• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    На той час супярэчнасці паміж Ягайлам і Кейстутам дасягнулі крытычнага моманту. Калі Кейстут паранейшаму ўсе сілы накіроўваў на барацьбу з нямецкімі рыцарамі, дык ягоны пляменнік пайшоў на збліжэнне з імі. У 1380 г. ён падпісаў пагадненні і з Тэўтонскім, і з Інфлянцкім ордэнам, паабяцаўшы ў выпадку вайны з рыцарамі не падтрымліваць Кейстута. Даведаўшыся пра гэта, Кейстут у 1381 г. заняў Вільню і, заняволіўшы Ягайлу з маці, захапіў вярхоўную ўладу. Пасля прысягі, дадзенай Кейстуту — «ннколн протнву его не стоятн н завжды в его волн бытн», — Ягайла быў пакінуты на волі.
    Аднак калі на Севершчыне супраць Кейстута выступіў Ягайлаў брат Дзмітры Карыбут і стары князь рушыў туды, мяшчане Вільні,
    III.	2. Палітыка Альгерда і Ягайла 79 узначаленыя рыжскім немцам Ганулем, ажыццявілі пераварот, і сталіца апынулася ў руках Ягайлы. Пры ўдзеле тэўтонскіх рыцараў былі заняты і Трокі. Кейстут паспяшаўся ў свае ўладанні. Неўзабаве каля Трокаў зграмадзіліся гатовыя да бітвы войскі Кейстута ды яго сына Вітаўта, з аднаго боку, і Ягайлы, якога падтрымлівалі нямецкія рыцары, з другога. Сечу прадухіліла прапанова Ягайлы падпісаць замірэнне. Аднак пасля таго, як войска было распушчана, у Вільні Кейстута і Вітаўта арыштавалі. Праз некаторы час пераведзенага ў Крэўскі замак Кейстута задушылі падасланыя Ягайлам найміты, а сын ягоны здолеў уцячы ў Прусію да нямецкіх рыцараў.
    Князя Ягайлу, які захапіў вярхоўную ўладу, не прызнаваў ні Андрэй Полацкі, ні Дзмітры Бранскі, ні ягоны галоўны супернік Вітаўт Кейстутавіч. Каб умацавацца на віленскім пасадзе, Ягайла наблізіў да сябе Скіргайлу і аддаў яму Кейстутаў удзел — Троцкае княства. На нейкі час у дзяржаве зноў усталявалася дыярхічная форма княжання. Аднак становішча Ягайлы як вярхоўнага ўладара заставалася складаным.
    3 Прусіі з сіламі нямецкіх рыцараў у Літву пачаў урывацца Вітаўт. У 1383 г. ён ужо захапіў Трокі, трымаў у аблозе Вільню. Каб пазбавіць Ордэн свайго небяспечнага суперніка, Ягайла пайшоў на таемныя перамовы з Вітаўтам. Апошні згадзіўся прызнаць Ягайлу вярхоўным уладаром пры ўмове, што той верне яму бацькавы ўладанні, і ў 1384 г. вярнуўся з Прусіі ў свае землі. Аднак, атрымаўшы толькі Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну (гарады Бельск, Берасце, Драгічын, Горадня, Камянец, Сураж, Ваўкавыск), Вітаўт застаўся незадаволены. Ен дамагаўся ўсіх зямель Троцкага княства, але ў Троках сядзеў Скіргайла. Каб вызваліць Трокі для Вітаўта, Ягайла вырашыў перавесці брата ў Полацк, але з гэтым не мог змірыцца законны ўладальнік Полаччыны Андрэй Альгердавіч. Так што ўнутрыпалітычнае становішча ў дзяржаве было надзвычай складанае, і Ягайла мусіў шукаць выйсце.
    III.3. Крэўская унія
    Каб пераадолець унутраны палітычны крызіс, Ягайла шукаў апоры ў саюзе з суседнімі дзяржавамі. Дзякуючы такой палітыцы ў сярэдзіне 1380х г. вызначылася збліжэнне Вялікага Княства
    80
    III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Дзмітры Іванавіч Данскі ўсталяваў непасрэдныя адносіны з Ягайлам і ў 1383—84 г. Масква і Вільня перайшлі ад канфрантацыі да палітычнага супрацоўніцтва. Са свайго боку Ягайла праз сваю маці Улляну — дачку цвярскога князя Аляксандра Міхайлавіча — пачаў перамовы з Масквой і дасягнуў папярэдняе дамоўленасці аб збліжэнні з вялікім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1384 г. паміж апошнім і Уллянай Аляксандраўнай было падпісана адпаведнае пагадненне. Прадугледжвалася, што Ягайла ажэніцца з дачкой маскоўскага князя Соф’яй, прыме праваслаўе і ахрысціць сваіх суайчыннікаў. Вялікая частка арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага ставілася прыхільна да такога саюзу з Масквой. Аднак падобная перспектыва ўмацавала б становішча русінаў — беларуска— ўкраінскай большасці насельніцтва дзяржавы, што паскорыла б асіміляцыю літоўцаў. Акрамя таго, хрысціянства ўсходняга абраду не спыніла б агрэсіі нямецкіх рыцараў, для якіх праваслаўе было ерассю. Існуюць меркаванні, што віленскамаскоўскаму збліжэнню перашкодзілі Ордэн і Арда. У кожным разе, Ягайла ўрэшце адмовіўся яд збліжэння з Масквой і аддаў перавагу блоку з Польшчай, ідэю якога абараняў блізкі да яго рыжскі немец Гануль.
