Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Жыхары Вялікага Княства.
3 даўняй гравюры.
106
IV. Шляхі да кансалідацыі
важна польскімі справамі і ў Кракаве праводзіў намнога больш часу, чым у Вільні. Напрыклад, у 1470 г. ён першы раз за 17 гадоў наведаў Полацк, Віцебск і Смаленск. Гэта зніжала эфектыўнасць цэнтральнай улады, адмоўна адбівалася на дзяржаўнай палітыцы Вялікага Княства. Панырада неаднаразова прасілі Казіміра, каб ён або стала знаходзіўся ў межах свайго княства, або згадзіўся на абранне новага гаспадара. Пытанне пра выбар новага вялікага князя ставілася радай двойчы, у 1456 і 1461 г. Як кандыдат на віленскі пасад у 1456 г. фігураваў Сямён Алелькавіч — праваслаўны слуцкі князь, праўнук Альгерда, якога выстаўляла палітычная эліта не толькі беларускаўкраінскіх, але і ўласна літоўскіх зямель. Іх партьпо ўзначальвалі віленскі ваявода Ян Гаштаўт і праваслаўны князь Юры Астрожскі. У 1461 г. зноў кандыдаваў Сямён Алелькавіч. У якасці альтэрнатыўнага варыянта гаспадара прасілі перадаць вялікакняскую ўладу аднаму са сваіх сыноў. Аднак Казімір ні на што не пагаджаўся. У 1478 г. на сойме ў Берасці ён заявіў, іпто «пры сваім жыцці нікому не даручыць кіравання Літвою».
Незадаволенасць Казімірам Ягайлавічам і ўнутраныя супярэчнасці выліліся ў бунт удзельных князёў супраць манарха. У 1481 г. напічадкі Альгерда слуцкі князь Міхаіл Алелькавіч і Хведар Бельскі, а таксама Юры Гальшанскі ды Іван Глінскі падрыхтавалі замах на гаспадара з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнага перавароту. Польскі гісторык Аскар Галецкі адзначыў, што змова мела характар родавай акцыі Алелькавічаў. Планавалася, што Казімір IV будзе забіты ў Кобрыні, куды ён меўся прыехаць на вяселле Хведара Бельскага з Ганнай Кобрыньскай. Аднак змоўшчыкаў своечасова выкрылі. Гальшанскага ды Алелькавіча схапілі і 30 жніўня 1481 г. пакаралі смерцю — прылюдна адсеклі галовы на адной з плоіпчаў у Вільні, a Бельскі з Глінскім уцяклі ў Маскву. Там яны хацелі атрымаць дапамогу і абяцалі за гэта далучыць да маскоўскіх уладанняў беларускія землі ажно па Бярэзіну. Пазней праз гэта іх выступленне выдавалася за праяву гравітацыі беларусаў да Масквы. У сапраўднасці ж яно было дынастычнай змовай старой княскай арыстакратыі, пакрыўджанай ліквідацыяй удзелаў, якая лічыла сябе паўнапраўнай пераемніцай віленскага пасаду. Бунт князёў не меў ні нацыянальных, ні рэлігійных матываў і на грамадскі рух не абапіраўся. Нямецкі гісторык Горст Ябланоўскі, які грунтоўна даследаваў
IV.2. Княжанне Казіміра Ягайлавіча
107
становішча тагачасных русінаў (беларускага і ўкраінскага насельніцтва) у Вялікім Княстве Літоўскім, не знайшоў ні рэлігійных, ні тым больш нацыянальных матываў у фактах пераходу часткі яго эліты ў падданства маскоўскага ўладара. Арыентацыя тагачаснай палітычнай апазіцыі Казіміру Ягайлавічу наогул не адлюстроўвала настрояў шырэйшых колаў грамадства.
