• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Добра ўсведамляю, што многія беларускія вучоныя ведаюць нашмат больш за мяне. Суцяшае, аднак, вядомае выказванне Нормана Дэвіса: «Укладам гісторыка ў гісторыю не ёсць выключна веды па прадмеце...». Ведаю, што кніга можа (і павінна!) выклікаць спрэчкі. Сённяшні гісторык разумее, што колькі б ён ні падпарадкоўваўся імператыву аб’ектыўнасці, быць дарэшты бесстароннім не зможа. Мне важна было звярнуць увагу на традыцыйна незаўважаныя ў папярэдніх сінтэзах аспекты нашага мінулага, паспрабаваць
    8
    Прадмова
    зірнуць на яго з перспектывы правоў чалавека, адцяніць ганьбаваны феномен шляхецкай дэмакратыі і самакіраванне магдэбургскіх гарадоў, першыя формы грамадзянскай супольнасці і еўрапейскі кантэкст мінулага Беларусі наогул.
    Прыкладзеная бібліяграфія не прэтэндуе на паўнату, аднак уяўлялася немэтазгодным абмяжоўваць яе толькі класічнымі, падставовымі і найноўшымі выданнямі. Паколькі сучаснай гістарычнай бібліяграфіі ў Беларусі проста няма, з практычнанавуковых інтарэсаў у прыкладзены спіс уключана максімальная колькасць кніжных пазіцый, якія дагэтуль не страцілі значэння.
    Аддаючы на суд чытачоў Нарыс гісторыі Беларусі, спяшаюся падкрэсліць, што гэтай кнігі не было б без дапамогі вялікага кола добразычліўцаў. Перадусім дзякую акадэміку Яраславу Ісаевічу, праф. Ежаму Клачоўскаму, праф. Анджэю Каміньскаму і праф. Адаму Мальдзісу за прапанову ўвайсці ў калектыў аўтараў сінтэтычных прац па гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы і Ўкраіны (1992). За каштоўныя парады і падказкі шчыра абавязаны маім рэдактарам Алегу Трусаву і праф. Анатолю Грыцкевічу. Найглыбейшую ўдзячнасць выказваю рэцэнзентам акад. Юліушу Бардаху і праф. Анджэю Каміньскаму, чыя крытыка была для мяне асабліва дарагой. На сустрэчах згаданага калектыва канцэпцыя кнігі неаднаразова была прадметам супольнага абмеркавання, за ўдзел у якім і падтрымку хацеў бы падзякаваць Адомасу Бутрымасу, Яраславу Грыцаку, Ганне Дылёнговай, Губэрту Лашкевічу, Антанасу Кулакаўскасу, Браніславу Макоўскаму, Яну Скарбку, Юозасу Тумялісу, Захару Шыбеку і Наталлі Якавенка. Урэшце самую глыбокую ўдзячнасць выказваю маім сябрам, якія заўжды дапамагалі ў пошуку літаратуры — Моніцы Банькоўскай ды Лявону Юрэвічу, а таксама маім родным, што натхнялі і падтрымлівалі духоўна.
    Выданне адрасуецца шырокай аўдыторыі. Як канцэнтраваны выклад гісторыі Беларусі яно можа выкарыстоўвацца ў якасці дапаможніка на адпаведных курсах ВНУ, а таксама быць прыдатнай для чытання кожнаму, хто знаёміцца з беларускай гісторыяй самастойна. Спадзяюся, кніга часткова задаволіць патрэбу суайчыннікаў у ведах па няпростай гісторыі нашай краіны і паспрыяе стварэнню больш праўдзівага вобраза беларускага мінулага.
    Уступ
    Назва краю і народа
    Сярод вядомых аўтэнтычных крыніц, якія непасрэдна тычацца гісторыі земляў сучаснай Беларусі, назва «Белая Русь» упершыню згадана ў ананімным лацінамоўным рукапісе другой паловы XIII ст., які быў параўнальна нядаўна выяўлены ў Дубліне амерыканскім гісторыкам Марвінам Л. Колкерам. Аўтар тэксту каталіцкі місіянер, паміж іншага, запісаў, што яго калега Вайслан (Vaislanum) «прапаведуе слова Божае на Белай Русі». Праз стагоддзе «Белую Русь» неаднаразова згадваў у вершах паўднёванямецкі паэт Пётр Зухэнвірт, які апісваў ваенныя прыгоды братоўрыцараў, што ваявалі з Вялікім Княствам Літоўскім, Ноўгарадам і Псковам. 3 Інфлянтаў яны траплялі на тэрыторыю «Белай Русі», якую можна лакалізаваць у раёне Полацка і Пскова. У паведамленні польскага храніста Яна Чарнкоўскага (1300—1387) за 1382 г. гэтая назва ўпершыню звязана з канкрэтным горадам: літоўскі князь Кейстут, паланіўшы Ягайлу, загадаў пасадзіць яго разам з маці ў «castro Albae Russiae, Polock dicto». Гэтыя лацінамоўныя тэксты і з’яўляюцца самымі раннімі крыніцамі, у якіх сустракаецца першапачатковая форма цяперашняй назвы Беларусі. Заўважым, што тэрмін «Белая Русь» упершыню сустракаецца ў помніках лацінскага пісьменства і ўжываеода ў іх як іншаназва.