    Літоўскапольскі саюз у той сітуацыі больш адпавядаў інтарэсам Ягайлы і кракаўскага двара. Ён дазваляў аб’яднаць сілы супраць агульнага ворага — Нямецкага ордэна. Для літоўцаў, якія складалі тады прыкладна пятую частку насельніцтва Ягайлавай дзяржавы, саюз з палякамі і хрысціянства заходняга абраду давалі магчымасць захаваць палітычную дамінацыю ды ўберагчыся ад далейшай рутэнізацыі. Малапольскія паны, роля якіх у ажыццяўленні уніі была асабліва вялікая, імкнуліся атрымаць землі Валыні ды Падолля, пазбавіцца нявыгаднага саюзу з Венгрыяй.
    У 1385 г. пасля перамоваў з Кракава прыехалі ўпаўнаважаныя паслы Польскай Кароны. 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку (цяпер вёска Крэва ў Смаргонскім раёне Беларусі) паміж імі, з аднаго боку, і Ягайлам ды яго братамі Скіргайлам, Карыбутам, Вітаўтам і Лугвенам, з другога, адбылося падпісанне акта пра аб’яднанне дзяржаў. Ягайлу кракаўскія паслы афіцыйна запрашалі заняць польскі каралеўскі пасад і ажаніцца з дванаццацігадовай каралевай Ядзвігай. Ад яго ж патрабавалася выканаць некаторыя ўмовы, у прыватнасці, прыняць каталіцтва і перавесці ў гэтую веру сваіх
    ІІІ.З. Крэўская унія
    81
    яшчэ не ахрыпічаных братоў, сваякоў і суайчыннікаў, вызваліць палонных хрысціян, галоўным чынам палякаў, коштам уласных сродкаў вярнуць землі, страчаныя Літвой і Польшчай, і нарэшце, што мела асаблівае значэнне, «назаўсёды далучыць (арріісаге) свае Літоўскія і Рускія землі да каралеўства Польскага».
    Падпісаная ў Крэве унія была канчаткова зацверджана ў лютым 1386 г., пасля хрышчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвігай і ўрачыстай каранацыі ў Кракаве. Ягайла пачаў афіцыйна тытулавацца «каралём Польшчы, вярхоўным князем літоўскім і дзедзічам рускім». 3 юрыдычнага боку крэўскі акт фактычна азначаў інкарпарацыю ЛітоўскаРускай дзяржавы ў склад Польскай Кароны. Аднак на практыцы ажыццявіць прынятае рашэнне было
    Крэўскі замак.
    Рэканструкцыя Я. Куліка па матэрыялах М. Ткачова.
    немагчыма. Дзяржава Гедымінавічаў па—ранейшаму існавала як асобны грамадскапалітычны арганізм. Дзякуючы актыўнасці тых грамадскіх сілаў, што былі незадаволеныя прапанаванай польскім бокам формай уніі, інкарпарацыя стала толькі кароткачасовым эпізодам чыста юрыдычнай гісторыі.
    Яшчэ пакуль Ягайла быў у Кракаве, на Беларусі супраць яго выступіў полацкі ўдзельны князь Андрэй Альгердавіч, які заявіў, што, прыняўшы лацінства, той не можа быць уладаром Літвы і Русі.
    82
    HI Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    Каб захаваць за сабою Полацк, ён звярнуўся па падтрымку да Ордэна. Пасля адпаведных перагавораў 10 кастрычніка 1385 г. Андрэй Альгердавіч падпісаў з Робінам фон Эльцам акт аб перадачы «Полацкага каралеўства» на вечнае валоданне інфлянцкаму магістру
    Акт Крэўскай уніі 1385 г.
    3 архіва Кракаўскай капітулы.
