• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі  Генадзь Сагановіч

    Нарыс гісторыі Беларусі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 412с.
    Мінск 2001
    249.37 МБ
    Мірны дагавор, падпісаны ў 1411 г. у Торуні, зафіксаваў кампраміс паміж Ордэнам і саюзнікамі: у межах ордэнскай дзяржавы заставаліся польскія Кульмская зямля і Памор’е, а Жамойць і Судавы вярталіся Вітаўту толькі на час яго жыцця (канчаткова Жамойць увайшла ў склад Вялікага Княства па ўмовах мельненскага міру 1422 г.). Гэтыя ўмовы не маглі задавальняць трыумфатараў Грунвальду. Тэўтонскі ордэн, займеўшы падтрымку Жыгімонта Люксембургскага — з 1410 г. нямецкага кайзера, а потым і імператара Святой Рымскай імперыі, — таксама спадзяваўся ў далейшым дамагчыся сатысфакцыі. Таму барацьба паміж блокам пераможцаў і Ордэнам працягвалася. Канфлікт не змаглі вырашыць мірным шляхам на Канстанцкім саборы ў 1418 г. Усведамленне непазбежнасці новай вайны падштурхнула Ягайлу і Вітаўта да больш цеснага аб’яднання сілаў, да ўмацавання іх дзяржаўнага саюзу, дзякуючы якому і ўдалося разграміць асноўны патэнцыял галоўнага ворага пад Танэнбергам.
    Акт новай уніі быў прыняты ў кастрычніку 1413 г. на з’ездзе польскіх і літоўскіх паноў і баяр у Горадлі над Бугам. Ён прызнаваў, што як дзяржава Вялікае Княства Літоўскае захавае сваю асобнасць і пасля смерці Вітаўта. Літоўскія баяры абавязваліся не выбіраць нікога вялікім князем без згоды Ягайлы, а польскія — не выбіраць новага караля без узгаднення з вялікім князем літоўскім. Літоўскае баярства атрымала прывілей, які гарантаваў яму права
    III. 4. Вялікае княжанне Вітаўта
    91
    Імператар Жыгімонт Люксембургскі (1410—1437) са світаю.
    распараджацца сваёй зямлёй, атрыманай ад бацькоў, і публічныя свабоды. У мэтах збліжэння з Польшчай заможныя баярскія роды Літвы былі дапушчаны (адаптаваны) да польскіх шляхецкіх гербаў. Паводле прыкладу Кароны Польскай, у дзяржаве ўтвараліся ваяводствы і каштэляніі. У створаныя Віленскае і Троцкае ваяводствы ўвайшлі Падляшша, Палессе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь і некаторыя землі Падняпроўя. 3 гэтага часу ў фармаванні адміністрацыйнай структуры Вялікага Княства Літоўскага эвалюцыя старых формаў спалучалася з рэцэпцыяй польскіх узораў.
    Абвеіпчаныя ў Горадлі правы і свабоды не тычыліся большасці падданых Вялікага Княства, бо распаўсюджваліся толькі на ядро гэтай дзяржавы — згаданыя ваяводствы, а іншыя землі захоўвалі шырокую аўтаномію. Артыкул 9 гарадзельскага акта адзначаў, што да новаўтвораных урадаў і дзяржаўнай рады дапускаюцца «толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладныя святой Рымскай царквы», а ў артыкуле 12 гаварылася, што і дараваныя свабоды ды прывілеі належаць толькі «рымскай царквы падуладным». Такім чынам, гарадзельскі акт умацоўваў хрысціянства лацінскага абраду як упрывілеяваную рэлігію дзяржавы. Як і ў 1387 г., літоўскае баярства зноў атрымала выгады дзякуючы злучэннюз Польшчай і павінна было стаць апорай уніі. Гарантаваныя прывілеем палітычна—прававыя перавагі літоўскай эліты забяспечвалі ямуманаполіюнаўлздуўдзяржаве.
    Праваслаўныя князі і баяры Вялікага Княства, якія прадстаўлялі інтарэсы насельніцтва Русі, у гарадзельскім з’ездзе наогул не ўдзельнічалі. На землівобласці
    Беларусі (Полацкую, Віцебскую, Смаленскую) прынятыя акты не распаўсюджваліся, і палітычныя правы праваслаўных князёў і баяраў тут не аспрэчваліся. Аднак яны страчвалі магчымасць усяля
    92
    III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
    кага ўплыву на дзяржаўную ўладу ў цэлым. Беларусы (русіны) паводле паходжання і рэлігіі складалі асноўную частку жыхарства і ў раёнах Русі Літоўскай (Цэнтральная і Заходняя Беларусь), што ўвайшла ў Віленскае і Троцкае ваяводствы. Недалучэнне праваслаўных да прывілеяў, гарантаваных каталікам, было сур’ёзнай дыскрымінацыяй першых. Гэта выклікала разлад, падрывала грамадскі мір, што быў асновай існавання вялікай поліэтнічнай і поліканфесійнай дзяржавы. Балтаславянскі грамадскі саюз раскалоўся на Русь і Літву.
