• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Акрамя цэркваў у беларускіх гарадах сталі ўзводзіцца і грамадзянскія каменныя пабудовы, церамы і вежы. Княскія харомы ў XII ст. былі збудаваны ў Горадні і Полацку. У Камянцы, што каля Берасця, пад канец XIII ст. паўстаў знакаміты «слуп» — абарончая вежа тьшу данжон, вядомая цяпер як Белая. Падобныя вежы меліся тады таксама ў Берасці, Горадні, Наваградку і Тураве.
    Вяршыняй дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва Беларусі таго часу можна лічыць шасціканцовы ўкладны крыж, створаны ў 1161 г. у Полацку майстрам Лазарам Богшам для Спаскай царквы па замове Ефрасінні Полацкай. У яго мастацкім аздабленні спалучаны элементы як візантыйскай, так і раманскай традыцыі, але пераважаюць простыя геаметрычныя матывы, птго і адрознівае гэты помнік ад твораў прыкладнога мастацтва з Паўднёвай і Усходняй Русі. Мовазнаўцы адзначаюць, што надпіс на крыжы, у якім паведамлялася пра колькасць скарыстанага золата, срэбра і жамчуга, а таксама ўтрымлівалася грозная перасцярога на выпадак выкрадання рэліквіі, адлюстраваў некаторыя асаблівасці мясцовага полацкага дыялекту. На жаль, на пачатку другой сусветнай вайны гэтая нацыянальная рэліквія знікла і дасюль пра месца яе знаходжання нічога не вядома.
    Такім чынам, дзякуючы прыняццю хрысціянства і пашырэнню пісьма, праз рэцэпцыю візантыйскіх узораў культуры і пэўныя ўплывы лацінскага Захаду, у XI — XII ст. землі сучаснай Беларусі выйшлі на сцэну еўрапейскай гісторыі. Невыпадкова на карце Абсторфера, створанай у XIII ст. — старэйшай геаграфічнай карце свету, апрача Кіева і Ноўгарада сярэднявечную Русь прадстаўлялі Полацк і Смаленск.
    III	. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    III.	1. Ад Міндоўга да Гедыміна
    Па пісьмовых крыніцах Літва вядома з XI ст. Упершыню яна згадана пад 1009 г. у аналах нямецкага гарадка Кведлінбурга ў запісе пра місіянера Брунона (Brun von Querfurt), забітага на памежжы Літвы (Litua) і Русі. 3 1040 г. пра Літву сталі паведамляць і ўсходнеславянскія летапісы. Этымалогія гэтай назвы дакладна не вызначана, аднак большасць літоўскіх гісторыкаў лічыць, што яна паходзіць ад невялікай рачулкі Летаўкі, што ўпадае ў Вяллю. Верагодна, спачатку Літвой называлася зямля — тэрыторыя племянной групоўкі ўсходніх балтаў, якая знаходзілася на паўднёвым усходзе сучаснай Рэспублікі Літва і ў прылеглых раёнах Беларусі, паміж рэкамі Нёманам і Вяллёй, а потым назва перайшла на народ.
    Па ўзроўні сацыяльнага развіцця балты адставалі ад славян, не мелі ні дзяржаўнай арганізацыі, ні монатэістычнай рэлігіі. Разам з латгаламі, земгаламі, лівамі ды іншымі прыбалтыйскімі плямёнамі старажытная Літва плаціла даніну Русі і, праўдападобна, нейкі час была залежнай непасрэдна ад Полацка. У XII ст. полацкія, віцебскія ды менскія князі выкарыстоўвалі літоўскія дружыны ў ваенных паходах у сваіх інтарэсах, абапіраліся на іх у міжусобнай барацьбе. Аднак з раздрабленнем і аслабленнем княстваў Беларусі ініцыятыва ваенных акцый пераходзіла да самой Літвы. 3 летапісаў і
    60
    III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    хронікі Генрыха Латыша відаць, што на пачатак XIII ст. яна стала магутнай ваеннай сілай. 3 1201 да 1236 г. літоўскія дружыны зрабілі 22 паходы на ўладанні Нямецкага ордэна, 4 — на Польшчу і 14 разоў хадзілі па здабычу на ўсходнеславянскія землі, у тым ліку на Полаччыну і Смаленшчыну. У адносінах да Літвы і нямецкі Ордэн Братоў па мячы, што ўзяўся актыўна каланізаваць Прыбалтыйскія землі, доўгі час займаў толькі
    абарончыя пазіцыі.
