• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    II. 3. Паміж Ордэнам і Ардою
    39
    найважнейшых фактараў палітычнага жыцця паўночнай часткі Ўсходняй Еўропы.
    Яшчэ ў 1184 г. у вусці Дзвіны на бераг сышлі першыя нямецкія місіянеры на чале з манахам Майнгардам. Яны папрасілі дазволу ў князя Валодшы на хрышчэнне залежных ад Полацка ліваў і, атрымаўшы яго, збудавалі першы ў Прыбалтыцы каталіцкі храм. Так лацінская місія ў вусці Дзвіны пачалася ў поўным паразуменні з Полацкам. У1198 г. наступны нямецкі місіянер Бертольд высадзіўся ў Земгальскай гавані ўжо разам з войскам, а яшчэ праз год новапрызначаны інфлянцкі біскуп Альберт Буксгёўдэн падрыхтаваў канчатковы захоп Падзвіння. У 1201 г. ён заклаў у вусці Дзвіны крэпасць Рыгу, а ў 1202 разам з цыстэрыянскім абатам Тэадорыкам заснаваў Ордэн Братоў рыцарства Хрыстовага, больш вядомы як Ордэн Братоў па мячы, якому і даручылі справу хрышчэння ліваў. Калі полацкія князі былі абыякавыя да веравызнання падуладнага насельніцтва Прыбалтыкі (дзякуючы чаму захоўваўся непарушным грамадскапалітычны лад гэтых плямёнаў), дык нямецкія каланізатары, што з’явіліся на хвалі місіянерскага руху, надавалі веры асаблівае значэнне.
    Замацаванне нямецкіх каланістаў на Дзвіне адрэзала Полаччыну ад мора, перакрыла яе галоўны гандлёвы шлях. Па першым часе, праўда, палачане добра ладзілі з Рыгай. Пачаўшы каланізаваць землі ліваў і латгалаў, рыцары збіралі з гэтых народаў даніну, якую раней атрымліваў Полацк, гаспадарылі на залежных ад Полацка тэрыторыях. Але непасрэдна полацкія землі яны не краналі. Полаччына была адной з тых сілаў рэгіёна, што магла рэальна
    Пячатка рыжскага біскупа Альберта.
    супрацьстаяць нямецкай калоніі. Біскуп Альбертпрысылаў полацкаму князю падарункі, накіроўваў паслоў для ўсталявання добрых дачьшенняў. Ён імкнуўся да супрацоўніцтва з Полацкам і не парушаў яго «добрых старых правоў», каб не дапусціць небяспечнай кааліцыі старажытнага беларускага княства з паганай Літвой. Дамагаючыся правінцый Русі, Альберт выкарыстоўваў не ваенную сілу, а такія формы залежнасці, як васалітэт, шлюбныя дараванні і інш.
    40
    II. Першыя дзяржавы Беларусі
    Пры падтрымцы ліваў ды эстаў полацкі князь Валодша спрабаваў спыніць насоўванне рыцараў, адкінуць іх з вусця Дзвіны. Па словах нямецкага храніста Генрыха Латыша, ён «заўсёды імкнуўся разбурыць лівонскую царкву». Да адкрытых канфліктаў дайшло ў 1203 і зімою 1206/07 г., калі полацкі князь спрабаваў здабыць ордэнскія ўмацаванні ў вусці Дзвіны. Аднак гэтыя паходы не прынеслі ніякага поспеху. Між тым, сітуацыя паступова мянялася. У 1207 г. кукенойскі князь Вячка папрасіў у Рызе падтрымкі супраць літоўцаў, а праз год рыцары зусім падпарадкавалі Кукенойс, пакінуты без дапамогі Полацка (магчыма, Вячка і не звяртаўся да князя Валодшы). У1214 г. яны цалкам авалодалі і другім удзельным цэнтрам полацкіх уладанняў у нізоўях Дзвіны — горадам Герцыке. Князь Уладзімір Усяславіч пайшоў на кампраміс.
    У 1210 г. паміж Полацкам і біскупам Альбертам быў падпісаны «вечны мір», на ўмовах якога Полацк фактычна адмовіўся ад сваіх інтарэсаў у Ніжнім Падзвінні і дазволіў нямецкім купцам з’яўляцца ў Полаччыне, а сам атрымліваў за гэта частку даніны з ліваў і «адкрыты шлях» у Рыгу для полацкіх купцоў. Саюз прадугледжваў і супольную барацьбу супраць літоўцаў. Аднак праз два гады Альберт перастаў перадаваць Полацку дань за ліваў. Адноўленае ў 1212 г. полацкаордэнскае мірнае пагадненне зафіксавала ўзросшыя ўплывы немцаў у Падзвінні і абумоўленыя гэтым супярэчнасці з Полацкам. Але мір быў нетрывалы. Падначаліўшы ліваў ды латгалаў, рыцары ўзяліся за хрышчэнне эстаў. Калі тыя папрасілі заступніцтва ў Полацка, Валодша пачаў рыхтаваць вялікі паход на Рыгу. У 1216 г. было ўжо сабрана вялізнае войска з палачанаў, ліваў, эстаў, літоўцаў, але полацкі князь раптоўна памёр (магчыма, быў атручаны), і паход сарваўся.
