Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Пералічваючы ўсходнеславянскія плямёны, Географ Баварскі ў IX і Канстанцін Парфірародны ўX ст., а таксама «Аповесць мінулых гадоў», створаная на пачатку XII ст., называюць вяцічаў, дрыгавічоў, драўлянаў, крывічоў, палачанаў, палянаў, радзімічаў, севяранаў, славенаў, ціверцаў, улічаў, ды бужанаў і дулебаў, якіх звалі яшчэ валынянамі. Тэрыторыю Беларусі займалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яны з’явіліся тут, відаць, у VIII—IX ст., хоць працэс актыўнай асіміляцыі балтаў цягнуўся яшчэ некалькі стагоддзяў. Палачане былі хутчэй не этнічнай, а тэрытарыяльнапалітычнай супольнасцю.
Пры агульным усходнеславянскім абліччы новыя племянныя аб’яднанні набылі шэраг спецыфічных рысаў — у залежнасці ад удзельнай вагі аўтахтонаў ды рэгіянальных асаблівасцяў. Праз тысячагоддзе найбольш паказальнымі аказаліся адрозненні ў жаночых упрыгожваннях і пахавальным абрадзе, картаграфаванне якіх і дазволіла археолагам вызначыць тэрыторыю рассялення кожнага з трох летапісных аб’яднанняў, што засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Крывічы займалі абшары Падзвіння і Верхняга Падняпроўя. Іх племянным цэнтрам быў Полацк. Дрыгавічы засялялі землі ад Прыпяці да лініі Заслаўе — Лагойск — Барысаў. На ўсходзе яны былі абмежаваныя Дняп
1.3. Рассяленне славян
19
ром, на захадзе — Выганаўскімі балотамі, а цэнтрам мелі Тураў. На поўначы Беларускага Палесся славянскія рысы дрыгавіцкіх старажытнасцяў малазаўважныя, паколькі дрыгавічы перанялі тут усю матэрыяльную культуру балцкага насельніцтва. Радзімічы ж займалі басейн Сожа да левага берага Дняпра. Самым значным пасяленнем на радзіміцкай тэрыторыі быў Гомель, магчыма, іх племянны цэнтр.
Прыкладна з X ст. крывічы і дрыгавічы распачалі каланізацыю Панямоння, заселенага плямёнамі яцвягаў па левы і літвы па правы бераг Нёмана. Туды ж памкнуліся валыняне і драўляне. Аднак асіміляцыя балтаў тут праходзіла надта марудна, таму Панямонне яшчэ стагоддзямі заставалася змяшанай балтаславянская зонай.
Вядомы знаўца балтаславянскіх старажытнасцяў археолаг Валянцін Сядоў лічыць, што менавіта карэннае балтамоўнае насельніцтва стала кансалідуючай асновай, якая дала пачатак фармаванню новай, асобнай этнічнай супольнасці. Гэты працэс адбываўся менавіта на тэрыторыі, акрэсленай балцкімі гідронімамі, г.зн. там, дзе да прыходу славян жылі балты. Праўда, у Беларускім Паазер’і, паміж Дзвіной і Верхнім Дняпром, ёсць і фінаугорскія гідронімы, аднак шэраг вучоных мяркуе, што славяне маглі атрымаць іх у спадчыну ад балтаў, а непасрэднага кантакту з фінауграмі хутчэй за ўсё не мелі.
Выглядае, што абшары этнагенэзу вызначалі не рубяжы старых племянных саюзаў ці будучых дзяржаў, а этнічны субстрат. Менавіта пад уплывам балцкіх дыялектаў на вялікай тэрыторыі паміж вярхоўямі Дняпра і Нёманам, ад Дзвіны да Прыпяці сталі выпрацоўвацца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы— аканне, дзеканне, цеканне, цвёрдае «р» і інш. Значнае ўздзеянне балцкіх дыялектаў зазнала мова крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў таксама на ўзроўні марфалогіі і лексікі. Мноства сведчанняў пра генетычныя сувязі і колішняе супольнае жыццё засталося ў беларускіх этнаграфічных матэрыялах і фальклоры. Гэта вядомыя толькі на этнічна беларускіх ды літоўскіх землях агульныя культы (прыкладам, культ змяі і каменя), старажытныя песні з агульным матывам і мастацкім зместам, слупавая тэхніка ўзвядзення сценаў, адмысловы, характэрны толькі для гэтых абшараў тып лапцяў ды шмат чаго іншага.