    Занядбанне інтарэсаў унутранай кансалідацыі дзяржавы і дыскрымінацыя праваслаўнай Русі былі вялікай памылкай Вітаўта. У гады яго княжання гэтая небяспека яшчэ не была такой відавочнай. Здолеўшы забяспечыць палітычную перавагу літоўцаў, якія з’яўляліся меншасцю (баярам Вітаўта шчодра раздаваліся вялізныя зямельныя абшары на Беларусі, дзе такім чынам ствараліся першыя латыфундыі), жорсткі манарх у гады свайго княжання ўмеў заспакойваць і ўсходнеславянскую большасць — дзе сілай, а дзе павагай іх старыны, прызнаннем адасобленасці зямельвобласцяў. Аднак пасля Вітаўта цэнтралізацыя сутыкнулася з цэнтрабежнымі сіламі і антаганізм перарос у грамадзянскую вайну.
    Каб нейтралізаваць знешні ўплыў мітрапольнага цэнтра, які знаходзіўся ў Маскве, Вітаўт імкнуўся стварыць уласную праваслаўную іерархію, планаваў аб’яднаць грэцкую царкву з рымскай. Ідэю царкоўнай уніі і яе магчымы плён у справе барацьбы з татарамі Вітаўт і Ягайла абмяркоўвалі з мітрапалітам Кіпрыянам яшчэ напрыканцы XIV ст. Пасля смерці Кіпрыяна Цамблака ў 1407 г. вялікі князь разам з праваслаўным духавенствам сваёй дзяржавы прасіў канстанцінопальскага патрыярха зацвердзіць ім асобнага мітрапаліта, якім прапаноўвалася зрабіць полацкага ўладыку Феадосія. Аднак Канстанцінопаль праз два гады высвяціў адзінага для «ўсяе Русі» мітрапаліта, якім стаў маскоўскі стаўленік Фоцій. Вітаўт згадзіўся на яго пры той умове, што Фоцій стане паслядоўнікам Цамблака і будзе рэзідаваць у Кіеве. Але той не знайшоў паразумення з Вітаўтам і ўвесь час сядзеў у Маскве, а золата і грашовыя зборы з падуладных яму епархій Беларусі і Украіны вывозіў у Візантыю. Тады Вітаўт забараніў Фоцію візітаваць гэтыя епархіі, a 15 лістапада 1416 г. сабраў у Наваградку з’езд духавенства (сярод
    III. 4. Вялікае княжанне Вітаўта
    93
    васьмі епіскапаў прысутнічалі ўладыка полацкі Феадосій, смаленскі Севасцян і тураўскі Яўфімій) ды свецкай эліты. На наваградскім саборы было дэкляравана, што праваслаўная царква ВКЛ адлучаецца ад Масквы, і праведзена абранне новага кіеўскага мітрапаліта, якім стаў вядомы балгарскі вучоны манах Рыгор Цамблак, пляменнік былога мітрапаліта Кіпрыяна. Гэта ён у 1418 г. на саборы ў Канстанце выступіў з прамовай, у якой заклікаў аб’яднаць заходнюю і ўсходнюю цэрквы, і прасіў папу прыслаць на Русь сваіх прадстаўнікоў для ўвядзення уніі. Аднак рашэнне аб уніі не магло быць прынята, бо на саборы адсутнічалі візантыйскі цэзар і патрыярх. Пасля ад’езду непрызнанага патрыярхатам Цамблака ў 1419 г. у Малдову праваслаўнае насельніцтва Беларусі і Ўкраіны зноў трапіла пад юрысдыкцыю маскоўскага мітрапаліта Фоція (да 1431 г.), з якім хутка замірыўся і Вітаўт.
    У 1420х г. вялікі князь Вітаўт дамогся найбольшых знешнепалітычных поспехаў. У арбіце яго ўплываў знаходзіліся Крымская і Заволжская арда, Маскоўскае княства (маскоўскі князь у 1426 г. нават даручыў яму апекавацца сваім непаўналетнім сынам Васілём, які даводзіўся ўнукам Вітаўту), Пскоў і Ноўгарад. Цвярскія і разанскія Рурыкавічы ўступілі ў саюз з манархам магутнай балтаславянскай дзяржавы, заключыўшы з ім, як і князі вярхоўскія, дамову аб службовых адносінах і паабяцаўшы быць «з ім заадно». Мяжа паміж залежнымі ад Вільні княствамі і землямі, падкантрольнымі Маскве, пралягала тады па рацэ Угры.