    У крыніцах, створаных на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, першыя прыклады выкарыстання назвы «Белая Русь» фіксуюцца ў XV ст. У прыватнасці, яна згадваецца ў вядомым пасланні мітрапаліта Місаіла да папы, датаваным 1476 г. Аднак
    10
    Уступ
    пастаяннай геаграфічнай прывязкі гэтая назва яшчэ не мела. У нямецкай хроніцы Ульрыха Рыхенталя, напісанай у 1420я г., гарадамі Белай Русі названы Полацк, Віцебск, Смаленск і Берасце. Праўда, у лістах Прускага ордэна да чэшскага караля Вацлава IV (1378—1419) за 1412—1413 г., у якіх таксама згадваецца «Weissen Rewsen», пад ёю разумелі землі паза межамі дзяржавы Вітаўта. На некаторых еўрапейскіх картах XV — пачатку XVI ст. подпісам «Белая Русь» пазначана тэрыторыя Маскоўскага княства. Так часам называлі Маскоўскую дзяржаву ў сваіх апісаннях заходнееўрапейскія аўтары пасля захопу Іванам III (1462—1505) Ноўгарада Вялікага. Аднак выкарыстанне гэтай назвы ў дачыненні да Маскоўскай Русі мела чыста палітычны сэнс. Як этнаграфічна— тэрытарыяльнае вызначэнне яна ніколі там не ўжывалася.
    У другой палове XVI ст. «Белая Русь» у многіх крыніцах мела ўжо больш дакладную геаграфічную лакалізацыю. Польскія гісторыкі Марцін Кромер (1512—1589) і Аляксандр Гвагнін (1534—1614) лічылі ёю Падзвінне і Падняпроўе. I ў дзяржаўных дакументах Вялікага Княства Літоўскага (напрыклад, у прывілеі караля Стэфана Баторыя (1576—1586) рыжскім купцам ад 1581 г.) «Белая Русь» фігуруе як назва адной з правінцый гэтай дзяржавы (побач з Літвой, Жамойцю, Інфлянтамі). Прыкладна з 1620х г. колькасць выпадкаў выкарыстання гэтага тэрміна ў крыніцах рэзка ўзрасла, а яго геаграфічны змест выразна акрэсліўся. Гэта была найперш паўночнаўсходняя частка этнічна беларускай тэрыторыі, Падзвінне і Падняпроўе — Віцебскае, Полацкае, Мсціслаўскае, Смаленскае і часткова Менскае ваяводствы. З’явілася і вытворная назва «беларусцы». Так называлі сябе жыхары этнічнай Беларусі з канца XVI ст.: «родам ліцвін беларусец Ашмянскага павету», «літоўка беларуска Мсціслаўскага павету», «беларусец Лідскага павету», «віцебчанін беларусец пасадскі чалавек» і г.д. Слова «ліцвін», «літоўскі» азначала тут прыналежнасць да дзяржавы, а «беларусен» — этнічнарэлігійную самаакрэсленасць. Адначасова ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі (за выняткам заходняй) у якасці вызначэння, якое дамінавала да XVII ст., выступаў старадаўні ўсходнеславянскі этнонім і канфесіонім «Русь» ды яго вытворныя «русіны», «рускі народ». Апошнія ў роўнай ступені тычыліся і Ўкраіны.
    Так этнанімічная назва «Белая Русь», якая не ахапіла яшчэ ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў, ужо ў XVII ст. трывала замацавалася за большай часткай краю і стала пераносіцца на яго жыхароў. Паказальна, што тады і ў Заходняй Еўропе ўяўленні пра Белую Русь
    Назва краю і народа
    11
    набывалі большую дакладнасць. Напрыклад, на карце Гільёма дэ Баплана сярэдзіны XVII ст. да яе аднесены Полацкае, Віцебскае, часткі Менскага і Мсціслаўскага ваяводстваў, на іншых тагачасных картах — увесь абшар паміж Дзвіной і Прыпяццю. А габсбургскі пасол Аўгустын Маерберг, які ездзіў праз Вялікае Княства ў Маскву, у апісанні падарожжа (1661) аднёс да Белай Русі землі «паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною з гарадамі Наваградкам, Менскам, Мсціславам, Смаленскам, Віцебскам і Полацкам ды іх акругамі».
