• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    На пачатку 1345 г. браты Альгерд і Кейстут, змовіўшыся, ажыццявілі дзяржаўны пераварот. Кейстут захапіў Вільню і абвясціў уладаром Альгерда, самага старэйшага з Гедымінавічаў, які меў вотчынныя ўладанні на тэрыторыі Беларусі — Віцебск і Крэва. Прагнаны Яўнут уцёк у Маскву, дзе
    прыняў праваслаўны хрост, але праз два гады вярнуўся, памірыўся з братамі і атрымаў ва ўладанне горад Ізяслаўль (цяперашняе Заслаўе пад Менскам). Таксама хуткім было вяртанне Нарымонта, які пасля перавароту Кейстута апынуўся ў Ардзе.
    Звяржэннем Яўнута пачаўся перыяд дыярхіі — панавання двух, Альгерда і Кейстута. Браты раздзялілі тэрыторыю дзяржавы на дзве часткі прыкладна па лініі Горадня—Трокі — і далей да Інфлянтаў. Кейстут атрымаў у валоданне заходнюю палову — Жамойць, Трокі, Горадню, Падляшша з Бельскам і Берасцейскую зямлю, а Альгерд — усе ўсходнія землі. Першы меў сталіцай Трокі і займаўся заходняй палітыкай, найперш — барацьбой з Нямецкім ордэнам, а другому належала Вільня і ягонай справай былі дачыненні з Маск
    вой, Ноўгарадам, Псковам ды татарамі.
    Галоўная небяспека паранейшаму зыходзіла ад Нямецкага ордэна. Хоць Альгерд і Кейстут для барацьбы з імі нярэдка
    74
    III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    аб’ядноўвалі сілы, стрымаць паходы рыцараў не ўдавалася. Ад немцаў шмат цярпелі і заходнія землі Беларусі. Зімою 1348 г. у вялікай бітве каля ракі Стрэва, прытоку Нёмана, крыжаносцы разграмілі аб’яднанае войска Альгерда і Кейстута, у складзе якога былі
    Рыцары Нямецкага ордэна. XIV cm.
    дружыны з беларускіх гарадоў, у прыватнасці — з Берасця, Віцебска, Полацка і Смаленска. Пад час паходу 1363 г. тэўтонскія рыцары захапілі Горадню, спалілі Камянец і спустошылі іх наваколлі. У 1370х інфлянцкія рыцары ўрываліся на Полаччыну. У адказ Кейстут вадзіў войска на тэрыторыю ордэнскіх уладанняў. Ад 1343 да 1382 г. адбылося каля 30 уварванняў яго аддзелаў у Прусію. Як сведчаць нямецкія хронікі, у гэтых паходах актыўна ўдзельнічалі і «рутэны» — жыхары заходнебеларускіх земляў. У 1375 г. разам з Кейстутам у Інфлянты вадзіў дружыны полацкі князь Андрэй Альгердавіч.
    Складанымі заставаліся дачыненні і з Польшчай. На працягу 1340—1350х г. паміж польскім каралём Казімірам, з аднаго боку, ды Альгердам і Кейстутам, з
    другога, вялася ўпартая барацьба за Валынь і Падляшша. Толькі ў 1366 г., паводле дамовы, падпісанай Казімірам з усімі князямі літоўскімі, Берасце было канчаткова прызнана тэрыторыяй Гедымінавічаў. У 1377 г. пагадненне Альгерда з польскім каралём Людовікам Венгерскім пацвердзіла, што Валынь і Берасцейская зямля належаць Вялікаму Княству, а Галіччына з далучанымі Холмскім і Белзскім удзелам — Полыпчы.
    Як і пры Гедыміне, надзвычай поспяховай была ўсходняя палітыка, якой займаўся Альгерд. Выступіўшы з антытатарскай праграмай збірання земляў Русі, ён здолеў хутка распаўсюдзіць свой уплыў ажно да ўладанняў Масквы і да нізоўяў Дняпра. 3 беларускіх земляў ужо ў канцы 1340—1350х г. Альгерду падпарадкаваліся Бабруйск, Рэчыца, Чачэрск і Прапойск. У 1358 г. быў падначалены Мсціслаў — цэнтр удзельнага княства, які Альгерд аддаў свайму сыну Лугвену (Сымону), родапачынальніку мсціслаўскіх князёў Лугвенавічаў. Пра тое, калі
    III. 2. Палітыка Альгерда і Ягайла
    75
    і як быў падпарадкаваны Гомель, крыніцы не паведамляюць нічога. Потым пад Альгердаву ўладу трапілі Бранск і Тарапец, прычым першы літоўскаму князю перадало само бранскае баярства. Яшчэ праз два гады Альгерд пасадзіў свайго сына Ўладзіміра намеснікам у Кіеў. Верхавенства літоўскага князя прызналі таксама гарады Севершчыны і Чарнігаўшчыны. На поўдні Гедымінавіч дамогся самых большых набыткаў. Увосень 1362 г. у бітве каля Сініх Вод, што на Падоллі, ён разграміў войска трох татарскіх ордаў — Крымскай,
    Воіны ВКЛ.
