Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
II. 5. Хрысціянізацыя і развіццё культуры
49
Пячатка полацкага епіскапа Міны (1105—1116).
янскае вучэнне мог прапагандаваць скандынаўскі місіянер Торвальд. Ранняе знаёмства з хрысціянскай верай стала важнай прадпасылкай для ўвядзення яе ў якасці дзяржаўнай рэлігіі.
Афіцыйнай датай прыняцця «грэцкай веры» лічыцца 988 ці 989 г., калі Уладзімір Святаславіч, пасля спробы ўмацаваць асноўныя паганскія культы, расчараваўся ў іх і прыняў рашэнне аб увядзенні монатэізму. Летапісец вобразна апісаў, як валадар русаў выбіраў паміж ісламам, іудаізмам, лацінскім і грэцкім хрысціянствам і ўрэшце аддаў перавагу
атракцыйнай рэлігіі Канстанцінопаля. Такі выбар не ў апошнюю чаргу быў абумоўлены палітычнымі матывамі: толькі хрысціянства давала Русі магчымасці ўвайсці ў сістэму еўрапейскіх дзяржаў, атрымаць іх прызнанне і давер.
Першымі былі ахрышчаныя княскі двор і дружына, а таксама жыхары Кіева. «Сабралася народу вялікае мноства, увайшлі ў ваду і стаялі там, пакуль святары чыталі малітвы», — занатавана ў крыніцы пра хрышчэнне кіяўлян. Пэўна, гэтаксама хрысцілі людзей і ў іншых землях. Для хрысціянізацыі ўсёй Русі князь Уладзімір паслаў сваіх сыноў з адпаведнымі місіямі ў галоўныя гарады — Ноўгарад, Полацк, Тураў, Чарнігаў, Белгарад, УладзімірВалынскі і Растоў. У некаторых землях не абыходзілася без канфліктаў. Паводле зніклага летапісу, выкарыстанага ў свой час Васілём Тацішчавым, у Ноўгарадзе ў 991 г. жыхары ўзбунтаваліся супраць прысланага епіскапа і іх утаймаваннем займалася ваенная экспедыцыя на чале з Дабрынем. Да падобных сутыкненняў дайшло і ў Растоўскай зямлі. Наконт такіх здарэнняў на тэрыторыі Беларусі крыніцы нічога не паведамляюць. Толькі ў Тураве паданні згадваюць прапаведніка Дыянісія, забітага мясцовымі прыхільнікамі паганскіх культаў, аднак яны малавартыя для гісторыка.
Цэнтрамі распаўсюджвання новай веры рабіліся заснаваныя епархіі, храмы і манастыры. Прынята лічыць, што першая ў Беларусі епархія была ўтворана ў Полацку праўдападобна ў 992 г., пры князі Ізяславе, хоць першым дакладна вядомым з летапісаў полацкім уладыкам стаў епіскап Міна, прызначаны на кафедру ў 1105 г.
50 11. Першыя дзяржавы Беларусі
Другой на тэрыторыі Беларусі была Тураўская епархія, заснаваная ў 1005 г. Яе першым уладыкам крыніцы называюць епіскапа Фаму.
Межы епархіяў тады супадалі з межамі княстваў. Полацкая ахоплівала землі ў басейне Дзвіны і Бярэзіны, да Тураўскай у пачатку XII ст. належалі Пінск, Берасце, Здзітаў, Нобель, Сцяпань, Дубровіца, Слуцк, Копысь, Гарадок, Смедынь, а таксама панямонскія гарады Наваградак, Ваўкавыск і Горадня. Усходняя частка Палесся ўваходзіла ў Кіеўскую, землі па левы бераг ракі Сож—у Чарнігаўскую, а Верхняе Падняпроўе—у Смаленскую епархіі.
Увядзенне хрысціянства было не кароткачасовым эфектным актам, а стала працяглым і складаным працэсам, расцянутым на стагоддзі, таму дата 988 г. мае толькі сімвалічнае значэнне. У Сярэднявеччы новую веру параўнальна хутка прымалі толькі вышэйшыя слаі грамадства, галоўным чынам княскія дружыннікі і гараджане, тады як вясковы люд яшчэ стагоддзямі маліўся паганскім святыням. I пазней сярод гараджан яшчэ доўга звычайнай з’явай было двухвер’е, пра што сведчаць пахаванні ў курганах, гарадзішчысвяцілішчы, культавыя валуны, амулеты, упрыгожванні з паганскай сімволікай і інш.