    Цяперашняя форма назвы Беларусь стала ўжывацца ў канцы XVIII—XIX ст., а яе пашырэнне на ўсю сучасную тэрыторыю краіны адбывалася яшчэ пазней і было звязана з развіццём нацыянальнага руху ды працэсамі фармавання беларускай нацыі. Аднак, нягледзячы на позняе замацаванне тэрміна «Беларусь», яго выкарыстанне ў тэрытарыяльным плане ўяўляецца апраўданым і для асвятлення папярэдняй гісторыі краіны. Пісаць пра сярэднявечную тэрыторыю нашай зямлі як пра Беларусь, думаю, не менш правамерна, чым называць Расіяй абшары Паўночна— Ўсходняй Русі X—XV ст., што робяць расійскія гісторыкі, або гаварыць пра палеаліт Полыпчы. Рэтраспектыўнае выкарыстанне азначэнняў «Беларусь», «беларускі» ў дачыненні да часоў, якія папярэднічалі з’яўленню выразных этнаграфічнакультурных асаблівасцяў краіны, неабходнае для фіксавання кантынуітэту яе гісторыі.
    Тэрыторыя і прыродныя ўмовы
    Беларусь знаходзіцца на захадзе старажытнай УсходнеЕўрапейскай раўніны, на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў. Яе цяперашняя плошча 207,6 тыс. кв. км, а насельніцтва на 2000 г. складала 10,3 млн. чалавек.
    Краіна не мае выхаду ні да мора, ні да гораў. Межы Беларусі з Літвой, Латвіяй, Расіяй, Украінай і Полыпчай не звязаны з істотнымі прыроднымі рубяжамі ці перашкодамі. Большую частку яе паверхні ўтвараюць раўніны і нізіны, а ўзвышшы не займаюць і трэцяй часткі плошчы краіны. Асноўныя формы рэльефу сфармаваліся яшчэ ў ледавіковы перыяд. Выгляд тэрыторыі і сетка рэк атрымалі блізкія да цяперашніх рысы яшчэ каля дзевяці—пяці тысячагоддзяў назад. Марэнныя ўзгоркі чаргуюцца тут з раўнінамі ды азёрнабалотнымі нізінамі, асабліва на поўдні, дзе прырода захавала больш
    12
    Уступ
    старажытнае аблічча. Галоўныя рэкі — Дзвіна, Дняпро, Нёман і Прыпяць, прытокі якіх густой сеткай пакрываюць тэрыторыю ўсяго краю ды звязваюць яе ў адно цэлае. Водасістэмы Дзвіны і Нёмана, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора, аддзелены ад Дняпроўскага басейна шырокай чарадой узвышшаў, працягнутай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход Беларусі. На поўначы, у Паазер’і рэльеф мае выразна марэнна—ледавіковыя формы. Сярод забалочаных нізін і раўнін тут засталася найбольшая колькасць азёр, пакінутых апошнім ледавіком. Цэнтральная частка тэрыторыі Беларусі ўзвышана, таму яна заселена шчыльней за іншыя раёны і лепш гаспадарча асвоена. Поўдзень краіны ахапіла вялікая прыледавіковая раўніна, значную частку якой займае Беларускае Палессе — моцна забалочаная нізіна ў басейне Прыпяці, нахіленая на ўсход.
    Клімат Беларусі ўмерана—кантынентальны і вільготны, які фармуецца пераважна пад уплывам палярнамарскога паветра. Глебы малаўрадлівыя, пясчанагліністыя ці пясчаныя, толькі зрэдку — дзярновападзолістыя, а на поўдні — тарфяністыя. Галоўным прыродным багаццем краю здаўна былі лясы, якія густым масівам пакрывалі ўсю яго паверхню. 3 XVIII ст. іх высечка набыла знішчальны характар, але ў XIX ст. лясы ахаплялі яшчэ больш за палову тэрыторыі Беларусі, і нават цяпер лясное покрыва займае каля 1/3 плошчы краіны. Асабліва багатыя лесам Падзвінне ды басейн Бярэзіны. Беларускі лес змешаны, але ў цэлым на сухіх землях дамінуюць хваёвыя, а ў забалочаных раёнах — вольха і бяроза.