IV .3. Абарона ад Масквы і татараў
Пры адноснай стабільнасці ўнутранага жыцця Вялікага Княства Літоўскага ў апошняй трэці XV ст. сталі абвастрацца дачыненні з Масквой. ІІадпарадкаваўшы ўдзельныя княствы Усходняй Русі, цэнтралізаваная дзяржава Івана III усутык падышла да межаў літоўскабеларускага гаспадарства і стала прэтэндаваць на гарадырэспублікі Пскоў і Ноўгарад. Узрастанне ролі Масквы суправаджалася стварэннем ідэалагічных падстаў яе вышэйшасці. Пасля захопу Канстанцінопаля туркамі (1453) і гібелі апошняга імператара на яго мурах Масква, якая глядзела на падзенне сталіцы універсальнай хрысціянскай дзяржавы як на вынік заключэння Фларэнційскай уніі (1439), стала сама прэтэндаваць на яе прэрагатывы. Шлюб вялікага князя маскоўскага з апошняй прадстаўніцай візантыйскага імператарскага дому Соф’яй Палеалог (1472) наблізіў Маскву да наследавання палітычнай ролі «Рамейскага царства». У 1480 г. у «Пасланні на Угру» растоўскі архіепіскап Васіян, заклікаўшы Івана III выступіць супраць татарскага цара Ахмата, упершыню звярнуўся да яго як да сапраўднага, «рускіх краін вялікага хрысціянскага цара». У гэтым тытуле ўтрымлівалася далёкасяжная палітычная праграма. Назваўшыся «государем всея Русн», маскоўскі ўладар выступіў з дамаганнем сваёй улады над усімі ўсходнеславянскімі землямі, якія ніколі не ўваходзілі ў Маскоўскую дзяржаву. Так, ужо ў 1478 г. ён запатрабаваў ад Казіміра Ягайлавіча Полацка, Віцебска, Смаленска ды іншых гарадоў ВКЛ.
Узрослая сіла і ваенная актыўнасць Маскоўскай дзяржавы выклікала пераход на яе бок напаўсамастойных чарнігава—северскіх і вярхоўскіх удзельных князёў. Раней многіх уцекачоў ад вялікага князя маскоўскага Казімір Ягайлавіч садзіў на ўсходніх ускраінах сваёй дзяржавы, бо спадзяваўся, што, пакрыўджаныя Масквой, яны будуць яе ворагамі. Прыкладам, князю Івану Мажайскаму дасталі
108
IV. Шляхі кансалідацыі
ся Старадуб, Гомель і Бранск, Шамячычам — НоўгарадСеверскі і Рыльск, дзедзічу Вярэйскага княства — Любеч і г.д. Атрымалася ж наадварот: у новых умовах нашчадкі амаль усіх маскоўскіх уцекачоў зноў адыходзілі да Масквы. Але было б несправядліва трактаваць іх адыход як звычайную здраду. Паводле іх дагавораў з вялікімі князямі літоўскімі апошнія мусілі бараніць сваіх падапечных, але гэтага не рабілі ні Казімір Ягайлавіч, ні пазней ягоны сын Аляк
Вялікі князь маскоўскі Іван III (14621505).
сандр. Ва ўмовах пастаяннага ваеннага ціску з боку Масквы і пасіўнасці Вільні некаторыя з вярхоўскіх князёў супраціўляліся, але пабачыўшы, што дамову не выконваюць самыя вялікія князі літоўскія, напаўзалежныя Рурыкавічы здымалі з сябе абавязак захоўваць ім вернасць.
Тым часам пасля распаду Залатой Арды на Астраханскае, Казанскае і Крымскае ханствы для ВКЛ асабліва небяспечным суседам стала апошняе, аб’яднанае ў сярэдзіне XV ст. пад уладаю дынастыі Гірэяў. Пры хане МенгліГірэю, які ў 1466 г. прыйшоў да ўлады пры падтрымцы туркаў, Крымскае ханства ператварылася ў васала Асманскай імперыі. 3 крымскім
ханам зблізіўся і вялікі князь Іван III ды заключыў з ім пагадненне. У выніку з 1474 г. пачаліся набегі татараў на Падолле, паўднёваўсходнія раёны Польшчы, Валынь, Кіеўшчыну і ажно на землі Беларусі.
На ўсходзе памежныя гарады і воласці Вялікага Княства ўжо напрыканцы панавання Казіміра Ягайлавіча сталі аб’ектам рабаўнічых нападаў служылых людзей маскоўскіх. У 1492 г., як толькі памёр Казімір IV, Маскоўская дзяржава распачала першую адкрытую вайну за гэтак званую «вотчыну». Падтрыманы новай хваляй князёўперабежчыкаў (на бок Масквы тады перайшлі Сямён Варатынскі, Міхаіл Мязецкі, Андрэй і Васіль Бялеўскія), Іван III
IV.3. Абарона адМасквы і татараў
109
Аляксандр Казіміравіч, вялікі князь літоўскі (1492—1506).
без цяжкасцяў авалодаў землямі ў вярхоўях Акі, заняў Мязецк, Сярпейск, Масальск, Вязьму. Каб замацаваць поспех, ён прасіў крымскага хана ўдарыць па Княству з поўдня, а ў 1493 г. накіраваў паслоў да Тэўтонскага ордэна і мазавецкага князя з мэтай утварэння ваеннага альянсу супраць Ягайлавічаў.
