Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
1.4. Русь і варагі
23
звася Руская земля». У летапісах гэты полісемантычны тэрмін да другой паловы XIII ст. сустракаецца сотні разоў і азначае то войска, то тэрыторыю, то мову, то веравызнанне. Першапачаткова ў сацыяльным плане «русь» — гэта толькі дружына князя, яго «рыцарства» і адміністрацыя, а «Руская зямля», «Русь» — гэта падуладная ім тэрыторыя, дзяржава. У геаграфічным сэнсе з X ст. так называлі землі Сярэдняга Падняпроўя з гарадамі Кіеў, Чарнігаў і Пераяслаў. Арабскія і грэцкія аўтары часта выкарыстоўвалі гэты тэрмін у дачыненні да ўсіх усходніх славян дзеля таго, каб адрозніваць іх ад іншага славянства. Да таго ж, для іх увесь усходнеславянскі свет атаясамліваўся з самым моцным княствам — Кіеўскім, якое і называлася «Руссю». У летапісах XII ст. Полацк, Смаленск і Ноўгарад (як і шэраг іншых усходнеславянскіх гарадоў) яшчэ не лічыліся ні «Руссю», ні «Рускай зямлёй». Напрыклад, «Аповесць мінулых гадоў» выразна супрацьпастаўляе «Рускай зямлі» Полацкую ды Смаленскую. Як вядома, асноўнае насельніптва тагачаснай Беларусі да сярэдзіны — другой паловы XII ст. выступала ў пісьмовых крыніцах пад старымі племяннымі назвамі: найменне дрыгавічы ў летапісах выкарыстоўвалася да 1149, крывічы — да 1162, радзімічы — да 1169 г. Больш за тое, канкрэтны аналіз зместу летапіснага тэрміна «Руская зямля» пераконвае, што большая частка тэрыторыі ўсходніх славян не належала да яе. Напрыклад, у «Слове пра паход Ігараў» аўтар выкарыстаў гэтае азначэнне дзесяткі разоў, але ніводнага разу ім не маюцца на ўвазе ўсе ўсходнеславянскія княствы. Так што формула «ўся Руская зямля» ніяк не можа лічыцца тоеснай усім усходнім славянам.
Гэты факт пярэчыць даўнім сцвярджэнням, быццам славяне ўсёй Русі ўсведамлялі сябе адзіным народам. Агульнапрынятая раней у савецкай гістарыяграфіі тэорыя старажытнарускай народнасці, згодна з якой у Кіеўскай Русі сфармаваўся адзіны ўсходнеславянскі народ, раздзелены пазней палітычнымі межамі на ўкраінцаў, беларусаў і вялікарусаў, адпавядала не столькі інтарэсам навукі, колькі ідэалагічнай кан’юнктуры часу. Цяперашняя навука дастаткова скептычна ставіцца да самой магчымасці існавання такой народнасці. Факты пераконваюць хутчэй у адваротным, у тым, што адзінай этнакультуры на Русі XI—XII ст. не было. У кожным разе, наяўнасць такой гамагеннай супольнасці немагчыма даказаць. Тэзісы пра адзіную мову, культуру, самасвядомасць і тэрыторыю нічым сур’ёзна не абгрунтаваны. Як вядома, у этнічным плане імперыя Рурыкавічаў была вельмі неадна
24
I. Вытокі
родная. Апрача ўсходніх славян і скандынаўскага элемента, яе тэрыторыю насялялі балты, уграфіны і народы цюркскага паходжання. Жыхароў вялізнай дзяржавы, раздзеленых яшчэ межамі племянных саюзаў, нішто не лучыла ў адну супольнасць. Агульную пісьмовую мову ніяк не выпадае лічыць этнакансалідуючым фактарам. Яе ролю хутчэй можна было б параўнаць з роляю лаціны ў каталіцкай Еўропе. Простая ж мова жыхароў Ноўгарада, напрыклад, мяркуючы па берасцяных граматах, у XI ст. істотна адрознівалася ад мовы кіяўлян, і гэтае адрозненне з цягам часу ўзрастала. У культурным сэнсе Русь уключала ў сябе шмат роднасных, але відавочна асобных этнамоўных кампанентаў, вялікі комплекс лакальных культур. Агульная для цэлай Русі гарадская культура ахоплівала ў той час зусім нязначную частку насельніцтва — ад 2 да 5 %, тады як абсалютную большасць жыхароў складаў кансерватыўны вясковы люд, прычым сярод жыхароў тут пераважалі яшчэ аўтахтоны, нават не славяне. «Не можа быць і размовы пра нейкую супольную народную культуру Старажытнай Русі», — падкрэсліў у спецыяльным даследаванні сучасны гісторык Вадзім Вілінбахаў.