    Адносіны Полацкай зямлі з Інфлянцкім ордэнам і потым часам абвастраліся, але яна ніводнага разу не была пад ударам рыцараў, як і сам Полацк не ажыццявіў ніводнага агульнага паходу на Рыгу. Гаспадарчыя інтарэсы бралі верх, і Дзвіна стала трасай узаемавыгаднага актыўнага гандлю. У1223 г. з ініцыятывы Полацка зноў дайшло да спробы ўпарадкаваць узаемадачыненні пісьмовым пагадненнем. У 1229 г. паміж Смаленскам, Полацкам і Віцебскам, з аднаго боку, ды Рыгай і шэрагам нямецкіх гарадоў (Любекам, Мюнстэрам, Брэменам, Дортмундам і інш.), з другога, была падпісана новая, даволі раўнапраўная дамова аб гандлі, вядомая ў гістарычнай
    II. 3. Паміж Ордэнам і Ардою
    41
    літаратуры як «смаленская гандлёвая праўда». Яна адкрывала «чысты шлях» купцам гэтых гарадоў у абодва бакі і нічым не абмяжоўвала іх гандаль.
    У гэты час у Холмскай зямлі ўсталяваліся браты другога, яшчэ больш моцнага каталіцкага духоўнарыцарскага ордэна — Ордэна святой дзевы Марыі, пазней празванага ў польскай гістарычнай традыцыі Крыжацкім. Пакліканыя мазавецкім князем Конрадам для барацьбы супраць прусаў, рыцары нямецкага Ордэна храмоўнікаў (тэўтонцы) на чале з ландмайстрам Германам Бальке ў 1230 г. з’явіліся на Вісле, дзе сталі ўзводзіць замкі, і ўзяліся падпарадкоўваць Прусію. У 1237 г. два нямецкія ордэны ў Прыбалтыцы аб’ядналіся. Цяпер яны ўяўлялі сур’ёзную небяспеку для ўсіх балцкіх плямёнаў. Узрастала пагроза і для Русі. Праўда, Інфлянцкі ордэн і пасля аб’яднання з тэўтонамі не ставіў на мэце заваявання тэрыторыі Полаччыны. Хоць на мяжы з ёю рыцары неўзабаве ўзвялі сваю цвярдыню Дынабург, непасрэдна беларускія землі Падзвіння яны не займалі.
    Неўзабаве пасля гэтага дайшло да саюзу Полацка з Ноўгарадам. У 1239 г. ноўгарадскі князь Аляксандр Яраславіч ажаніўся з дачкой полацкага князя Брачыслава — апошняга з вядомых Рагвалодавічаў. Палачане дапамагалі Ноўгараду абараняода яд шведскай агрэсіі. Вядома, што ў 1240 г. адным з герояў вядомай бітвы на Няве, у якой наўгародцы разграмілі кантынгент шведскіх рыцараў, стаў лоўчы князя Аляксандра полацкі баярын Якаў Палачанін, які, па словах летапісца, «наехав на полк с мечем, н мужествова...»
    Крыху пазней дайшло да ўсталявання самых прыязных адносін Полацка з інфлянцкімі немцамі. У сярэдзіне XIII ст. у горадзе з’явіўся каталіцкі храм і была заснавана лацінская дыяцэзія. У сталіцы старажытнага беларускага княства пасяліліся лацінскія клірыкі, немцы. Але з пераходам Полацка пад уладу неталерантнага літоўскага князя (праўдападобна, Гердзеня) каталіцкі асяродак тут быў зліквідаваны.
    У час, калі немцы ўмацоўваліся на Балтыйскім узбярэжжы, з мангольскіх стэпаў на Усходнюю Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манголы разграмілі Балгарскую дзяржаву на Волзе, а з 1237 пача'лі заваяванне Русі. Блізу 30—50 тысяч наезнікаў на чале з Батуханам спустошылі Разанскае, Уладзімірскае ды Чарнігаўскае
    42
    II. Першыя дзяржавы Беларусі
    княствы, спалілі не менш за 15 гарадоў і вывелі ў палон тысячы жыхароў Усходняй Русі. У канцы 1240 г. азіяцкія ваяўнікі захапілі Кіеў і праз поўнач Украіны напалі на ГаліцкаВалынскае княства. Пазней мангольскія тумены ад УладзіміраВалынскага рушылі на Польшчу, Венгрыю, Чэхію ідалей, сягаючы Адрыятыкі. Вяртаючыся з пераможнага еўрапейскага паходу, у канцы 1241 — пачатку 1242 г. яны прайшлі далёка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такім чынам, манголататары проста абмінулі Беларусь, хоць прынамсі двойчы праходзілі зусім блізка, з усходу і поўдня. Адсутнасць хоць якіхнебудзь паведамленняў у дастаткова верагодных пісьмовых крьшіцах (звесткі беларускалітоўскіх летапісаў XVI ст. пра бітвы з татарамі каля Койданава, пад Мазыром і ў нізоўях Прьшяці, аб чым пісаў і Мацей Стрыйкоўскі, грунтуюцца на пазнейшых паданнях), з аднаго боку, і недахоп матэрыялаў з раскопак беларускіх гарадоў, якія б ясна сведчылі пра паходы качэўнікаў і спусташэнні, з другога, дазваляюць канстатаваць, што асноўная тэрыторыя Беларусі засталася практычна некранутай наезнікамі Батухана.
