Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Генадзь Сагановіч
Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя
Мінск „Энцыклапедыкс" 2001
УДК 947.6 (075.8)
ББК 63.3 (4 Беі) C13
Сагановіч Г.
C13 Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца
XVIII стагоддзя. — Мінск, „Энцыклапедыкс", 2001. — 412 с.
ISBN 9856374342
Кніга з’яўляецца аўтарскай версіяй сціслага сінтэтычнага выкладу гісторыі Беларусі ад найдаўнейшых часоў да яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Падзеі дзяржаўнапалітычнага і грамадскага жыцця краю паказаны ў сувязі з еўрапейскім кантэкстам, звернута асаблівая ўвага на тыя аспекты беларускага мінулага, асвятленне якіх найбольш цярпела ад ідэалагічных установак старой гістарыяграфіі.
Выданне адрасавана самай шырокай аўдыторыі чытачоў.
УДК 947.6 (075.8)
ББК 63.3 (4 Беі)
На вокладцы выкарыстаны фрагмент карціны „Бітва пад Оршай“ невядомага мастака 1520х г.
ISBN 9856374342
© Генадзь Сагановіч, 2001
© Лявон Раманчык (вокладка), 2001
Змест
Прадмова...........................................5
Уступ
Назва краю і народа................................9
Тэрыторыя і прыродныя ўмовы.......................11
I. Вытокі
1. Першабытныя людзі..............................13
2. Балты..........................................16
3. Рассяленне славян..............................17
4. Русь іварагі...................................20
II. Першыя дзяржавы Беларусі
1. Полацкае княства...............................25
2. Тураўскае княства і іншыя землі Беларусі.......32
3. Паміж Ордэнам і Ардою..........................38
4. Улада і людзі..................................42
5. Хрысціянізацыя і развіццё культуры.............48
III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
1. Ад Міндоўга да Гедыміна........................59
2. Палітыка Альгерда і Ягайла.....................73
3. Крэўская унія..................................79
4. Вялікае княжанне Вітаўта ..................... 85
IV. Шляхі кансалідацыі
1. Свідрыгайла і грамадзянская вайна..............95
2. Княжанне Казіміра Ягайлавіча..................100
3. Абарона ад Масквы і татараў...................107
V. Дзяржава і грамадства
1. Тэрыторыя дзяржавы і становішча беларускіх зямель.121
2. Палітычная сістэма............................130
3. Грамадскія структуры..........................138
4. Пачатаккадыфікацыіправа.......................149
VI. Рэлігія і культура
1. Талеранцыя. Стан праваслаўнай царквы............153
2. На скрыжаванні культурных традыцый..............162
3. Фармаванне беларускага народа...................175
VII. Шляхецкая дэмакратызацыя
1. Беларускі элемент «палітычнага народа»..........183
2. Рэформы і ўзвышэнне шляхты......................187
3. Люблінская унія 1569 г..........................199
VIII. У дзяржаве «абодвух народаў»
1. Плюсы і мінусы аб’яднання з Каронай.............205
2. Дэмаграфічнае і гаспадарчае развіццё............213
3. Рэфармацыя і контррэфармацыя....................223
4. Берасцейская унія: планы і вынікі...............234
5. Дзве культуры аднаго народа.....................246
IX. Ад велічы да заняпаду
1. Дзмітрыяда і барацьба за Смаленск...............255
2. Казацкасялянская вайна.........................265
3. Маскоўскае нашэсце..............................274
4. Рух народнага супраціву.........................280
5. Андрусава: вынікі вайны.........................284
6. Поспехі каталіцызму і паланізацыя...............288
7. Ад шляхецкай дэмакратыі да алігархіі............298
X. Цень расійскай гегемоніі
1. Паміж Швецыяй і Расіяй..........................307
2. Агонія дэмакратыі...............................315
3. Першая анексія..................................324
4. Рэформы і спадзяванні...........................329
5. Абарона рэспублікі і канец Рэчы Паспалітай......336
Пасляслоўе.........................................347
Бібліяграфія.......................................351
Асабовы паказнік...................................365
Геаграфічныпаказнік................................379
Дадатак............................................393
Памяці брата Аляксандра
Прадмова
...I няма ў людзей больш простага спосабу ўдасканальвацца, як праз веданне дзеяў мінулых.