На тэрыторыі Беларусі хрысціянізацыя спачатку ахапіла толькі гарады і адміністрацыйныя цэнтры, але ўжо ў першыя дзесяцігоддзі пасля афіцыйнага прыняцця новай веры яна дасягнула значных поспехаў. У Полацку ў 990х г. княжыў першы ў беларускай гісторыі князьхрысціянін Ізяслаў (памёр у 1001 г.) — сын Уладзіміра і Рагнеды, ахарактарызаваны летапісцамі як вельмі набожны, князькніжнік. Паданні сцвярджаюць, што на паўднёвых межах Полаччыны, у гарадку Ізяслаўль (цяперашняе Заслаўе) тысячу гадоў назад быў заснаваны жаночы
Барысаў камень XIIcm. уДзвіне. ГравюраХІХст.
манастыр для Рагнеды, якая прыняла імя Анастасіі. Гэта, аднак, не пацвярджаецца археалагічна, затое матэрыялы раскопак, праведзеных беларускімі археолагамі, сведчаць, што ў сярэдзіне XI
II.5. Хрысціянізацыя і развіццё культуры
51
ст. бадай усе жыхары гэтага горада ўжо вызнавалі хрысціянства. Вясковае ж насельніцтва ў асноўным заставалася пры паганскіх вераваннях. Відаць, доўгі час паганскія звычаі былі жывучымі і ў асяроддзі арыстакратыі. Нездарма полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча летапісцы і аўтар «Слова пра паход Ігараў» лічылі народжаным ад «валхвавання», прыпісваючы яму здольнасць ператварацца ў ваўка і пераганяць паганскага бога Хоса (за гэта Усяслаў і быў празваны Чарадзеем). Магчыма, цесныя сувязі Полацка з суседнімі балтамі спрыялі як большай нярпімасці палачан да паганства, так і асаблівай укаранеласці яго перажыткаў на гэтай зямлі. Можна меркаваць, што са сцвярджэннем новай веры звязана з’яўленне ў XII ст. на Полаччыне так званых «Барысавых камянёў» — вялікіх валуноў з выбітымі на іх крыжам, кароткім надпісам ды імем полацкага князя Барыса.
Даўжэй за іншыя вобласці цягнулася хрысціянізацыя Беларускага Панямоння. Тут нават насельніцтва гарадоў, вельмі рознае паводле этнічнага складу, у XI ст. яшчэ заставалася пераважна паганскім, бо толькі другой паловай гэтага стагоддзя археолагі датуюць першыя рэчы хрысціянскага культу (нацельныя крыжыкі) і прылады для пісання. Але ў XII ст. хрысціянізацыя Панямонскага краю паскорылася, пра што сведчыць пашырэнне хрысціянскага абраду пахавання нябожчыкаў у грунтавых магілах, узвядзенне храмаў у гарадах.
Працэс тэрытарыяльнай экспансіі хрысціянства на землях усходніх славян цягнуўся да канца XII ст. На канец першай трэці XIII ст. на ўсёй Русі існавала адна мітраполія, 16 —17 епіскапій, 70 манастыроў і прыкладна 6 тысяч парафіяў. Для такіх вялікіх абшараў гэтага было замала. У параўнанні з еўрапейскімі краінамі парафіяльная сетка тут заставалася рэдкай, асабліва на вёсцы. Яе гушчыня залежала ад рэгіёна: калі землі сучаснай Беларусі ахопліваліся ў асноўным трыма епархіямі (Полацкай, Тураўскай і Смаленскай), дык на вялізных абшарах ПаўночнаУсходняй Русі існавала толькі адна Растоўская епархія.
Хрысціянства, уведзенае ў якасці дзяржаўнай рэлігіі, узняло Русь на больш высокі ўзровень узаемаадносін з еўрапейскімі краінамі і народамі. Аднак прыняцце яго ўсходняй формы ад Канстанцінопаля азначала прызнанне сюзерэнітэту візантыйскага імператара. У палітычным мысленні Візантыі імператар быў «касмакратам», чыя
52
II. Першыя дзяржавы Беларусі
ўлада пашыраецца на ўвесь цывілізаваны свет — тыя землі Ўсходняй Еўропы, якія ў рэлігійнакультурным плане трапілі ў арбіту імперыі. Вядомы візантолаг Дзмітры Абаленскі адзначыў, што з прыняццем усходняга хрысціянства Русь увайшла ў «візантыйскую супольнасць народаў». Рэальна да палітычнага падпарадкавання Русі Канстанцінопалю ніколі не даходзіла, аднак ідэалагічна яно
прадугледжвалася.
