• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Ландшафт Беларусі, вядома ж, на працягу стагоддзяў мяняўся ў выніку як прыродных працэсаў, так і людскога гаспадарання. Аднак у асноўных рысах выгляд мясцовасцяў нашага краю з эпохі Сярэднявечча да гэтага часу не зведаў асабліва значных трансфармацый. Як сведчаць рэвізіі пушчаў сярэдзіны XVI ст., праведзеныя ў сувязі з аграрнай рэформай, вялізныя гушчары і багны аддзялялі адзін заселены абшар ад другога, сярод якіх найбольшай шчыльнасцю насельніцтва і гаспадарчай асвоенасцю вылучаліся заходнія і цэнтральныя землі — Панямонне, Падляшша, басейн Вяллі ды яшчэ паветы Менскі, Слуцкі і Клецкі. Асобнымі выспамі жыхарства канцэнтравалася таксама ў Полацкай, Віцебскай ды Смаленскай землях, у раёнах Пінска ды Турава. Астатнія абшары, асабліва на поўдзень ад пінскіх балотаў, якія аддзялялі Беларусь ад Украіны, былі зусім малалюдныя.
    I.	Вытокі
    I.l.	Першабытныя людзі
    Пачатак гісторыі Беларусі сягае каменнага веку, перыяду станаўлення старажытнага чалавечага грамадства. Першыя людзі маглі прыйсці на абшары нашай краіны ўжо ў эпоху мусцье, г.зн. у сярэднім палеаліце. Пра гэта сведчаць выяўленыя археолагамі на паўднёвым усходзе цяперашняй Беларусі архаічныя крамянёвыя прылады для палявання і апрацоўкі скуры, якія, мяркуючы па іх характэрных рысах, маглі належаць неандэртальскаму чалавеку, г.зн. іх можна адносіць да перыяду 100 — 40 тыс. гадоў да н.э. Праўда, падобнае датаванне не мае надзейных геалагічных, археалагічных і палеанталагічных падставаў, таму шэраг вучоных аспрэчвае мусцьерскае паходжанне гэтых знаходак. Больш пэўным будзе звязвань пачатак асваення нашай зямлі чалавекам з эпохай позняга палеаліту (ад 40 да 11 тыс. гадоў да н.э.), якой датуюцца добра захаваныя стаянкі людзей, выяўленыя каля вёсак Бердыж і Юравічы. Людзі, што пакінулі тут паўзямлянкі, ужо ўмелі выкарыстоўваць агонь, валодалі пласцінкавай тэхнікай апрацоўкі каменя. Гэта былі краманьёнцы.
    Прыкладна 15 —14 тысяч гадоў назад з Беларусі сышоў апошні ледавік. Пачалася эпоха мезаліту, якая доўжылася да канца V тыс. да н.э. Рэльеф, раслінны і жывёльны свет паступова набывалі цяперашні выгляд. Прыходзячы з поўдня або захаду, першабытныя людзі рухаліся ўздоўж рэк і паволі засялялі ўсю цяперашнюю тэрыторыю нашай краіны. Яны жылі ў паўзямлянках родавымі
    14
    I. Вытокі
    абшчынамі (аснову абшчыны, якая налічвала 25—30 чалавек, складалі родзічы па маці), займаліся паляваннем, рыбалоўствам ды збіральніцтвам. 3 родавых абшчын утварылася новая форма сацыяльнай арганізацыі людзей — племя, якое паклала пачатак фармаванню першых этнічных супольнасцяў. Колькасць усяго насельніцтва ў сённяшніх межах Беларусі магла сягаць тады прыкладна 6 тысячаў.
    На апошнім этапе каменнага веку, у нэаліце, які настаў на нашых землях напрыканцы V тысячагоддзя да н.э., у жыцці першабытных насельнікаў адбыліся важныя перамены. Пачалася так званая тэхналагічная рэвалюцыя: чалавек авалодаў новай тэхнікай апрацоўкі крэменю, пачаў шліфаваць каменныя прылады працы, навучыўся вырабляць гліняны посуд і інш. Дзякуючы гэтым дасягненням людзі сталі пераходзіць да аседлага ладу жыцця, асвойваць земляробства ды жывёлагадоўлю. Пацяпленне клімата і пераход да інтэнсіўных формаў гаспадарання абумовілі хуткі рост колькасці насельніцтва: на абшарах Беларусі археолагі выявілі больш за 600 пасяленняў новага каменнага веку.
    Крэмнездабывальныя шахты каля пасёлка Краснасельскі пад Ваўкавыскам.