    за гарантыю апекі Ордэна над ім і яго наступнікамі, а сам атрымліваў Полацкую зямлю ў якасці лена з рук магістра. Услед за гэтым ён падпісаў другі акт, у якім інфармаваў вялікага магістра пра заключанае з інфлянцкім лідэрам пагадненне. Атрымаўшы гарантыі падтрымкі ад Ордэна, полацкі князь узяўся дзейнічаць супраць Ягайлы і ў пачатку 1386 г. разам са Святаславам Смаленскім распачаў ваенную акцыю на Віцебшчыне, а потым і пад Мсціславам. Інфлянцкі магістр рушыў на злучэнне з імі і каля трох тыдняў ваяваў землі ВКЛ, дайшоўшы да Ашмяны, але пасля гэтага з палонам вярнуўся ў свае межы, пакінуўшы саюзнікаў. Смаленская раць дзейнічала ў Падняпроўі, але Орша і Мсціслаў адбіваліся. Высланае Ягайлам войска, узначаленае Скіргайлам,
    III. 3. Крэўская унія
    83
    Карыбутам, Лугвенам і Вітаўтам, заспела смаленцаў пад Мсціславам і ў красавіку 1386 г. разграміла іх у бітве на рацэ Віхра. Смаленскі князь Святаслаў загінуў, а яго сын Юры стаў даннікам літоўскіх
    князёў. Полацк, у якім закрыўся Андрэй Альгердавіч, яшчэ доўга і ўпарта бараніўся. Але вясною 1387 г. Скіргайла авалодаў горадам, захапіў Андрэя і адаслаў яго ў Кракаў да Ягайлы. Тры гады зняволены полацкі князь мусіў правесці ў вязніцы.
    Прыехаўшы ў 1387 г. у Вільню, Ягайла ажыццявіў абяцанае хрышчэнне Літвы (толькі Аўкштоты, бо землі Жамойці знаходзіліся пад уладай Ордэна). Баяры, якія прынялі каталіцтва (большасць простага люду яшчэ доўга заставалася ў паганстве), атрымалі ад Ягайлы прывілей, што даваў поўнае права ўласнасці
    Князь Скіргайла (1353—1397).
    спадчынныя землі, вызваляў
    ад усіх абавязкаў на карысць уладара, за выняткам вайсковай службы і даніны, ды інш. Аднак правы свецкіх феадалаў выглядалі сціпла параўнальна з прывілеямі, якія атрымаў у Літве каталіцкі
    касцёл.
    Стварыўшы ў 1387—88 г. каталіцкае біскупства з катэдрай у Вільні, Ягайла заклаў і першыя парафіі: у дадатак да тых, якія ўжо існавалі ў Вільні і Наваградку (а тут касцёл францішканаў з’явіўся яшчэ пры Віцені). Каталіцкія храмы паўсталі ў Вількаміры, Майшаголе, Медніках, Немянчыне, Крэве, Гайне і Абольцах. Манарх забяспечыў касцёлы часткай дзяржаўных даходаў, a віленскай катэдры надаў прыкладна 50—60 вёсак з 600 дымамі падданага насельніцтва. Уладанні касцёла, якія сталі першай латыфундыяй у Літве і Беларусі, атрымалі поўны фінансавы і судовы імунітэт. Адразу займеўшы тое, чаго ў Еўропе духавенства дамагалася стагоддзямі, каталіцкі касцёл стаў магутнай сілай у Літве, а потым і ў Беларусі. Для праваслаўнай царквы стварэнне Віленскага біскупства было моцным ударам, бо асудзіла яе на страты на карысць касцёла.
    84
    III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    Застаючыся вярхоўным уладаром Вялікага Княства, Ягайла атрымаў ад удзельных князёў прысяжныя лісты аб вернасці яму і Кароне Польскай ды ад’ехаў у Польшчу. Намеснікам сваім ён пакінуў троцкага князя Скіргайлу, узняўшы яго «вышэй за ўсіх братоў». Асобным прывілеем за 27 красавіка 1387 г. Ягайла пацвердзіў правы Скіргайлы на Троцкае княства і надаў брату новыя ўладанні на Беларусі — Менск, Свіслач, Бабруйск, Рэчыцу, Любеч, Прапойск, Любашаны, Ігумен, Лагойск і Лебедзева, a таксама Полацкае княства. Аднак становішча Ягайлы як суверэна ў Княстве было, відаць, недастаткова трывалым, калі ён прызначыў віленскім старастам паляка Клеменса Маскажэўскага ды прыслаў яму ў Вільню польскую залогу. На Скіргайлу як намесніка ён, відаць, не спадзяваўся. Пазней польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі паведамляў, што гэты князь «больш імкнуўся памнажаць святыні грэцкія, чым распаўсюджваць веру рымскую, бо з ранняга ўзросту выхоўваўся сярод русінаў». Варта згадаць, што да пераходу ў каталіцтва Скіргайла быў праваслаўным (Іванам), як і іншыя Ягайлавы браты або і сам Ягайла.