Палібій
Нарыс гісторыі Беларусі з’яўляецца спробай сціслага сінтэтычнага выкладу гісторыі Беларусі ад найдаўнейшых часоў да ўключэння краю ў склад Расійскай імперыі. Ранейшыя сінтэзы нашага мінулага састарэлі, і выданне канцэптуальна новых прац даўно стала відавочнай патрэбай. Зрэшты, абагульняльных кніг па гісторыі ў нас заўжды не хапала. Пасля Вацлава Ластоўскага, які ў 1910 г. выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі», упершыню папулярна падаўшы мінулае краю з нацыянальных пазіцый і паклаўшы пачатак сінтэтычнаму выкладу ўласна беларускай гісторыі, да II сусветнай вайны выйшлі адно танюткі «нацыяналістычньр> «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» Ўсевалада Ігнатоўскага (Менск, 1922) і «пралетарскі» «Нарыс гісторыі Беларусі» Васіля Шчарбакова (Менск, 1934) як яго антытэза. Пасля таго, як названыя аўтары трапілі ў апалу і іх кнігі былі забароненыя, дапаможнікаў па айчыннай гісторыі наогул не засталося1. Больш высокі навуковы ўзровень мела «Гісторыя Беларусі» патрыярха беларускай гістарыяграфіі Мітрафана ДоўнараЗапольскага, пісаная, праўда, паспешліва, адразу пасля ўтварэння БССР, і не даведзеная да ладу, але свет яна змагла пабачыць толькі нядаўна (Мінск, 1994).
1 У часе вайны быў укладзены зусім папулярны нарыс Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня» (Менск, 1943), аднак яго выкарыстанне абмежавалася тэрыторыяй і перыядам нямецкага кантролю.
6
Прадмова
3 1954 г.2 і да канца 1980х выйшла некалькі пакаленняў сінтэтычных выданняў савецкага ўзору, асноўныя палажэнні якіх наследаваў неўзабаве створаны першы школьны падручнік, што таксама без істотнага карэктавання зместу дажыў да абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. 3 настойлівай паслядоўнасцю ў гэтых сінтэзах праводзіўся комплекс ідэй, якія на павер не вытрымлівалі навуковай крытыкі. У прыватнасці, у іх цалкам ігнаравалася роля балцкага субстрата ў этнагенэзе беларусаў, як аксіёма ўводзіўся тэзіс пра адзіную старажытнарускую народнасць, з якой выводзілася адвечнае імкненне беларусаў да ўз’яднання з Расіяй, маляванай выключна станоўча, а ўсё, звязанае з Полыпчай, падавалася толькі ў чорных фарбах, асабліва дзяржаўная і царкоўная уніі. 3 нешматлікіх калектыўных выданняў савецкай эпохі лепшым застаўся першы том «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (Мінск, 1972), у якім выразная тэндэнцыйнасць падыходаў кампенсавана грунтоўнасцю выкладзенага матэрыялу.
Першай сінтэзай, створанай у Беларусі пасля развалу СССР, стаў першы том «Нарысаў гісторыі Беларусі» (Мінск, 1994), які выгодна адрозніваецца адыходам ад старых трактовак і асвятляе мінулае з нацыянальна—дзяржаўных пазіцый, але вартасць кнігі змяншаюць фрагментарнасць і павярхоўнасць многіх раздзелаў. Падобных недахопаў мае пазбавіцца новая акадэмічная «Гісторыя Беларусі» ў 6 тамах, аднак на момант пісання гэтых радкоў у свет выйшаў пакуль толькі першы том калектыўнай працы («Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст.)». Затое за апошнія гады паспела з’явіцца некалькі дапаможнікаў, у якіх зноў рэанімуюцца штампы «западнорусснзма» і ўзнаўляюцца штучныя вобразы суседасваяка з Усходу і суседаворага з Захаду3.