    Да сярэдзіны XIII ст. літоўскія плямёны яшчэ не мелі адной дзяржаўнай арганізацыі. Аднак пастаянныя паходы і войны спрыялі іх аб’яднанню ў саюз, вялі да палітычнай кансалідацыі. Калі ў 1219 г. з галіцкімі князямі Данілам і Васількам падпісвалі пагадненне Літва і Жамойць (якая пад гэтым годам упершыню згадана летапісцам), іх прадстаўнікамі былі больш за 20 балцкіх правадыроў (кунігасаў), у тым ліку 5 «старэйшых», сярод якіх і Міндоўг. Гэты саюз, ці канфедэрацыя з’яўлялася ўжо агульналітоўскай ваеннай арганізацыяй, кіраванай «старэйшымі» кунігасамі. Між тым становішчу, у якім знаходзіліся літоўскія плямёны ў другой трэці XIII ст., адпавядала больш цеснае аб’яднанне і цэнтралізацыя ўлады. Падпарадкаваўшы
    Вялікі князь Міндоўг (1230—1263).
    землі Латвіі ды Эстоніі, нямецкія рыцары звязвалі планы далейшай экспансіі з Літвой і Падзвіннем. У 1236 г. яны ажыццявілі свой першы значны паход у Жамойць, аднак былі разгромлены ў бітве пад Шаўлямі. Узрастала пагроза і з боку Прусіі, дзе знаходзіўся Тэўтонскі ордэн. Пасля аб’яднання тэўтонцаў з Інфлянцкім ордэнам у 1237 г. мэтай нямецкіх рыцараў стала падпарадкаванне Жамойці, якая на
    ма, што прыкладна ў 1240х
    сушы раздзяляла тэрыторыі іх дзяржаў.
    3 Іпацеўскага летапісу вядог. Міндоўг парушыў ранейшы па
    радак кіравання літоўскімі землямі ды захапіў уладу ў свае рукі: «пачаў княжыці адзін ва ўсёй зямлі Літоўскай». Пры гэтым частка племянных правадыроў была, відаць, знішчаная, а іншыя
    ІП.1. Ад Міндоўга да Гедыміна
    61
    сталі яго васаламі Крыху пазней улада Міндоўга распаўсюджваецца на сумежныя тэрыторыі Беларусі. Першай такой зямлёй стала Сярэдняе Панямонне — Чорная Русь з гарадамі Наваградак (у летапісах Ноўгародак), у якім Міндоўг укняжыўся, Ваўкавыск, Горадня, Здзітаў і Слонім. Летапісы не падаюць ніякіх сведчанняў гвалтоўнага падпарадкавання гзтай зямлі. Хутчэй за ўсё, Міндоўг тут быў абвешчаны князем са згоды мясцовага насельніцтва. У Наваградку нейкі час знаходзілася яго рэзідэнцыя. Позні Густынскі летапіс сцвярджае, што ў 1246 г. Міндоўг прыняў хрысціянства ўсходняга абраду, хоць, праўда, верагоднасць гэтага паведамлення мізэрная.
    Прыкладна ў тыя ж гады ў Полацку, дзе абарвалася мясцовая дынастыя (апошні з вядомых полацкіх Рагвалодавічаў князь Брачыслаў згадваецца ў летапісах пад 1239 г.), быў пасаджаны на княжанне Міндоўгаў пляменнік Таўцівіл, які, калі верыць Мацею Стрыйкоўскаму, прыняў там праваслаўе. Няма ніводнага сведчання пра падпарадкаванне Полацка сілай, таму з улікам ролі полацкага веча можна меркаваць, што літоўскага князя хутчэй за ўсё запрасілі самі палачане. Падобны саюз адпавядаў іх інтарэсам.
    Як ужо згадвалася, на ўсходзе і поўдні Русі раздробленыя княствы спустошыла манголататарская арда на чале з ханам Батыем. Хоць тэрыторыя сучаснай Беларусі, як і Літвы, не зведала татарскага нашэсця, рэальная пагроза іх нападу існавала. Землі Беларусі і раней былі слаба звязаныя з цэнтрам Русі, a пасля падпарадкавання Кіева татарскаму хану сувязі яшчэ больш аслаблі. 3 іншага боку, Полаччына мела даўні вопыт цеснага кантакту з балцкімі плямёнамі. Паміж усходнімі латгаламі, літоўцамі і славянамі ў басейне Дзвіны і Нёмана ніколі не было выразнай этнічнай мяжы. Усходнеславянскае насельніцтва тут нярэдка жыло ўперамешку з балцкім. У княскім асяроддзі практыкаваліся міжэтнічныя шлюбы (напрыклад, князь Усевалад з Герцыке ажаніўся з дачкой літоўскага кунігаса Даўгерда), князірусіны маглі змяняцца літоўцамі. Таму аб’яднанне раздробленых, аслабленых зямель у адну дзяржаву, папершае, было выгадна не толькі літоўскім князям, але і суседнім усходнеславянскім гарадам і землям, a падругое, абапіралася на набыты вопыт суіснавання.