Большменш адзінай Русь была толькі ў дзяржаўнапалітычным плане, але дзяржава не магла ліквідаваць племянных межаў. Ды і яе адзінства нельга перабольшваць. Пра гэта ў свой час аб’ектыўна выказваўся расійскі гісторык права Васіль Сергеевіч: «Наша старажытнасць не ведае адзінай дзяржавы Расійскай; яна мае справу з мноствам невялікіх дзяржаў, якія суіснавалі адначасова». Такімі невялікімі дзяржавамі былі і старажытныя княствы на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
II. Першыя дзяржавы Беларусі
IL1. Полацкае княства
Кансалідацыя групоўкі крывічоў у Беларускім Падзвінні ўжо ў канцы VIII—IX ст. завяршылася ўтварэннем іх асобнага, згаданага ў летапісе «княжання», цэнтрам якога стаў Полацк. Пра Полацк упершыню гаворыцца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 г. у паведамленні аб «прызванні» варагаў Рурыка, Сінявуса і Трувора ў Паўночную Русь. Летапісец адзначыў, што Полацк, як і Смаленск, пра «княжанне» якога ў той жа крыніцы яшчэ нічога не гаворыцца, быў заснаваны крывічамі. Беларускія археолагі даказалі, што горад паўстаў прынамсі на стагоддзе раней за яго першую згадку ў летапісе. Да апошняй трэці IX ст. полацкія крывічы не залежалі ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада. Тэзіс пра яго раннюю падпарадкаванасць гэтым цэнтрам не пацвярджаецца крыніцамі. Толькі ў 870х г. варажскія князі Аскольд і Дзір, што сядзелі ў Кіеве, ажыццявілі паход на Полацк і «воеваша полочан» (пад летапіснымі палачанамі трэба разумець не толькі крывічоў, але ўсё насельніцтва княжання). He выключана, што яны і ўключылі цэнтр полацкіх крывічоў у арбіту ўплываў Кіева, але гэта не больш чым дапушчэнне. У кожным разе, пры князі Алегу, які аб’яднаў дзяржаву, Полацк зноў не падначальваўся Кіеву.
У другой палове X ст. на тэрыторыі Беларусі было ўжо два княжанні: летапіс паведамляе, што ў Полацк прыйшоў «зза мора» княжыць Рагвалод, а ў Тураве сядзеў Тур. Скандынаўскія сагі гавораць аб прыбыцці Рагвалода (Рохвальда) з Паўночнай Нарвегіі. Ёсць таксама звесткі, што Тур быў ягоным братам. З’яўленне
26
II. Першыя дзяржавы Беларусі
асобнага князя ў Полацку можа сведчыць калі не пра яго незалежнасць ад Кіева, дык пра ўзрастанне самастойнасці гэтага дзвінскага горададзяржавы. Археолагі вызначылі, што ў межах уладанняў Полацка жылі не толькі яго заснавальнікі крывічы, але і дрыгавічы, а таксама рэшткі балтамоўнага насельніцтва. Крывічы і дрыгавічы сталі асновай этнагенэзу беларусаў, таму Полацкае княства па праву лічыцца першым прабеларускім дзяржаўным
утварэннем.
Міжусобная барацьба, якую распачалі за кіеўскі стол Святаславічы, была асабліва трагічнай для Полацка. У 975 г. ноўгарадскі князь Уладзімір і Дабрыня прыйшлі з дружынай да горада, захапілі і спалілі яго, знішчылі ўсю сям’ю полацкіх князёў, пакінуўшы толькі Рагвалодаву дачку Рагнеду, якую Уладзімір сілай зрабіў сваёй жонкай. Так Полацк страціў самастойнасць і быў уключаны ў склад Кіеўскай дзяржавы. Аднак ужо ў 988 г. Уладзімір вярнуў Рагнеду з малалетнім сынам Ізяславам у яе вотчыну, на Полаччыну, збудаваўшы для іх горад Ізяслаўль (цяпер Заслаўе) на паўднёвай мяжы Полацкага ўдзелу. Лаўрэнцеўскі летапіс тлумачыць, што кіеўскі князь зрабіў гэта замест пакарання Рагнеды
за няўдалы замах на яго жыццё.