    Што паслужыла сапраўднай прычынай таго, што пад час манголататарскага наезду на Усходнюю Еўропу Беларусь была абмінутая імі? Пытанне застаецца адкрытым. Між тым, сама па сабе гэтая акалічнасць мела прынцыповае значэнне для гістарычных лёсаў беларусаў. Важна ўлічваць яе і пры інтэрпрэтацыі многіх падзей таго часу. Ролю знешняга фактара, асабліва пагрозу манголататарскага заваявання, разглядаючы ўтварэнне манархіі Міндоўга, нельга, прынамсі, перабольшваць. Да сярэдзіны XIII ст. землі Беларусі не ведалі ні рэальнай агрэсіі з боку нямецкіх рыцараў, ні нашэсця манголататараў.
    IL4. Улада і людзі
    На тэрыторыі сучаснай Беларусі першымі самастойнымі дзяржавамі былі Полацкае і Тураўскае княствы. Як ужо згадвалася, Полацкае княства адразу, яшчэ пры Ўладзіміры Святаславічы, выдзелілася ў асобную зямлю, якой валодалі «Рагваложы ўнукі». Яна стала калектыўнай спадчынай роду Ізяслава Уладзіміравіча. У XI ст. улада ў ім перадавалася старэйшаму сыну.
    II. 4. Улада і людзі
    43
    Пасля смерці Ўсяслава Брачыславіча, калі Полацкая зямля раздзялілася на ўдзелы — вотчыны яго сыноў, галоўны полацкі стол атрымаў таксама старэйшы з іх Давыд. У вотчынахудзелах улада размяркоўвалася так, што галоўны стол вотчыны займаў старэйшы прадстаўнік роду, а яго малодшыя сыны атрымлівалі часовыя ўдзелы. Калі ўладальнік удзелу паміраў, яго стол перадаваўся наступнаму па ўзросце, і ўсе астатнія падымаліся на прыступку вышэй. Пасад «старшага» горада зямлі быў самы прэстыжны, і ў XII ст. за Полацк вялі барацьбу князі друцкія, менскія і віцебскія.
    У Тураўскім княстве таксама была мясцовая дынастыя, хоць яно доўгі час залежала ад Кіева, а ў 1142 — 1158 г. непасрэдна падпарадкоўвалася яму. У1150х г. князь Юры Яраславіч з дынастыі Святаполчычаў заняў Тураў і ператварыў яго ў сваю вотчыну. 3 гэтага часу ў Тураўскім княстве як самастойнай дзяржаве сталі таксама выдзяляцца ўдзелы, улада ў якіх размяркоўвалася па тым жа прынцыпе. Тураўскія князі належалі да «ўнукаў Яраслававых», таму, у адрозненне ад полацкіх, яны мелі права прэтэндаваць на вялікакняскі пасад. I калі тураўскі князь сядаў у Кіеве (у 1015 г. з Турава ў Кіеў перайшоў Святаполк Уладзіміравіч, у 1054 — Ізяслаў Яраславіч, у 1093 — Святаполк Ізяславіч), то ў Тураве кіраваў пасаднік.
    Найважнейшыя інстытуты ўлады ў гэтых дзяржавах ад пачатку іх узнікнення ўвасаблялі князь, дружына і веча. Яны валодалі легітымным правам на прымус. Персанальна князю належала найвышэйшая ўлада — палітычная, судовая і адміністрацыйная. Ен кіраваў войскам, абараняў межы, вёў войны і заключаў мір, збіраў даніну і палюддзе з падданых, вырашаў іншыя дзяржаўныя пытанні. Яго апораю ва ўсім была дружына — карпарацыя прафесійных воінаў, што служыла асабіста князю. Яе вышэйшае кола складала т.зв. «старэйшая» дружына, у якую ўваходзілі князевы «мужьг», а ў малодшай былі «пасынкі», «отракі», «дзецкія» ды іншая прыслуга. У XII ст. з княскай дружыны і родаплемянной знаці стаў фармавацца новы сацыяльны слой — баярства. Баяры — васалы князя, якія атрымалі зямлю ў вотчыннае ўладанне і былі абавязаныя яму за гэта ваеннай службай. Са свайго боку, манарх трапляў у залежнасць ад буйных баяраў, піто мелі вялікія зямельныя ўладанні і сваё войска.