• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    3 XI ст. пісьмом авалодвалі не толькі прадстаўнікі эліты, але і сярэднія слаі грамадства. Яго ведалі як гараджане, так і жыхары аддаленых пасяленняў. Пра гэта сведчаць бронзавыя зашчапкі ад рукапісных кніг другой паловы XI—XII ст. і металічныя пісалы для пісання па навошчаных доіпчачках, знойдзеныя археолагамі ў вялікай колькасці ў Менску, Друцку, Наваградку, Ваўкавыску, Браславе ды іншых беларускіх гарадах. Цікава, што прапорцыі пісалаў, выяўленых на пэўнай плошчы, у Наваградку і ў Ноўгарадзе прыкладна роўныя, значыць, пісьмо на дошчачках было пашырана ў іх
    54
    II. Першыя дзяржавы Беларусі
    прыкладна аднолькава. У Віцебску і Мсціславе выяўлены напісаныя гараджанамі лісты на бярозавай кары — берасцяныя граматы XIII ст. Надпісы, зробленыя кірыліцай, сустракаюцца на шматлікіх побытавых рэчах таго часу — праслачках, грэбенях, амфарах і г.д. Прыкладам, на шыферным праслачку з Горадні невядомая жанчына пакінула надпіс «Г(осподн) помозн рабе своей не...», а на самшытавым грэбені з Берасця выпісаны літары паловы славянскага алфавіту.
    Аўтары спецыяльных даследаванняў сцвярджаюць, што на Русі XII — першай паловы XIII ст. чытаць і пісаць умела сама меней 10% насельніцтва горада. Невыпадкова прадметам гандлю і каштоўнай
    ШАНріікЦД i^1HIMHIl|llU ніпйцнктпынпді TktiKiTi* мхпндпч мніпдіткнпіжмтк П^іреть	_	_
    шАтік йе 60
    ^й.ЙНКГ ГААІ* Ц ■' k t А КЛП[МШІД1ШНПМІКІНН "міунішштнгі(4дпй*»ірт Гк пхІ^ІПШГІіЯДШАйіЖ AAIU кнпркміуг*' пмкітіжнг^км TkXIAWMtHC MV^njAArABUtUt ОКЛАСТЬВЭКМАМ Т ПШЖМТН ГЖ Н« ВлдстміМАМіпдкгіпрьАТміж с' л^дпнідьлрмгжт гОірм»нг« рДСПЬрАЖ(П4КШ ІНТк віпйдсн ^І ^АСЛІБНДСН ГЛДД^ЖЖСММ іншпн^гкісьнмдть йнінсто
    Старонка Тураўскага евангелля XIcm.
    ваеннай здабычай стала кніга. У гарадах, пры манастырах і саборах ствараліся школы і бібліятэкі, перакладаліся і перапісваліся кнігі, вяліся летапісы. Асабліва багатая бібліятэка існавала з XI да другой паловы XVI ст. пры Сафійскім саборы ў Полацку. Кнігі тады пісалі на пергаміне ўставам, тэкст аздабляўся каляровымі мініяцюрамі, застаўкамі, загалоўкамі і канцоўкамі, a пераплёты звычайна ўпрыгожваліся абкладамі і аздобамі з каляровых металаў. На землях Беларусі шырокай папулярнасцю карысталіся перакладзеныя з грэцкай на царкоўнаславянскую «Гісторыя іудзейскай вайны» Іосіфа Флавія, гістарычныя аповесці «Александрыя», «Троя» і інш. 3 гэтых кніг пісьменны жыхар тагачаснай Беларусі мог атрымаць звесткі пра мінулае еўрапейскіх народаў. Арыгінальную літаратуру прадстаўлялі галоўным чынам жыціі і летапісы. Спецыялісты лічаць, што ўласныя летапісы складаліся ў Полацку, Тураве і Наваградку. На жаль, яны не захаваліся, але фрагменты гэтых летапісаў былі ўключаны перапішчыкамі ў іншыя летапісныя зводы. Часткі полацкага летапісу можна выявіць у кіеўскім зводзе. Полацкім летапісам карыстаўся і Васіль Таціпічаў, калі працаваў над «Гісторыяй Расійскай». Ад наваградскага летапісу яшчэ менш
    II	.5. Хрысціянізацыя і развіццё культуры 55 слядоў. Хоць, на думку Ўладзіміра Пашуты, менавіта ён стаў асновай сюжэта пра Міндоўга ў Іпацеўскім зводзе.