    XIV — пачатак XV cm. гарэўся зза Мажайска, а ў
    Перакопскай і Ямбалукскай — ды выйшаў да нізоўяў Днястра і парогаў Дняпра. Гэтая перамога паклала пачатак вызваленню ўсходнеславянскіх земляў ад ардынскага панавання.
    Паслядоўным было і замацаванне ўплыву ва ўсходнім напрамку, у прыватнасці, на Смаленск, з князем якога Іванам Альгерд падтрымліваў добрыя адносіны. У 1341 г. ён дапамог смаленскаму князю ў канфлікце з Масквою, які раз1352 дыпламатычным шляхам
    прадухіліў уварванне маскоўскага войска ў Смаленскую зямлю. Пра далейшую залежнасць Смаленска сведчыў удзел смаленскіх палкоў на баку Альгерда ў бітве на Стрэве (1348), а пазней прысутнасць невядомага смаленскага князя ў складзе войск ВКЛ у паходзе на Ордэн (1352), потым удзел Святаслава Іванавіча Смаленскага ў паходах Альгерда на Маскву. Праўда, непасрэдна падпарадкаваць Смаленск Альгерду так і не ўдалося.
    Пры Альгердзе дайшло да першых сур’ёзных канфліктаў з Масквой, якая выступіла з уласнай праграмай збірання спадчыны Рурыкавічаў. Спачатку Альгерд зблізіўся з маскоўскім князем Сямёнам Гордым, падпісаўшы ў 1349 г. з ім пагадненне, але яшчэ больш умацаваў саюз з Цверру, ажаніўшыся з дачкой цвярскога князя Міхаіла Аляксандравіча Уллянай. Канкураваўшае з Масквой Цвярское княства займела цяпер у асобе Альгерда магутнага апекуна, з чаго і пачаліся канфлікты. Калі ў 1368 г. цвярскі князь Міхаіл Аляксандравіч, на землі якога напала войска маскоўскага
    76
    III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    князя Дзмітрыя Іванавіча, папрасіў заступніцтва ў Альгерда, той сабраў войска і з Віцебска рушыў на Маскву. Ён аблажыў Крэмль, аднак не змог здабыць абнесенай магутнымі мурамі цвердзі і праз тры дні адышоў. Маскоўскае войска ў адказ напала на Смаленск і Цвер. У 1370 і 1372 г. паходы на Маскву па просьбе цвярскога князя паўтараліся, але да вызначальнай бітвы справа не даходзіла. Канфлікт быў залагоджаны мірным пагадненнем. Пад канец княжання Альгерда цвярскі князь Міхаіл Аляксандравіч не вытрымаў ваеннага націску суседа і, не дачакаўшыся дапамогі з Вялікага Княства, пасля паражэння паддаўся князю Дзмітрыю Іванавічу. Так Цвер канчаткова падпала пад кантроль Масквы.
    Далучэнне новых усходнеславянскіх земляў пры Альгердзе істотна павялічыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве літоўскіх князёў. Менавіта пры ім «руская» мова набыла ролю афіцыйнай, дзяржаўнай, а працэс рутэнізацыі ахапіў і прыдворнае жыццё. Гэта было абумоўлена культурнай перавагай русінаў. Праваслаўныя святары і манахі з’яўляліся тымі нешматлікімі падданымі літоўскага князя, якія ўмелі чытаць і пісаць. Сярод нашчадкаў самога Альгерда праваслаўных было намнога больш, чым паганцаў — прынамсі ўсе дзеці ад яго першай жонкі Марыі Віцебскай і большасць ад другой, Улляны Цвярской. Ёсць звесткі, што Альгерд і сам быў ахрышчаны ў праваслаўе, меў хрысціянскае імя Андрэй. У летапісах, напрыклад, паведамляецца, што калі ў 1341 г. пскавічы прапанавалі яму стаць іхнім князем і ахрысціцца, ён адказаў, што ўжо ахрышчаны. Як зазначыў пра Альгерда гісторык Ігнацы Крашэўскі, «мова, звычаі, вера, права Русі не былі яму чужыя». Вядома пра прыязнае стаўленне князя да праваслаўных. У Віцебску яго стараннямі для іх быў узведзены храм Святога Духа і адрамантавана старая Дабравешчанская царква.