    У 1248 ці ў 1249 г. дайшло да канфлікту Міндоўга з яго васаламі Таўцівілам, Ердзівілам і Вікінтам. Апошнія ўцяклі да князя
    62
    III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    Данілы Галіцкага і атрымалі яго падтрымку, папрасіўшы таксама дапамогі ў яцвягаў і рыжскага арцыбіскупа. Для замацавання саюзу з немцамі полацкі князь Таўцівіл ахрысціўся ў Рызе па лацінскаму абраду. Але найбольш рэальна выгнанцам дапамагалі галіцкавалынскія дружыны, якія некалькі гадоў запар ваявалі гарады Беларускага Панямоння. Князь Міндоўг здолеў хутка раскалоць кааліцыю. Жамойць і яцвягі былі падкуплены «срэбрам многім», а Ордэну ён паабяцаў аддаць жамойцкія землі і прыняць лацінскую веру. У 1251 г. Міндоўг ахрысціўся ў заходнім абрадзе, атрымаўшы тытул пракладнага сына Рымскага касцёла і карону. «Креіценне же его льстнво бысть», — зазначыў аўтар Іпацеўскага летапісу, падкрэсліўшы тактычныя інтарэсы князя. Тады ж было заснавана і літоўскае біскупства (diecesis Lethoviensis). Першы літоўскі біскуп быў высвечаны толькі праз два гады. Ім стаў дамініканін Віт, які, аднак, не прыехаў да сваёй дыяцэзіі. Яшчэ праз год інфлянцкі арцыбіскуп Альберт высвяціў для літоўскай дыяцэзіі новага біскупа Хрысціяна, але і той нядоўга прабыў у Літве. А ўлетку 1253 г. праўдападобна ў Наваградку адбылася ўрачыстая каранацыя Міндоўга. У вачах хрысціянскай Еўропы гэты акт адразу ўзносіў Літву ў ранг каралеўства, якім лічылася вялікая і незалежная дзяржава.
    3 апошнім ворагам — ГаліцкаВалынскім княствам —Міндоўгу ўдалося замірыода пасля таго, як ягоны сын Войшалк, што раней знаходзіўся ў Лаўрышаўскім манастыры, выступіў з выгаднымі для Рамана Данілавіча ўмовамі і ў
    1254 г. аддаў яму гарады Наваградак, Слонім і Ваўкавыск. Раман пачаў княжыць у Наваградку як васал Міндоўга. Але ўжо ў канцы 1250х г., пад час наезду хана Бурундая (з якім выступілі
    III.1. Ад Міндоўга да Гедыміна
    63
    і галіцкавалынскія князі), Войшалк разам з Таўцівілам вярнулі сабе Наваградак. Важна зазначыць, што ў гэтай вайне з Данілам Галіцкім жыхары гарадоў Чорнай Русі занялі бок Міндоўга, а гэта наўрад ці здарылася б пасля гвалтоўнага падпарадкавання Беларускага Панямоння літоўскім князем.
    Хоць яшчэ ў 1260 г. Міндоўг падпісаў акт аб перадачы Літвы ў валоданне Ордэну ў выпадку сваёй беспатомнай смерці, ён неўзабаве пайшоў на разрыў з немцамі. Гэта адбылося пасля таго, як жамойты разам з латышамі і эстонцамі разграмілі прускіх і інфлянцкіх рыцараў каля возера Дурбе (1260). Здолеўшы аб’яднаць літоўскія землі і Беларускае Панямонне ды ўмацаваць свае пазіцыі, Міндоўг адрокся ад каталіцтва (біскуп Хрысціян быў прагнаны) і ўзняў на былых саюзнікаў зброю. Праз два гады супольна з сынамі ноўгарадскага князя Аляксандра Яраславіча ён ажыццявіў паход супраць немцаў. Разам з ноўгарадскім і цвярскім палкамі ва ўладанні Інфлянцкага ордэна выступілі аддзелы князёў Траняты (з Жамойці), Таўцівіла (з Полацка) і Аляксандра (з Віцебска). Аднак акцыя не дала значных вынікаў, бо дзеянні саюзнікаў былі нескаардынаваныя.