Прыняцце «грэцкай верьг» ўключыла ўсходнеславянскія землі ў хрысціянскі свет, далучыўшы іх да тысячагадовай культурнай традыцыі грэкарымскай цывілізацыі, што мела асабліва важнае
значэнне для культурнага развіцця нашых далёкіх продкаў. Візантыйская хрысціянская культура перыяду росквіту імперыі, які працягваўся з IX да канца XI ст., валодала вялікай прывабнай сілай, а яе трансмісіі на Русь спрыяла сама сітуацыя.
Пасля фармальнага хрышчэння паўстала вострая неабходнасць у пашырэнні хрысціянскай асветы, у літургічных тэкстах, у навучанні царкоўных служак, узвядзенні храмаў і г.д. У забеспячэнні гэтых патрэб важную ролю выконвала Балгарыя, якая прыняла хрысціянства на чвэрць стагоддзя раней. Канстанцінопальскі патрыярхат пагадзіўся, каб на Русі, як і ў Балгарыі, у царкве выкарыстоўвалася не грэцкая, а славянская мова. Так для рэлігійных патрэб у землях старажытнай Русі стала ўводзіцца славянская азбука, распрацаваная ў 863 г. на аснове грэцкага пісьма балгарскімі асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем для мараўскай місіі і названая пазней «кірыліцай». Царкоўнаславянская мова ў яе балгарскай версіі прыйшла на
^м^ ш^У^го^н
^поЛОЦ^^Н^^ ^
Надпіс палачаніна на сцяне Сафійскага сабора ў Кіеве.
землі РусіБеларусі ў перакладных кнігах Святога Пісання і ў літургіі. Яна стала не толькі формай рэлігійнага самавыяўлення, але і асновай сярэднявечнай літаратуры. Для права
слаўнаславянскага рэгіёна яе функцыя была міжнароднай, яе
разумелі ўсе (у адрозненне ад лаціны як літургічнай мовы ў заходнім хрысціянстве). Аднак гэта мела і адмоўныя наступствы: адсутнасць патрэбы ў грэцкай мове і лаціне вяла да самаізаляцыі, да
незапатрабаванасці рымскай і візантыйскай спадчыны.
II. 5. Хрысціянізацыя і развіццё культуры
53
3 хрысціянскай асветай цесна звязана развіццё пісьменнасці. Адносна часу з’яўлення пісьма ў нашых землях выказаны розныя думкі. Усходнія славяне задоўга да хрышчэння ведалі і пісьмёны Хазарскага каганату, і скандынаўскія руны. Некаторыя даследчыкі лічаць, што тут існавала свая сістэма рунічнага пісьма. Прынамсі, на плінфе Каложскага храма заўважаны знакі, падобныя на руны. Аднак рэгулярнага выкарыстання якоганебудзь алфавіту не было. Да IX ст. усходнія славяне яшчэ не дасягнулі такога ўзроўню сацыяльнай арганізацыі, на якім становіцца важнай пісьмовая мова. Ужо на пачатку X ст. для русінаў было даступнае кірылічнае пісьмо, распрацаванае балгарскімі асветнікамі, а з моманту хрысціянізацыі пачалося яго пастаяннае выкарыстанне.
Адным з самых старажытных сведчанняў засваення кірылічнага пісьма крывічамі лічыцца надпіс «ГОРОУХША» на керамічным посудзе першай паловы X ст.,
t е t н гпп—
дамапоілнплнанЧі ^Ціхнікн проАЛлОадо spot* тв 0 Ажоу—.—
Кц'уЬНПЛК^Н^гА / '
Берасцяная грамата з Віцебска. XIII cm.
знойдзеным у кургане каля Смаленска. А на віслай пячатцы полацкага князя Ізяслава з канца X ст. даследчыкі прачыталі надпіс «НЗЯС(ЛАВ)ОС». Да самых ранніх помнікаў мясцовага пісьменства можна аднесці таксама кірылічны тэкст на камені сярэдзіны XI ст., выяўленым у падмурку полацкага Сафійскага сабора. Спецыялісты расчыталі на ім словы «Давыдь. Тоума. Мнкоула. К'ьпьсь. Тоума». Лічыцца, што гэта імёны майстроў будаўнічай арцелі, якая ўзводзіла храм. На сцяне ж Кіеўскай Сафіі жыхар Полацка пакінуў надпіс: «Воннегь пнсал'ь Журяговнц'ь полоцяннн'ь».