Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Узімку 1389/90 г. незадаволены становішчам служылага князя Вітаўт скарыстаў апазіцыйнасць баяраў Літвы і Русі ды паўстаў супраць Ягайлавай улады. Пасля няўдалай спробы захапіць Вільню ён уцек да прускіх рыцараў. Каб атрымаць ваенную дапамогу, Вітаўт стаў васалам Ордэна і адцаў яму Жамойць. Чакалася падтрымка і ад маскоўскага князя Васіля I (1389—1425), за якога Вітаўт аддаў сваю дачку Соф’ю. Ужо ў верасні 1390 г. Вітаўт прывёў крыжаносцаў на Вільню, а праз год авалодаў Горадняй, яшчэ праз год захапіў Наваградак, Мерач, зноў пагражаў Вільні.
Вайна паказала, што без кампрамісу Ягайла не ўтрымае ўлады над землямі Літвы і Русі. На Беларусі ды Украіне ён сутыкнуўся з адкрытай непрыхільнасцю насельніцтва. Тады Ягайла правёў таемныя перамовы з Вітаўтам, у выніку якіх увесну 1392 г. той зноў пакінуў крыжаносцаў, папярэдне спаліўшы іх замкі пад Горадняй. 4 жніўня ў Востраве, што на Гарадзеншчыне (недалёка ад Ліды), было падпісана пагадненне, на падставе якога ўлада ў Вялікім Княстве пажыццёва перадавалася Вітаўту. Як адзначыў мясцовы летапісец, укняжанню Вітаўта «рада была ўся зямля Літоўская і Руская».
Так пад вярхоўным суверэнітэтам Ягайлы непасрэдным уладаром дзяржавы стаў Вітаўт Кейстутавіч, які тытулаваўся «supremus dux
III. 4. Вялікае княжанне Вітаўта
85
Lithuaniae» — «вялікім князем літоўскім», або «вялікім князем Літвы ды панам і дзедзічам зямель Русі». Хоць пасля прысягі на вернасць Ягайлу і Ядзвізе ён і знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад Польскага каралеўства, пагадненне 1392 г. у параўнанні з Крэўскім актам давала дзяржаве пэўную самастойнасць. Яно стала першым юрыдычнаправавым крокам на шляху да аднаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Вялікага Княства Літоўскага.
IIL4. Вялікае княжанне Вітаўта
Атрымаўшы вялікакняскую ўладу, Вітаўт заняўся ўмацаваннем дзяржавы знутры і выкараненнем сепаратызму, бо за час яго барацьбы з Ягайлам многія землі паспелі аддзяліцца. У 1393 г. узнялі бунты смаленскі князь Глеб Святаславіч, ноўгарад—северскі Карыбут, падольскі Хведар Карыятавіч, а таксама Ўладзімір Альгердавіч кіеўскі і яго брат Свідрыгайла, што па маці меў удзел у Віцебску.
Вітаўту давялося сілай
Вялікі князь Віпгаўт (1392—1430).
падпарадкоўваць некаторыя гарады і вобласці на Беларусі і Ўкраіне. Друцкія князі Дзмітры Васілевіч і Дзмітры Сямёнавіч ды Смаленск добраахвотна абавязаліся службай Вітаўту, пасля чаго друцкія князі сталі яго намеснікамі ў сваёй вотчыне, a Смаленск атрымаў Глеб Святаславіч, заменены пазней Вітаўтавым намеснікам. У адрозненне ад іх Орша паддалася толькі пасля двух дзён абароны. У выніку горад быў зведзены да статуса гаспадарскага. Бараніўся і Віцебск,
дзе пасля смерці сваёй маці княгіні Ўлляны засеў Свідрыгайла,
забіўшы там Ягайлавага намесніка Хведара Вясну. Тады Вітаўт
86
III. Утварэнне Вялікага Княства Літоускага
сілай захапіў горад, паланіў Свідрыгайлу і адаслаў у Полыпчу. Але неўзабаве вялікаму князю зноў давялося весці войска на Віцебск: у 1396 г. Свідрыгайла ўцёк да інфлянцкіх рыцараў і адтуль вярнуўся ў Віцебск. Вітаўт цэлы месяц трымаў горад у аблозе, калі ж авалодаў — наладзіў расправу, а Свідрыгайлу ў кайданах адправіў у Полыпчу да Ягайлы.
Ліквідуючы або замяняючы князёў найбольш аўтаномных удзе
лаў (Кіева, УладзіміраВалынскага, НоўгарадаСеверскага, Падолля і інш.), Вітаўт зрабіў важныкрок да палітычнай цэнтралізацыі дзяржавы, да ўмацавання сваёй улады. Ен садзіў сваіх намеснікаў або зводзіў да статуса намеснікаў спадчынных уладальнікаў вялікіх удзелаў, і цяпер яны залежалі ад яго намнога больш, чым князі. Ужо ў 1390х г. ніводзін з вялікіх удзелаў не меў князя сваёй мясцовай дынастыі. Хоць адасобленасць земляў, іх унутраная аўтаномія захоўваліся яіпчэ не адно стагоддзе, спадчынна—прававых падставаў для выступленняў супраць цэнтральнай улады не было.