Крывічы, дрыгавічы і радзімічы былі не родаплемяннымі, a тэрытарыяльнапалітычнымі ўтварэннямі. Каланізацыя зя
20
I. Вытокі
мель, раней абжытых іншым насельніцтвам, патрабавала ад іх моцнай ваеннай арганізацыі, узвядзення сваіх апорных пунктаў — гарадоў, што выконвалі ролю і адміністрацыйных цэнтраў, і фарпостаў асваення новай тэрыторыі. Гэтыя ўсходнеславянскія групоўкі былі ўжо моцнымі міжплемяннымі саюзамі з уласнымі патэстарнымі інстытутамі, вядомымі ў спецыяльнай літаратуры як племянныя княжанні.
1.4. Русь і варагі
Сярод плямёнаў, якія насялялі Усходнюю Еўропу задоўга да ўтварэння дзяржавы Русь, «Аповесць мінулых гадоў» — першы ўсходнеславянскі летапісны звод, які ўвабраў найбольш раннія крыніцы — асобна вылучае палянаў, дрыгавічоў, палачанаў ды ільменьскіх славенаў. Іх княжанні (пераддзяржаўныя формы арганізацыі грамадства), размешчаныя ўздоўж шляху «з варагаў у грэкі» — старажытнай рачной трасы з Балтыйскага мора ў Чорнае, былі самымі значнымі. Дрыгавічоў і палачанаў, якія займалі тэрыторыю сучаснай Беларусі (а таксама палянаў, драўлянаў ды ільменьскіх славенаў) летапіс назваў славянамі паводле паходжання («словенск язык») і аднёс да мігрантаў («прншедше», «седоша»), Мова ж крывічоў, радзімічаў і вяцічаў у помніку не акрэслена. Радзімічы, як і вяцічы ды севяране, відаць, таксама мелі свае княжанні, але плацілі даніну хазарам. Магутнаму хазарскаму каганату, што валодаў нізоўямі Дняпра, Дона і Волгі, у сярэдзіне VIII ст. мусілі падпарадкавацца прыдняпроўскія славяне.
Пагроза з боку азіяцкіх качэўнікаў, а ў IX ст. і рабаўнічыя наезды варажскіх дружын падштурхоўвалі славянскія плямёны да кансалідацыі, да стварэння сваіх надплемянных дзяржаўных інстытутаў. Арганізацыйныя ўзоры маглі быць запазычаныя ў суседніх Візантыйскай імперыі і Хазарскага каганату. Пра значны хазарскі ўплыў сведчыць, у прыватнасці, хазарскае паходжанне тытула ўладара вядомых з першай паловы IX ст. русаў — «хакан», або «каган», які толькі ў XI ст. быў заменены старажытнарускім эквівалентам «вялікі князь».
1.4. Русь і варагі 21
У летапіснай традыцыі ўтварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамі (ва Ўсходняй Еўропе так называлі скандынаваў, якія ў IX—XI ст. ажыццяўлялі паходы ў землі амаль усёй Еўропы). Аднак гісторыкі сцвярджаюць, што пэўны тып дзяржаўнасці ў усходніх славян склаўся ўжо ў даваражскі перыяд. Першапачаткова Русь уяўляла з сябе, відаць, няўстойлівую канфедэрацыю племянных саюзаў ды іх княжанняў. Яе галоўнымі вобласцямі былі землі вакол Кіева, Ноўгарада і Полацка — канкурэнтавых дзяржаватворчых цэнтраў. Менавіта вакол іх аб’ядноўваліся іншыя ўсходнеславянскія плямёны, а таксама іхнія даннікі — весь, земгала, лівы, літва, мардва, мера, мурама, чудзь і інш. У сярэдзіне IX ст. усходнеславянскае дзяржаўнае аб’яднанне распалася на «Рускую зямлю», размешчаную ў басейне Сярэдняга Дняпра (Кіеў, Чарнігаў, Пераяслаў), і «Верхнюю Русь» — рознаэтнічную (славяне, балты і фіны) канфедэрацыю на паўночным захадзе Усходняй Еўропы.
Да сярэдзіны IX ст. варажскія конунгі бралі даніну з ільменьскіх славен, чудзі, меры і ўсіх крывічоў. Некаторыя вучоныя лічаць, што пасля спробы сілай падпарадкаваць гэтыя плямёны варагі былі прагнаныя. Але неўзабаве (летапіс дае дакладную дату — 862 г.) ільменьскіе славены, крывічы, чудзь і весь звярнуліся да конунга Рурыка з просьбай прыйсці і валадарыць. Мэтай гэтага запрашэння магло быць жаданне спыніць міжусобіцы, глыбокі ўнутраны разлад. Рурык прыйшоў з братамі і дружынай, заклаў Ладагу і Ноўгарад, «роздая мужем свонм волостн н городы рубнтн: овому Полтеск, овому Ростов, другому Белоозеро».
