Нарыс гісторыі Беларусі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 412с.
Мінск 2001
Умацаваўшыся, князь Усяслаў перайшоў да актыўнай знешняй палітыкі. Ужо ў 1065 г. ён напаў на Пскоў, а праз год захапіў і
28
II. Першыя дзяржавы Беларусі
Сафійскі сабор у Полацку. XI cm.
Рэканструкцыя.
абрабаваў Ноўгарад. У адказ на гэта сыны Яраслава Мудрага Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад прывялі дружыны ў Полацкую зямлю ды знішчылі размешчаны на яе паўднёвых межах Менск. У сакавіку 1067 г. на берагах Нямігі, на месцы, якое цяпер знаходзіцца ў цэнтры беларускай сталіцы, з сіламі Яраславічаў сустрэлася войска Ўсяслава і адбылася адна з самых крывавых у нашай гісторыі бітваў, ярка апісаная ў «Слове пра паход Ігаравы»: «На Немнзе снопы
стелют головамн, молотят чепн харалужнымн, на тоце жнвот кладут, веют душу от тела...».
Пасля бітвы палачане адступілі, а пераможцы неўзабаве падманам захапілі полацкага князя ў палон. Запрасіўшы Усяслава з сынамі на перамовы і пакляўшыся на крыжы, што не зробяць ніякай шкоды, яны заняволілі яго і пасадзілі ў вязніцу ў Кіеве. Але ў 1068 г., калі на Русь напалі полаўцы, а Ізяслаў не здолеў арганізаваць абароны, кіяўляне ўзнялі бунт і прагналі свайго князя. Гарадскія нізы вызвалілі Усяслава і абвясцілі кіеўскім князем яго. На працягу сямі месяцаў нашчадак Рагвалода займаў галоўны стол Русі. Аднак, калі Ізяслаў прыйшоў адбіраць кіеўскі пасад з польскім войскам, ён пакінуў сталіцу ды вярнуўся на Полаччыну. Ізяслаў жа, усталяваўшыся ў Кіеве, павёў войска на Полацк і пасадзіў полацкім князем свайго сына Мсціслава, а потым — Святаполка.
Прагнаны Усяслаў знайшоў прытулак у фінскіх плямёнаў водзі. 3 іх дапамогаю ён зноў нападаў на Ноўгарад, а ў 1071 г. пры актыўнай падтрымцы полацкай абшчыны выгнаў з Полацка князя Святаполка і аднавіў сваё княжанне. Супраць неўтаймоўнага Гарыславіча чарговы раз выступіў Кіеў. Полацкае войска было разбіта, але сам Полацк выстаяў. У 1077 г. Полаччыну ваяваў ужо Уладзімір Манамах, а ў 1078 ён жа прывёў з сабой і полаўцаў, спаліў Друцк, спустошыў зямлю «ад Лукамля да Лагожска» (цяпер Лагойск). Усяслаў, у сваю чаргу, напаў на Смаленск. Асабліва аслабіў
II. 1. Полацкае княства
29
Полацкае княства нечаканы паход Уладзіміра Манамаха ў 1084 г., калі яго войска было ўмацавана полаўцамі. Захапіўшы Менск, смаленскі князь цалкам знішчыў горад, не пакінуўшы ў ім, як потым сам падкрэсліў, «ні чэлядзіна, ні скатцны». На гэтым барацьба паміж Полацкам і іншымі княствамі Русі часова перапынілася. Але і праз стагоддзе летапісец адзначаў: «I ад таго меч уздымаюць Рагвалодавы ўнукі супраць Яраслававых унукаў».
У 1097 г. шэсць князёў Рурыкавічаў з кіеўскіх, чарнігаўскіх, пераяслаўскіх і валынскіх зямель — усе акрамя полацкага князя Усяслава, які проста не быў запрошаны, правялі ў Любечы свой з’езд, паводле пастаноў якога «Руская зямля» — вотчына нашчадкаў
Пераправа Ўсяслава Чарадзея праз Дняпро. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу.
Яраслава Мудрага — канчаткова раздзялілася на абасобленыя ўладанні трох старэйшых ліній — Ізяславічаў, Святаславічаў і Усеваладавічаў. Гэты падзел не тычыўся толькі Полацкай зямлі і Ноўгарада. Вотчынныя правы на Кіеў перайшлі толькі да нашчадкаў Ізяслава. Так быў пахаваны родавы сюзерэнітэт як форма ўлады на Русі.
