Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Старажытны Тураў. Рэканструкцыя П. Лысенкі.
коўваўся непасрэдна Кіеву, а потым кіеўскі князь прыслаў сюды свайго сына Ізяслава, якому ў 1054 г. дастаўся і вялікакняскі пасад па бацьку.
Да пачатку XII ст. Тураўскай зямлёй валодалі нашчадкі з роду Ізяслава, многія з якіх былі і кіеўскімі князямі. Так, з 1078 г. у Тура
2 Зак. 3163
34
II. Першыя дзяржавы Беларусі
ве сядзеў сын кіеўскага князя Яраполк, з 1088 г. — ягоны брат Святаполк, які таксама адначасова займаў вялікакняскі стол, а потым Яраслаў Святаполчыч. Але ў 1113 г. у Кіеве сеў Уладзімір Манамах, які адабраў Тураў у Ізяславічаў.
I пры Манамахавічах, і пазней, пры Вольгавічах, Кіеў глядзеў на Тураў як на сваю воласць. Гэты палескі горад даставаўся звычайна камунебудзь з блізкіх родзічаў вялікага князя. У 1142 г. кіеўскі князь Усевалад Вольгавіч парушыў тэрытарыяльную цэласць Тураўшчыны і раздаў сваякам пяць тураўскіх гарадоў — Берасце, Драгічын, Клецк, Рагачоў і Чартарыйск. У XII ст. Тураў страціў яшчэ частку сваіх воласцяў: да Кіева і Чарнігава адышлі адпаведна Брагін і Рэчыца, а землі Пабужжа трапілі пад уладу галіцтавалынскіх князёў. Праўда, пасля смерці Вольгавіча, у 1146 г. тураўскі стол зноў заняў сын Уладзіміра Манамаха Вячаслаў, які самастойна вярнуў у склад Тураўскай зямлі і адабраныя раней гарады, і нават захапіў для сваяка УладзімірВалынскі. Гэта выклікала неадкладную расправу, арганізаваную Кіевам. Дараднікаў Вячаслава Ўладзіміравіча зняволілі і вывезлі ў Кіеў, а самога князя перавялі ў правінцыйную Перасопніцу. У Тураве ж зноў сеў сын кіеўскага князя Яраслаў Ізяславіч.
На працягу 1150х г. на тураўскім, як і на галоўным кіеўскім стале ажно чатыры разы мяняліся прддстаўнікі розных княскіх родаў. Шкода з прычыны адсутнасці сваёй дынастыі была відавочнай. Часовыя ўладары не лічыліся з мясцовымі інтарэсамі, і Тураўшчына па—ранейшаму губляла землі. Прыкладам, у 1155 г. Мазыр перайшоў у склад Кіеўшчыны.
Гэтак было да 1158 г., пакуль тураўскі стол самастойна не заняў князь Юры Яраславіч — унук Святаполка Ізяславіча, які княжыў у Тураве ў канцы XI ст. Кіеў запатрабаваў ад яго пакоры, і калі князь не паслухаўся — вырашыў утаймаваць таго сілай. Да Турава на расправу прыйшлі велізарныя войскі кааліцыі, у якой апрача кіеўскіх дружын былі смаленская, галіцкая і луцкая раці, а таксама палачане. Здавалася, што маленькаму Тураву ніяк не выстаяць перад гэтакай арміяй. Аднак тураўцы ператварылі свой горад у непрыступную цвярдыню. Дзесяць тыдняў доўжылася аблога, пад час якой абаронцы не толькі добра адбіваліся на гарадскіх сценах, але нават рабілі вылазкі. I калі ў кааліцыйным войску пачаўся паморак коняў, яно мусіла зняць аблогу і сысці. Пінск, другі па важнасці горад Тураўскай зямлі, у той год паспяхова адбіваўся ад плямёнаў берандзеічаў.
II.2. Тураўскае княства і іншыя землі Беларусі
35
Абараніўшы свайго князя, Тураў гэтым самым адстаяў уласную незалежнасць. Юры Яраславіч стаў першым князем мясцовай, тураўскай дынастыі. У 1160 г. тураўцы яшчэ раз вытрымалі аблогу кааліцыі валынскіх князёў. Вядома, што ў 1162 г. Кіеў падпісаў з тураўскім князем Юрыем Яраславічам пагадненне аб міры, і самастойнасць Турава атрымала такім чынам афіцыйнае і законнае
прызнанне.
У другой палове XII ст. Тураўская зямля таксама перажывала працэс драблення. Сыны Юрыя Яраславіча князі Святаполк, Іван і Глеб падзялілі яе на некалькі ўдзелаў, сярод якіх асаблівае значэнне пачаў набываць Пінск. Калі да апошняй чвэрці стагоддзя захоўвалася адзіная дынастыя мясцовых князёў, вядомая па летапісах як «князі тураўскія», або «з Турава Святаполчычы», дык у
Галаўныя ўборы дзяўчат. XI—XII cm. Рэканструкцыя Л. Дучыц.
