропе XVI—XVII ст. не існавала іншай дзяржавы, дзе б асоба свабоднага чалавека карысталася такімі шырокімі публічнымі правамі, як у Рэчы Паспалітай. У гэтым яна далёка апярэдзіла практыку нават больш развітых еўрапейскіх краінаў. Створаная тут збалансаваная форма ўлады (forma mixta) дазваляла спалучаць інтарэсы манарха, арыстакратыі і павятовай шляхты. Цэнтральныя органы ўлады (кароль і сойм) ураўнаважваліся земскімі органамі самакіравання — соймікамі, якія валодалі паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Дзяржаўная палітыка вызначалася супольна — манархам, сенатам і шляхтай. Планы агрэсіі ці парушэнне падставовых законаў свабоды і дэмакратыі стрымліваліся пратэстам і супрацівам палітычнага народа.
    Шляхцічы, якіх гістарыяграфічная традыцыя БССР падавала адно ў іпастасі прыгнятальнікаў і свавольнікаў, а таксама мяшчане вольных гарадоў, утваралі супольнасць грамадзянаў, або на тагачаснай мове — «абывацеляў». Гэты тэрмін вытварыла сама шляхта, для якой «абывацельства», грамадзянскасць асацыявалася з пянятптямі свабоды і роўнасці. Заангажаваныя ў палітычнае жыццё сваёй дзяржавы, лёсам якой праймаліся, грамадзяне бралі актыўны ўдзел у соймах, з’ездах і сойміках. Соймікі ж былі добрай школай грамадзянскага выхавання і палітычнай культуры, якую найлепш характарызавала ўсведамленне сваіх правоў, самакаштоўнасць асобы і абвостраная прывязанасць да свабоды. Дзвесце гадоў ас
    Пасляслоўе
    349
    мейваныя прыхільнікамі манархізму «залатыя вольнасці» япічэ тады забяспечвалі абывацелям усёй Рэчы Паспалітай права выказваць уласную думку, і калі яна не прызнавалася —дамагацца палітьгчнага эфекту, выступаючы з пратэстам.
    Вось жа для беларускіх абывацеляў Рэч Паспалітая была гэтакай сама сваёй, як і для польскіх. У канцы XVI — пачатку XVII ст., у перыяд найвышэйшага развіцця палітычнай культуры ў гэтай дзяржаве, паняцці свабоды і айчыны сталі сінанімічнымі для ўсяго яе рыцарства. Свабода, заснаваная на праве, увасабляла тут галоўную каштоўнасць як польскай, так і беларускай шляхты. Невыпадкова Андрэй Рымша натхнёна пісаў, што ліцвіны не прывыклі да той няволі, якая пануе ў Маскоўскім царстве, што ў іх — «святая свабода ў вялікай пашане», а Леў Сапега палічыў магчымым назваць суайчыннікаў «шчаслівым народам» на той падставе, што «собе права яко найболыіше сторожы посполнтое вольностп творылн».
    Апраўданы палітычна Люблінскі акт быў карысны і ў перспектывах эканамічнага ды культурнага развіцця. Аднак наступствы аб’яднання з Каронай паступова абвастрылі ўнутраныя канфлікты ў шматнацыянальнай і шматканфесійнай дзяржаве. Дапоўненае царкоўнай уніяй, названаю сучаснікамі «расколам у рускім народзе», яно спарадзіла зерне таго сацыяльнага і рэлігійнага антаганізму, які ўжо з наступнага стагоддзя губіў Рэч Паспалітую знутры. Пачаткам яе заняпаду стала казанкае паўстанне Багдана Хмяльніцкага. Няўдачы ўкраінскага гетмана і слабая падтрымка яго праграмы ў беларускіх паветах, дзе нават праваслаўная шляхта засталася на баку законнай улады, што ці не ўпершыню выявіла істотнае адрозненне гістарычнага шляху Беларусі ад Украіны, былі абумоўлены мацнейшым дзяржаўным патрыятызмам мясцовага рыцарства ды мяшчанства, фактам існавання тут грамадзянскай супольнасці. Але «хмяльніччына» давяла да інтэрвенцыі Маскоўскага царства, якая стала найцяжэйшым вьшрабаваннем на жыццёвасць гэтай сама супольнасці. Пад час вайны Аляксея Міхайлавіча праваслаўная частка насельніцтва Беларусі мусіла выбіраць паміж уладай аднавернага цара і сваёй дзяржавай, прадстаўленай каталікамі. Вось жа нават у гады найцяжэйшага крызісу, калі і Вялікага Княства, і Рэчы Паспалітай як дзяржавы ўжо амаль не існавала, у Беларусі заставаўся «народ вольньр>, які захоўваў вернасць «мілай Айчыне» і бараніў яе каштоўнасці.
