• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Стаўшы вялікім князем, каталік Свідрыгайла парушыў 9ы артыкул Гарадзельскага прывілея і пачаў раздаваць русінам важныя дзяржаўныя пасады, атачаць сябе «схізматыкамі». Незадаволенасць каталікоў могуць добра характарызаваць словы кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцкага, які ў 1432 г. з абурэннем напісаў пра
    96
    IV. Шляхі кансалідацыі
    становішча ў Вялікім Княстве, што «русіны ўзялі перавагу над літоўцамі, яны трымаюць у сваіх руках амаль усе найважнейшыя гарады і пасады, чаго не бывала пры нябожчыку Вітаўту», а храніст Ян Длугаш намаляваў Свідрыгайлу чалавекам з недалёкім розумам, схільным да п’янства і шаленства.
    У знешняй палітыцы пачатак княжання Свідрыгайлы адразу ж
    прывёў да канфлікту з Польшчай. Спрэчкі за Падолле ўжо ў канцы 1430 г. перараслі ва ўзброеную барацьбу, выклікалі разрыў паміж Свідрыгайлам і Ягайлам. Пасля бясплённых перамоў
    Вялікі князь Св ідрыгайла Альгердавіч (1430—1432).
    польскі кароль у чэрвені 1431 г. абвясціў вайну і накіраваў сваё войска на Валынь. Свідрыгайла тым часам шукаў саюзнікаў. Яго падтрымліваў імператар Святой Рымскай імперыі Жыгімонт Люксембургскі, які паабяцаў вялікаму князю каралеўскую карону, a таксама Нямецкі ордэн, якому важна было паправіцца пасля паражэння 1410 г. У чэрвені 1431 г. Свідрыгайла падпісаў
    абарончанаступальны саюз з вялікім магістрам Нямецкага ордэна Паўлам Русдорфам (1422—1441), скіраваны су
    праць Польскага каралеўства і гусітаў. Сваю дапамогу яму паабяцалі таксама татары і маЛдаўскі гаспадар.
    Перспектыва поўнага разрыву з Польшчай ды страта палітычнай манаполіі, гарантаванай Гарадзельскім прывілеем, выклікала актыўнае супрацьдзеянне літоўскага баярства, якое падтрымлівала унію. He маглі дараваць Свідрыгайлу і тыя, хто быў пры ўладзе ў гады княжання Вітаўта, але страціў яе. Пры інспірацыі польскіх саюзнікаў яны таемна падрыхтавалі замах на Свідрыгайлу. Напад ажыццявілі старадубскі князь Жыгімонт Кейстутавіч і Сымон Гальшанскі ўначы 1 верасня 1432 г. у Ашмяне. Свідрыгайла ледзь
    уратаваўся і ўцёк у Полацк.
    Новым вялікім князем літоўцы адразу ж абвясцілі Вітаўтавага брата князя Жыгімонта Кейстутавіча. Яго прызналі Вільня,
    IV. 1. Свідрыгайла i грамадзянская вайна
    97
    Трокі, Коўна, Жамойць і Горадня, сілай яму было падпарадкавана Берасце. У выніку частка Беларусі (Чорная Русь) пайшла за Жыгімонтам. Аднак Полацкая, Віцебская і Смаленская землі, a таксама ўся Ўкраіна не прызналі яго і паранейшаму лічылі сваім вялікім князем Свідрыгайлу. Так дзяржава часова падзялілася на Літву і Русь: як адзначыў летапісец, «князі рускія і баяры пасадзілі князя Свідрыгайлу на вялікае княжанне Рускае», «Літва ж пасадзіла вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча на вялікае княжанне на Вільні і на Троках».
    Жыгімонт адразу аднавіў саюз з Полыпчай, падпісаўшы з Ягайлам унію ў Горадні, у якой пацвердзіў вярхоўны суверэнітэт Ягайлы над сабой на ўмовах 1401 г., г.зн. абмежаваў самастойнасць Вялікага Княства часам свайго жыцця. Яму ў дапамогу Ягайла прыслаў
    Братрыцар Нямецкага ордэна. 3 дрэварыту XVcm.
    польскае войска. Аднак Свідрыгайла яшчэ не лічыў сваю справу прайгранай. Абапіраючыся на Полацк, ён ужо з восені 1432 г. пачаў рабіць паходы на падуладныя Жыгімонту землі. Зімой і летам наступнага года Свідрыгайлава войска зноў хадзіла да Вільні і Наваградка, заняло шэраг невялікіх гарадоў. Але ў цэлым ваенныя дзеянні былі для яго няўдалыя. Абяцанай дапамогі Свідрыгайлу ні ад татараў, ні ад малдаўскага гаспадара не было. Толькі інфлянцкі магістр Керскорф, верны саюзніцкаму пагадненню, пасылаў рыцараў на Літву. А Жыгімонт Кейстутавіч пры падтрымцы палякаў ваяваў Беларусь: у 1433 г. ён вадзіў войска ажно да Мсціслава.