У адрозненне ад гісторый суседніх народаў, беларускае мінулае дасюль мала вабіла і замежных вучоных. Іх сур’ёзным даробкам пакуль застаюца толькі «Беларусь: стварэнне нацыі» Нікаласа BaKapa4 і «Гісторыя Беларусі» Марцэлія Космана5, якія да апошняга часу былі адзінымі агульнымі выданнямі па нашай гісторыі, даступнымі замежнаму чытачу, хоць мінула не адно дзесяцігоддзе пасля іх напісання. Свежая ж аўтарская сінтэза эміграцыйнага дас
2 Нсторня Белорусской ССР. Т.1. Под ред. В.Н.Перцева, К.Н.Шабунн, Л.С.Абецедарского. Мннск, 1954.
3 Найбольш яскравы прыклад — Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Частка 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г. / Пад рэд. Я.Новіка, Г.Марцуля. Мінск, 1998.
4 Vakar N. Byelorussia. The Making of Nation. Cambridge, Massachusetts, 1956.
5 Kosman M. Historia Bialorusi. Wroclaw, 1979.
Прадмова
1
ледчыка Янкі Запрудніка «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях» (Мінск, 1997) прысвечана галоўным чьшам падзеям найноўшых часоў.
Нарыс гісторыі Беларусі напісаны на аснове даступнага корпуса айчынных і замежных даследаванняў (гл. бібліяграфію). Кнігу склалі дзесяць раздзелаў, у якіх асвятляюцца адпаведна працэс першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі (I), з’яўленне першых дзяржаў і хрысціянізацыя (II), утварэнне Вялікага Княства Літоўскага і шляхі ўваходжання ў яго Беларусі (III), кансалідацыя зямель вакол Вільні (IV), палітычныя і грамадскія структуры ВКЛ (V), асноўныя тэндэнцыі культурнага развіцця ў сярэдневяковай Беларусі (VI), шляхецкая дэмакратызацыя і забяспечаная ёю унія (VII), Рэфармацыя, наступ каталіцкай рэакцыі і культурны раскол (VIII), войны і заняпад XVII ст. (IX), анархія XVIII ст., усталяванне расійскай гегемоніі і катастрофа рэспублікі (X). Частка неабходнай інфармацыі пададзена ў дадатку (дыяграмы, табліцы, карты).
Прапорцыі размеркавання тэксту па раздзелах і тэмах нераўнамерныя, што невыпадкова. Сярод многіх цяжкасцяў, якія чакаюць кожнага, хто возьмецца пісаць даўнюю гісторыю Беларусі, першай жа будзе недаследаванасць яе цэлых перыядаў і пластоў, а таксама недахоп падставовай літаратуры. Сутыкнуўшыся з імі і разумеючы, што ў выкладанні гісторыі тысячагоддзя ў невялікай кнізе немагчыма ўнікнуць адбору матэрыялу, многіх пропускаў і спрашчэнняў, я палічыў мэтазгодным звярнуць больш увагі на дзяржаўнапалітычнае і грамадскае жыццё краю ў XVI—XVII ст. — у найважнейшыя часы даўняй гісторыі Беларусі, з якімі звязана і найбольш ідэалагічных міфалагізацый старой гістарыяграфіі. Часы, што трывала лучылі нас з суседнімі народамі цывілізаванага свету Еўропы — хоць бы праз супольныя цэнтры ўлады і адкрытасць.
Спалучаючы папулярную форму падачы матэрыялу з навуковай дакладнасцю, аўтар паспрабаваў збалансавана паказаць падзеі палітычнага і грамадскакультурнага жыцця, аб’ектыўна асвятліць найбольш спрэчныя моманты айчыннай гісторыі, праводзячы па меры магчымасці ўласны погляд на іх сутнасць.