Цяпер да смерці Усяслава Полацкая зямля не ведала спусташэнняў. За гады яго княжання Полаччына дасягнула апагею магутнасці і стала значнай усходнееўрапейскай дзяржавай. На поўначы княства Усяслава межавала з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе — са Смаленскай, на поўдні — з Тураўскай, а на захадзе — з Літвою, земгаламі ды іншымі балцкімі народамі, якія плацілі даніну Полацку. Уладанні полацкага князя цягнуліся далёка ўніз
30
II. Першыя дзяржавы Беларусі
па Дзвіне, сягаючы амаль узбярэжжа Балтыйскага мора. Дзякуючы зручнаму месцазнаходжанню (Полацк быў асноўным пасярэднікам у гандлі паміж Прыбалтыкай і ўсходнеславянскім светам) Полацкая зямля мела найлепшыя ўмовы для сацыяльнаэканамічнага развіцця, таму спробы скінуць палітычную залежнасць ад Кіева, мясцовы сепаратызм былі натуральным
Палачанка. Рэканструкцыя па чэрапе.
імкненнем полацкіх баяраў і веча.
Пасля смерці УсяславаЧарадзея, які меў 6 сыноў, тэрыторыя Полацкай зямлі пачала драбіцца на ўдзелы. Да сярэдзіны XII ст. у яе межах з’явілася 8 удзельных княстваў — Полацкае, Віцебскае, Друцкае, Менскае, Ізяслаўскае, Лагойскае, а таксама Герцыке і Кукенойс на Ніжняй Дзвіне, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад полацкага князя. Прыгарады Полацка набывалі ўсё большую самастойнасць у адносінах да цэнтра зямлі.
Парознаму складваліся ўзаемадачыненні раздробленых княстваў Беларусі з Кіевам. Найбольш выразнай паранейшаму заставалася пазіцыя
Полацка, які ад пачатку імкнуўся да асобнага жьшця. I калі Кіеў
сілай садзіў на полацкі стол свайго князя — Усяславічы выганялі яго пры актыўнай падтрымцы насельніцтва ды аднаўлялі ўласнае княжанне. У XII ст. апрача самога Полацка барацьбу супраць залежнасці ад Кіева вялі таксама воласці, якія выдзеліліся з
Полацкай зямлі — Менск, Ізяслаўль (Заслаўе), Барысаў, Друцк, Лагойск. Кіеўскія ж князі, у сваю чаргу, каб націснуць на Полацк, звычайна нападалі на яго прыгарады. Менскі князь Глеб, сын Усяслава Чарадзея, пачаў адваёўваць падпарадкаваныя Кіеву дрыгавіцкія землі — і быў за гэта жорстка пакараны. Уладзімір Манамах з Кіева двойчы, у 1116 і 1119 г., пасылаў на Глеба кааліцыйнае войска, пакуль менскага князя не паланілі і не вывезлі ў сталіцу Русі, дзе ён і памёр. Падобныя метады барацьбы з непакорнымі Усяславічамі кіеўскія ўладары выкарыстоўвалі неаднаразова: то яны перасялялі на поўдзень жыхароў знішчанага Друцка, то вывозілі далёка ў Візантыю ўсіх князёў полацкай
II. 1. Полацкае княства
31
дынастыі. Апошняга ў 1129 г. дамогся сын Манамаха Мсціслаў Уладзіміравіч пасля таго, як нават праведзены на два гады раней супольны паход амаль усіх княстваў Русі супраць Полаччыны не ўтаймаваў полацкіх князёў. Тады пяцёра Ўсяславічаў былі высланы з Полацка да візантыйскага імператара ваяваць супраць арабаў, a на полацкі пасад пераможцы зноў пасадзілі нашчадка Ўладзіміра Манамаха. Так, нават непазбежна распадаючыся, «імперыя Рурыкавічаў» імкнулася захаваць падпарадкаванне адасобленых зямель Русі былому адзінаму цэнтру.
Смерць кіеўскага князя Мсціслава Ўладзіміравіча (Манамахавіча) у 1132 г. стала пачаткам поўнага развалу вялізнай дзяржавы. Даўно адасобленыя земліволасці Русі пачалі хутка выдзяляцца ў самастойныя княствы. Сагнаўшы з пасада кіеўскага стаўленіка, палачане ў тым жа годзе пасадзілі сабе князя Васілька, унука Усяслава Чарадзея, і самастойнасць Полацка аднавілася. A праз колькі гадоў, пасля вяртання з Візантыі двух з пяці сасланых Усяславічаў (вярнуліся толькі друцкі княжыч Рагвалод і, магчыма, князь віцебскі), а таксама вяртання Полацку адабраных раней зямель (апрача Копысі ды Оршы), палітычная барацьба Полацка з Кіевам фактычна скончылася. Кіеўскім князям было не да Полацка. Смерць кіеўскага князя Усевалада Вольгавіча ў 1146 г. паклала пачатак дзесяцігадовай барацьбе за галоўны стол Русі, якая яшчэ больш аслабіла і раздрабніла Кіеўскую дзяржаву.
