Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Асаблівых поспехаў Гедымін дамогся сваёй усходняй палітыкай, асноўным прынцыпам якой было негвалтоўнае далучэнне новых зямель Русі. За гады яго княжання ў склад ВКЛ увайшла не толькі асноўная частка тэрыторыі сучаснай Беларусі (за выключэннем раёнаў Ніжняй Прыпяці): у арбіту яго ўплываў пачалі ўцягвацца і князі з далёкіх зямель Усходняй Русі.
III.1. Ад Міндоўга да Гедыміна
69
Адным з галоўных фактараў, які спрыяў поспеху ў іх «збіранні» вакол літоўскай дынастыі, стала антытатарская палітыка, якой паслядоўна трымаліся літоўскія князі. Да моцнага ВКЛ як альтэрнатывы ханскай уладзе хіліліся і заходнія землі Вялікарасіі, для элітаў якіх вялікаўладзімірскі князь быў фактычна стаўленікам Залатой Арды і ўвасабляў патрабаванні татарскага хана. Другім выйгрышным момантам палітыкі вялікага князя літоўскага была рэлігійная талеранцыя. Стараннямі Гедыміна для праваслаўных жыхароў ВКЛ у 1317 г. адкрылася асобная літоўская мітраполія з цэнтрам у Наваградку, якая існавала прынамсі да 1330 г. У яе ўваходзілі Полацкая, Тураўская і Пінская епархіі, а мітрапалітам быў Феафіл.
Уплыў Гедыміна хутка пашырыўся далёка на поўдзень. Ужо ў 1324 г., выкарыстаўшы перамір’е з Нямецкім ордэнам, ён авалодаў Кіевам і пасадзіў там свайго брата Фёдара. У залежнасць ад Гедыміна трапіў і Смаленск. Вядома, што смаленскі князь уваходзіў у лік трох яго пасланцоў, якія ў 1326 г. былі ў Ноўгарадзе, дзе заключылі мір з Ноўгарадскай рэспублікай і Нямецкім ордэнам. Сваю залежнасць ад Гедыміна князь Іван Аляксандравіч смаленскі засведчыў і ў дакуменце 1340 г.
Даўнія кантакты звязвалі ВКЛ з Цвярскім княствам — на пачатак XIV ст. бадай самым моцным на ПаўночнаУсходняй Русі. Канкуруючы з суседняй Масквой, Цвер сама разлічвала на першую ролю ў «збіранні» спадчыны Рурыкавічаў. Узвышэнне Масквы пужала цвярскіх князёў, і яны імкнуліся да ўмацавання саюзу з ВКЛ. Першым фактам непасрэднай сувязі паміж Вільняй і Цверру стала выдача Гедымінавай дачкі Марыі за цвярскога князя Дзмітрыя Міхайлавіча зімою 1320/21 г. Ужо праз год зяць Гедыміна, атрымаўшы ханскі ярлык на вялікае княжэнне, узначаліў «рускі улус» Залатой Арды. Потым ярлык атрымаў яго брат Аляксандр. Хан Узбек тады быў зацікаўлены ў мірных адносінах з ВКЛ, бо хацеў устрымаць гэтую моцную дзяржаву ад уключэння ў антытатарскую кааліцыю хрысціянскіх манархаў Усходняй Еўропы. Менавіта цвярскім князям, якія мелі даўнія і найбольш шчыльныя сувязі з Літвой, ён адводзіў важную ролю ў ажыццяўленні сваіх планаў.
3 княжання Івана Каліты (1325—1340) стала хутка ўзрастаць і моц Масквы. Князь Іван Данілавіч імкнуўся захоўваць добрыя адносіны як з Ардой, ад якой Маскоўскае княства непасрэдна
70
III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
залежала, так і з ВКЛ. Вытрымліваючы такую палітыку, зімой 1333/ 34 г. ён ажаніў свайго сына Сямёна з Гедымінавай дачкой Аўгустай (пасля хрышчэння Анастасіяй). Аднак у 1335 г. Гедымін сам парушыў мір і паслаў войска на Таржок, у адказ на што вялікі князь маскоўскі спаліў залежныя ад ВКЛ гарадкі Смаленскай зямлі — Осечань, Расну і інш. Так, прыкрытая ваенным патэнцыялам саюзнай татарскай Арды, Масква фактычна ўпершыню адкрыта выступіла супраць ваеннага мерапрыемства ВКЛ. Першы канфлікт быў вычарпаны дробнымі памежнымі сутычкамі і не перарос у вайну, аднак з 1330х г. Маскоўскае княства стала ўмацоўвацца дзякуючы новай палітыцы Залатой Арды: хан Узбек паставіў на мэце ўмацаванне Масквы як супрацьвагі на шляху ўзрасталай літоўскай экспансіі. 3 гэтага яшчэ больш выразна акрэсліўся саюз Вільні і Цверы.