    Каб нейтралізаваць царкоўнапалітычны ўплыў Масквы на праваслаўнае жыхарства дзяржавы, Альгерд дамагаўся ўтварэння асобнай літоўскарускай мітраполіі. Ен паслаў прапанаванага епіскапамі кандыдата ў мітрапаліты манаха Фёдара не ў Канстанцінопаль, а да балгарскага патрыярха ў Тырнову. He прызнаны канстанцінопальскім патрыярхам рускалітоўскі мітрапаліт рэзідаваў у Наваградку і Кіеве. Калі ж яго епархіі апынуліся ў юрысдыкцыі маскоўскаўладзімірскага мітрапаліта Аляксея, Аль
    III. 2. Палітыка Альгерда і Ягайла
    77
    Вялікі князь Кейстут (1345—1382).
    герд у 1354 г. выслаў у Канстанцінопаль свайго кандыдата Рамана, які і атрымаў сакру. Яго катэдра знаходзілася ў Наваградку, a з 1358 г. — у Кіеве. На тэрыторыі Беларусі мітрапаліту Раману падпарадкоўваліся Полацкая, Смаленская і Тураўская епархіі. Паміж Раманам і Аляксеем вялася ўпартая барацьба за панаванне на ўсёй Русі, пакуль рускалітоўскі мітрапаліт не памёр (1362).
    Пасля смерці Альгерда ў 1377 г. у дзяржаве зноў пачаліся ўнутраныя разлады і міжусобіцы. Віленскі пасад атрымаў Ягайла, сын Альгерда ад яго другой жонкі цвярской княгіні Ўлляны. 3 гэтым не пагадзіліся старэйшыя Альгердавічы, дзеці ад віцебскай княжны Марыі. Відаць, Ягайла і сам імкнуўся пазбавіцца галоўнага канкурэнта — полацкага князя Андрэя — або падпарадкаваць яго ўладанні. Ужо ў 1377 г. разам з Кейстутам ён паспрабаваў сілай авалодаць Полацкам. Адбіцца ад іх войска палачанам дапамаглі інфлянцкія рыцары. Аднак і Андрэй пасля гэтага не застаўся ў Полацку: зімою таго ж года ён з дружынай і сынамі ўцёк у Пскоў, дзе быў прыняты на княжанне, а потым апынуўся ў Маскве. Праз год ён удзельнічаў у першай пераможнай бітве маскоўскага войска з татарамі на рацэ Вожа, а яшчэ праз год разам з маскоўскай раццю прыйшоў ваяваць Севершчыну. Тады ж на бок Масквы перайшоў Дзмітры Альгердавіч (Бранскі), які валодаў Бранскам і Трубчэўскам. Удзельныя князі Валыні і Падолля адчувалі сябе
    практычна незалежнымі. Усё гэта пагражала распадам тэрытарыяльнай цэласці дзяржавы.
    Магчыма, гэта агрэсіўная палітыка Масквы, у прыватнасці, захоп северскіх гарадоў, падштурхнула Ягайлу да саюзу з ханам Мамаем. У 1380 г. Ягайла павёў войска на злучэнне з сіламі Залатой Арды для супольных дзеянняў супраць маскоўскага князя Дзмітрыя
    78
    III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    Іванавіча, аднак у вырашальны момант ён не далучыўся да Мамая, і татары былі разгромлены на Куліковым полі. На баку Мас
    Ягайла, вялікі князь літоўскі (1377—1392) і кароль польскі (1386—1434).
    коўскай Русі ў бітве ўдзельнічалі Ягайлавы браты — Андрэй Полацкі, Дзмітры Альгердавіч a таксама Дзмітры Баброк, якія, камандуючы палкамі правай і левай рукі, шмат зрабілі для дасягнення гістарычнай перамогі. Ухіленне Ягайлы ў апошні момант ад бітвы, верагодна, не ў апошнюю чаргу было абумоўлена настроямі яго войска, складзенага пераважна з жыхароў Беларусі.
    У 1381 г., каб адпомсціць Андрэю Альгердавічу, Ягайла перадаў Полацк свайму брату Скіргайлу, аднак палачане не прынялі нежаданага князяпаганца ды, абняславіўшы, прагналі яго з го
    рада. Пазней Скіргайла прыйшоў здабываць Полацк з войскам, атрымаўшы для гэтага ў дапамогу аддзел інфлянцкіх рыцараў. Тры месяцы ён трымаў горад у аблозе. Палачане папрасілі падтрымкі ў Ноўгарада, аднак ніякай рэальнай дапамогі не атрымалі і адбіваліся самастойна. Так і не авалодаўшы Полацкам, Скіргайла неўзабаве адышоў ад горада, бо мусіў спяшацца ў Вільню, каб ратаваць Ягайлу.