Адчуўшы трываласць свайго
Конны татарскі воін. 3 сярэднявечнай гравюры.
становішча, Вітаўт у 1398 г. выкарыстаў незадаволенасць крэўскім актам з боку баяраў і князёў ды пайшоў на абвастрэнне дачыненняў з Польскім каралеўствам. Непасрэднай падставай для гэтага стаў ліст каралевы Ядзвігі, у якім тая запатрабавала ад вялікага князя даніны з земляў Літвы і Русі, падараваных ёй Ягайлам у якасці вена (на землях Беларусі, у прыватнасці, каралева атрымала ўладанні на Віцебшчыне і ў Падняпроўі). Абураны Вітаўт склікаў княскабаярскую нараду на востраве Салін, што на Нёмане. Князі і баяры з Літвы і беларускаўкраінскіх зямель Русі (з Беларусі, напрыклад, князь Іван з Друцка, Ямонт Тулунтавіч з Клецка ды інш.) падтрымалі свайго вялікага князя. Яны заявілі, што «заўсёды былі свабодныя, як і іх продкі, і ніколі не плацілі ніякай даніны
III. 4. Вялікае княжанне Вітаўта
87
Полыігчы», ды абвясцілі Вітаўта сваім «каралём». Тады ж Вітаўт дасягнуў таемнага пагаднення з Нямецкім ордэнам, замацаванага подпісамі прысутных на востраве. Да канфлікту з Полыпчай не дай
шло бадай толькі з прычыны драматьгчных падзей на Ворскле, якія
пабурылі далёкасяжныя планы віленскага манарха.
Згодна з летапісамі, Вітаўт рыхтаваў вялікі паход супраць татарскай арды. Прыняўшы разбітага Цімурам хана Тахтамыша і
пасяліўшы яго ў Лідскім замку, вялікі князь хацеў вярнуць яму Сарай, каб потым мець ад хана падтрымку ў сваёй усходняй палітыцы. Падтрымаўшы паход на Арду, у 1399 г. вайну супраць татараў абвясціў рымскі папа Баніфацый IX. Разам з войскам Вітаўта, якое складалася з ратнікаў беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх земляў, а таксама конніцы Тахтамыша, на поўдзень рушыла дапамога з Полыпчы і Прускага ордэна. Аднак 12 жніўня ў бітве каля ракі Ворсклы татары хана ЦімурКутлука і Эдыгея дазвання разграмілі сілы Вітаўта, a сам ён уцёк з невялікай дружынай. Адных князёў загінулі дзесяткі, у тым ліку Альгердавы сыны героі Кулікоў
Вялікі магістр Нямецкага ордэна Ульрых фон Юнгінген (1407—1410).
скай бітвы Андрэй Полацкі і Дзмітры Баброк.
Трагедыя на Ворскле падарвала сілы Вялікага Княства, аслабіла пазіцыі Вітаўта. Затое яна была надзвычай выгадная для Масквы, бо адвяла пагрозу з боку як Літвы, так і Арды. Вітаўт мусіў пайсці на ўмацаванне саюзу з Ягайлам. У студзені 1401 г. у Вільні былі падпісаны акты новай уніі з Польскім каралеўствам, вядомай як віленскарадамская. Яна прызнавала палітычную асобнасць Вялікага Княства Літоўскага, улада ў якім пажыццёва належала Вітаўту, а пасля яго смерці землі і ўлада ў дзяржаве мелі перайсці да Ягайлы ці ягоных пераемнікаў. Калі б бяздзетным памёр Ягайла, польскія паны павінны былі б узгадніць кандыдатуру новага караля з Вітаўтам. Акты віленска—радамскай уніі падпісалі «прэлаты, бароны, шляхцічы і зямяне зямель літоўскіх і рускіх». Гэта першы
88
III. Утварзнне Вялікага Княства Літоўскага
Бітва пад Грунвальдам (Дуброўнай). 1410 г.
Дрэварыт з хронікі Марціна Бельскага (1597).
вядомы выпадак, калі пытанне дзяржаўнай уніі вырашалася пры ўдзеле грамадскай эліты нелітоўскіх зямель як актыўнай палітычнай сілы.