Панырада Вялікага Княства папрасілі маладзейшага Казіміравага сына Аляксандра ў небяспечнай сітуацыі не пакідаць дзяржавы і прапанавалі яму пасад манарха. Для большай законнасці абрання асобнага ад Польшчы гаспадара ў такі зручны момант у Вільню на з’езд былі пакліканы паны, баяры і зямяне з тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Канкурэнтам маладога Ягайлавіча стаў слуцкі князь Сямён Міхайлавіч з Алелькавічаў, які ўехаў у сталіцу з вялікім уласным почтам, але рада абвясціла, што вялікакняскі пасад перадаецца Аляксандру згодна з апошняй воляй яго бацькі Казіміра, і гэта вызначыла вынікі выбару.
30 ліпеня 1492 г. Аляксандр быў абвешчаны вялікім князем літоўскім без усялякіх узгадненняў з палякамі, а праз тыдзень гаспадар выдаў прывілей, якім пацвердзіў ранейшыя правы і вольнасці шляхты і абмежаваў уладу манарха на карысць паноўрады.
Імкнучыся спыніць агрэсію ўсходняга суседа, Аляксандр накіроўваў паслоў у Маскву са скаргамі на парушэнне міру, а ў Заволжскую Арду і Полыпчу — з просьбай дапамогі, спрабаваў схіліць на свой бок Крым. У 1494 г. віленскім паслам нарэшце ўдалося падпісаць мірнае пагадненне з вялікім князем Іванам Васілевічам, якое вызначыла новыя межыпаміждзяржавамі. Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі адышлі да Масквы. Мір быў зама
цаваны шлюбам Аляксандра Казіміравіча з дачкой Івана III князёўнай Аленай, якая ў 1495 г. пераехала ў Вільню.
110
IV. Шляхі кансалідацыі
Здавалася, сваяцгва манархаў павінна было палепшыць адносіны паміж дзяржавамі, аднак дынастычны шлюб толькі ўскладніў іх. Дзякуючы саюзу з МенгліГірэем і малдаўскім гаспадаром Стэфанам вялікі князь маскоўскі стаў ажыццяўляць націск на Аляксандра Казіміравіча, а сувязі з дачкой Аленай выкарыстоўваць для збору інфармацыі. He без ініцыятывы Івана III крымскія татары пачалі штогод урывацца на Украіну і часта дасягаць тэрыторыі Беларусі. А ўсходнія воласці Вялікага Княства рабавалі служылыя людзі маскоўскія. 3 увагі на пагрозу, якая нарастала з боку Масквы, у 1499 г. была зроблена спроба замацаваць саюз з Каронай на ўмовах Гарадзельскай уніі. Каб умацаваць дзяржаву знутры, Аляксандр задумаў аб’яднаць падданых у межах адной канфесіі — г.зн. ажыццявіць даўні план царкоўнай уніі. План гэты, аднак, не ўдаўся, за
Татарскі коннік. 3 сярэднявечнай гравюры.
тое выклікаў агрэсіўную рэакцыю Масквы.
Фармальнай прычынай развязвання новай вайны стаў быццам бы пераслед грэцкай царквы ў Вялікім Княстве і спробы гвалтоўнага ўвядзення уніі. Іван III гэтым апраўдваў пераход шэрагу памежных князёў (Сямёна Бельскага, Васіля Шамячыча, Сямёна Мажайскага ды інш.) пад ягоную ўладу. У сапраўднасці гвалту над праваслаўем не было. Вялікая княгіня Алена, жывучы ў Вільні, ніколі не скардзілася на гэта ў лістах да бацькі. Аляксандр Казіміравіч спрабаваў зняць канфлікт. Саступіўшы дамаганням
цесця, ён упершыню звярнуўся да маскоўскага манарха як да «гасудара ўсяе Русі». Аднак Іван III выправіў з Масквы віленскіх паслоў і ўвесну 1500 г. услед за імі накіраваў войска.
За некалькі месяцаў вайны пад уладай маскоўскага ўладара апынуліся Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Старадуб, Гомель, Любеч, НоўгарадСеверскі, Рыльск. Высланыя на абарону межаў сілы найвышэйшага гетмана князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага былі разгромлены велізарнай маскоўскай арміяй 14 ліпеня ў бітве на рацэ Ведрашы, што каля Дарагабужа. Па намове Івана III