1180х г. вылучылася асобная дынастыя пінскіх князёў.
He дзіўна, што пры раздробленасці і аслабленасці ТураваПінская зямля хутка зноў трапіла пад уплыў больш моцнага суседняга палітычнага цэнтра. Ужо на пачатку XIII ст. туравапінскія князі знаходзіліся ў залежнасці ад
галіцкавалынскіх. Каб вызваліцца зпад улады Данілы Галіцкага, яны пазней нават ішлі на саюз з паганскай Літвою, якая хутка ўмацоўвалася ў Панямонні. Прыкладам, пінскі князь Міхаіл дапамагаў Літве ў супрацьстаянні з Данілам Галіцкім і папярэджваў яе пра паход апошняга ў 1243 г. Аднак летапісных звестак пра туравапінскія землі гэтага часу вельмі мала.
Смаленскае княства ўтварылася на аснове аб’яднання смаленскай групоўкі крывічоў у VIII—IX ст. у вярхоўях Дняпра і Дзвіны. Калі ў культурнаэтнаграфічным сэнсе гэтая зямля была вельмі блізкая да Полаччыны, то яе гістарычныя шляхі мелі сваю адметнасць. Смаленскае княства з’явілася на гістарычнай арэне амаль на стагоддзе пазней за Полацкае, але ў XII ст. яно пачало паступова выходзіць у лік найбольш моцных дзяржаўных утварэнняў Русі. У адрозненне ад Полацка Смаленск, падпарадкаваны Алегам яшчэ ў 885 г., фактычна ніколі не ваяваў супраць Кіева. Калі ў 1120х г. тут усталявалася
36
П. Першыя дзяржавы Ee^ap • і.
самастойная дынастыя на чале з Расціславам Мсціславічам, Смаленшчына вылучылася ў самастойную зямлюкняства. Аберагаючы свае ўладанні ад спусташэнняў, Расціслаў Мсціславіч хутчэй мог пайсці на кампрамісы дзеля прадухілення ўварванняў чужога войска ў яго зямлю, чым на адкрыты канфлікт, як Рагвалодавічы. He ведала Смаленшчьша і ўнутраных разладаў. Таму, калі Полацкае княства, знясіленае войнамі з Кіевам ды міжусобіцамі,
Радзімічанка. Рэканструкцыя па чэрапе.
няўхільна слабела, Смаленскае, наадварот, убіралася ў сілу.
У другой палове XII ст., удала выкарыстоўваючы ўнутраны разлад у суседніх княствах, Смаленск пашырыў свой уплыў на Полацкую ды Ноўгарадскую землі і за іх кошт павялічыў уласную тэрыторыю. На захадзе ва ўладанні смаленскіх князёў увайшлі Крычаў, Прапошаск (цяпер Слаўгарад) ды Мсціслаў (у 1180 г. вылучыўся ў удзельнае княства), а з 1116 г. — і адабраныя ў Глеба Менскага гарады Копысь ды Орша.
Калі ў 1150—60 г. Полацк і Менск захапіліся ўпартай барацьбой за лідэрства ў Полацкай зямлі, а палачане звярнуліся па дапамогу да смаленскага князя Давыда
Расціславіча, той умела выкарыстаў гэта для ўмяшання ва ўнутраныя справы Полаччыны. Расплатай за падмогу была страта Полацкай зямлёй новых тэрыторый. У 1165 г. у Віцебску пачаў княжыць Давыд Расціславіч са Смаленска. Часова ў залежнасць ад Смаленска трапіў і Друцк, які ўдалося вярнуць у склад Полацкай зямлі толькі аб’яднанымі сіламі князёў полацкіх, чарнігаўскіх і ноўгарадскіх. Толькі пасля таго, як у 1195 г. у выніку ваеннага канфлікту Расціславічы страцілі і Віцебск, Смаленск перастаў прэтэндаваць на Полаччыну.
II.2. Тураўскае княства і іншыя землі Беларусі
37
На паўднёвым усходзе Беларусі радзіміцкія гарады Гомель і Чачэрск на Сажы, а таксама Рэчыца і Рагачоў на Дняпры ў XII — пачатку XIII ст. уваходзілі ў Чарнігаўскае княства. Дрыгавіцкія ж гарады Мазыр і Брагін залежалі ад Кіева.