    Асноўнай сацыяльнай сілай
    Свідрыгайлы былі заможныя праваслаўныя роды Беларусі і Ўкраіны, якія захавалі вернасць яму як вялікаму князю, тады як Жыгімонт абапіраўся ў асноўным на каталікоў (хоць каталікі былі і на баку Свідрыгайлы, а праваслаўныя баяры — у лагеры Жыгімонта). Гэтая акалічнасць надае вайне быццам бы нацыянальна—рэлігійны характар. У сапраўднасці яна была барацьбой не столькі нацыянальнай, колькі сацыяльнай — змаганнем княска—
    4 3ак. 3163
    98
    IV. Шляхі кансалідацыі
    баярскіх партый між сабою. Інтарэсаў шырокіх слаёў насельніцтва яна не кранала. Hi веравызнанне, ні этнічнае паходжанне не мелі ў гэтай вайне вызначальнай ролі. Называючы сябе заўзятым каталіком, Свідрыгайла ўзначальваў галоўным чынам праваслаўны паводле складу лагер баяраў і князёў, але і яны змагаліся не за веру, а за сваё дамінавальнае становішча ў дзяржаве. Нездарма сярод яго прыхільнікаў былі і заможныя літоўскія роды каталіцкага веравызнання — тыя, хто выступаў супраць уніі з Польшчай і за саюз з Тэўтонскім ордэнам.
    Маючы колькасную перавагу ў сілах, Свідрыгайла, аднак, не здолеў плённа яе выкарыстаць і хутка страціў галоўнага саюзніка. Калі польскачэшскае войска ўварвалася ў Новую Марку і падышло да Гданьска, вялікі магістр мусіў падпісаць з Каронай замірэнне. У выніку дагавора, заключанага ў канцы 1433 г. у Ленчыцах, Ордэн выбыў з вайны і адрокся ад саюзу з Свідрыгайлам. Шматвызначальным для зыходу вайны стаў вялікі земскі прывілей, выдадзены Жыгімонтам 6 траўня 1434 г. у Троках, які выбіў галоўны козыр у Свідрыгайлы. Гэтым актам абвяшчалася раўнапраўе русінаў і літоўцаў у межах цэлай дзяржавы, так што правы, гарантаваныя каталікам Гарадзельскім прывілеем, пашыраліся на ўсіх падданых незалежна ад веравызнання (каталікі захоўвалі манаполію толькі на пасады ваяводы і кашталяна віленскага і троцкага). Яшчэ раней, у1432 г., такі ж прывілей Ягайла выдаў для Луцкай зямлі. Цяпер і беларускаўкраінскае баярства атрымала гарантыі недатыкальнасці сваіх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, ільготы ў дзяржаўных павіннасцях, а таксама права на адопцыю рыцарскіх гербаў ад літоўскіх родаў, пабратаных з польскай шляхтай.
    Троцкі прывілей стаў першай пасля 1386 г. законнай асновай раўнапраўя праваслаўных і каталікоў у ВКЛ. Ураўняўшы правы ўсіх зямель дзяржавы, ён спрыяў кансалідацыі ўсяго баярства, аб’яднанню Літвы і Русі. Фактычна, гэта быў першы агульнадзяржаўны прывілей, які выдаваўся, як падкрэслівалася ў тэксце, дзеля таго, каб не было няроўнасці і разладу паміж народамі Княства, каб усе ў згодзе дбалі пра агульную дзяржаву.
    Свідрыгайла спадзяваўся на дапамогу каталіцкай Еўропы і звярнуўся да Базельскага сабора. У 1433 г. у Базель быў высланы ліст паноўрусінаў з Віцебска, якія выказалі жаданне падпарадкавацца Рыму, а ў наступным годзе на царкоўным саборы з’явілася дэлегацыя Свідрыгайлы, якая пацвердзіла яго планы уніі і папрасіла дапамогі ў барацьбе з Жыгімонтам і Ягайлам. Аднак пасля троцкага
    IV. 1. Свідрыгайла і грамадзянская вайна
    99
    прывілея Жыгімонта лагер Свідрыгайлы пачаў хутка страчваць прыхільнікаў. Яго цвёрды намер увесці царкоўную унію стаў адштурхоўваць русінаў. Паспрыяла гэтаму і неапраўданая жорсткасць князя, які ўлетку 1435 г. загадаў спаліць у Віцебску праціўніка уніі мітрапаліта Герасіма за тое, што ўладыка быццам бы рыхтаваў перадачу Смаленска Жыгімонту Кейстутавічу.