Пасля 862 г. адносіны ўсходніх славян з варагамі стабілізаваліся. Аб прысутнасці найманых воінаў або купцоў са Скандынавіі на тэрыторыі Беларусі сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі, сканцэнтраваныя ў асноўным уздоўж Дзвіны і Дняпра — аднаго з асноўных шляхоў «з варагаў у грэкі». Гэта рэчы скандынаўскага паходжання — зброя, упрыгожванні, рунічныя надпісы на вырабах ды інш. У апошнія гады такія знаходкі археолагі ўсё часцей выяўляюць таксама на помніках Беларускага Палесся і Панямоння, а гэта сведчыць, што варагі выкарыстоўвалі і нёманскапрыпяцкі водны шлях.
He ўдаючыся ў даўнюю дыскусію нарманістаў і антынарманістаў вакол паходжання старажытнарускай дзяржавы, нельга не прызнаць важнай ролі варажскага элемента ў станаўленні Кіеўс
22
I. Вытокі
кай Русі. I Рурыкавічы, і сама назва «Русь» — скандынаўскага паходжання, што даўно прызнана большасцю спецыялістаў. Аднак і перабольшваць гэтай ролі не варта: дзяржаўнасць не можа быць навязанай грамадству, якое жыло родавым ладам. Дзяржаватворчыя працэсы ў усходніх славян пачаліся задоўга да прыходу скандынаваў.
У 882 г. пераемнік Рурыка конунг Алег з вялікай дружынай вырушыў з Ноўгарада ўніз па водным шляху «з варагаў у грэкі». У Кіеве ён перамог варагаў Аскольда і Дзіра ды зрабіў гэты горад сваёй сталай рэзідэнцыяй. Так была канчаткова аб’яднана Русь Верхняя (паўночная) з Кіеўскай (паўднёвай). Пасля Алег заняў Смаленск і Любеч, хутка падначаліў Кіеву драўлян, севяран і радзімічаў. У залежнасць ад Кіева на нейкі час трапіў і Полацк. Прынамсі, на пачатак X ст. Русь была аб’яднанай. У 907 г. кіеўскі князь арганізаваў удалы паход на Канстанцінопаль, але не змог падпарадкаваць імперскай сталіцы і ў 912 г. падпісаў з ім дагавор аб гандлі — першы вядомы мірны дагавор Русі з Візантыйскай імперыяй.
У гады княжання Ігара (912—945) і Вольгі (945—957) Русь не перажывала значных палітычных падзей, якія б зафіксаваў летапісец, а вось сын Вольгі князь Святаслаў (957—972) узяўся актыўна пашыраць ўладанні. Ен падпарадкаваў вяцічаў і разграміў Хазарскі каганат, перамог плямёны ясаў і касогаў, захапіў Балгар — сталіцу камскіх балгараў, пасля чаго Русь стала галоўнай сілай усходнееўрапейскага рэгіёна. Святаслаў заваяваў і Балгарыю ў Падунаўі. Але трагічная смерць князя падарвала моц яго дзяржавы. Паміж сынамі Святаслава пачалася барацьба за галоўны стол. Некаторыя плямёны адразу адпалі ад Русі. Гэтым скончыўся першы перыяд Старажытнарускай дзяржавы.
Толькі ноўгарадскі князь Уладзімір, перамогшы братоў, сеў у 980 г. у Кіеве і рэфармаваў усходнеславянскую канфедэрацыю, ператварыўшы яе ў адну дзяржаву. Ён зліквідаваў мясцовыя княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. Так Рурыкавічы сталі адзінай дынастыяй, якой па праву належала ўся ўлада на Русі.
Паводле некаторых іншамоўных крыніц IX—XI ст. назва «Русь» можа лакалізавацца амаль на ўсёй усходнеславянскай тэрыторыі. Гэта аднак не азначае, што яна была этнонімам усіх усходніх славян. Наадварот, этнічна гэтае слова спачатку азначала, відаць, толькі варагаў, ды і яго паходжанне, як адзначалася, скандынаўскае. Летапісец адназначна сведчыў: «й от тех варяг про