    3 царкоўных кніг да нас дайшлі таксама толькі паасобныя творы. Самы ранні сярод іх — Тураўскае евангелле, напісанае на беларускіх землях у XI ст. на царкоўнаславянскай мове. Сярод кніг Святога Пісання далітоўскай эпохі вядомы яшчэ Аршанскае, Полацкае і Дабрылава Евангеллі, а таксама Супрасльскі рукапіс XI ст. Шырокай папулярнасцю карысталіся «Сказанне пра Барыса і Глеба», створанае ў Кіеве, а таксама мясцовыя агіяграфічныя творы XII ст. — «Жыціі» першай на Русі жанчыныпісьменніцы Ефрасінні Полацкай (1101—1167), якая даводзілася ўнучкай князю Усяславу Чарадзею, тураўскага епіскапа Кірылы (1113 — пасля 1190), а таксама «Жыціе Аўрамія Смаленскага», напісанае ў 1240 г.
    Полацкая князёўна Ефрасіння (свецкае імя Прадслава) у дзявочыя гады пастрыглася ў манашкі і пасялілася ў келлі Сафійскага сабора. Карыстаючыся бібліятэкай храма, славутая манахіняасветніца перапісвала і, магчыма, перакладала кнігі, складала малітвы і дыдактычныя пропаведзі. Ефрасіння заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкамі асветы ў Полацкай зямлі, па яе замове ў Полацку збудавалі дзве царквы. Сярод суайчыннікаў яна была вядомая як добры дарадчык, справядлівы суддзя і міратворца. У пажылым узросце Ефрасіння выправілася ў паломніцтва ў Ерусалім і там, знясіленая падарожжам, захварэла і памерла. Славутая палачанка была першай жанчынай на Русі, кананізаванай царквой, і стала нябеснай заступніцай Беларусі.
    Епіскап Кірыла Тураўскі лічыўся адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Знаўца візантыйскага пісьменства і грэцкай мовы, ён быў адораны немалым літаратурным талентам. Яго алегарычна—ўзнёслыя высокамастацкія «Словы», прытчы і малітвы—споведзі мелі папулярнасць на ўсіх землях Русі і нават за яе межамі, у прыватнасці, у XVI ст. на Балканах. Сучаснікі называлі Кірылу Тураўскага «другім Златавустам, што больш за ўсіх заззяў на Русі», a «вучэннем сваім канцы рускія асвяціў».
    Высокаадукаваны смаленскі манах—прапаведнік Аўрамін, як і Ефрасіння, займаўся перапіскай і распаўсюджваннем кніг. Мясцовае духавенства з зайздрасці абвінаваціла яго ў ерасі, з яго смяяліся гараджане, але хрысціянская вера дапамагла Аўрамію атрымаць маральную перамогу.
    56
    II. Першыя дзяржавы Беларусі
    Вяршыняй свецкай арыгінальнай літаратуры той эпохі па праву лічыцца славутае «Слова пра паход Ігараў» — ананімны твор, напісаны ў 1185 —1187. Створана яно на тыповай для Кіеўскай Русі літаратурнай мове, у якой спалучаюцца як уплывы народных дыялектаў, так і запазычанні з чужых моваў. Твор багаты архаічнай усходнеславянскай сімволікай і нясе ў сабе выразны след старажытнага дружыннага эпасу, але ў той жа час ён з’яўляецца ўзорам хрысціянскай літаратуры. Тыпалагічна спецыялісты ставяць яго ў адзін шэраг з французскай «Песняй пра Раланда», нямецкай «Песняй пра нібелунгаў» і грузінскай песняй «Віцязь у тыгравай шкуры» Шаты Руставелі. У «Слове» асабліва выразны грамадзянскі пафас аўтара. Ён усхваляе доблесць князёў, асуджаючы іх самавольства, ідэалізуе герояў праз асвятленне іх годных учынкаў і ваенных подзвігаў. Аўтар многа гаворыць пра князёў полацкіх, асабліва пра Ўсяслава Брачыславіча. Ніводнаму князю Русі XI ст. не прысвечана ў гэтым творы столькі прыхільных слоў, як Усяславу Чарадзею. Унукаў жа яго аўтар папракае за тое, што яны страцілі «дзедаву славу».
    3 прыняццем хрысціянства, якое ад пачатку высока ставіла мастацкае слова і форму, звязаны сапраўдны пераварот у развіцці пластычнага мастацтва. На Русь, якая да X ст. наогул не ведала мураванага дойлідства, з Візантыі прыйшла традыцыя манументальнай архітэктуры з складаным тыпам крыжовакупальнага храма, дасканалай сістэмай перакрыццяў і высокай будаўнічай тэхнікай. Хрысціянства прынесла на нашыя землі таксама першыя ўзоры іканапісу і фрэскавы жывапіс.
