• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Адразу пасля забойства гаспадара на Валыні з’явіўся Свідрыгайла, які ўжо называў сябе «вярхоўным князем Літвы». Заняць віленскі стол разлічвалі таксама сын Жыгімонта Кейстутавіча князь Міхалюшка (Міхалка) ды Ўладыслаў Ягайлавіч Варненьчык, які з 1434 г. быў каралём Польшчы. Аднак апошні затрымаўся ў венгерскім паходзе. Рада вяльможаў, узначаленая Янам Гаштаўтам, без паразумення з палякамі 29 чэрвеня 1440 г. абвясціла вялікім князем 13гадовага Ягайлавага сына Казіміра.
    IV	.2. Княжанне Казіміра Ягайлавіча
    Стаўшы гаспадаром, Казімір і яго рэгенты на чале з троцкім ваяводам Янам Гаштаўтам мусілі нанова аб’ядноўваць дзяржаву, бо землівобласці пасля забойства Жыгімонта зноў адпалі. Жамойць прызнала вялікага князя ўжо ў 1441 г. дзякуючы прывілею, выдадзенаму ёй Казімірам. He стала ўпарцінца баярства Полацкай і Віцебскай земляў. А вось у Смаленску новаму манарху было нялёгка сцвердзіць сваю ўладу. Паўстанне 1440 г. там было інспіравана часткай прыхільнікаў Свідрыгайлы. Мяшчане выгналі прэч вялікакняскага намесніка з блізкімі да яго баярамі, а ў горад паклікалі нашчадка Рурыкавічаў князя Андрэя Дарагабужскага, а потым — князя Юрыя Лугвенавіча з Мсціслава, які быў праваслаўны і прыняў тытул «гас
    IV.2. Княжанне Казіміра Ягайлавіча
    101
    падара Смаленскага». Новы смаленскі князь пасадзіў у вязніцу пралітоўскае баярства і стаў зносіцца з Полацкам ды Віцебскам. Маскоўскія і ноўгарадскія летапісы адзначалі, што ён ужо нават княжыў у гэтых гарадах. Магчыма, Юры Лугвенавіч сапраўды мерыўся ажыццявіць даўні план Андрэя Альгердавіча — адарваць ад Літвы
    паўночна—ўсходнія землі Княства і стварыць на абшарах Беларусі асобную дзяржаву. Пра тое, што ён меў такія намеры, сцвярджалі гісторыкі Л.Калянкоўскі і Р.Бэхтальд. Але на ўтаймаванне Смаленска прыйшло гаспадарскае войска, якое ў 1442 г. падпарадкавала горад. Юры Лугвенавіч уцёк у Ноўгарад, а Казімір Ягайлавіч зноў пасадзіў намеснікам Андрэя Саковіча, для супакаення ж смаленцаў выдаў устаўную грамату. Гэтай граматай Казімір Ягайлавіч, як і Вітаўт ды Свідрыгайла, замацаваў за Смаленскай зямлёй мясцовыя грамадскаправавыя нормы і звычаі, чым забяспечыў лаяльнасць смалян да вярхоўнай улады вялікага князя літоўскага. Падобныя прывілеі і аўтаномію вялікі князь даў Жамойці, якая была за Міхалюшку, і супакоіў яе. Даволі проста ўдалося замацаваць
    Вялікі князь
    Казімір Ягайлавіч (1440—1492). Фрагмент саркафага на Вавелі.
    за цэнтрам і ўкраінскія землі, вярнуўшы Кіеўскую зямлю князю Алельку — малодшаму сыну Ўладзіміра Альгердавіча, а на Валыні ўтварыўшы ўдзельнае княства старога Свідрыгайлы, якому даваўся пажыццёвы тытул вялікага князя.
    Унутраная палітыка Казіміра Ягайлавіча была выразна скіраваная на кансалідацыю сацыяльных вярхоў усіх зямель дзяржавы і яе цэнтралізацыю. Але дасягалася гэта не настолькі радыкальнымі мерамі, як пры Вітаўце. Атрымаўшы ад папярэднікаў пасля доўгай унутрыдзяржаўнай барацьбы кангламерат самых розных земляў і ўладанняў, Казімір ужо на пачатку свайго панавання заключыў пагадненні з Псковам, Ноўгарадам і Цвярскім княствам, а потым і з Маскоўскай дзяржавай. Гэтыя дамовы, якія прызнавалі
    102
    IV. Шляхі кансалідацыі
    нязменнымі межы і сферы ўплываў Вялікага Княства ажно да вытокаў Волгі і вярхоўяў Акі, удавалася вытрымліваць на працягу ўсяго панавання Казіміра Ягайлавіча. Каб умацоўваць сувязь з Вільняй паўднёвых і ўсходніх ускраін вялізнай краіны, ён садзіў там сваіх намеснікаў, а земляманексам выдаваў устаўныя граматы на самакіраванне. Кіеўскі ўдзел у 1471 г. пасля смерці князя Сямёна быў забраны ў Алелькавічаў і ператвораны ў звычайную правінцыю (кіеўскім намеснікам стаў Марцін Гаштаўт), а нашчадкам Альгерда па кіеўскай лініі Казімір перадаў у валоданне Слуцк, Капыль і Клецк. Праўда, Мсціслаўскае княства ён зноў аддаў Юрыю Лугвенавічу, калі той вярнуўся, затое Магілёў вылучыў з удзелу і пасадзіў у ім свайго намесніка.