    У III тысячагоддзі да н.э., калі ад сфармаванай у БалканаКарпацкім рэгіёне індаеўрапейскай этнамоўнай супольнасці пачалі аддзяляцца асобныя дыялектныя групы, плямёны індаеўрапей
    1.1. Першабытныя людзі
    15
    Цаў _ далёкіх продкаў сучасных еўрапейскіх народаў — дасягнулі і Беларусі. Гэта былі носьбіты культуры шарападобных амфараў, якія прыходзілі праз Панямонне і басейн Дняпра. Аднак сапраўды вялікія этнічныя перамены насталі толькі ў канцы III і пачатку II тысячагоддзяў, калі пачаўся перыяд бронзавага веку. Індаеўрапейскія плямёны вялікай этнакультурнай групоўкі, вядомай у навуцы як культура шнуравой керамікі, рассяліліся па ўсёй Еўропе, яд Рэйна да Волгі. У Беларусь яны прыйшлі праз басейны Нёмана і Дняпра. Прышлыя насельнікі ўжо карысталіся бронзавымі прыладамі працы (з чым звязаны пачатак бронзавага веку і на нашай тэрыторыі), займаліся больш прадукцыйнымі формамі гаспадарання — матычным земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі ў наземных пабудовах слупавой канструкцыі. Выкарыстанне металічных прылад працы зрабіла пераварот у развіцці прадукцыйных сіл. Паўсюдна адбываўся пераход да вытворчай гаспадаркі, якая павялічвала ролю мужчынскай працы. Археалагічныя матэрыялы з тагачасных пахаванняў сведчаць, што сярод насельніцтва
    Выгляд чалавека эпохі бронзы. Рэканструкцыя па чэрапе.
    была ўжо сацыяльная няроўнасць. Жывёлагадоўля і земляробства дазвалялі людзям пакідаць нешта ў запас, ствараць багацце. Гэта падрывала асновы мацярынскага роду і ставіла на першае месца вялікую патрыярхальную сям’ю, праца якой была больш прадукцыйнай. Так нараджалася прыватная ўласнасць, якая пазней і пахавала першабытнае грамадства.
    Значным этапам у этнічнай гісторыі нашай краіны стала яе засяленне індаеўрапейскімі плямёнамі ў II тыс. да н.э. Тэрыторыя Беларусі зрабілася часткай прарадзімы балтаў і славян. У яе межах найбольш даследаваны старажытнасці сярэднедняпроўскай культуры, якая ўвасабляла тут этнакультурную групоўку індаеўрапейцаў. Яе носьбіты доўга
    суіснавалі з карэнным насельніцтвам, паступова асімілюючы туземцаў. У сярэдзіне II тыс. да н.э. плямёны культуры шнуравой
    16
    I. Вытокі
    керамікі зліліся з ранейшым жыхарствам Беларусі, у выніку чаго паўстала протабалтаславянская супольнасць — сталае насельніцтва, якое было ўжо пастаянным дэмаграфічным фонам на тэрыторыі краю.
    1.2.	Балты
    Балцкая этнамоўная супольнасць фармавалася на велізарных лясных абшарах паміж Балтыйскім морам на захадзе і вярхоўямі Акі на ўсходзе, між Дзвіной на поўначы і Прыпяццю на поўдні. 3 агульнага балтаславянскага масіву яна магла выдзеліцца на пачатку I тыс. да н.э. У эпоху жалезнага веку (VIII ст. да н.з. — VIII ст. н.э.) на тэрыторыі Беларусі ўжо існавалі паасобныя племянныя групоўкі носьбітаў балцкіх моў. У якасці іх эквівалентаў даследчыкі вылучаюць некалькі роднасных археалагічных культур: днепрадзвінскую, якая ахоплівала ПолацкаВіцебскае Падзвінне ды вярхоўі Дняпра, і штрыхаванай керамікі, плямёны якой засялялі тэрыторыю ўсёй цэнтральнай Беларусі і землі ў сучаснай Літве ды Латвіі. Няма адзінай думкі наконт мілаградскай культуры, археалагічныя помнікі якой знаходзяцца ў басейне Прыпяці і Сярэдняга Дняпра: адны археолагі адносяць яе да славян, другія — да балтаў. А вось этнічная прыналежнасць зарубінецкіх плямёнаў, што ў канцы I тыс. да н.э. з’явіліся на тэрыторыі, займанай раней мілаградцамі, большасцю беларускіх вучоных вызначаецца як славянская.
    Такім чынам, амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў далёкай старажытнасці дамінавалі ўсходнія балты. Балтамоўнае насельніцтва было расселена невялікімі калектывамі па родавых гарадзішчах, займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, будавала заглыбленыя ў зямлю жытлы з вогнішчам у куце і ўжо выкарыстоўвала жалезныя прылады працы.