Паўночныя рэспублікі Русі Пскоў і Ноўгарад Вялікі, імкнучыся захаваць незалежнасць ад цвярскога, а потым і ад маскоўскага князя, часам самі звярталіся па дапамогу да літоўскіх князёў. Іх сувязі з ВКЛ былі даўнія. Напрыклад, у 1266 г. князем Пскова па дамоўленасці стаў Даўмонт, а ў часы Гедыміна падобную ролю для Пскова выконваў Давыд Гарадзенскі. Потым у Пскове цягам 10 гадоў «з лнтовской рукн» княжыў Аляксандр Міхайлавіч Цвярскі. I пазней адносіны з Псковам складваліся карысна для Вільні. У 1341 г. Гедымінавы сыны Альгерд і Кейстут вадзілі войска на дапамогу пскавічам у барацьбе з інфлянцкімі рыцарамі. У паходзе ўдзельнічаў і полацкі полк на чале з Любкам Воінавічам, які загінуў у сутычцы з немцамі. За гэтую дапамогу пскавічы прапанавалі Альгерду стаць іх князем, але той пакінуў у Пскове свайго старэйшага сына Андрэя. Праз некалькі гадоў Андрэй вярнуўся з Пскова і стаў князем полацкім (1345). А ў Ноўгарадзе Вялікім на «кармленні» сядзеў Гедымінаў сын пінскі князь ГлебНарымонт, які атрымаў у дзяржанне Ладагу, Арэшак, Карэлу і Капор’е. Яму як служыламу князю наўгародцы даручылі абарону сваіх межаў. У сярэдзіне XIV ст. Ноўгарадская зямля выплочвала Вялікаму Княству даніну ў футрах, прадуктах і рознай сыравіне, а ў яе холмскім, вялікалуцкім і ржэўскім паветах воласці мелі падвойную дзяржаўную прыналеж
насць.
III.1. Ад Міндоуга да Гедыміна
71
Поспехі ўсходняй палітыкі Гедыміна выклікалі сур’ёзны непакой Залатой Арды, якая ў 1339/40 г. пачала вайну супраць ВКЛ. Хан Узбек прыступіў да ажыццяўлення праграмы маскоўскататарскага націску на Вялікае Княства Літоўскае. У той жа год разам з татарамі супраць Смаленска выправілі войска амаль усе княствы Усходняй Русі.
Пры Гедыміне з ростам яго дзяржавы набыла асаблівую актуальнасць праблема хрышчэння літоўцаў. Яшчэ пад час абвастрэння канфлікту з крыжаносцамі, калі рымскі папа і Нямецкі ордэн пачалі блакаваць Літву, не дазваляючы іншым хрысціянскім краінам гандляваць з паганымі, у 1323 г. Гедымін дэклараваў папскаму легату гатовасць прыняць рымскае хрысціянства. На той час каталіцкія храмы ў дзяржаве ўжо існавалі — два ў Вільні і адзін у Наваградку (тут касцёл францішканаў быў адкрыты яшчэ пры Віцені). Манахі, якія прыходзілі на запрашэнне вялікага князя літоўскага (а імі пераважна былі немцы), асядалі і на беларускіх землях ды займаліся місіянерствам. Аднак пагадненне з Рымам выклікала хваляванні як у Жамойці, так і на Беларусі. Прыняцце лацінскай веры прывяло б да канфлікту з праваслаўнай большасцю ВКЛ, гэтаксама як хрышчэнне ў праваслаўе азначала б страту Жамойці і паглыбленне канфлікту з Ордэнам. У кожным разе парушалася б раўнавага двух народаў дзяржавы. Таму сам Гедымін адмовіўся ад абяцанага хросту. Па іншых звестках, у 1340 г. ён, праўдападобна, прыняў хрысціянства і рыхтаваў хрышчэнне ўсёй Літвы, але менавіта з гэтай прычыны, калі верыць чэшскай хроніцы Бенеша Вайтмільскага, быў атручаны сваімі ж набліжанымі.