    Дасягнуўшы такой магутнасці, Вітаўт паспрабаваў вырашыць пытанне аб сваёй гегемоніі ў Усходняй Еўропе. Для гэтага трэба было разарваць акты 1386 і 1413 г., якія звязвалі Вялікае Княства з Полыпчай, і стварыць незалежнае каралеўства з Літвы і Русі. Імператар Святой Рымскай імперыі яшчэ перад Грунвальдскай бітвай абяцаў яму карону. У 1429 г. Вітаўт ініцыяваў міжнародны кангрэс у Луцку, на які апрача яго і Ягайлы прыехаў імператар Жыгімонт Люксембургскі (1410—1437), а таксама мноства еўрапейскай знаці. Афіцыйна на парадак дня выносіліся пытанне вайны з Турцыяй і праблема гусітаў, але для Вітаўта найважнейшай была справа яго каранацыі, да якой прыхільна паставіўся імператар. Наданне вялікаму князю тытула караля ўключыла б Вітаўта на роўных правах у сям’ю хрысціянскіх манархаў Еўропы, а яго дзяржава стала б незалежным каралеўствам. Але на кангрэсе
    94 III. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага кракаўскі біскуп Збігнеў Алясніцкі востра выступіў супраць Вітаўтавай ідэі, адкрыта сцвярджаючы, што той задумаў адцзяліць Літву ад Польшчы, і польская дэлегацыя сарвала нараду, з’ехаўшы з Луцка. I ўсё ж Вітаўт не пакінуў сваіх планаў. На жнівень 1430 г. быў скліканы міжнародны з’езд у Вільні, на якім і мела адбыцца каранацыя старога князя. Сабралася многа ўладароў, у тым ліку маскоўскі вялікі князь Васіль Васілевіч (1425—1462), прыехалі абодва магістры Нямецкага ордэна (прускі і інфлянцкі). Але імператарскія паслы, што везлі карону, былі затрыманы ў Польшчы. Каранацыю адклалі на 8 верасня, але і на той дзень паслы не з’явіліся. 27 кастрычніка ў Троках Вітаўт памёр, так і не паспеўшы каранавацца.
    He стала манарха, які з аморфнай балтаславянскай канфедэрацыі ўтварыў магутную цэнтралізаваную дзяржаву. Пры ім княства зрабілася вялікім не толькі па назве (Вітаўт першым пачаў афіцыйна тытулавацца вялікім князем), але і паводле ахопленай тэрыторыі ды палітычнай ролі ў міжнародным жьіпді Усходняй Еўропы.
    IV.	Шляхі кансалідацыі
    IV.1. Свідрыгайла і грамадзянская вайна
    Пасля смерці Вітаўта згодна з умовамі уніі ўлада ў дзяржаве мусіла перайсці да Ягайлы як вярхоўнага суверэна. Аднак баяры і князі, што сабраліся на з’ездзе ў Вільні з усёй Літвы і Русі, пасвойму патлумачылі існуючую дамову ды самастойна, без узгаднення з каралём Ягайлам, адзінагалосна абвясцілі вялікім князем Свідрыгайлу (Баляслава) Альгердавіча. Баючыся абвастрэння канфлікту, Ягайла пагадзіўся з такім выбарам.
    Князь Свідрыгайла быў надзвычай яркай, неардынарнай асобай. Яго добра ведалі на беларускіх і ўкраінскіх землях як праціўніка збліжэння з Польшчай і даўняга суперніка Вітаўта. Неаднаразова выступаючы супраць Ягайлы і Вітаўта, ён заўсёды абапіраўся на русінаў, якія бачылі ў Свідрыгайлу абаронцу сваіх інтарэсаў і гуртаваліся вакол яго. Гэта падкрэслена і ў хроніцы Яна Длугаша, які напісаў, што Свідрыгайла здабыў «павагу русінаў, бо хоць сам быў каталіком, большую прыхільнасць выяўляў да іхнай веры». Паказальна, што і ў 1393, і ў 1396 г. віцябляне ўпарта баранілі свой горад, калі ў ім сядзеў Свідрыгайла. Праўдападобна, ён яшчэ тады абяцаў праваслаўнай арыстакратыі ўраўняць яе ў правах з каталікамі.