    Пасля вострых канфліктаў і грамадзянскай вайны 1430х г. пры новым гаспадары ўнутранае жыццё ў дзяржаве паступова стабілізавалася, умацавалася цэнтральная ўлада. Асабліва важным для ўнутранай кансалідацыі грамадскіх вярхоў быў агульназемскі прывілей, выдадзены Казімірам у 1447 г. Князі, паны і баяры ўсёй дзяржавы (прывілей выдаваўся падданым «Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага») незалежна ад веравызнання атрымалі новыя правы і свабоды. У прыватнасці, яны былі вызвалены ад дзякла і серабшчыны, набылі права вольнага выезду за мяжу, а таксама права судзіць сялян і мяшчан, якія жылі ў межах іх уладанняў. Гэтыя выгоды прывілей гарантаваў і князям, і панам, і дробнаму баярству, аб’ядноўваючы, такім чынам, у адзін стан і нобіляў, і сярэднія сацыяльныя групы. Па значнасці Казіміраў прывілей 1447 г. можна параўноўваць з Кошыцкім, які атрымала польская шляхта ў 1374 г., бо фактьгчна з яго бярэ пачатак парламентарызм у Вялікім Княстве Літоўскім: для вырашэння такіх пытанняў дзяржаўнага значэння, як збор фінансавых сродкаў, цяпер патрабаваўся непасрэдны ўдзел вызваленых ад падаткаў (дзякла і серабшчыны) падданых вялікага князя, каб атрымаць іх згоду.
    Самастойнае абранне Казіміра Ягайлавіча на віленскі пасад разарвала персанальную унію з Каронай, адноўленую Жыгімонтам у 1432 г., і юрыдычна абедзве дзяржавы Ягайлавічаў з 1440 г. зноў нічым не былі аб’яднаныя. Але ў 1444 г. у бітве пад Варнаю загінуў без вестак польскі кароль Уладыслаў, і палякі прапанавалі карону Казіміру як яго маладзейшаму брату. Радныя паны ў Вялікім Княстве спачатку не дазвалялі вялікаму князю ісці на гэта. Калі ж прапанову паўтарылі, вяльможы, пасля доўгага абмеркавання прын
    IV.2. Княжанне Казіміра Ягайлавіча
    103
    Замкавая гараў Вільні зруінамі Замка Гедыміна. Стан на 1830я г. Карціна М.Янушэвіча.
    цыпаў новага саюзу, змянілі сваё стаўленне да уніі. Яны патрабавалі, каб у акце аб’яднання не значылася ні слова пра інкарпарацыю ці падпарадкаванне: злучэнне магло быць толькі добраахвотным саюзам дзвюх раўнапраўных дзяржаў. У чэрвені 1447 г. са згоды паноўрады Казімір Ягайлавіч прыняў польскую карону. Заключаная унія мела персанальны характар: вялікі князь літоўскі адначасова з’яўляўся і каралём польскім. Хоць палякі яшчэ неаднаразова (у прыватнасці, у 1448 і 1451 г. і пазней) патрабавалі вярнуць прававую сілу Крэўскага акта, гэта сустракала катэгарьгчны супраціў з боку Вільні.
    Дачыненні паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Лтоўскім пагаршаліся і з прычыны тэрытарыяльных спрэчак. Яны не перарасталі ў вайну, відаць, толькі дзякуючы цвёрдай палітыцы Казіміра, які, быццам арбітр, залагоджваў вострыя канфлікты. Прыкладам, калі ў 1452 г., пасля смерці Свідрыгайлы, гаспадарская рада выслала войска на чале з пінскім князем Юрыем, Радзівілам і Юршай займаць Валынь, палякі рыхтаваліся выправіць туды сваё шляхецкае рушанне. Магло б дайсці да вайны, каб Казімір не здолеў супакоіць і польскіх паноў, і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
    104
    IV. Шляхі кансалідацыі
    У знешняй палітыцы Казіміра адным з найбольш значных актаў было падпісанне «вечнага міру» з вялікім князем маскоўскім Васілём Сляпым у 1449 г. Пасля ваенных акцый 1444 г. з мэтай здабыцця Вязьмы ён пайшоў на гэты мір і значныя саступкі Маскве па той прычыне, што рэальную небяспеку яго княжанню нёс Міхаіл Жыгімонтавіч (Міхалюшка). Атрымаўшы ў 1444 г. ад Казіміра га
    HHQ
    Авгд іічсугнйіА ukskA^^A^^1
    рады Клецк, Старадуб і Бранск, той не задаволіўся, бо разлічваў на Трокі як спадчыну Кейстутавага роду і спадзяваўся на мітру вялікага князя. Па ягонай наводцы з 1448 г. штогод на паўднёвыя землі ВКЛ пачалі налятаць крымскія татары.
    Пагадненне 1449 г. паміж Масквой і Вільняй размежавала сферы іх ўплыву і надоўга стабілізавала ўзаемаадносіны паміж двума ■ цэнтрамі аб’яднання ўсходнеславянскіх тэрыторый. Вялікі князь маскоўскі (унук
    <~І .((МКЛЛНІ<^»»>в( імклбфі