    Самым першым хрысціянскім храмам на Русі стала Дзесяцінная царква ў Кіеве (на яе ўтрыманне князь Уладзімір прызначыў дзесятую частку даходаў — «дзесяціну»). Пазней там паводле візантыйскіх узораў быў узведзены славуты сабор Святой Сафіі. На землях Беларусі першай царквой можна лічыць храм Багародзіцы, збудаваны ў Полацку недзе на мяжы X—XI ст. А ў сярэдзіне XI ст. (паводле археолага Леаніда Аляксеева — у 1062—66 г.) тут жа з’явіўся велічны мураваны храм — сабор Святой Сафіі, трэці сабор такога тыпу ў Усходняй Еўропе (пасля кіеўскага і ноўгарадскага) і першы помнік каменнацаглянага дойлідства ў Беларусі. Яго будавала самастойная арцель візантыйскіх дойлідаў. Гэта быў вялікі прадаўгаваты ў плане пяцікупальны храм з вежайзваніцай. Выцягнутымі ўверх прапорцыямі, шэрагам адметных рысаў, характэрных больш
    II.5. Хрысціянізацыя і развіццё культуры
    57
    для заходняга дойлідства, полацкая Сафія адрознівалася ад кіеўскай і ноўгарадскай. Яна быццам увасобіла тыя ідэі сепаратызму, якімі кіраваўся князь Усяслаў у сваёй палітыцы.
    Пры сынах Усяслава Брачыславіча школа полацкай архітэктуры, якая творча перапрацоўвала візантыйскую спадчыну, дасягнула росквіту. Кожны з нашчадкаў славутага Чарадзея імкнуўся паставіць храм як у сваёй вотчыне, так і пры сваім двары ў Полацку. У XII ст. у Полацку было ўжо больш за дзесятак мураваных хрысціянскіх святыняў, у тым ліку славутая Спаская царква Ефрасіннеўскага манастыра, узведзеная полацкім дойлідам Іаанам па замове Ефрасінні Полацкай. 3 усіх помнікаў той эпохі яна адзіная цалкам збераглася да нашых дзён. Гэта самы ранні помнік, у якім праявіліся новыя формы, што з канца XII ст. пашыраліся па ўсёй Русі — выцягнутасць уверх, вертыкальнасць кампазіцыі. З’яўленню такіх асаблівасцяў полацкага дойлідства, пэўна, спрыялі сувязі з нямецкай калоніяй у нізоўях Дзвіны. Заходні ўплыў можна заўважыць не толькі ў формах мясцовай архітэктуры, але і ў раманскіх рысах твораў дробнай пластыкі. Магчыма, сваю ролю тут выканала асаблівае геаграфічнае становішча Полацка, які ў XII ст. ужо гандляваў з немцамі і скандьшавамі, а ў XIII ст. стаў галоўным партнёрам усёй Ганзы на Дзвіне.
    Па ўзоры полацкіх храмаў будаваліся цэрквы і ў іншых беларускіх землях, на Панямонні і ў Смаленшчыне. Так, смаленскі князь Давыд Расціславіч запрасіў да сябе полацкіх дойлідаў, якія ўзвялі яму высотны храм Архангела Міхаіла. Традыцыі полацкага фрэскавага жывапісу дабратворна ўплывалі на развіццё манументальнага мастацтва Смаленска.
    Апрача Полацка ў XII ст. мураваныя цэрквы з’явіліся ў Віцебску, дзе майстры невядомай арцелі, выкарыстаўшы арыгінальную тэхніку кладкі, узвялі прыгожую Дабравеіпчанскую царкву, а таксама ў Ваўкавыску, Наваградку, Тураве і ў Горадні, у якой самабытную мясцовую архітэктуру прадстаўлялі тры царквы XII ст. — Ніжняя, Каложская і Прачысценская. Падмуркі каменнай царквы унікальнай канструкцыі выяўлены археолагамі на дзядзінцы ў Менску. Яе будавалі, найпраўдападобней, польскія майстры па замове князя Яраполка ці Глеба Менскага ў XI ст., але будаўніцтва чамусьці так і не было завершана. З’яўленне такой колькасці храмаў у пэўнай ступені адлюстравала поспехі распаўсюджвання новай веры.
    58
    II. Першыя дзяржавы Беларусі
    Можна меркаваць, што ў XII — пачатку XIII ст. працэс хрысціянізацыі зямель Беларусі ў асноўным завяршыўся.