Выкарыстоўваючы замацаваны дынастычным шлюбам саюз з Масквою, Вітаўт працягваў пашыраць свой уплыў на ўсходнія славянскія землі, дзе пасля Ворсклы яго пазіцыі пахіснуліся. Вялікі князь маскоўскі Васіль Дзмітрыевіч быў яго зяцем і не выступаў супраць Вітаўтавай палітыкі на ўсходзе. Яшчэ ў 1395 г., калі ад Вялікага Княства адпаў Смаленск, Вітаўт прывёў войска і сілай падпарадкаваў горад, выгнаўшы мясцовага Рурыкавіча і пасадзіўшы там намеснікаў Васіля Барэйкавіча і Ямонта. Дарэмна смаленскі князь спрабаваў вярнуць свой стол пры дапамозе разанцаў — Масква падтрымлівала Вітаўта. Такой жа прыхільнай пазіцыі
III. 4. Вялікае княжанне Вітаўта
89
ў дачыненні да ўсходняй палітыкі Вільні маскоўскі князь трымаўся і пазней. Канчаткова Смаленск быў уключаны Вітаўтам у склад Вялікага Княства ў 1404 г., пасля таго, як годам раней яму ўдалося падпарадкаваць Вязьму. Смаленск здалі баяры, калі князь Юры Святаславіч паехаў прасіць дапамогі ў Маскве. Праз год, калі абараніць іх ад Вітаўта папрасілі пскавічы і ноўгарадцы, маскоўскі князь Васіль Дзмітрыевіч разарваў мірнае пагадненне з Вільняй і тры гады прайшлі ў стане вайны. Аднак абышлося без буйных сутычак, і ў 1408 г. маскоўскі манарх зноў падпісаў з Вітаўтам замірэнне.
Пасля ўрэгулявання дачыненняў з Маскоўскай дзяржавай, Ноўгарадам і Псковам стала магчымым пачаць барацьбу з Тэўтонскім ордэнам. Калі ў 1409 г. насельніцтва Жамойці, якое цярпела ад нямецкіх рыцараў, у чарговы раз узняло паўстанне, Вітаўт падтрымаў яго. Польшча ўступілася за Вітаўта і ультыматыўна запатрабавала ад Ордэна спыніць ваенныя дзеянні. У адказ на гэта вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген (1407—1410) абвясціў вайну і захапіў польскую зямлю Добжынь. Нядоўгае замірэнне, у часе якога чэшскі кароль Вацлаў IV (1378—1419) выступаў у ролі суддзі, праціўнікі выкарысталі для актыўнай мабілізацыі сілаў. Калі заходнія манархі сталінабок Ордэна, Ягайла і Вітаўт канчаткова зарыентаваліся на сілавое рашэнне пытання.
Распрацаваўшы план супольнай вайны, яны на пачатку ліпеня 1410 г. прывялі свае злучаныя сілы на тэрыторыю Прусіі для генеральнай бітвы з Прускім ордэнам. У Вітаўта было больш за 40 харугваў з земляў Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку 28 з беларускіх — берасцейская, ваўкавыская, віцебская, гарадзенская, пінская, полацкая, наваградская, смаленская ды іншыя, а таксама аддзелы татарскай конніцы. Разам армія Вітаўта, якая больш чым на дзве траціны складалася з русінаў і мела галоўным штандарам харугву з дзяржаўным гербам Пагоняй, налічвала блізу 10—12 тыс. вершнікаў. У Ягайлы ў 51 харугве было прыкладна 12 — 14 тыс. коннікаў. На дапамогу палякам прыйшлі найманыя жаўнеры з Чэхіі на чале з Янам Жыжкам. Сілы ж тэўтонаў сягалі прыкладна 16 тыс. Бітва адбылася 15 ліпеня каля прускіх вёсак Танэнберг ды Грунвальд (у беларускіх летапісах — каля Дуброўны). «Пры націску аддзелаў ад пераломваных дзідаў і ўзаемных удараў зброі сыходзіў
90
III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
такі вялікі грукат і гук, такі далёкасяжны быў ляскат мечаў, быццам звалілася якая агромністая скала, так што чулі яго нават тыя, хто быў аддалены на некалькі міляў», — пісаў пра сечу польскі храніст Ян Длугаш.
Бітва, якая ўвайшла ў гісторыю як адна з найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе, скончылася поўным разгромам ордэнскага войска. Вялікае значэнне для перамогі меў тактычны манеўр Вітаўта — запланаванае адступленне яго харугваў, якое дазволіла расстроіць баявы парадак рыцараў. 3 поля сечы саюзнікі рушылі далей у Прусію. Над Ордэнам навісла смяротная небяспека. Прускія замкі і гарады здаваліся без супраціву, дваранства і біскупы прысягалі пераможцам. Аднак сталіца Ордэна Мальбарк упарта абаранялася, і два месяцы аблогі не прынеслі ніякай карысці. Неўзабаве Вітаўт пакінуў Мальбарк і павёў войска на Горадню, а за ім мусіў вяртацца і Ягайла.