    Прыкладна ў сярэдзіне I тыс. н.э. адбылася уніфікацыя культур жалезнага веку. На іх аснове склалася новая культура, межы распаўсюджання якой максімальна блізкія да пазнейшых этнаграфічных межаў рассялення беларусаў. Паводле найбольш характэрных помнікаў, што з’явіліся на тэрыторыі амаль усёй Беларусі ў трэцяй чвэрці I тысячагоддзя, вучоныя называюць яе БанцараўскаКалочынскаТушамлянскай, або проста Банцараў
    1.2. Балты
    17
    скай. Пасяленні гэтай культуры пакінула таксама даславянскае, г.зн. балцкае насельніцтва.
    Лакальныя варыянты Банцараўскай культуры сталі той асновай, на якой з прыходам славян пачалі фармавацца новыя этнічныя супольнасці. Такім чынам, балтамоўныя племянныя групоўкі з’явіліся субстратам (падасновай) беларускага этнагенэзу.
    1.3.	Рассяленне славян
    Славяне вылучыліся з індаеўрапейскай моўнаэтнічнай супольнасці ў самастойную групоўку прыкладна да сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э. Масавыя міграцыі людзей у эпоху Вялікага перасялення народаў (III — VII ст. н.э.) уплывалі і на рухомасць славян. У V—VI ст. н.э. яны з’явіліся на Балканах, адкуль пачалі рухацца ў бок багатых рымскіх правінцый і на ўсход. Прынята лічыць, што менавіта з гэтым працэсам звязана з’яўленне ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе першых бясспрэчна славянскіх археалагічных помнікаў, вядомых як культура пражскага тыпу.
    На тэрыторыю Беларусі першыя славяне прыйшлі з поўдня прыкладна ў VI—VII ст., калі ўзрост балцкіх старажытнасцяў тут сягаў ужо двух тысячагоддзяў. Храналагічна гэта супала з пачаткам распаду агульнаславянскай мовы. Моцная славянская групоўка з’явілася тады на Ўкраіне і на поўдні Беларусі, ніжэй Прыпяці. Але абшары на поўнач ад гэтай ракі славяне пачалі асвойваць толькі ў VIII ст. Што ж да паўночных і заходніх зямель краіны, дык іх тут не было да IX ст.
    Рухаючыся па рэках, славяне сяліліся побач з балтамі, нярэдка падпарадкоўваючы іх, займалі гарадзішчы абарыгенаў. Яны пераўзыходзілі балтаў па ўзроўні сацыяльнай арганізацыі, мелі больш развітую гаспадарку: займаліся ворыўным земляробствам, ведалі двухполле, карысталіся ралам з жалезным наканечнікам, чараслом. Аб паступовым рассяленні ўсходніх славян па тэрыторыі ўсёй Беларусі ў IX ст. (за выняткам Панямоння, дзе яны з’явіліся на век пазней) сведчаць пашыраныя тут тыпова славянскія старажытнасці — акруглыя курганы з пахаваннямі паводле абраду трупаспальвання, паўзямлянкі з печамікаменкамі ў куце, спецыфічная кераміка, асаблівыя ўпрь^ржванні і інш.
    18
    I. Вытокі
    Невядома, наколькі мірным было суіснаванне двух этнасаў на тэрыторыі Беларусі. На шэрагу балцкіх гарадзіпгчаў мяжы VII — VIII ст. зафіксаваны сляды пажараў, што сведчыць пра ваенныя канфлікты. Агульны заняпад Банцараўскай культуры археолагі звязваюць з каланізацыйнай экспансіяй славян.
    Вынікам працяглых і актыўных міжэтнічных кантактаў, паступовага змешвання славян з карэнным балцкім насельніцтвам ды яго метысацыі стала ўтварэнне новых міжплемянных супольнасцяў — сімбіёз балцкай і славянскай культуры. Сведчаннем такога сімбіёзу можна лічыць прысутнасць балцкіх элементаў у славянскіх старажытнасцях, спалучэнне ў адных помніках і славянскіх, і балцкіх этнавызначальных рысаў. Прыкладам, на занятай усходнімі славянамі тэрыторыі з’явіліся курганы з усходняй арыентацыяй (па балцкай традыцыі), хоць славяне хавалі нябожчыкаў галавой на захад. Тыпова балцкімі лічацца таксама многія іншыя элементы пахавальнага абраду, выяўленыя ў курганах упрыгожанні. Такія помнікі належалі, відаць, ужо славянізаваным балтам.