Гедымін пакінуў на карце Усходняй Еўропы вялікую дзяржаву. Заснаваная ў сярэдзіне XIII ст. літоўскім князем Міндоўгам, праз стагодцзе яна ўключала ў сябе і большую частку сучаснай тэрыторыі Беларусі. Манархія Гедыміна склалася з трох асобных палітычнаэтнічных тэрытарыяльных утварэнняў — Аўкштоты, Жамойці і Беларусі. У яе дзяржаватворчым працэсе ад самага пачатку вялікая роля належала ўсходнеславянскаму элементу. Як адзначалася вышэй, Чорная Русь стала адной з тэрытарыяльных асноў манархіі Міндоўга. Беларусы (русіны) уваходзілі ў склад вайсковых сілаў ужо першых літоўскіх князёў. Вядома, што Войшалк, які першым з іх цалкам пераняў «рускую» культуру, абапіраўся на беларускія
72
III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
гарады і дружыны. Дзяволтва і Нальшчаны, якія не прызналі ўлады Міндоўга, падпарадкоўваліся менавіта іх сілай. Лучнікі з беларускіх зямель былі і ў войску Трайдзеня.
Крыніцы амаль нічога не паведамляюць пра канкрэтныя шляхі ўключэння зямель Беларусі ў Вялікае Княства Літоўскае. Праўдападобна, асноватворным пачаткам манархіі літоўскіх князёў, што ўтваралася як двуэтнічная балта—славянская, або, калі карыстацца сучаснымі азначэннямі, літоўскабеларуская дзяржава, быў узаемавыгадны саюз літоўскіх князёў з беларускім баярствам і гарадамі. Вядома, што полацкія, а потым і валынскія ды смаленскія баяры ішлі на гэты саюз на падставе традыцыйнай для ўсходнеславянскіх зямель формы «ряда» — дамовы, якая пакідала ім унутраную аўтаномію і старую структуру мясцовай улады. Прыкладам, Транята пасадзіў свайго князя ў Полацку па «ряду» з палачанамі, і ў яго баярскую думу ўваходзілі полацкія баярыдумцы. Прадстаўнікі мясцовай грамадскай эліты і пасля прызнання вярхоўнай улады літоўскага князя ўдзельнічалі ў вырашэнні важных пытанняў палітычнага і гаспадарчага жыцця сваёй зямлі. Таму больш блізкай да гістарычнай праўды падаецца пазіцыя такіх гісторыкаў, як Мацвей Любаўскі, Іван Лапа, Фёдар Леантовіч, Аляксандр Праснякоў і інш., якія неаднакроць падкрэслівалі, што Вялікае Княства Літоўскае як дзяржаву ніяк не выпадае лічыць прадуктам заваявання Русі літоўцамі. Да падобных высноў прыйшлі і сучасныя беларускія даследчыкі праблемы Вячаслаў Насевіч і Аляксандр Краўцэвіч. Сіла тут у кожным разе выконвала далёка не галоўную ролю. Сапраўды, новая дзяржава ўяўляла з сябе своеасаблівую форму грамадскапалітьгчнага сінтэзу, у якім раннефеадальныя інстытуты Літвы спалучаліся з больш развітай дзяржаўнапалітычнай сістэмай былых княстваў на тэрыторыі Беларусі (і перадусім Полацкага), наследуючы традыцыю дзяржаўнасці Кіеўскай Русі. Іншымі словамі, палітычная экспансія Літвы на ўсход прывяла да канструктыўнага ўтварэння фактычна літоўскабеларускай дзяржавы, у якой пры палітьгчнай дамінацыі літоўцаў значэнне тэрытарыяльнага, дэмаграфічнага і грамадскакультурнага патэнцыялу Беларусі яшчэ некалькі стагоддзяў узрастала.Як у свой час канстатаваў ужо згаданы расійскі гісторык Аляксандр Праснякоў, Вялікае Княства Літоўскае ўтваралася літоўцамі, «аднак на тэрытарыяльнай, этнаграфічнай і культурнай аснове беларускай».
III. 2. Палітыка Альгерда і Ягайла___________________73
III.2. Палітыка Альгерда і Ягайла
Пасля смерці Гедыміна ў Вільні застаўся яго наймаладзейшы сын Яўнут, якому бацька перадаў вялікае княжанне. Але тое, што віленскі пасад заняў не старэйшы з Гедымінавічаў, выклікала разлад сярод братоў. Ускладнілася і знешнепалітычнае становішча
дзяржавы. Крыжаносцы, памірыўшыся з польскім каралём
Вялікі князь Альгерд (1345—1377).
Казімірам Вялікім, увайшлі ў Жамойць, замацаваліся ў нізоўях Нёмана ды ўзмацнілі націск на паганую Літву, ужо «падараваную» ім граматай імператара Людовіка Баварскага 1337 г. У імператарскай грамаце як складовая частка Літвы называлася і Русь.