Малады Ізяслаў Уладзіміравіч — унук Рагвалода — неўзабаве
заняў полацкі пасад, чым аднавілася полацкая княская дынастыя і
Полацкая дзяржаўнасць. Так Полацкая зямля першай выдзелілася з агульнадынастычных уладанняў Рурыкавічаў — у ёй сцвердзілася мясцовая княская дынастыя Рагвалодавічаў. Пра Ізяслава на полацкім стале вядома вельмі мала. У Ніканаўскім летапісным
зводзе знаходзім, што ён быў «ціхі і лагодны, паслухмяны і літасцівы», «шматцярплівы і старанны ў чытанні боскіх пісанняў». Ізяслаў памёр у 1001 г., яшчэ пры жыцці свайго бацькі Уладзіміра, таму, згодна з традыцыяй Кіеўскай Русі, яго
Пячатка полацкага князя Ізяслава.
нашчадкі не атрымалі права дамагацца кіеўскага стала.
Пасля смерці Ізяслава полацкі пасад перайшоў да Брачыслава Ізяслававіча (?—1044), а пасля — да Брачыслававага сына.
Падкрэсліваючы, што полацкія князі чужыя астатнім Рурыкавічам, летапісцы называлі іх «Рагвалодавымі ўнукамі» («Рогволожн», а ўсе іншыя — «Ярославлн»). Аўтар «Слова пра паход Ігараў» таксама
II. 1. Полацкае княства
27
асобна вылучаў полацкую дынастыю: «Яраслававы ўсе ўнукі і Ўсяслававы». Гэтая традыцыя супрацьпастаўлення Полацка ўсёй астатняй Русі мела за аснову яго рэальныя адносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Вядомы расійскі гісторык Аляксандр Праснякоў справядліва адзначаў, што Полацкае княства «жыло сваім асобным жыццём з першага свайго з’яўлення на гістарычнай сцэне».
Размешчаны на важным шляху «з варагаў у грэкі», Полацк рана пачаў супернічаць з Кіевам і Ноўгарадам. Полацкія князі намагаліся пашырыць свае ўладанні, авалодаць важнымі гандлёвымі шляхамі. Характэрна, што на адасобленасць Полацка нават у часы крывавай міжусобнай барацьбы за кіеўскі стол не замахваліся сыны Ўладзіміра. Наадварот, сам Брачыслаў Ізяслававіч, намагаючыся далучыць да Полацкай воласці міжрэчча Дзвіны і Ловаці, дзе былі волакі, пайшоў на канфлікт з ноўгарадцамі. У 1021 г. ён ажыццявіў паход на Ноўгарад, у якім удзельнічалі і варагі, заняў горад і выйшаў з вялікай здабычай, але на зваротным шляху быў разбіты кіеўскім князем Яраславам Мудрым. Тым не менш, Яраслаў Мудры заключыў з Брачыславам мірны дагавор «на роўных» і аддаў яму гарады Віцебск ды Ўсвят. Гэтым усталяваўся саюз паміж Полацкам і Кіевам. Брачыслаў дапамагаў Яраславу Мудраму ў барацьбе супраць Тмутаракані. А ў 1021—24 г. полацкі князь знаходзіўся ў Кіеве, дзе замяняў на галоўным стале Яраслава Ўладзіміравіча. У сталіцы Русі з’явіўся асобны «двор Брачыслава». У 1024 г. саюз паміж Яраславам Мудрым і Брачыславам мог быць падмацаваны перадачай у склад Полацкай зямлі Менскай воласці. Тады ж з Кіева ў Полацк перайшоў служыць варажскі конунг Эймунд з дружынай.
Першыя дзесяцігоддзі княжання Ўсяслава Брачыслававіча (1044—1101) таксама прайшлі ў мірных дачыненнях з Кіевам. Пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г. канчаткова пацвердзілася, што ўладанні полацкіх князёў Рагвалодавічаў утвараюць асобную зямлю, вылучаную з астатняй Русі — вотчыны Яраславічаў. У 1060 г. Усяслаў яшчэ ўдзельнічаў у супольным паходзе Яраславічаў супраць торкаў, але пасля гэтага стаў іх ворагам. Ен далучыў да сваіх уладанняў Копысь і Оршу, а ў Полацку ўзвёў велічны Сафійскі сабор — трэці на Русі пасля кіеўскага і ноўгарадскага. Храм мусіў сімвалізаваць, што Полацк паводле статусу роўны з Кіевам і Ноўгарадам. Іншымі словамі, сваёй Сафіяй полацкі князь супрацьпастаўляў сябе Кіеву і Ноўгараду.