    Губляючы прыхільнікаў, Свідрыгайла спяшаўся нанесці вырашальны ўдар па непрыяцелю. У ліпені 1435 г. разам з саюзным войскам інфлянцкага магістра ён рушыў у Літву Завілейскую. Яго армію ўзначаліў князь Жыгімонт Карыбутавіч, які спецыяльна вярнуўся з Чэхіі. На дапамогу Жыгімонту Кейстутавічу прыйшлі польскія аддзелы. Прыняўшы бітву ў надзвычай нявыгадных умовах пад Вількамірам, каля ракі Святой, 1 верасня сілы Свідрыгайлы пацярпелі поўную паразу. Толькі князёў загінула трынаццаць з пяцідзесяці, якія бралі ўдзел у сечы. Амаль усе астатнія трапілі ў палон. Як пазней было адзначана ў Густынскім летапісе, менавіта ад гэтай паразы «рускне князн начаша оскудеватн п обнніцеватн». Вялікія страты панеслі таксама інфлянцкія рыцары. Загінуў сам магістр Керскорф. Пасля гэтага Нямецкі ордэн падпісаў у Брэсце Куяўскім «вечньп> мір з Жыгімонтам Кейстутавічам і Ягайлам. Вялікі магістр адмовіўся ад усялякіх сувязяў са Свідрыгайлам і прызнаў уладаром ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча, абавязваючыся і ў будучым прызнаваць толькі таго манарха Літвы, які будзе абраны са згоды Польскага каралеўства, ды не падтрымліваць вялікіх князёў літоўскіх у іх антыпольскіх захадах. Трактатам таксама пацвярджаліся ранейшыя дзяржаўныя межы паміж бакамі і дэкларавалася свабода гаспадарчых сувязяў.
    Князь Свідрыгайла «на 30 конях» зноў уцёк у Полацк. Тут, на землях паўночнай Беларусі, ён меў трывалую падтрымку. Полацк атрымаў ад Свідрыгайлы князя Міхаіла Іванавіча Гальшанскага, a Віцебск — Васіля Сямёнавіча Краснага з друцкіх Рурыкавічаў. Але калі ў 1435 г. Полацк і Віцебск яшчэ адбіліся ад войска Жыгімонта, дык летам наступнага года, не адчуваючы ніякай падтрымкі, прызналі яго ўладу. Землівобласці адна за адной адпадалі ад Свідрыгайлы. Смаленск падпарадкаваўся Жыгімонту таксама ў1435 г. Нейкі час неўтаймоўны князь яшчэ знаходзіў апору на Ўкраіне, потым пакінуў і яе, атрымаўшы прыстанішча ў Валахіі. Адно пасля смерці Жыгімонта ён пасяліўся ў Луцку на Валыні, дзе і памёр.
    Поўную перамогу Жыгімонта летапісец адзначыў як укняжанне яго «на вялікім княжанні на Літоўскім і Рускім», што азначала аб’
    100
    IV. Шляхі кансалідацыі
    яднанне дзвюх галоўных частак дзяржавы. У гэтым выявілася і ўмацаванне цэнтралістьгчнай, «пралітоўскай» арыентацыі насельніцтва беларускіх зямель. Аднак палітыка Кейстутавіча, які, з аднаго боку, аддаў палякам Падолле, а з другога — пярэчыў Кракаву і, умацоўваючыся на вялікакняскім стале, імкнуўся аслабіць залежнасць ад Польшчы, памножыла партыю ягоных праціўнікаў. Скрайняй жорсткасцю да арыстакратыі, як адзначана ў Хроніцы Быхаўца, спробамі падарваць яе пазіцыі і атачыць сябе новымі, асабіста яму адданымі людзьмі, Жыгімонт аб’яднаў супраць сябе князёў і баяр абодвух веравызнанняў. Віленскі і троцкі ваявода Даўгірд і Лелюша пры падтрымцы князя Аляксандра Чартарыйскага падрыхтавалі замах на вялікага князя. 20 сакавіка 1440 г. яго выканалі згаданы князь Чартарыйскі і кіяўлянін Скабейка, якія таемна праехалі ў троцкі замак, схаваўшы сваіх людзей у вазах з сенам. Смерцю Жыгімонта на вялікакняскім пасадзе абрывалася лінія Кейстутавага роду. Заставаліся Альгердавічы, але з іх толькі нашчадкі Ягайлы сцвердзілі сваю дынастыю — дынастыю Ягайлавічаў.