Тым часам усобіцы ахапілі і Полацкую зямлю, дзе працэс феадальнай раздробленасці пачаўся пры нашчадках Усяслава Чарадзея. Адным з першых з яе вылучыўся Віцебскі ўдзел, рана
Умацаванні старажытнага Менска. XIIcm. Рэканструкцыя Э. Загарульскага.
стаў узвышацца Менск, князі якога Глебавічы імкнуліся заняць полацкі пасад — агульную спадчыну Ўсяславічаў. Полацкае веча ў 1151 г. выслала свайго князя Рагвалода ў Менск, а княжыць у Полацку паклікала Расціслава Глебавіча з Менска. Але той жа
32
II. Першыя дзяржавы Беларусі
сход вольных палачанаў у 1158 г. прагнаў яго і пасадзіў сабе Ўсяслава Васількавіча з Віцебска. He дамогшыся полацкага стала, менскія князі ўзяліся падпарадкоўваць суседнія ўдзелы — Ізяслаўль, Лагойск, а таксама далучалі землі ў заходнім напрамку.
Характэрна, што хоць Полацк і намагаўся захаваць гегемонію, пачынаючы з 1160х г. яго князі мяняліся не воляю палачанаў, a галоўным чынам з ініцыятывы ўдзелаў Полаччыны, якія змагаліся за дамінаванне ў цэлай зямлі. Даходзіла да вострага разладу паміж імі, што асабліва яскрава выявілася ў паходзе крывіцкіх князёў на Слуцк у 1162 г.
Толькі ў канцы XII ст. вызначылася тэндэнцыя да кансалідацыі Полацкай зямлі, чаму паспрыяла, відаць, знешняя небяспека. Удзелы Полаччыны аб’ядноўваліся ў імя супольных інтарэсаў. У 1180 г. у паходзе на Друцк удзельнічалі шэсць полацкіх князёў. Яны ж разам выступілі ў 1195 г. на баку Чарнігава ў вайне са Смаленскам. Аднак акурат тады Полацкая зямля амаль зусім знікае са старонак летапісаў, на нейкі час губляючыся ў цемры гісторыі.
IL2. Тураўскае княства і іншыя землі Беларусі
На поўдні Беларусі, у нізінах Прыпяцкага Палесся, на аснове племяннога саюза дрыгавічоў не пазней чым у IX ст. утварылася іх княства з цэнтрам у Тураве. Тураў упершыню згаданы ў «Аповесці мінулых гадоў», у паведамленні пра тое, што Рагвалод прыйшоў зза мора ў Полацк, «а Турн в Турове, н от него же н туровцы прозвашася». Гэта адбылося прыкладна ў 960—970х г. Відаць, у тыя часы дрыгавіцкае княства, як і Полацкае, заставалася япгчэ самастойным. Яно ахоплівала вялізныя абшары, першапачаткова нават землі цэнтральнай Беларусі (раён Менска), якія пазней перайшлі да Полацка. У XI—XII ст. у склад Тураўскай зямлі ўваходзілі вядомыя па летапісах гарады Пінск, Берасце, Слуцк, Клецк, Чартарыйск і Дубровіца.
Падпарадкаванне Тураўскага княства Кіеву адбылося ў 980х г., пры Уладзіміры Святаславічы, які пааддаваў былыя племянныя цэнтры сваім сынам—намеснікам. У 988 г. у Тураве быў пасаджаны Святаполк. 3 таго часу Тураўшчына як воласць
II.2. Тураўскае княства і іншыя землі Беларусі
33
уваходзіла ў склад Кіеўскай зямлі, аднак яна ніколі не станавілася яе арганічнай часткай.
Ужо князь Святаполк, сеўшы ў Тураве, ажаніўся з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і ў змове з цесцем, на вайсковую дапамогу якога мог разлічваць, хацеў сам заняць кіеўскі стол. Аднак пра гэты план стала вядома Ўладзіміру, і тураўскі князь трапіў у няволю ў Кіеў. Толькі па просьбе кіеўскіх баяр ды перад пагрозай вайны з Баляславам яго вызвалілі.
Застаючыся князем тураўскім, Святаполк пасля смерці Ўладзіміра Святаславіча ў 1015 г. заняў і кіеўскі вялікакняскі стол. Малодшыя яго браты Барыс і Глеб, што ўяўляліся супернікамі, былі забітыя падасланымі наймітамі, таму летапісцы празвалі Святаполка «Акаянным». Супраць братазабойцы выступіў ноўгарадскі князь Яраслаў, які праз чатыры гады крывавай барацьбы, пасля бітваў пад Берасцему 1018іна Альцеў 1019 г. прагнаў Святаполка ды сам сеў на кіеўскім стале. Пры Яраславе Мудрым Тураў падпарад