Паабапал Заходняга Буга ў XI—XII ст. сфармавалася Берасцей
ская зямля з гарадамі Берасце, Драгічын, Камянец, Кобрын і Мельнік. Аб’яднаная вакол свайго цэнтра, аддзеленая ад Валыні багнамі ды лясамі, яна была дастаткова адзінай у сацыяльнапалітычных адносінах вобласцю, хоць этнічны склад насельніцтва гэтай тэрыторыі вызначаўся вялікай разнастайнасцю. Відаць, да X ст. на Берасцейскім Пабужжы дамінавалі валыняне, a пазней яго пачалі каланізаваць дрыгавічы. Акрамя таго, археолагам тут трапляюцца старажытнасці заходніх славян і заходнебалцкай племянной групоўкі яцвягаў, якія займалі галоўным чынам землі Падляшша і Верхняга Панямоння.
Яцвяг.
Рэканструкцыя па чэрапе.
Амаль да сярэдзіны XII ст. Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Тураўскай зямлі. Па дамоўленасці тураўскага князя Святаполка з польскім каралём Баляславам I Харобрым у час міжусобнай вайны з 1019да 1022цінаватда ІОЗІг. Берасцезаймаўпольскігарнізон. 3
сярэдзіны XII ст. за ўплыў над Берасцем пачалася барацьба суседніх Русі і Польшчы. Упартае змаганне за яе вялі князі кіеўскія, туравапінскія і галіцкавалынскія, пакуль да пачатку XIII ст. апошнія
канчаткова не сцвердзілі сваёй улады над Берасцейскай зямлёй.
У Верхнім Панямонні асобную вобласць утварала Чорная Русь. Як вядома, ужо ў XIV ст. так зваліся землі па левых прытоках і часткова па правым беразе Нёмана з паўсталымі тут яшчэ ў X—XI ст. усходнеславянскімі гарадамі Горадня, Ваўкавыск, Наваградак, Слонім і Здзітаў. Гэтыя абшары, заселеныя балтамі, актыўна каланізавалі дрыгавічы і крывічы, а таксама валыняне і драўляне.
38 II. Першыя дзяржавы Беларусі
I хоць сельскае насельніцтва тут яшчэ доўга заставалася балцкім, у гарадах, як сведчаць матэрыялы археалагічных раскопак, уся матэрыяльная культура (у прыватнасці, прадметы побыту і рамёстваў) ад іх заснавання мела чыста славянскі характар. У летапісах панямонскія гарады пачалі фігураваць параўнальна позна, толькі ў XII—XIII ст., калі яны ўжо дасягнулі ў сваім развіцці сапраўднага росквіту, а Горадня і Наваградак сталі цэнтрамі ўдзельных княстваў, прычым апошні быў адным з найбагацейшых гарадоў рэгіёна.
На пачатак XIII ст. Верхняе Панямонне ў палітычным сэнсе належала таксама да сістэмы ГаліцкаВалынскага княства. Аднак ужо ў першай трэці XIII ст. у барацьбу за дамінаванне ў землях Чорнай Русі пачалі ўключацца і аб’яднаныя літоўскія плямёны. Яшчэ праз колькі дзесяцігоддзяў гэтай беларускай зямлі выпала быць адным з тэрытарыяльных ядраў новай дзяржавы, якая стала аб’ядноўваць вакол сябе раздробленыя і аслабленыя землі Русі на шырокіх прасторах ад Нёмана да вярхоўяў Дняпра.
II.3. Паміж Ордэнам і Ардою
Раздзеленыя на мноства дробных удзелаў і аслабленыя Полацкая і Тураўская землі з канца XII ст. ужо амаль не траплялі ў поле зроку летапісцаў. Літоўскія плямёны паступова пазбавіліся ўсялякай залежнасці ад Полацка ды пачыналі самі ціснуць на беларускія землі, ажыццяўляючы адзін рабаўнічы набег за другім. Гаворачы пра барацьбу «грозных палачанаў» з літоўцамі, аўтар «Слова пра паход Ігараў» называе князя Ізяслава Васількавіча, які «позвонн свонмн острымн мечамн о шеломы лнтовскня, прнтрепав славу деду своему Всеславу». Перад знешняй небяспекай Полаччына спрабавала пераадольваць унутраны крызіс. Пра пэўную палітычную стабілізацыю ў ёй можа сведчыць ужо само трыццацігадовае княжанне аднаго князя Валодшы — Уладзіміра Усяславіча, які займаў полацкі пасад з 1180х да 1216 г. Пад кантролем Полацка тады заставаўся яшчэ ўвесь басейн Дзвіны ад Земгальскай затокі да Смаленшчыны. Археалагічныя даследаванні пацвярджаюць, што зямля перажывала і бурнае гаспадарчае развіццё. Аднак менавіта тады на захадзе полацкіх уладанняў з’явілася сіла, якая ўжо ў XIII ст. стала адным з