    Войны сярэдзіны XVII ст. прывялі Беларусь ад дынамічнага развіцця гарадоў і росту насельніцтва да эканамічнага і дэмаграфічнага рэгрэсу. Страты і змены, выкліканыя ваеннай катастрофай, былі настолькі вялікія, што адбыўся разрыў пераемнасці. Беларуская
    350
    Пасляслоўе
    гісторыя XV—XVII ст., калі этнічны беларускі народ меў свае палітычныя і культурныя цэнтры, не атрымала свайго непасрэднага кантынуітэту ў непазнавальна змененай войнамі Рэчы Паспалітай.
    Бясспрэчна, Рэч Паспалітая мела нямала хібаў, якія крытыкаваліся яшчэ яе сучаснікамі. Але бадай галоўны недахоп рэспублікі таіўся ў тым, што яна не здолела бараніцца. Падобны лад мог існаваць толькі пры адсутнасці пагрозы яго знішчэння звонку. У рэальнай жа сітуацыі ад рэспублікі да тыранічнага рэжыму можна было перайсці ў адзін момант. Ідэолаг «залатых вольнасцяў» Анджэй Максімільян Фрэдра небеспадстаўна перасцерагаў, што свабодзе толькі там нічога не пагражае, дзе яе наогул няма. Таму шляхта так зацята пільнавала свае кардынальныя правы, заклапочанасць якімі абярнулася неўспрыманнем рэформаў і недахопам адказнасці за лёс усёй дзяржавы. Недаравальная палітычная недальнабачнасць, а потым падступная апека больш моцных суседзяў не дазволілі дастасаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай да новых міжнародных рэаліяў. Урэшце адбылося тое, што змрочна прадказваў яшчэ Ян Казімір на сойме 1668 г., калі папярэджваў, што без сур’ёзных рэформаў дзяржаўнага ладу Рэч Паспалітая загіне: «Казак і Маскаль прыгорнуць людзей, блізкіх да іх па мове, і нават ВКЛ сабе возьмуць. Брандэнбургія забярэ Вялікаполыпчу і Прусію, аўстрыйскі ж дом падумае пра Кракаў і Русь». Памятайма, аднак, што дзяржава многіх народаў і рэлігіяў загінула не ад унутраных канфліктаў і не сама па сабе.
    Цяпер паміж намі ды пакаленнямі Францішка Скарыны і Канстанціна Астрожскага, Васіля Цяпінскага і Філона КмітыЧарнабыльскага, Астафія Валовіча і Льва Сапегі, Казіміра Лышчынскага і Самуэля Корсака зеўрыць глыбокі разрыў. Аднак яны блізкія нам духоўна, а іх часы з усімі дасягненнямі і драмамі, трывогамі і надзеямі выклікаюць жывы сантымент. I калі мы хочам хоць нешта вынесці са сваёй Гісторыі, досвед і каштоўнасці гэтых «міласнікаў вольнасці» не павінны заставацца незапатрабаванымі.
    Сёння, калі палітыкі ўскладваюць свае спадзяванні на парламентарызм і грамадзянскую супольнасць, калі дзяржавы постсавецкай прасторы шукаюць формаў найлепшага суіснавання ды інтэграцыі ў вольную Еўропу, гістарьгчныя шляхі Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай вартыя асаблівай увагі. Беларусі (гэтаксама, як Літве, Польшчы і Ўкраіне), належаць багаты вопыт дэмакратычнага ладу і глыбокія традыцыі парламентарызму. У вялікай дзяржаве, якая паўстала і трымалася не сілаю зброі, а ідэямі публічнага дабра і грамадзянскай супольнасці, нашыя народы пражылі не адно стагоддзе, умеючы добра ладзіць між сабою.
    Бібліяграфія
    Абецедарсклй Л.С. Белорусы в Москве XVII в. Мннск, 1957.
    Абецедарсклл Л. С. Белоруссля л Россля: Очеркл русскобелоруссклх связей второй половлны XVI—XVII вв. Млнск, 1978.
    Александров Д.Н., Володлхлн Д.М. Борьба за Полоцк междуЛлтвой іі Русью в XII—XVI вв. Москва, 1994.
    Алексеев Л.В. Полоцкая земля (Очеркл лсторлл Северной Белоруслл в IX—XIII в.). Москва, 1966.
    Алексеев Л.В. Домонгольская архнтектура Полоцкой землл в лсторлческомосмысленлл//РосслйскаяАкадемля. 1996. 2.